• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
    ’ Гл. Schnurer, L'Eglise et la civilisation au Moyen Age, Paris, 1938, t.lll, pp.441-442.
    
    96
    
    4 A СТКА ДРУГАЯ
    
    жытнагрэцкіх рукапісаў. Так, у 1423 г. у Вэнэцыю прывезлі 238 кніг. I слушна зрабілі, бо неўзабаве туркі знішчаць усе старажытныя рукапісы, што заставаліся ў Грэцыі. Менавіта гэтай эпохай (пачатак XV ст.) дату-ецца адкрыццё Захадам твораў Плятона. 3 вялікім натхненнем вывучалі-ся таксама творы эпікурэйцаў і стоікаў.
        У 1453 г. туркі захопліваюць Канстантынопаль. Гіне Усходняя Рымс-кая імперыя. Вялікая колькасць адукаваных грэкаў знайшла прытулак у Італіі, і яны далі новы штуршок руху за вяртанне да антычных узораў у літаратуры і мастацтве, вядомаму пад назвай Адраджэнне.
        Гэты рух спалучаўся з уздымам цікаўнасці да навуковае сферы: Леанарда да Вінчы (1452—1519) быў адначасова геніяльным мастаком і наватарам ва ўсіх галінах навукі.
        Пасля Паўночнай Італіі Адраджэнне дасягнула другога магутнага гандлёвага цэнтра — Галяндыі. Дзве вельмі важныя вынаходкі паспрыялі паскарэнню гэтага руху: вынаходка ў 1440 г. друкарскага варштата і выкарыстанне, па прыкладу кітайцаў, паперы замест пергамену. Галоў-ным прадстаўніком новай школы пачатку XVI ст. быў гуманіст Эразм Ратэрдамскі (1467—1536).
        У Францыю Адраджэнне прыйшло са спазненнем. Яно, у прыват-насці, прадстаўлена творамі Рабле (памёр у 1555 г.) і Мантэня (памёр у 1592 г.).
        У Ангельшчыне Томас Мор (1478—1535) пад уздзеяннем Плятона-вай “Рэспублікі” выдаў сваю славутую “Утопію”.
        3 Адраджэннем у Эўропе пачаўся перыяд інтэлектуальнага крызісу, бо новыя філосафы мелі перад вачыма далёкія ад хрысціянства і непа-добныя да Арыстотэлевых вялікія антычныя творы. Мысляры адыходзілі ад сістэмы Святога Тамаша Аквінскага, якую ўзяла на ўзбраенне царква, сістэмы, што была адначасова Арыстотэлевай і хрысціянскай.
        У навуковай галіне Арыстотэль таксама быў не ў модзе, усе схілялі-ся да ідэяў, знойдзеных у Плятона і яго вучняў. Арыстотэль вучыў, што свет складаецца з нерухомых рэчываў і істотаў, паміж якімі не існуе ніякіх узаемадачыненняў. Цяпер жа, наадварот, навукоўцы намагаліся ператвараць рэчы, у прыватнасці з мэтаю атрымаць золата. Наступіў час шырокага распаўсюджання алхіміі, а таксама астралогіі і магіі.
        Рабіліся спробы стварыць новую канцэпцыю Сусвету. Часам гэтыя спробы прыводзілі да адкрытага адмаўлення хрысціянскіх вераванняў. У 1516 г. Пампанацы публікуе “Трактат аб несмяротнасці душы”, дзе ім-кнецца даказаць, што кара і пашана, якія нібыта чакаюць людзей на тым свеце, — гэта выдумка.
        Такім чынам, ва ўсіх галінах сярэднявечныя канцэпцыі трапілі пад бязлітасную крытыку, аднак, калі той кажа “гуманісты”, трэба мець на ўвазе, што гутарка ідзе пра адукаваных людзей, навукоўцаў, якія не мелі магчымасці ўплываць на шырокую публіку, і менавіта таму ім пакідалася свабода творчасці. Многія з іх нават працавалі пад крылам папаў, якім карцела надаць рымскаму двару болей бляску.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    97
    
        I наадварот, паралельна з гуманізмам распаўсюджваўся рух, які ставіў зусім іншыя праблемы, бо ён авалодваў масамі, — рух за рэлігій-ную рэформу.
        У XIV ст. у Ангельшчыне ўздымаецца антыклерыкальны рэвалюцый-ны рух. У сваёй паэме, напісанай у 1362 г., Ўільям Лэнглэнд скардзіўся на прагнасць царквы і нагадваў хрысціянскі прынцып, згодна з якім той, хто працуе, павінны мець сродкі на жыццё. Ўікліф (1320—1384) стварыў рух за рэформу рэлігійнага жыцця на грунце новага прачытання Бібліі. У 1381 г. яго вучань, святар Джон Бол, падняў сялянаў на паўстанне. Гэта быў рух лалардаў, дэвізам якога было:
        Калі Адам араў,
        а Ева прала,
        дзе ж быў шляхцюк?
        Паўстанне лалардаў было патопленае ў крыві. Але ягоныя ідэі праз студэнтаў, што прыязджалі вучыцца ў Оксфард, былі перанесеныя ў Багемію. На чале руху стаў пражскі выкладчык і прапаведнік Ян Гус, спалены на агні як ерэтык у 1415 г. Але з гусіцкага руху паўсталі розныя секты. Адна з іх, секта “Багемскіх братоў”, вылучыла перадавую сацы-яльную праграму, якая, у прыватнасці, адстойвала поўную маёмасную роўнасць.
        У 1517 г. нямецкі манах Лютэр пачаў барацьбу супраць прадажнасці царквы і найперш супраць продажу “індульгенцыяў”. Ён хацеў зліквіда-ваць крыніцы прадажнасці і сцвярджаў, што толькі вера можа вырата-ваць ці "апраўдаць”, а ахвяраванні (у прыватнасці, дары царкве) не маюць аніякай эфектыўнасці. У хуткім часе Лютэр знаходзіць падтрымку і нават дапамогу з боку вялікай колькасці нямецкіх феадалаў, варожа настроеных супраць царквы, землі якой няспынна раслі. У 1520 г. папа выносіць асуджэнне Лютэру, той у адказ патрабуе скасаваць інстытуцыю папства.
        Паўстанне супраць Рыма набыло рэвалюцыйны характар. У 1520 г. Томас Мюнцэр пачаў прапаведваць хуткі надыход сацыяльнага ладу, пры якім не будзе прыгнёту беднякоў і запануе рэлігія без святароў.
        У 1524 г. у многіх рэгіёнах Нямеччыны сяляне падымаюцца на барацьбу. Лютэр асудзіў паўстанне; ён казаў, што “раб Хрыстоў мае свабоду, дадзеную Хрыстом”, і нельга імкнуцца ператварыць "духоўнае царства Хрыстова ў зямное і бачнае царства”¹. I каталіцкія, і лютэранскія сеньёры аб’ядналіся дзеля перамогі над паўстанцамі. У 1525 г. удзельні-кі паўстання былі жорстка пакараныя.
        Тым не менш у Нямеччыне, Галяндыі і на балтыцкім узбярэжжы працягваўся рост ерэтыка-рэвалюцыйных сектаў. Прыхільнікі сектаў ат-рымалі назоў "анабаптыстаў'', бо сцвярджалі, што хрысціяне па дасяг-ненні сталага ўзросту павінны праходзіць другое хрышчэнне ("баптэму”).
    
    ' Cite par. H.See, A.Rebillon et E.Preclin, Le XVI siecle, collection "Clio", Paris, 1950 p. 140.
    
    4 Зак. 2009
    
    98
    
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    
    У 1534 г. Ян Ляйдэнскі ўсталяваў у горадзе Мюнстэры хрысціянска-камуністычны лад, але неўзабаве эксперымент прывёў да бязладдзя. У 1535 г. біскуп адваёўвае горад.
         Рух у падтрымку рэлігійнае рэформы распаўсюдзіўся на Швайца-рыю і Францыю. Ён знайшоў новага правадыра ў асобе Жана Кальвіна (нарадзіўся ў 1509 г. у горадзе Нуаёне). У 1536 г. ён выдаў у Базэлі кнігу “Павучанні ў хрысціянскай веры”. Дактрына Кальвіна была прынятая найперш у горадзе Жэнэва.
         Як і Лютэр, Кальвін вучыў, што толькі вера апраўдвае і што людзям з самага нараджэння ўжо наканаванае ці выратаванне, ці пакуты, і яны ніякім чынам не могуць змяніць свайго лёсу. Але кальвінізм па многіх пытаннях розніцца ад лютэранства. Вучэнне мела асаблівы поспех у гандлёвых гарадах. Кальвінісцкае бачанне эканамічных праблемаў ад-метнае яп лютэранскага. Падагулена можна казаць, што стаўленне Каль-віна да грамадскай дзейнасці вылучаецца сваёй арыгінальнасцю і яскра-ва сведчыць пра нараджэнне і развіццё ў Эўропе новага менталітэту.
         Лютэр сурова асуджаў гандаль і ліхвярства, новы рэфарматар заняў іншую пазіцыю.
         Кальвін заакцэнтаваў праблему, якую мы ўжо сустракалі ў Святога Тамаша: калі характар учынку вызначаецца па намеры чалавека, дык хіба нельга, каб пры пэўных умовах гандаль і фінансавая дзейнасць былі прымальныя?
         Кальвін адказвае на пытанне станоўча, ён тут значна больш тале-рантны, чым Святы Тамаш Аквінскі. Працэнт ад капіталу заўсёды будзе законны, калі ён будзе памяркоўны і “пачэсны”. 3 другога боку, гандаль стане законнай дзейнасцю тады, калі гандляр не будзе мець празмер-ных прыбыткаў, якія супярэчылі б міласэрнасці і вялі б да грахоўнага ладу жыцця.
         Такім чынам, эканамічная філасофія кальвінізму была перадусім развіццём тамісцкай філасофіі. Хаця тэалогія Кальвіна і не давяраа людской прыродзе адрозна ад вучэння Святога Тамаша, на практыцы яна прыходзіць да большых саступак гэтай прыродзе, што яскрава па-цвярджаецца ходам тагачаснае гісторыі — сведкі поўнага трыумфу ганд-лю. Уплыў гістарычных падзеяў быў настолькі магутны, што кальвінізм не абмяжоўваецца фактам талерантнага стаўлення да гандлёвай дзейнасці, ён ухваляе гандаль і нават лічыць поспех у гандлі сваеродным знакам Боскае ласкі.
         Абапіраючыся на асобныя пункты пратэстанцкага вучэння, нямецкі сацыёлаг Макс Вэбэр даказваў, што Рэфармацыя стала вызначальным чыннікам у працэсе пераходу да капіталістычнага спосабу вытворчасці. У прыватнасці, ён цытуе ўрывак тэксту пурытанскага прапаведніка Рычар-пя Бакстэра (1615—1691), які выступіў супраць тагачасных традыцыяў: "Калі Бог дае вам магчымасць ісці па такім шляху, дзе вы можаце законна зарабіць болей, чым на іншых шляхах (і гэта без шкоды для вашае душы, вашага блізкага), і калі вы адмаўляецеся ад самага пры-
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    99
    
    бытковага шляху, абраўшы замест яго меней прыбытковы, вы супярэчы-це адной з мэтаў вашага прызвання, вы адмаўляецеся стаць цівуном Божым, вы адмаўляецеся прыняць дар і скарыстаць з яго дзеля Бога, калі Ён гэтага запатрабуе. Такім чынам, працуйце, каб быць багатымі дзеля Бога, а не дзеля плоці і граху"¹.
        Заклік яскрава сведчыць пра дзіўную пераарыентацыю стаўлення хрысціянскай царквы да багацця. Іншыя даследнікі паказалі, што тое сама вельмі хутка адбываецца і сярод каталікоў².
    
        § 3. Меркантылісцкая дактрына
    
        Адметнасцю эпохі Адраджэння і Рэфармацыі быў моцны рух за вызваленне ад уплыву царквы і сярэднявечных кан-цэпцыяў зверхнасці звышнатуральнага пачатку. У процівагу гэтым канцэпцыям фармуецца бачанне чалавека, пры якім, з аднаго боку, прызнаецца абсалютная каштоўнасць дзяр-жавы, а з другога — багацця.
        У канцы Сярэднявечча на Захадзе з’яўляюцца творы, аўтары якіх выступаюць за незалежнасць дзяржавы яд цар-квы. Дантэ Аліг’еры быў аўтарам не толькі “Боскае каме-дыі”, але і трактата “Аб манархіі”, дзе разглядае палітыку як самую вялікую з навукаў і мяркуе, што яна павінна грунта-вацца на назіранні за фактамі. Ён патрабуе пазбавіць папу свецкай улады, каб паўната ўлады ва ўсёй Эўропе перайш-ла да імператара³. Гэтым жа “свецкім духам” у дачыненні да палітыкі прасякнуты й твор ангельскага францысканца “Лязо” Ўільяма Окама, напісаны паміж 1339 і 1341 гг.
        У сферы палітыкі на ідэі эпохі Адраджэння галоўным чынам паўплывалі эпікурызм і стаіцызм. Арыстотэлева тэо-рыя дзяржавы як “прыроднай” з'явы ўсё часцей і часцей адхілялася, папулярнай рабілася Эпікурава тэорыя грамад-скай дамовы. У прыватнасці, гэтую пазіцыю адстойваў фля-рэнтыец Нікола Мак’явэлі (1469—1527), аўтар славутай пра-цы “Валадар” (1516). Зрэшты, такі падыход прывёў яго да ўхвалы моцнага рэжыму кіравання без аніякіх маральных