• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
       Пры капіталізме багацце расце на базе прыватнага прад-прымальніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці ці гандлі. Багатыя ўдасканальваюць карыстанне зямельнай уласнасцю з мэтаю палепшыць яе рэнтабельнасць, уладкоў-ваюць прамысловую гаспадарчую адзінку (на тыя часы — “мануфактуру”) ці, нарэшце, займаюцца гандлёвай дзей-насцю, якая пры гандді з далёкімі краінамі патрабуе знач-ных капіталаў. Інвестыцыйныя аперацыі ажыццяўляюцца з мэтай атрымання як мага большага прыбытку.
       У гандлі прыбытак залежыць ад розніцы паміж сумай, якую трэба плаціць за набыццё тавару, і коштам, па якім можна перапрадаць гэты тавар у іншым месцы. Прыбытко-вы гандаль палягае ў набыцці тавару ў рэгіёне, дзе ён вырабляецца без вялікіх выдаткаў і дзе дзякуючы гэтаму кошт на яго нізкі. Потым можна перапрадаць гэты тавар у рэгіёне, дзе кошт на яго высокі, бо вырабляць яго ў гэтых месцах цяжка ці наагул немагчыма.
       У сельскай гаспадарцы і ў прамысловасці прыбытак капіталістычнага прадпрыемства залежыць ад здольнасці прадпрыемства прадаць сукупнасць прадуктаў, якія яно рэ-гулярна вырабляе. Для гэтага прадпрыемства мае патрэбу ў ры.чках збыту. Часткова яно знаходзіць іх паблізу, бо зніжэнне выдаткаў вытворчасці дзякуючы выкарыстанню но-вых тэхналогіяў дазваляе яму прадаваць сваю прадукцыю танней, чым традыцыйным сельскагаспадарчым вытворцам ці рамеснікам, і, такім чынам, выцясняць іх. Але рытм па-шырэння “блізкага рынку” недастаткова хуткі, і капіталіс-тычныя прадпрыемствы (асабліва прамысловыя прадпры-емствы ў Эўропе таго перыяду) знаходзяць рынкі збыту ў далёкіх краінах, дзе ёсць попыт на прадукцыю: яе выраб у тых краінах каштуе даражэй. Каб заваяваць рынкі, патрабу-ецца дзяржаўная падтрымка. Гэтая патрэба найбольш пас-пяхова рэалізуецца праз заваёву каланіяльных рынкаў.
       Менавіта гандаль з аддаленымі краінамі запачаткоўвае рынкі збыту для капіталістычнае вытворчасці і забяспечвае яе развіццё. Але з развіццём капіталістычнай вытворчасці
    
    110
    
    4 AC ТКА Д Р УГА Я
    
    памеры выплатаў, якія робіць прадпрыемства (заробкі, зя-мельная рэнта, прыбыткі), усё павялічваюцца, узрастае по-пыт на прадукцыю на блізкім (нацыянальным) рынку. Аднак у гэтым складаным працэсе гандаль з далёкімі краінамі першапачаткова адыграў сваю незамяняльную ролю. Цягам часу ўсё большая колькасць прадукцыі будзе паглынацца блізкім рынкам.
        Такім, на нашу думку, быў працэс, які пачынаючы асаб-ліва з XVI ст. прывёў колькі краінаў Заходняй Эўропы на шлях імклівага эканамічнага развіцця; ва ўсім астатнім све-це эканоміка заставалася ў стане заняпаду. Меркантылісты наяве назіралі разгортванне гэтага працэсу і здолелі даволі дакладна вызначыць пэўныя ланцужкі эканамічнага развою, аднак не змаглі падысці да яго аналізу ў комплексе. Таму не дзіўна, што іх аналізы часта былі дваістыя і супярэчлі-выя, а практычныя высновы падаюцца часам спрэчнымі.
        Паводле меркантылістаў, мэта грамадскага жыцця — багацце, але яны не меліся актыўна выступаць супраць ідэі першасці дзяржавы, а, наадварот, імкнуліся паказаць, што іхнае вучэнне суладна гармануе з канцэпцыяй, якая бачыла найвышэйшую мэту чалавечай дзейнасці ў магутнасці дзяр-жавы.
        Багацце для меркантылістаў — гэта перадусім прыбытак купцоў і ўладальнікаў мануфактураў, які назапашваецца і стварае новыя прыбыткі. Памеры прыбыткаў залежаць ад развіцця экспарту і галінаў прамысловасці, накіраваных на экспарт.
        Умоваю развіцця экспарту ёсць наяўнасць вялікай коль-касці людзей на рынку працы і значнай колькасці грошай у абарачэнні, каб аблегчыць іх пазыку з мэтай фінансавання прамысловых і гандлёвых аперацыяў.
        Менавіта наяўнасць вялікай колькасці людзей і грошай дакладна паўстае галоўнай мэтай дзяржавы, бо яе магут-насць залежыць ад здольнасці сабраць вялікае войска і назапасіць дастатковы на выпадак вайны скарб.
        Багацце гандляроў дасягаецца з дапамогай тых жа срод-каў, якія забяспечваюць магутнасць дзяржавы. Хаця мэты гандляроў і дзяржавы не аднолькавыя, але яны ўзаемазвя-
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    111
    
    заныя ў межах механізму грамадскага развіцця. Грамадст-ва такое, якое яно ёсць, г. зн. цалкам зарыентаванае на дасягненне неабмежаванага росту багацця класа купцоў, не ўтрымлівае ў сабе фундаментальных супярэчнасцяў.
        Гэтую першую тэорыю “эканамічных адпаведнасцяў” мож-на падсумаваць наступным чынам: развіццё прамысловасці і экспарту, што паўстае мэтай гандляроў (бо менавіта гэта прыносіць ім прыбытак), ёсць сродак для дзяржавы на шляху дасягнення сваёй уласнай мэты — росту насельніцт-ва і багацця; адпаведна рост насельніцтва і багацця, што паўстае мэтай дзяржавы, ёсць сродак, з дапамогаю якога забяспечваецца развіццё прамысловасці і гандлю, г. зн. сродак, які дазваляе купцам дасягнуць іх уласных мэтаў.
        Гэткіх меркаванняў у дакладнай форме ні ў адным тво-ры меркантылістаў няма, аднак, на нашую думку, яны добра перадаюць змест іхнага вучэння.
        Спачатку разгледзім тыя палажэнні іхнага вучэння, якія датычаць наяўнасці шматлікага насельніцтва, што аднача-сова разумеецца як сродак і як мэта, а потым — тэзісы, звязаныя з праблемай наяўнасці вялікай колькасці грошай.
       1.    ПАПУЛЯЦЫЯНІЗМ МЕРКАНТЫЛІСТАЎ. Меркантылісты былі папуляцыяністамі, г. зн. выступалі за павелічэнне коль-касці насельніцтва краіны. Яны лічылі, што рост насельніцт-ва забяспечыць пошук працоўнае сілы і паспрыяе развіццю прамысловасці і гандлю з замежжам, а значыць, і росту прыбыткаў. Адначасова росквіт гандлю і прамысловасці даз-воліць даць працу большай колькасці людзей, іх лік узрасце і будзе на карысць дзяржаве.
        Кіраўнікі новаўтвораных нацыянальных дзяржаваў неў-забаве пачалі клапаціцца пра павелічэнне колькасці індыві-даў, занятых у сферы вытворчасці дабротаў. Дзеля гэтага выдаваліся каралеўскія рэгламентацыі, самыя вядомыя з іх — ангельскія рэгламентацыі.
        Статут рамеснікаў (artificers) 1563 г., які дзейнічаў да 1813 г., змяшчаў абавязак працаваць, рэгламентаваў вуч-нёўства і ўмовы працы і зацвярджаў прынцып, адпаведна з якім заробкі павінны былі стасавацца з коштам жыцця.
    
    112
    
    4 A С ТКА Д Р УГАЯ
    
        Славуты закон аб бедняках (1601 г.) жорстка караў за бадзяжніцтва і патрабаваў ад царкоўных парафіяў дапама-гаць беднякам.
        З’яўленне законаў было абумоўлена працаю пяра аўта-раў-меркантылістаў.
        Галоўнае, трэба атрымаць хоць якімі сродкамі шмат таннай працы. Якім чынам? Прымусіць народ працаваць! Менавіта такія погляды выслаўляў Манкрэцьен¹. Таксама лічылася пажаданым, каб насельнікаў было шмат дзеля таго, каб не раслі заробкі. Гэтую прычынна-выніковую сувязь усебакова абгрунтавалі Джошуа Чайльд² і Бэрнард дэ Ман-дэвіль³.
        Дарэчы, нізкія заробкі і беднасць рабочых не толькі сродак паніжэння выдаткаў вытворчасці і павелічэння пры-быткаў. Паводле меркантылістаў, гэта таксама сродак пры-мусіць народ працаваць больш. Сэр Ўільям Пэты прапана-ваў падтрымліваць высокія кошты на хлеб нават у гады добрых ураджаяў, каб, маўляў, рабочыя не адчулі палёгкі ў забеспячэнні сябе харчам і не ўнікалі працы⁴. Меркантыліс-ты часам выказваліся супраць адукацыі народа, бо ў гэтым бачылі рызыку сапсаваць паслухмяную працоўную сілу.
        Таксама вельмі характэрнае стаўленне меркантылістаў да дзіцячае працы. Кальбэр заяўляў, што “гультайства з першых гадоў — крыніца шахрайства на ўсю рэшту жыцця”, і прымушаў шасцігадовых дзетак працаваць на сваіх ману-фактурах. Такія ж “вынаходкі” на скарыстанне дзіцячае пра-цы ўхваляў у адным з твораў Бартэлемі Лафма⁵.
        I калі рост насельніцтва безумоўна спрыяе развіццю справаў, дык адначасова і развіццё справаў станоўча ўплы-вае на населенасць дзяржавы, а значыць, на яе росквіт і магутнасць.
        Гэты тэзіс прысутнічаў у самым пачатку даследванняў Гэйлза. Пазней гэтая выснова рэдка дзе будзе выказвацца
    
    ' Op. cit., р.104.
    
    ² Observations upon the United Provinces of Netherlands, 1672.
    
    ³ Fable of the bees, 1705.
    
    ⁴ Traite des taxes et contributions, 1662, trad. franq., in OEuvres economiques, Paris, 1905.
    
    ⁵ Спасылкі npa стаўленне меркантылістаў да працы ўзятыя з твора Eli F.Heckscher, Mercantilism, Stockholm, 1931, trad, angl., London, 1935, 2" partie, chap.II, § IV.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    113
    
    так выразна і шчыра, аднак гэта не азначае, што з ёю не пагаджаюцца іншыя аўтары: у бальшыні выпадкаў меркан-тылісты вітаюць павелічэнне колькасці насельніцтва, няг-ледзячы на вельмі гаротны стан вялікай яго часткі.
       2.    МАНЕТАРНЫЯ ІДЭІ МЕРКАНТЫЛІСТАЎ. Развіццё ганд-лю патрабавала павелічэння колькасці грошай у абарачэнні. Прынцып, які ўвесь час прызнаваўся аўтарамі-меркантыліс-тамі.
        Аднак недастаткова, каб грошай было шмат, трэба, каб грошы добра функцыянавалі, г. зн. каб іх пакупная здоль-насць у абарачэнні не змянялася як даўжэй. Гэта азначала, што металічныя манеты павінны захоўваць нязменную вагу.
        Пачынаючы з канца сярэдніх вякоў можна было назі-раць шматлікія дыскусіі аб наступствах альтэрацыі — па-мяншэння колькасці металу ў грашовых знаках, якая адбы-валася па распараджэнні дзяржаўнай улады. У шмат якіх ананімных творах XIV ст. фармулюецца закон, згодна з якім “дрэнныя грошы выцясняюць добрыя”. Пра гэты ж закон вёў гаворку Нікаля Арэм (епіскап горада Ліз’ё, памёр у 1382 г.) у сваім творы “Трактат пра першую вынаходку грошай”¹. У XVI ст. ангелец Томас Грэшэм (1519—1579)² таксама паўтарае гэты закон, які мы сёння ведаем пад назвай “закон Грэшэма”.
        Пасля адкрыцця Новага свету эўрапейцы сутыкнуліся з новым эканамічным феноменам — ростам коштаў. Многія тагачасныя спецыялісты звязвалі яго з трансфармацыямі грошай, што былі выкліканыя шматлікімі спробамі памян-шэння ўтрымання металу ў манетах. Але ў 1568 г. славуты юрыст з Анжэ Жан Бадэн ушчэнт разбіў такую думку ў працы, названай “Адказы на парадоксы месье дэ Малетрўа наконт падаражання ўсіх рэчаў”³. Ён галоўным чынам звяз-вае рост коштаў з прытокам з Новага свету каштоўных металаў і спрабуе сфармуляваць закон, згодна з якім па-купная здольнасць залатых і сярэбраных грошай адваротна
    
    ' Гл. на гэты конт A.Dubois, Precis de I'histoire des doctrines economiques, t.l, Paris, 1903, pp. 93-94.