Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
² Information touching the fall of exchange, 1558.
³ Новае выданне, Paris, 1932.
114
4 ACTКА ДРУГАЯ
прапарцыйная колькасці золата і серабра, што ёсць у наяў-насці ў краіне.
Так пачалася доўгая спрэчка, якая ў XIX ст. спарадзіла так званую “колькасную тэорыю грошай”, паводле якой вартасць грошай, з чаго б яны ні рабіліся, будзе адваротна прапарцыйная іх колькасці.
Сапраўды, Бадэн меў рацыю, калі тлумачыў рост кош-таў у XVI ст. з прытокам у Эўропу каштоўных металаў; але памыляўся, калі не заўважаў, што менавы стасунак кошту металаў і іншых тавараў можа быць звязаны з выдаткамі на іх вытворчасць і што калі ў той ці іншы перыяд часу адбыва-ецца павелічэнне колькасці каштоўных металаў, дык гэта абумоўлена зніжэннем іх сабекошту, выкліканым такімі па-дзеямі, як адкрыццё новых капальняў, лягчэйшых у эксплуа-тацыі. Гэтую прапорцыю паміж вартасцю каштоўных мета-лаў і іх сабекоштам усталяваў толькі ў 1662 г. ангелец Ўільям Пэты¹.
Тэзіс, выказаны Бадэнам, стане ў XVII ст. бадай што агульнапрызнаным², але гэта не перашкодзіць распаўсю-джванню фундаментальнай для ўсіх меркантылістаў ідэі, згодна з якой багацце дзяржавы звязана з фактам вало-дання вялікай колькасцю грошай.
Напачатку знайшліся пэўныя аўтары (праўда, іх было небагата), якія лічылі рост коштаў за прыбытковую рэч.
Меркантыліст Джэрард Мэлін сцвярджаў, што варта было б дорага плаціць за прадукты першай неабходнасці, калі адначасова дорага прадаваць прадукты за мяжу, бо ў такім выпадку прыбыткі купцоў таксама павялічацца³. Яшчэ адзін аўтар XVII ст., Фортры, заяўляў: нішто не павінна быць таннае, апрача грошай. Чайльд у 1668 г. пісаў: “Калі пра-дукты харчавання каштуюць дорага, значыць, людзі бага-тыя, калі ж яны танныя, то і людзі бедныя”. I нарэшце,
' “Няхай нейкі індывід паехаў вандраваць па краіне, у якой ёсць срэбра, і няхай ён
здабыў яго. ачысціў і прывёз гэтае срэбра ў месца, дзе іншы вырошчвае збожжа, няхай тое срэбра было абменена на грошы і г.д. Я маю на ўвазе, што срэбра першага павінна ацэньвацца як вартасць, роўная вартасці збожжа другога" (Traite des taxes et contributions, 1662, in Les oeuvres economique de Sir William Petty. Paris, 1905, t.l, pp.41-42).
³ Гл. Eli F.Heckscher, Mercantilism, op. cit., IM partie. chap.III.
³ Lex Mercatoria, 1622.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
115
невядомы аўтар невялічкага твора “Ужыванне і злоўжыван-не грашыма” імкнуўся паказаць, што высокія кошты — гэта выгадна, бо яны зніжаюць жыццёвы ровень рабочых і ро-бяць іх больш спрытнымі”¹.
Але, з другога боку, каб зразумець, чаму, нягледзячы на прызнанне колькаснай тэорыі грошай, меркантылісты вітаюць факт дастатковай наяўнасці грошай, трэба ведаць, што яны праводзяць сувязь паміж дастаткам грошай і ўмо-вамі фінансавання гандлёвых аперацыяў. На іх думку, наяў-насць вялікай колькасці грошай у абарачэнні дазваляе значна лягчэй пазычаць, а значыць, і ажыццяўляць плённыя апера-цыі.
Томас Калпэпэр-бацька выдаў у 1621 г. “Маніфест суп-раць ліхвярства”², які на працягу XVII ст. быў некалькі разоў перавыдадзены. У сваім творы аўтар сцвярджаў, што калі пазыка даецца пад 10%, дык варта адмовіцца ад дзейнасці, якая прыносіць меней 10% прыбытку. Больш таго, высокая норма працэнта не спрыяе прагрэсу сельскай гаспадаркі, замінае працы па ахове лясоў, тармозіць заморскія ад-крыцці і стварэнне плантацыяў. I наадварот, зніжэнне нор-мы працэнта павялічвае вартасць зямлі³. Такім чынам, аўтар выказваецца на карысць зніжэння ўзаконенай нормы пра-цэнта.
Сапраўды, такое зніжэнне адбылося. Прыкладна каля 1650 г. устаноўленая законам норма працэнта ў Ангель-шчыне знізілася да 6%.
Сэр Джошуа Чайльд ухваляе гэта ў сваёй кнізе, выда-дзенай у 1668 г., і сцвярджае, што гэтая падзея ёсць адзін з фактараў росквіту Ангельшчыны. Ён запэўніваў: такое ста-ла магчымым дзякуючы вялікай колькасці грошай у абара-чэнні — прырода, маўляў, падрыхтавала глебу для ўмяшан-ня заканадаўцы. У адказ сваім апанентам ён паўтарае гэтыя тэзісы ў 1690 г. у “Разважаннях пра гандаль”.
' Спасылкі, прыведзеныя ў гэтым абзацы, узятыя з KH.Heckscher, op. cit., 4” partie, chap. Ill, § III.
² Tract upon Usurie.
³ Ужо тады было заўважана, што вартасць зямлі вызначаецца праз “капіталізацыю" даходу, г. зн. праз вылічэнне сумы, пазычанай паД наяўны працэнт, можна атрымлі-ваць аналагічны даход (ён атрымліваецца праз дзяленне даходу на норму працэнта).
116
4 AC ТКА ДРУГАЯ
У тым жа годзе друкуецца пасмяротны твор сэра Ўіль-яма Пэты “Палітычная арытметыка”. У сваіх разважаннях ён ідзе далей, чым Чайльд, і сцвярджае, што зніжэнне нормы працэнта вынікае выключна ад павелічэння колькасці гро-шай, пазітыўныя ж законы — гэта нішто ў параўнанні з законамі прыроды¹.
У выніку вялікая колькасць грошай усебакова спрыяе развіццю гандлю з далёкімі краінамі і рэалізацыі прыватных прыбыткаў. Але для дзяржавы наяўнасць вялікай колькасці грошай — гэта абсалютная мэта, бо яна надае дзяржаве моцы. Дзяржава дасягае яе менавіта шляхам павелічэння экспарту, ад якога ўзбагачаюцца купцы. Такім чынам, на думку меркантылістаў, у гэтай галіне гармонія інтарэсаў купцоў і дзяржавы цалкам гарантаваная.
Магутнасць дзяржавы залежыць ад яе здольнасці ства-раць свае грашовыя запасы, каб, галоўнае, праводзіць улас-ную знешнюю палітыку. А гэтая здольнасць залежыць ад наяўнасці грошай у краіне. Ужо Гэйлз зацвердзіў гэты тэзіс.
Ён пісаў: “Калі ў часы вайны Ваша Вялікасць мела б патрэбу ў скарбе, каб аплочваць рыштунак, зброю, карабельныя прылады і ліны, гарматы і артылерыю — усё, што патрэбна пад час ваенных дзеяў, дык яна ніяк не дасць рады спагнаць са сваіх падданых сродкі, каб набыць усё гэта. У якім становішчы тады апынулася б каралеўства? Зразумела, у небяспечным. Менавіта таму мудрыя людзі называюць грошы і скарб nervi bellorum, гэта значыць нервам вайны"².
Пасля сцверджання ліберальнай дактрыны часта пісала-ся, што жаданне меркантылістаў прыцягваць каштоўныя ме-талы грунтавалася на памылковай канцэпцыі паходжання нацыянальнага багацця і даходаў дзяржавы. Гэта слушна толькі часткова, бо ў XVI ст., дзеля таго каб забяспечыць вялізныя выдаткі ў выпадку вайны, дзяржава павінна была разлічваць галоўным чынам на тыя запасы каштоўных мета-
' Звесткі, якія характарызуюць погляды ангельскіх меркантылістаў наконт нормы працэнта, узятыя з кнігі G.S.L.Tucker, Progress and Profits in British Economic thought, Cambridge, 1960, chap. II. Гл. таксама тэксгы Мэліна і Місэльдэна ў KH.Heckscher, якія таксама прывёў Кейнс у сваёй “Агульнай тэорыі занятасці", trad, frang, Paris, 1939, p.355.
² Op. cit., p. 131.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
117
лаў, якія знаходзіліся ў яе распараджэнні¹. Такім чынам, меркантылісты не памыляліся, калі настойвалі на неабход-насці прыцягвання каштоўных металаў як сродку павелічэн-ня магутнасці дзяржавы.
За што варта папракнуць некаторых меркантылістаў, дык за тое, што яны не бачылі розніцы паміж грашыма, ці каштоўнымі металамі, і самім багаццем, забываючы леген-ду пра цара Мідаса, які ледзьве не памёр з голаду, бо меў здольнасць ператвараць у золата ўсё, да чаго дакранаўся.
Гэтая блытаніна ёсць у Гэйлза, але далей бальшыня меркантылістаў будзе старанна пазбягаць такое памылкі. Напрыклад, Манкрэцьен пісаў: “Зусім не вялікая колькасць золата і срэбра, дыямантаў і перлаў забяспечвае багацце і магутнасць дзяржавы, а ўсе рэчы, неабходныя для жыцця, a таксама прыдатныя да вопраткі”².
Галоўны клопат аўтара першага “Трактата пра палітыч-ную эканомію” ўсё яшчэ вынаходка “сродкаў, якія прыцяг-нулі б каштоўныя металы ў краіну”. Ён піша: “Сёння можна сказаць, што мы жывем не з гандлю, а з золата і серабра. Гэта два вялікія і верныя сябры, якія задавальняюць патрэ-бы кожнага”³.
I крыху далей Манкрэцьен робіць выснову: “Трэба мець грошы: калі нашых няма, трэба мець замежныя грошы”⁴.
А каб мець грошы, трэба развіваць экспарт; Гэйлз да-водзіць гэта вельмі выразна:
“Паколькі цяпер мы займаемся рамеснікамі, зраблю іх класіфіка-цыю. Ёсць сярод іх такія, з-за якіх атрымоўваецца, што грошы пакідаюць краіну⁵, іншыя растрачваюць у сваёй старонцы ўсё, што зарабляюць, трэцяя ж катэгорыя складаецца з тых, хто прывозіць грошы ў каралеўст-ва... Мы павінны аддаваць перавагу трэцяму класу, які складаецца з ткачоў, гарбароў, трыкатажнікаў, пральшчыкаў воўны — адзіных, каго я ведаю, хто сваім рамяством і сваёй працай забяспечваюць нас грашы-ма... Буйныя і дробныя гарады павінны напоўніцца рамеснікамі ўсіх
' Яшчэ ў сярэдзіне XVIII ст. такое думкі прытрымліваўся Кенэ (rn.OEuvres de Ouesnay, edition Oncken, Paris, 1888, p.247). Неабходнасць трымаць y распараджэнні дзяржавы запас плацежных сродкаў дзеля дачыненняў з замежжам (у золаце ці валюце) заста-ецца і да нашых дзён на першым плане клопатаў урадаў усіх краінаў.
² Traite, р.241.
³ Ibid., р. 141.
⁴ Ibid., р.246.
⁵ Гэта тыя, хто набывае тавары за мяжой, каб перапрадаць іх на бацькаўшчыне.
118
ЧАСТКА ДРУГАЯ
прафесіяў... так, каб іх вытворчасць забяспечвала патрэбы каралеўства і за мяжу не вывозіліся значныя сумы грошай, што мае месца сёння; a яшчэ мы павінны мець неабходны рэзерв для продажу за мяжу і такім чынам забяспечваць магчымасць набыць іншыя тавары і скарб”'.
У XVI ст. манархі імкнуліся захаваць і павялічыць запасы каштоўных металаў з дапамогаю такіх захадаў, як забарона вывазу золата і срэбра, “нацэньванне грошай” (палягала ў наданні замежным манетам у сваёй краіне большай пакуп-ной здольнасці, чым сапраўды каштаваў метал, з якога былі зробленыя тыя грошы), загад вытворцам плаціць за тава-ры, якія набываліся за мяжой, сваімі таварамі, а таксама абавязак вяртаць у краіну замежныя грошы, атрыманыя ў выніку продажу ўласнай прадукцыі за мяжою. Гэйлз адным з першых зразумеў, што гэткія захады не могуць быць эфектыўныя і што каштоўныя металы абавязкова будуць пакідаць межы каралеўства, калі яго падданыя будуць на-бываць за мяжою больш, чым прадаваць туды. Пазней аўтары-меркантылісты дакладна прааналізуюць механізм, калі дэфіцыт ганддёвага балансу з замежжам непазбежна пані-жае курс вэксаляў, складзеных у нацыянальнай валюце, і вываз каштоўных металаў².