Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Эканамічнае становішча робіцца яшчэ больш цяжкае, бо з прычыны махінацыяў абмежаванага кола ўладальнікаў та-вараў штучна падтрымліваюцца высокія кошты. Што да про-дажу воўны, дык мае месца яшчэ не манаполія, але ўжо “алігаполія” (галіна знаходзіцца пад кантролем невялічкай групы людзей), якая і спараджае дарагоўлю. Замест таго каб вешаць жабракоў, трэба знішчыць галечу.
У наступным дыялозе з’яўляецца новы персанаж, які дадае фарбаў малюнку. Гэтым разам гутарка ідзе пра кіраў-ніцтва: уздымаецца пытанне, ці можна разлічваць на муд-расць каралёў, адукаваных філосафамі, у справе паляпшэн-ня грамадства. Як вядома, менавіта на гэта спадзяваўся Плятон. 3 самага пачатку меркаванні падзяліліся, але ўрэш-це перамагае пазіцыя скептыкаў.
Справа ў тым, што адлегласць паміж імператывамі, якіх звычайна прытрымліваюцца суверэны, і сапраўднымі прын-цыпамі добрага кіравання занадта вялікая. Аўтар “Утопіі” адзначае несупадзенні першых з другімі і выносіць абвіна-ваўчы прысуд палітыцы, якую на той час адстойваў Мак'явэлі. Найперш ён узняў голас супраць утрымання войска як сродку знізіць беспрацоўе і сцвярджаў, што “трэба думаць пра мір
124
ЧАСТКА ДРУГАЯ
болей, чым пра вайну”. На гэты раз Мор паўстаў супраць ваенных звязаў і заваёваў, супраць змены ўтрымання мета-лу ў грашах і, нарэшце, супраць прынцыпаў абсалютызму.
Ён імкнуўся зняпраўдзіць тэзіс, адпаведна з якім бед-насць падданых — гэта гарантыя для манархаў. “Памыля-юцца тыя, — пісаў Мор, — хто лічыць, што галеча народа — гарантыя спакою, бо дзе больш за ўсё сутычак, калі не ў асяроддзі жабракоў?”
Тады чаму ж мусіць існаваць гэткая адлегласць паміж ідэальнай і рэальнай палітыкай? Хітладэй, партугальскі ма-раплаўца, зараз нам гэта пакажа. Яго прамова, якою закан-чваецца першая кніга “Утопіі”, ёсць, магчыма, ці не самая важная частка твора.
“Мой дарагі Мор, — звяртаецца ён, — калі сказаць табе ўсю праўду, дык у тых краінах, дзе ўсё вымяраецца грашыма, бадай што немагчыма дасягнуць панавання справядпівасці і росквіту ў Паспольнай рэчы... Гэты вельмі мудры чалавек¹ казаў, што ў грамадстве існуе толькі адзін шлях да выратавання, а менавіта роўнасць, якой, мусіць, немагчыма дасяг-нуць, калі існуе прыватная ўласнасць... Такім чынам, я ўпэўнены, што даброты не могуць быць размеркаваныя справядліва і разумна і што людскімі справамі нельга кіраваць удала, калі цалкам не выкараніць ўласнасць”.
Пасля гэтага пачынаецца другая кніга ці канструктыўная частка твора, — аповед мараплаўцы пра наведванне шчас-лівай выспы Утопія, якое, пра што сведчыць сам назоў (u — topos = без месца), не існуе.
На выспе налічваецца 54 гарады, жыхары валодаюць тэрыторыяй, дастатковай, каб пракарміць сябе; па чарзе яны перабіраюцца на вёску, каб апрацоўваць землю, больш таго, у часе жніва на вёску накіроўваюць столькі працаўні-коў, колькі трэба.
У горадзе, як і ў вёсцы, усё супольнае; кожныя 10 гадоў жыхары праз поберць (жэрабя) мяняюць месца жыхарства; зрэшты, дзверы іх дамоў не маюць замкоў.
Кожны мужчына і кожная жанчына павінны навучыцца працаваць на зямлі і, апрача гэтага, на свой выбар нейкаму гарадскому рамяству. Гультайства забараняецца, агульны дабрабыт забяспечваецца 6-гадзінным рабочым днём; гэта
' Маецца на ўвазе Плятон.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
125
атрымоўваецца натуральна, бо выключаецца магчымасць развіцця схільнасці да раскошы.
Фіксуецца час працы, сну і харчавання; кожны можа сталавацца дома, але ўсе аддаюць перавагу супольнаму харчаванню, бо там гатуюць смачныя стравы, грае музыка, пануе духмяны водар. У вольную часіну кожны займаецца чым хоча; бальшыня ж выкарыстоўвае вольны час для наву-чання.
Палітычны лад гарадоў Утопіі заснаваны на сям’і, якая заўсёды налічвае больш як 40 чалавек. Кожная група з 30 сем’яў абірае адказных асобаў, пэўная катэгорыя якіх абі-рае манарха з вылучаных народам чатырох кандыдатураў.
Самая вялікая задача ўрада — кіраванне вытворчасцю і размеркаванне дабротаў. Прадукты харчавання размяркоў-ваюцца па грамадскіх свірнах у належных прапорцыях, по-тым “галава кожнай сям’і прыходзіць і бярэ тое, у чым мае патрэбу, і нічога за гэта не плоціць. Навошта некаму ў нечым адмаўляць, калі нічога не бракуе і ніхто не баіцца, што сусед можа запатрабаваць больш, чым яму трэба? Навошта патрабаваць зашмат, калі добра вядома, што ад-мовы не будзе ні ў чым? Менавіта боязь таго, што нечага будзе неставаць, робіць людзей прагнымі і сквапнымі...”
Пасля разгляду асобных праблемаў рабства (трактуец-ца як сістэма прымусовай працы для злачынцаў), вайны, рэлігіі (усім ім прысвячаецца некалькі раздзелаў) аўтар па-дагульняе перавагі прыдуманага ім грамадства параў-нальна з рэчаісным.
“Усюды, — пісаў ён, — тыя, хто кажа пра агульны інтарэс, мараць толькі пра свой асабісты інтарэс; тым часам як тут, дзе нічога нікому не належыць на правах уласнасці, усе сур’ёзным чынам клапоцяцца пра агульную справу, бо асабісты дабрабыт сапраўды супадае з агульным дабрабытам...
На выспе Утопія..., дзе ўсё супольнае, нікому нічога не бракуе, калі грамадскія свірны поўныя, бо багацце дзяржавы ніколі ў гэтай краіне несправядліва не размяркоўвалася; тут не ўбачыш ні беднякоў, ні жаб-ракоў, і хоць ніхто нічым не валодае, аднак усе багатыя...
Ці не ёсць несправядлівым і няўдзячным грамадства, якое шчодра дае столькі багаццяў “людзям высакароднага паходжання”, розным юве-лірам, абібокам ці тым рамеснікам, што задавальняюць выдвары раско-шы, што добра навучаныя распусце ды юру? Хоць, з другога боку, гэтае
126
4 ACT КА ДРУГАЯ
грамадства не дбае пра земляроба, вугальшчыка, чорнаработніка, ра-мізніка, рабочага, без якіх яно не існавала б. У сваім бязлітасным эгаізме яно злоўжывае моцай іх маладосці, каб выціснуць з іх паболей працы і прыбытку; а як толькі яны пачынаюць слабець ад узросту і хваробаў, тады, калі ім усяго бракуе, грамадства забываецца на іх бяссонныя ночы, на іх доўгую і важкую працу; галодная смерць — вось падзяка гэтым гаротнікам".
Грамадства, пра якое марыць Мор, вельмі адрозніваец-ца ад “Рэспублікі” Плятона. Інстытуцыя сям’і захоўваецца, фізічная праца абавязковая для ўсіх, тут няма сацыяльных класаў, а агульнае валоданне маёмасцю датычыць усіх гра-мадзянаў. Гутарка больш не ідзе пра арыстакратычнае гра-мадства, як у Плятона, Мор плануе звышдэмакратычнае грамадства. Агульны абавязак працаваць і забарона пры-ватнай уласнасці шчыльна ўзаемазвязаныя і паўстаюць як неабходныя ўмовы забеспячэння роўнасці і грамадскіх сва-бодаў.
Гэты ідэал паходзіць не зусім з Плятонавай канцэпцыі свету, ён цесна звязаны з прынцыпамі хрысціянства і з маральнай дактрынай Эпікура.
Цалкам відавочна, што ўласцівы хрысціянству дух даб-рачыннасці і бескарыслівасці — вялікая крыніца натхнення для Мора. Гэта бачна з ягонага “Ліста да манаха”, апубліка-ванага ў 1520 г. Чытаем:
“Для бальшыні нічога няма святога, апрача зробленага імі самімі. Вышэйшая Боская сіла праявілася тады, калі яна заклікала мець суполь-нымі ўсе рэчы, а Хрыстос імкнуўся вярнуць людзей ад прыватнага да супольнага. Ён добра адчуваў, наколькі трэба нашай смяротнай і сапса-ванай натуры падпарадкавацца імператывам супольнага жыцця дзеля таго, каб дасягнуць вызвалення: менавіта гэтаму нас вучыць у кожным разе рэчаіснасць. Сапраўды, чалавек не можа задаволіцца ні любоўю да сваёй уласнасці ці сваіх грошай, ні служэннем свайму роду, сваёй групе, але, паколькі ўсё гэта ў пэўным сэнсе можна назваць нашым, дык і задаволіць нас можа толькі супольнае"¹.
Хрысціянскія карані гэтых думак цалкам відавочныя, і можна цвёрда казаць, што на той жа глебе квітнее “Утопія”. У творы разгортваецца таксама тэзіс аб прыроднай дабры-ні чалавека, запазычаны ад Эпікура.
У раздзеле “Вандроўкі жыхароў Утопіі” Мор доўга вы-
Thomas More. OEuvres choisies. Paris, 1936, p. 124.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
127
казваецца на гэты конт. “Хоць, — пісаў ён, — асалода не з’яўляецца, на іх думку, адзіным элементам шчасця, яна ёсць адзін з самых галоўных”. Дарэчы, сцвярджаў філосаф, жыхары Утопіі аддаюць перавагу ўцехам душы перад уцеха-мі цела, але не пагарджаюць апошнімі. “Зрэшты, — дадаваў ён, — ва ўсялякіх пачуццёвых прыемнасцях жыхары Утопіі ніколі не забываюцца пра наступнае практычнае правіла: пазбягаць асалоды, якая замінае цешыцца з большай аса-лоды, ці якая суправаджаецца нейкім болем”. I гэта, у прыватнасці, прычына, чаму “не трэба перабольшваць з цялеснымі ўцехамі, трэба ведаць неабходнасць і карысць”.
Погляды даволі блізкія да поглядаў Эпікура, аднак Мор спрабуе пашырыць Эпікураву канцэпцыю шчасця з мэтаю прывесці яе да адпаведнасці з хрысціянствам. Ён заяўляў, што жыхары Утопіі маюць “натуральную рэлігію”, якая вядзе іх да веры ў несмяротнасць душы і да адхілення “матэрыя-лізму”. Такім чынам, чалавек можа без адмовы ад пошуку свайго шчасця пайсці на пэўныя жыццёвыя ахвяры. “Чала-век, які верыць у рэлігійныя пастулаты, павінны быць моцна перакананы, што Бог адплоціць яму незвычайнаю, вечнаю радасцю за сведамае адмаўленне ад эфемернай і пустой уцехі”. I далей Мор кажа, што адмовіцца ад нечага ў спа-дзяванні на ўзнагароду ў будучыні — гэта акт “высакарод-най веры”, а вось марнаваць сябе дзеля “дарэмнага прыві-ду дабрадзейнасці” ёсць “акт бязглуздага вар’яцтва”.
Спроба прымірыць мараль, якая грунтуецца на ідэі аб прыроднай дабрыні, з хрысціянскім вучэннем вельмі харак-тэрная для гуманізму эпохі Адраджэння, але нельга ска-заць, каб гэтая спроба мела вялікі поспех, бо ў наступныя стагоддзі прыхільнікі ідэяў прыроднай дабрыні і сацыяльнай рэформы будуць супрацьстаяць прадстаўнікам хрысціянскіх цэркваў.
2. ФІЛАСОФСКАЯ ГЛЕБА КАМУНІЗМУ ТАМАЗА КАМПА-НЭЛЫ. Другі з вялікіх камуністычных аўтараў эпохі Адра-джэння нарадзіўся ў 1568 г. у Калабрыі. У 14-гадовым узросце ўступіў у ордэн дамініканаў, вельмі рана пачаў пісаць і вызначаўся незалежнасцю сваіх поглядаў. 3 1591
128
4 A CT КА Д РУГАЯ
да 1598 г. яго шматкроць пераследвалі за ерась і нават саджалі ў астрог. У 1599 г. Кампанэла арганізаваў змову з мэтай вызвалення Калабрыі ад гішпанскага ярма з апораю на дапамогу туркаў, каб стварыць там квітнеючае грамадст-ва. Змова была раскрытая, а Кампанэла кінуты ў вязніцу, дзе яго чатыры разы падвяргалі катаванню. Ажно 27 гадоў ён заставаўся вязнем. У турме Кампанэла напісаў каля 60 твораў, куды ўваходзяць не толькі філасофска-палітычныя працы, але і цудоўныя паэмы. У 1629 г. папа памілаваў яго. Неўзабаве пасля турмы Кампанэла выступіў у абарону Галі-лея, якога цкавалі за навуковыя погляды. Прыхільнасць папы была страчана. Кампанэла накіроўваецца ў Францыю, дзе карыстаецца ўвагаю караля Люі XIII і ўсіх высокаадукаваных людзей. Заўзяты прыхільнік астралогіі, ён склаў гараскоп дафіна паводле нараджэння. Памёр Кампанэла ў 1639 г. у Парыжы.