Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Безумоўна, гэтая ідэя салідарнасці эканамічных інтарэ-саў выказана даволі прымітыўна. Гэйлз не ідзе далей на-ступнага сцверджання: калі нейкі супольнік знаходзіць новы сродак узбагачэння, ён міжволі дазваляе ўзбагачацца ўсім іншым, бо яны могуць паўтарыць яго дзеянні. Але што найбольш важна, дык гэта само паняцце “рэспубліка”, у якім сувязь паміж індывідамі мае не палітычнае, не рэлігій-нае, а эканамічнае паходжанне³.
Навіну гэтай канцэпцыі (безумоўна, не ў практычным значэнні, а ў якасці філасофскай канцэпцыі) можна зразу-мець і са сцверджання Гэйлза, што да пэўнай мяжы экана-
бодных сродкаў існавання. (Гл. Delle cause della grandezza e magnificenza delle citta (1558), твор, працытаваны Luigi Cossa, Histoire des Doctrines economiques, op. cit., pp. 180-181). Думка Батэра, якую напрыканцы XVIII ст. распрацуе Мальтус, зойме важкае месца ў гісторыі эканамічнае думкі.
’ Op. cit., р.137.
² Op. cit., р.71.
³ Хоць Гэйлз і прызнае эканамічную салідарнасць усіх супольнікаў нацыі, ён лічыць, што галоўным чынам купецкі клас мае магчымасць узбагачацца.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
105
мічная супольнасць вышэй за маральныя правілы, усталя-ваныя для індывідаў.
“Калі б мы адмовіліся ад золата і срэбра, што маем, з прычыны таго ліха, якое яны выклікаюць, не таму, што такая іх прырода, а таму, што мы дрэнна выкарыстоўваем іх, дык мы паслабілі б магутнасць сваёй дзяржавы і значна павялічылі б магутнасць іншых. Калі нават з гледзішча маральнага асобнаму чалавеку рэкамендуецца пазбягаць, наколькі маг-чыма, выкарыстання грошай, дык рэспубліка не мае неабходнасці ў тым, каб усе дзейнічалі аднолькава, і тым больш не абавязкова, каб застава-ліся цнатлівымі ўсе, але гэта пажадана на індывідуальным роўні”’.
“Доктар”, які выказвае гэтыя думкі ў дыялозе Гэйлза (а гэта пастар англіканскае царквы), папярэджвае, што “нель-га злоўжываць сваёй рэччу, каб не зашкодзіць супольнас-ці”², але праз колькі радкоў той жа самы “доктар” дэкляруе: чалавек “глядзіць у той бок, дзе бачыць найбольшы прыбы-так для сябе”, і законы супраць ператварэння ворнае зямлі ў выганы не будуць мець моцы да тае пары, пакуль гэтае ператварэнне не стане прыбытковым для ўласнікаў зямлі. Такім чынам, “доктар”, а разам з ім і аўтар, дапускае, што пошук асабістай выгады мусіць быць прызнаны ў якасці самае асновы эканамічнай супольнасці, якую ўтвараюць су-польнікі нацыі.
2. АНТЎАН ДЭ МАНКРЭЦЬЕН. Ён быў сынам аптэкара, сапраўднае яго прозвішча — Мокрэцьен³. Пазней прыняў тытул сеньёра дэ Ваствіля. Манкрэцьен нарадзіўся ў 1576 г. у горадзе Фалэз. Набыў вядомасць галоўным чынам як аўтар трагедыяў, што дазваляла яму наведваць арыстакра-тычныя салоны. Забіўшы свайго праціўніка пад час дуэлі ў 1605 г., Манкрэцьен мусіў ратавацца ў Ангельшчыне. Ён наведвае таксама Галяндыю. Па вяртанні ў Францыю ажаніў-ся з багатай удавой арыстакратычнага паходжання. Дзяку-ючы багаццю жонкі Манкрэцьен заснаваў інструментальную фабрыку. У 1616 г. ён даслаў міністру юстыцыі свой "Трак-тат пра палітычную эканомію". Крыху пазней атрымаў ба-ронскі тытул, але неўзабаве сапсаваў сабе рэпутацыю: яго лічылі падробшчыкам грошай. Тады Манкрэцьен далучыўся да гугенотаў, якія паўсталі супраць караля, але ніякіх дак-
’ Ibid., р. 179. ² Ibid., р. 75.
³ Mauchrestien у літаральным перакладзе — благі хрысціянін.
106
4 AC ТКА ДРУГАЯ
ладных пацверджанняў таго, што ён перайшоў у пратэстан-цкую веру, няма. Праз колькі месяцаў яго заспелі ў адным гатэлі, і ён быў забіты са зброяй у руках (1621).
Манкрэцьен падзяляў палітычныя ідэі Жана Бадэна, які, нягледзячы на сваё жаданне супрацьстаяць амаральнасці Мак’явэлі, лічыў, як і італьянец, што грамадскі парадак вымагае падпарадкоўвацца мацнейшым. Аўтар жа “Тракта-та пра палітычную эканомію”, у прыватнасці, пераймае для сваёй кнігі ідэю, падрабязна распрацаваную ў “Рэспубліцы” Бадэна, згодна з якой вайна супраць вонкавага ворага карысная дзеля нутранога спакою.
Ён пісаў: "Зараз, калі Францыя ўсведаміла сваю памылку і, дзякуй Богу, больш не гартуе зброі ва ўласнай крыві... трэба падумаць пра тое, каб прапанаваць ёй якое-колечы добрае і пачэснае практыкаванне... бо пакінуць яе марнець у млявасці спачынку было б блага... трэба не даць згаснуць прыроднай высакароднасці вашых народаў, для якой цяжкасці — толькі прынада, а небяспекі — спакусы”’.
Адрозна ад Жана Бадэна Манкрэцьен ведае яшчэ адзін спосаб, праз які можна трымаць падданых у падпарадка-ванні: дазволіць ім жыць лепей.
“Безумоўна, гэта вялікае шчасце, калі ўсе падданыя маюць досыць сродкаў для задавальнення сваіх патрэбаў, ці, не маючы, маюць магчы-масць набыць іх. Каб зацугляць шматгаловую ды шматрукую гідру (на-род), лепшага й не трэба; калі ж гідра нічога не зарабляе, яна злуецца, нудзіцца, варушыцца і пры варушэннях часам выклікае землятрусы"².
Манкрэцьен услаўляе працу. Дзеля гэтага ён гатовы нават паспрабаваць (што ўжо занадта) абаперціся на аўта-рытэт Арыстотэля.
"Сапраўды, — пісаў ён, — сузіральнае жыццё першаснае і сама набліжанае да Бога; але без учынкаў яно застаецца недасканалым і можа быць для рэспублік больш шкодным, чым карысным... Арыстотэль правільна сцвярджаў: той, хто аддзяляецца ад людзей, ёсць ці больш чым чалавек... ці менш чым чалавек... 3 гэтага вынікае, што галоўны прынцып, які павінны выконвацца ў дзяржаве, — не дапусціць гультайст-ва часткі насельніцтва”³.
' Traite de Гёсопотіе politique, nouv.ed., Paris, 1889, pp.298-300. Можна параўнаць з Жанам Бадэнам, La Republique, edition de 1599, t.ll, pp.760-763.
² Traite, op. cit., pp.99-100.
³ Ibid., pp.21-22.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМ//
107
“Чалавек, — пісаў далей Манкрэцьен, — народжаны дзе-ля таго, каб жыць у няспынным практыкаванні і працы”¹.
Навошта працаваць? Няйначай дзеля вытворчасці ба-гаццяў, мяркуе Манкрэцьен. Дзейнасць і стварэнне матэ-рыяльных каштоўнасцяў уяўляюцца яму адным і тым жа, бо ён адрозна ад старажытных філосафаў супрацьпастаўляе “дзейнасць” “сузіранню”. Аўтар вельмі натуральна і выразна прыходзіць да недвухсэнсоўнае высновы:
“Шчасце людзей, калі пра гэта казаць з нашага гледзішча, галоў-ным чынам палягае ў багацці, а багацце — у працы”².
Ад гэтае высновы аўтар ідзе далей і далей у разбурэнні традыцыйных поглядаў.
Перадусім Манкрэцьен не забывае аддаць належнае сельскагаспадарчай працы, надзвычай захоплена ўслаўляе прамысловасць, “мануфактуры”, што гучыць незвычайна для яго часу, а галоўнае, ён не баіцца найпачэснае месца ў грамадстве аддаць купцу. Ён даводзіў, што роля гандляра ў сацыяльным арганізме падобная да ролі мозгу ў целе чала-века³. Сцвярджаў, што гандаль — найвышэйшая форма дзей-насці, бо нават прамысловасць працуе дзеля яго.
“Як філосафы кажуць, што канчатак ёсць прычына прычынаў, так гандаль у пэўнай ступені паўстае галоўнаю мэтаю разнастайных рамёст-ваў, бальшыня іх служыць дзеля іншых рамёстваў, а гандаль паміж імі пасярэднік; з гэтага вынікае, што гандаль нешта больш высокае, чым самі гэтыя рамёствы, рамёствы існуюць дзеля гандлю, і гэтая мэта не толькі апошняя, але й найлепшая рыса рэчы”⁴.
Калі дзейнасць гандляра сама высокая, дык вынікае, што вартая ўхвалы таксама і прага прыбытку.
“3 гэтага можна зрабіць выснову, што купцы больш чым проста карысныя для дзяржавы і што іх клопат аб дасягненні прыбытку ў працы і ў рамястве забяспечвае значную частку грамадскага дабрабыту. 3 гэтае прычыны трэба дазволіць, каб гандляры мелі любоў да прыбытку і шукалі яго; і я спадзяюся, усе пагодзяцца з гэтым..."⁵
Аднак мы яшчэ недалёка адышлі ад часоў, калі кожны мусіў лічыць, што пошук прыбытку — ганебная рэч, і Ман-крэцьен таксама імкнецца даць адказ на пярэчанні людзей, якія прытрымліваліся традыцыйных падыходаў:
' Ibid., р.21.
² Ibid., р.99. ¹ Ibid., р.32. ⁴ Ibid., р. 137. ⁵ Ibid., рр. 137-138.
108
4 A С Т КА Д Р У ГА Я
“Памыляюцца тыя, хто вымярае ш^сце дзяржавы толькі з дапамо-гаю спрошчана зразуметай дабрадзейнасці і хто лічыць, што наша жыц-цё, занятае прагай нажывы, не ідзе на карысць дзяржаве. Мы жывём не ў часы, калі людзі харчаваліся жалудамі, што падалі з дубоў, калі плён зямлі ды крынічная вада здаваліся чалавеку прысмакамі... Менавіта таму ўсялякія там пекныя сузіранні філосафаў — усё гэта толькі мары, якія маюць сэнс для такой рэспублікі, дзе няма цікавасці ні да працы, ні да дзейнасці”'.
Усё, што сцвярджалася вышэй, — ні больш ні менш як першая спроба замацаваць навачасны тэзіс пра першачар-говую важкасць дзейнасці, скіраванай на вытворчасць і размеркаванне дабротаў. Манкрэцьен лагічна выводзіў з гэтага тэзіс, характэрны і для сучаснасці, згодна з якім дзяржава павінна перш за ўсё спрыяць развіццю вытвор-часці і абмену. Ён сведама пераварочваў дагары нагамі Арыстотэлеў тэзіс пра незалежнасць і першасць уласна палітычнага жыцця над той часткаю жыцця, якая прысвяча-ецца вытворчасці і якую вывучае эканоміка, ці, іначай, наву-ка аб сям’і. Аўтар настойваў на тэрміне “палітычная экано-мія”, які захаваўся і ў французскай мове, і за межамі Фран-цыі як вызначэнне навукі пра вытворчасць і размеркаванне дабротаў.
Ён пісаў: "Можна насуперак думцы Арыстотэля і Ксэнафона з упэў-ненасцю сцвярджаць, што нельга адасобіць эканоміку ад палітыкі без адрыву асноўнае часткі ад адзінага цэлага і што навука аб назапашванні багаццяў, як яны яе называюць, аднолькавая як для дзяржаваў, так і для сямейных гаспадарак"².
Б) Умовы павелічэння багацця
На падставе думкі, што для чалавека багацце ёсць най-вялікшая каштоўнасць, меркантылісты заняліся аналізам умо-ваў яго росту.
Яны жылі ў эпоху ўсталявання капіталістычнага ладу ў Заходняй Эўропе, які дазволіў некалькім краінам зрабіць рашучы крок наперад на шляху “эканамічнага развіцця”.
Перад тым як разгледзець погляды меркантылістаў на праблему развіцця, варта нагадаць, што эканамічны аналіз і гістарычныя веды даюць нам сёння магчымасць даследваць
' Ibid., р. 138.
² Ibid., р.31.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
109
сапраўдную прыроду працэсаў, якія мелі вынікам узбага-чэнне Заходняй Эўропы.