• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Яшчэ ў 1602 г., калі быў у турме, Кампанэла напісаў невялічкую працу, названую Торад сонца”, якая была вы-дадзена ў 1623 г. Гэта апісанне будучага камуністычнага грамадства, але менш дакладнае і менш цікавае, чым твор Томаса Мора. Адрозна ад свайго папярэдніка дамініканец выказваецца за ліквідацыю сям’і і ўмяшанне дзяржавы ў арганізацыю зносінаў паміж мужчынамі і жанчынамі. Па-колькі мы маем справу з філосафам, дык асабліва важна прасачыць, якой магла быць у тыя часы філасофская глеба камуністычнае дактрыны.
        Безумоўна, Кампанэла называў сябе вучнем Плятона, але ягоныя філасофскія канцэпцыі пераклікаюцца таксама з поглядамі самых вядомых філосафаў XVI ст. — Тэлезіа, Пампанацы, Джардана Бруна — поглядамі, якія былі далёка не чыста Плятонавымі I якія шмат у чым грунтаваліся на думцы Айца Экхарта, які яшчэ ў XIII ст. абвясціў прынцып еднасці Бога і свету, і Міколы Кузанскага (1401—1464), які адмаўляў “прынцып супярэчнасці”, закладзены Арыстотэ-лем, і сцвярджаў прынцып “еднасці супрацьлегласцяў”¹.
    ' Гэты тэзіс, падхоплены Гегелем на пачатку XIX ст., мае вялікае значэнне. Аднак у Міколы Кузанскага ён стаіць поруч з далучэннем да традыцыі хрысціянскага місты-цызму. Згодна з гэтай традыцыяй, сапраўднае спазнанне ідзе ад любові, а не ад
    
    ____________ НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ            129
    
        Першы філасофскі твор Кампанэлы скіраваны супраць Арыстотэля. Як вядома, для апошняга рэчаіснасць склада-лася з матэрыі і формы. Матэрыя пасіўная; актыўнай можа быць толькі форма, якая ёсць інтэлектуальны прынцып, ідэя. Стоікі хацелі зняпраўдзіць гэтае вучэнне праз сцверджанне, што рэчаіснасць — гэта толькі матэрыя, а матэрыяльны свет — жывая і ўпарадкаваная сістэма. Кампанэла, які пе-раняў погляды стоікаў, развітыя асобнымі філосафамі эпохі Адраджэння, бачыў: іхная канцэпцыя ігнаруе той прынцыпо-вы факт, што сама па сабе сведамасць несумненна знахо-дзіцца ў чалавеку і што нельга атаясняць яе з матэрыяй. Кампанэла намагаецца спалучыць ідэю аб усюдыіснасці ма-тэрыі са сцверджаннем пра універсальную прысутнасць све-дамасці ці духу.
        Такім чынам, кажа ён, усё прыродныя істоты надзеле-ныя сведамасцю, і паміж усім існуюць шматлікія сувязі, бо любая рэч ці істота — гэта часткі “сусветнае душы”, толькі ў так званых неадушаўлёных рэчах сведамасць болей завуа-ліраваная. Але навуковец умее раскрыць узаемасувязі па-між рэчамі і істотамі. Напрыклад, ён ведае, якім чынам зоркі ўздзейнічаюць на людзей і нават кіруюць іх лёсам. Навуковец таксама маг, бо ён можа мець зносіны з усімі істотамі і накіроўваць іх дзеянні ў тым кірунку, у якім пажа-дае.
        Лейтматывам дзейнасці ўсіх істотаў ёсць любоў, якая ёсць адначасова любоў да Бога і любоў да сябе, бо Бог не хоча нічога іншага, апрача здзяйснення магчымасцяў, за-кладзеных у прыродзе. Як і ўсе іншыя істоты, чалавек змен-лівы з прычыны закладзенага ў яго фундаментальнага Бос-кага інстынкту. Інстынкт працягу роду, прага славы, схіль-насць да жыцця ў калектыве — усё гэта толькі асобныя праявы галоўнага інстынкту¹, а значыць, дасканаласць чала-века дасягаецца не праз адмаўленне, а праз дакладнае развіццё прыродных здольнасцяў².
    
    розуму. Гегелеўская філасофія, наадварот, будзе сцвярджаць, што менавіта праз розум можна спасцігнуць еднасць супрацьлегласцяў.
    ' Гл. Leon Blanchet, Campanella, Paris, 1920, pp. 398-399
    
    ² Ibid.., p. 401.
    
    5 Зак. 2009
    
    130
    
    4 ACT КА ДРУГАЯ
    
        Што да рэлігіі, дык у людзей яна толькі вышэйшая форма прыроднае рэлігіі, агульнай для ўсяго існага, якая падштурхоўвае да згоды з прынцыпамі свайго існавання. Жывёлы, напрыклад, пакланяюцца зоркам — вышэйшым і бліжэйшым да Бога істотам. Напрыклад, сланы схіляюць калені перад месяцам¹. Толькі чалавек пакланяецца Богу наўпрост.
        Ад хрысціянства Кампанэла пераймае “міленарысцкую” канцэпцыю першых стагоддзяў існавання царквы² і ў адной са сваіх паэмаў патрабуе, каб Хрыста больш прадстаўлялі ў славе яго ўваскрэшання, чым у жалобе яго пакутаў³.
        Гэткія погляды далёкія ад традыцыйнага хрысціянства. Мор найхутчэй не пагадзіўся б з імі, аднак бясспрэчна, што ва “Утопіі” таксама прысутнічае вера ў прыродную дабрыню чалавека, як і прызнанне ідэі натуральнай рэлігіі.
        Кампанэла кажа, калі ўсе істоты былі ўтвораны Боскай любоўю, якая і ёсць іх прынцыпам, дык рух гісторыі — гэта не што іншае, як вяртанне Сусвету да адзінства, страчанага на пачатку часоў. Любоў павінна пераадолець і знішчыць усе формы падзелаў, разыходжанняў і супрацьстаянняў. Разнастайнасць рэлігіяў, таксама як і шматлікасць народаў, павінна знікнуць. Чалавецтва мусіць утвараць сусветную манархію пад кіраваннем адзінага суверэна, які будзе адна-часова ўвасабляць у сабе караля і святара. Так чалавецтва вернецца ў свой першапачатковы прыродны і Боскі стан.
        Але ў гэтым прыродным стане не павінна існаваць нічо-га, што стварала б глебу для дзейнасці, скіраванай на пошук прыбытку ці асабістага дабрабыту. Толькі любоў па-вінна кіраваць кожным чалавекам. Тады знікнуць прыватная ўласнасць і грошы. Таму будзе забаронена і сям’я. “Калі знікне самалюбства, застанецца любоў да грамадства”⁴.
        Такім чынам, камуністычная ідэя Кампанэлы грунтуецца на філасофіі, якая не прызнае супрацьстаяння паміж матэ-рыяй і духам. Гэтая філасофія заснаваная на сапраўдным
    
    ¹ Ibid., р.462.
    
    г Гл. OEuvres, editees par Louise Colet, Paris, 1847, p.99. Аб існаванні міленарысцкіх вераў гл. Norman Cohn, Les fanatiques de I'Apocalypse, trad, franp, Paris, 1962.
    
    ³ OEuvres, op. cit., p. 75; Blanchet, op. cit., p.417.
    
    ⁴ Cite par Blanchet, op. cit., p.502.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    131
    
    абагаўленні прыроды, яна поўная аптымізму наконт будучы-ні чалавецтва і прыводзіць да разгляду магчымасцяў усеба-ковай і дасканалай інтэграцыі індывіда ў грамадства, адкуль вынікае знікненне ўсялякай супярэчнасці паміж прыватнымі і грамадскімі інтарэсамі. Плятон прадугледжваў гэткую ін-тэграцыю толькі ў дачыненні да прадстаўнікоў эліты. Мор пра яе марыў, але не лічыў да канца рэальнай, бо падтрым-ліваў ідэю кампенсацыі ў іншым жыцці за ахвяры, на якія чалавек ідзе ў зямным жыцці. Кампанэла, мусіць, першым сцвердзіў неабходнасць дасягнення чалавецтвам даскана-лага грамадскага ладу на глебе неабмежаванай веры ў прыродную дабрыню¹.
        Ва ўсім гэтым зноў праяўляецца “натуралізм”, характэр-ны для эпохі Адраджэння. Зразумела, размова больш не ідзе пра тое, каб сцвярджаць, што грамадскія дачыненні, такія, якія ёсць узапраўды, — гарманічныя, бо яны прырод-ныя; але дапускаецца, што гэтыя стасункі, калі яны прырод-ныя, павінны зрабіцца гарманічнымі.
        Погляды вялікіх “утапістаў” эпохі Адраджэння былі пера-нятыя і развітыя ў наступныя стагоддзі; яны адыгрывалі вырашальную ролю пачынаючы з XVIII ст., і мы вернемся да іх, калі будзем вывучаць стварэнне навачасных сацыяліс-тычных дактрынаў.
        Самі аўтары ідэяў, пра якія мы вялі гаворку, засталіся
    
    ' Філасофскія погляды, якія адстойваў Кампанэла, пазней былі запазычаныя многімі філосафамі. У значнай ступені сёння з імі можна сустрэцца ў Р.П.Тэяра дэ Шардэна які піша:
    “Любоў - самая універсальная, самая моцная і самая патаемная з усіх касмічных энергіяў..." (L’energie humaine, Paris, 1962, p.40).
    "Відавочна, ніякае грунтоўнае адрозненне не падзяляе таго, што звычайна прынята супрацьстаўляць пад назовамі фізічнай энергіі і маральнай магутнасці" (Ibid., р. 157). "Не, нелыа тлумачыць космас як віхуру нясведамых элементаў, на якіх недаступнае разуменню квітнее жыццё - як нейкае здарэнне ці цвіль. Космас, фундаментальна і першасна, існуе, і па сутнасці ўся яго гісторыя - гэта толькі велізарная псіхічная з'ява: павольнае, але няўхільнае збіранне распыленай сведамасці..." (Ibid., рр.29-30). “Уявім сабе Зямлю, дзе чалавечыя істоты імкнуліся б (і нават у адным кірунку) здзейсніць глабальнае яднанне з найвышэйшай істотай, да якой бы ўсе захоплена цягнуліся, што яна далучаная да самага патаемнага ў кожным чалавеку, да неперада-вальнага іншаму. У такім сусвеце дзеля падтрымання найбольш спрыяльнага для дзеяння парадку не трэба было б звяртацца да прымусу... У такіх абставінах Жыццё нарэшце ўнікла б (найвышэйшае вызваленне) тыраніі матэрыяльных імператываў і ўсё болей свабодная асоба нараджалася б без супярэчнасцяў унутры супольнасйі" (Ibid., р. 189).
    
    132
    
    4 A С ТКА ДРУГАЯ
    
    адзінокімі постацямі ў тагачасным свеце, дзе панавалі культ багацця і сацыяльная няроўнасць.
         Такім чынам, нам варта вярнуцца да аўтараў, якія жада-лі заснаваць навуку пра эканамічныя дачыненні, каб канста-таваць, што гэтыя аўтары пачнуць крытыку пазіцыяў мер-кантылістаў.
    
        Бібліяграфія
    
         Каб мець уяўленне пра ўплыў Рэфармацыі на гісторыю эканамічнай думкі, апрача твораў Вэбэра і Тоўні, пра якія мы ўжо згадвалі, карыснай будзе кніга A.Rieler, La pensee economique et sociale de Calvin, Geneve, 1959.
         Грунтоўным даследваннем меркантылізму стала кніга шведскага эканаміста Элі Ф. Хекшэра (Eli F.Heckscher), даступная ў яе ангельскім перакладзе, Mercantilism, 2 vol., London, 1935. Вялікая каштоўнасць гэ-тай працы ў тым, што аўтар поруч з разглядам твораў уласна мерканты-лістаў таксама даследуе шматлікія тэксты, напісаныя палітычнымі дзея-чамі і купцамі. Праз гэта ён дасягае надзвычай жывога малюнка тагачас-най думкі.
         Да таго ж карысна будзе пачытаць наступныя творы, прысвечаныя асобным аспектам тэмы:
         С.     W. Cole, Colbert and a century of French Mercantilism, New York, 2 vol., 1938.
         P.     Harsin, Les doctrines monetaires et financieres en France du XVF au XVIIF siecle, Paris, 1928 (твор, напісаны з надзвычайнай дакладнасцю).
         Е.     Lipson, The economic history of England, vol.II et III: The age of mercantilism, London, 1931.
         H.     Baudrillart, Bodin et son temps, tableau des theories politiques et des idees economiques au XVIs siecle, Paris, 1853; reedition, Aalen, 1964.
         E.         A. Johnson, Predecessors of Adam Smith, New York, 1937.
         J.          Viner, Studies in the theory of international trade, New York, 1937.
    
    
            Раздзел II
    
    КРЫТЫКА МЕРКАНТЫЛІЗМУ
    
        § 1.       Сацыяльны аспект: прагрэс капіталістычнай эканомікі