• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Але дзеля развіцця экспарту краіне трэба знайсці рынкі збыту, і вельмі лагічна, што меркантылісты выказваюцца на карысць каланіяльных заваёваў. У прыватнасці, гэта робіць Манкрэцьен. Вядома, ён не абмінае выпадку, каб падкрэс-ліць, што мэта каланізацыі — гэта “данесці імя Бога, Творцы нашага, да шматлікіх барбарскіх народаў, пазбаўленых уся-лякай цывілізаванасці, якія заклікаюць нас, цягнуць да нас свае рукі, гатовыя скарыцца нам, каб з дапамогаю святых вучэнняў і добрым прыкладам мы наставілі іх на шлях выра-тавання”³. Аднак ён не забывае, што калоніі ёсць крыніцаю развіцця гандлю, а значыць, багацця дзяржавы і яе грама-дзянаў:
        "Як Бог сам абяцае тым, хто шукае яго царства, абсыпаць іх усімі дабротамі, так і тут можна не сумнявацца ні хвілі, што звыш Боскага блаславення, якое будзе паслана той вялікай і магутнай дзяржаве для ' Op. cit., рр. 139 et 141.
    
    ² Гл., у прыватнасці, працу Томаса Мана: Thomas Mun, England Treasure by Foreign Trade (1664).
    
    ³ Traite, p.320.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    119
    
    такіх пабожных, такіх справядлівых і такіх міласэрных прадпрыемстваў... адчыняцца яшчэ як на гэтым, так і на тым свеце вялікія і невычэрпныя крыніцы багацця”¹.
        Такім чынам, кола меркантылісцкага падыходу замкну-лася вакол тэорыі грошай. Аўтары высноўваюць са сваёй канцэпцыі цэлы шэраг рэкамендацыяў для манархаў, якія зрабілі б эканамічную палітыку паслядоўнай і якія, дарэчы, у значнай ступені адпавядаюць тагачаснай рэчаіснасці.
        А перадусім раіцца праводзіць палітыку, скіраваную на забеспячэнне лішку ў гандлёвым балансе краіны.
        “Я лічу, — пісаў Гэйлз, — што больш чым 100 тысяч фунтаў штогод пакідаюць нашы скарбонкі і марнуюцца на набыццё рэчаў, якія не маюць ніякай нутраной вартасці, а іхныя вытворцы за наш кошт забяспечваюць сябе працай. Наколькі бязглузда з нашага боку трываць такі стан рэчаў, дазваляць сябе абдзіраць, марнаваць свае даброты і грошы і, галоўнае, дазваляць вывозіць з нашай краіны сыравіну і ствараць рабочыя месцы для іншаземцаў, якія яе апрацоўваюць, каб пасля перакупаць тую ж самую, але ўжо апрацаваную сыравіну”².
        У Францыі Жан Бадэн у сваёй “Рэспубліцы” стаіць за прыняцце захадаў, якія ўяўляюць класічны арсенал часоў трыумфу меркантылісцкіх ідэяў: забарона вывазу сыравіны, патрэбнай для нацыянальнай прамысловасці, абмежаванне імпарту тавараў, вырабленых за мяжой, з выняткам пэўных катэгорыяў, патрэбных для нацыянальнай прамысловасці³.
        Манкрэцьен асабліва настойвае на неабходнасці пера-даць гандлёвую дзейнасць у рукі мясцовых купцоў і не дазваляць іншаземным купцам вывозіць з каралеўства зо-лата і серабро⁴. Ён таксама выказваецца на карысць роз-ных крокаў, што спрыялі б развіццю прамысловасці.
        Манкрэцьен прыхільна ставіцца да рэгламентацыяў, якія
    
    ' Ibid., р.322.
    
    ² Ibid., р.95.
    
    ³ Праўда і тое, што гэты самы аўтар услаўляе выгады гандлю паміж народамі. Але найперш такі “лібералізм" накіраваны супраць распаўсюджанай у Сярэднявеччы прак-тыкі, згодна з якой забаранялася экспартаваць тавары за межы якога-кольвечы горада ці рэгіёна з боязі крызісу забеспячэння таварамі першай неабходнасці (гл. на гэты конт Heckscher, Mercantilism, op. cit., Ге Partie, chap. IV).
    
    ⁴ 3 гэтае прычыны ангельскія меркантылісты адстойваюць палажэнне, згодна з якім ангельскія ці прызначаныя для Ангельшчыны тавары маглі перавозіць толькі ангель-скія караблі. Жыццёва важныя ваенныя інтарэсы таксама абумоўліваюць гэтую мана-полію, устаноўленую ў Ангельшчыне Навігацыйнымі актамі 1651 і 1660 гг.
    
    120
    
    ЧАСТКА Д Р УГА Я
    
    гарантуюць прафесійную прыдатнасць рамеснікаў: “Я не магу не здзіўляцца памылцы, па якой у гэтым каралеўстве выдаюцца падробныя лісты, што дазваляюць за пэўную суму грошай займацца якім захочаш рамяством... не зрабіў-шы пры гэтым шэдэўра¹ ці нават часта не прайшоўшы праз вучнёўства”².
       3     другога боку, Манкрэцьен патрабуе стварэння дзяр-жаўных мануфактураў. Ён пісаў:
        "Іх Вялікасці могуць сваёй ласкай дазволіць стварэнне ў розных правінцыях Францыі шматлікіх рамесных аб’яднанняў, якія, агульна ка-жучы, ёсць самыя неабходныя. Рабіць гэта трэба, надаючы права кан-тролю і кіравання гэтымі аб'яднаннямі, а гэтаксама карысныя і ганаро-выя прывілеі людзям здольным і поўным розуму і майстэрства, кожнаму ў яго галіне. Няхай яны размяркуюць на аснове здаровага сэнсу абавяз-кі і працу паміж рамеснікамі адпаведна са схільнасцямі і прыроднымі ці здабытымі здольнасцямі апошніх”³.
        Аўтар удакладняе, што “праца дзяржаўных прадпрыемстваў ні ў якім разе не будзе шкодзіць прыватным прадпрымальнікам, дзяржаўныя бу-дуць стварацца толькі ў тых галінах, дзе прыватнікі не працуюць, і яны будуць вырабляць тавары, якія цяпер прывозяцца з-за мяжы з вялікай шкодай для краіны”⁴.
    
        § 4. Камунізм Мора і Кампанэлы
    
        Меркантылісты часта ставілі сабе на мэце падкрэсліць еднасць інтарэсаў, што вынікаюць з гандлю: салідарнасць індывідаў паміж сабой, салідарнасць індывідаў і дзяржавы. Але ад пачатку эпохі Адраджэння развіццё гандлю насамрэч прывяло да глыбокіх супярэчнасцяў паміж індывідамі і па-між дзяржавамі.
        У новым, капіталістычным, грамадстве выгаду ад экана-мічнага развіцця мела вузкае кола асобаў, тым часам як становішча ніжэйшых слаёў грамадства пагаршалася.
        Адначасова паўстае антаганізм паміж найбуйнейшымі ганддёвымі манархіямі, якія каланізуюць частку свету і ім-
    
    ' У Сярэднія вякі — узорны выраб, які мусіў прадставіць рамеснік, каб атрымаць званне майстра. — Заўвага перакладніка.
    
    ² Traite, р. 109.
    
    ³ Ibid., р.38.
    
    ⁴ Ibid., рр. 107-108.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    121
    
    кнуцца захаваць манаполію на гандаль з захопленымі тэры-торыямі.
        Пад уплывам “Рэспублікі” Плятона, тэкст якое зноў стаў даступны, самыя лепшыя розумы засяроджвалі ўвагу на ідэі вяртання да залатога веку, ці да стану чыстай прыроды, дзе магла б ажыццявіцца поўная інтэграцыя індывідаў у грамад-ства, бо там — і гэта галоўнае, не было б вядома, што такое ўласнасць¹.
        У сваім зборніку “Славутых выказванняў” Эразм Ратэр-дамскі каментуе прымаўку, якую прыводзіць Плятон: “У сяб-роў усё супольнае”, і здзіўляецца, чаму хрысціяне з такім недаверам ставяцца да абагульнення маёмасці, бо, як кажа ён, “ніякі іншы паганскі філосаф нідзе не наблізіўся бліжэй да думкі Хрыста”². Яшчэ адзін вялікі гуманіст, Джардана Бруна, спалены ў 1600 г. як ерэтык, гэтаксама выказваўся ў падтрымку камунізму.
        Двума вялікімі паслядоўнікамі Плятона на пачатку Нова-га часу былі Томас Мор і Тамаза Кампанэла. Аднак, запа-зычыўшы ў Плятона цэнтральную ідэю сваіх грамадска-палітычных поглядаў, яны натхняюцца не толькі Плятонавай філасофіяй.
       1.    КАМУНІСТЫЧНАЕ ГРАМАДСТВА ТОМАСА МОРА. Сын лонданскага суддзі Томас Мор нарадзіўся ў Лондане ў 1478 г. Ён вывучаў грэцкую мову ў Оксфардзе, а потым права ў Лондане. Мор быў глыбока веруючым хрысціянінам, надта пабожным чалавекам. Ён ледзьве не стаў пастарам, але не зрабіў гэтага, бо баяўся парушыць прынцып цэлібату; на-рэшце ён ажаніўся, і за два шлюбы меў шмат дзяцей. Мор быў лепшы лонданскі адвакат; пасля ён становіцца членам парламента, а потым — віцэ-шэрыфам сталіцы. На гора, у 1518 г. трапляе ў поле зроку караля, які ўвёў Мора ў сваю вузкую раду. У 1529 г. Мор пагаджаецца заняць самую высокую дзяржаўную пасаду — ён становіцца канцлерам
    
    ' У сваёй кнізе пра Мора Рэймон Эркур адзначае, што Платын спрабаваў стварыць у Кампані горад паводле ўзору "Рэспублікі" Плятона. Ён таксама кажа, што ў 1507 г. быў знойдзены дзённік падарожжаў Амэрыга Вэспучы, у якім даецца апісанне гра-мадства без уласнасці (гл. L’utopie de Thomas More, Poitiers, 1911).
    
    ² Cite par Emile Dermenghem, in Thomas Morus et les utopistes de la Renaissance, Paris, 1927, p. 149.
    
    122
    
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    
    ангельскага каралеўства. Між тым пачалося супрацьстаянне паміж каралём Генры VIII і папам, які адмовіўся скасаваць шлюб караля, каб той меў магчымасць ажаніцца са сваёй фаварыткай Ганнай Балейн. Тады кароль зрабіў рашучы крок і абвясціў сябе найвышэйшым кіраўніком ангельскае царквы. Мор яшчэ й раней сувора асуджаў рэфарматар-скую дзейнасць Лютэра; ён ні кроплі не вагаўся, нават калі справа датычыла ягонага ўласнага суверэна, і ў 1532 г. Мор адмовіўся ад пасады канцлера. Праз два гады парла-мент фармальна замацаваў скасаванне ўлады папы і абвяс-ціў усіх, хто адмаўляўся прызнаць гэты акт, вінаватымі ў дзяржаўнай здрадзе. Ад Мора патрабавалі даць клятву вер-насці, але былы канцлер адмаўляўся з цвёрдасцю, вартай захаплення. Ён быў кінуты ў астрог, асуджаны і, нарэшце, 6 ліпеня 1535 г. яму адсеклі галаву. Каталіцкая царква абвяс-ціла яго “Блажэнным”, а потым, зусім нядаўна, ён быў кананізаваны; такім чынам, цяпер, як ні дзіўна, у пантэоне святых поруч з апалагетам прыватнай уласнасці Святым Тамашом Аквінскім апалагет камунізму Святы Томас Мор. Апрача рэлігійных твораў, паэмаў і хронікаў Томас Мор напісаў невялічкую кніжку, у якой адстойваў камуністычны лад і якая мела значны рэзананс — усе сацыяльныя рэфар-матары наступных стагоддзяў будуць вывучаць яе. Поўная назва гэтае кнігі, выдадзенай на лацінскай мове ў 1516 г. у горадзе Лувэне, гучыць наступным чынам: “Libellus vere aureus nec minus salutaris quam festivus de optimo reipubli-cae statu, deque nova insula Utopia” (’’Залатая кніга гэтак жа карысная, як і забаўляльная, пра найлепшае дзяржаўнае ўладкаванне і пра новую выспу Утопія”). Коратка мы будзем называць яе “Утопія”.
       Твор падзяляецца на дзве розныя часткі: крытычную і канструктыўную.
       У першай кнізе аўтар бязлітасна крытыкуе палітычны і сацыяльны лад свайго часу; ці, хутчэй, за яго гэта робяць розныя персанажы, бо Мор пазбягае мудрагелістых схалас-тычных канструкцыяў, а пераймае Плятонаў метад дыялогу.
       Адзін хваліць суворасць ангельскага заканадаўства ў дачыненні да злодзеяў, а другі адказвае, што значна лепей
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    123
    
    было б знішчыць прычыны бадзяжніцтва, якія паходзяць з эканамічнага ладу. Сапраўды, чаму гэтулькі бадзягаў няз-дольныя зарабіць сабе на жыццё? Перш за ўсё таму, што шляхта “не толькі праводзіць сваё жыццё ў бяздзеянні..., але і цягае за сабою натоўпы абібокаў”, якім пасля смерці гаспадара застанецца адна крыніца існавання — ліхадзей-ства. I потым, таму, што зямельныя ўласнікі пачулі пах нажывы (“мала ім іх млявага заможнага жыцця, у якім яны нічога не робяць на карысць грамады”) і спяшаюцца перат-варыць свае палеткі ў папасы і прагнаць сялянаў, што сталі непатрэбныя. Прычына галечы і бадзяжніцтва ў авечках: “... вашыя авечкі, заўсёды такія рахманыя, такія непераборлі-выя ў ежы, зрабіліся, як мне паведамляюць, такімі прагнымі і неспатольнымі, што яны нават пажыраюць людзей”. Да гэтага, нарэшце, трэба дадаць, і Мор не баіцца пра тое казаць, празмернае распаўсюджванне манахаў-вандроўні-каў.