• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        “Праца ў сельскай гаспадарцы, — пісаў ён, — забяспечвае пакрыццё выдаткаў, аплату працоўнае сілы, прыносіць прыбыткі земляробам і, больш таго, яна стварае даход ад нерухомасці. Тыя, хто набывае пра-мысловыя вырабы, аплочваюць выдаткі вытворчасці, працоўную сілу і прыбыткі купцоў; але прамысловасць прыбытку не дае”².
        Такім чынам. прамысловасць і гандаль, паводле Кенэ, “бясплённыя”. 3 тае пары ўсялякае даследванне вучонага будзе сапсаванае гэтаю памылкай. Прычына памылкі ў тым, што ён не здолеў убачыць, што даход землеўладальніка — гэта адлічэнне з прыбытку фермера-арандатара і што ў прамысловасці, як і ў сельскай гаспадарцы, існуе прыбы-так.
    
    ' OEuvres, op. cit., p.243.
    
    ² Ibid., p.233.
    
    164
    
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    
        Трэба адзначыць, што ў часы Кенэ, калі прамысловасць мела пераважна рамесны характар, прыбытак ад прамыс-ловай дзейнасці часта быў нязначны і яго блыталі з дахо-дам яд працы рамесніка. Больш таго, можна зразумець, чаму ідэя пра бясплённасць прамысловасці і гандлю пада-балася Кенэ: яна стала аргументам для крытыкі мерканты-лізму.
        Пачынаючы з артыкула “Збожжа”, аўтар сцвярджаў, што “багацце нацыі не вызначаецца масай грашовых багаццяў”¹ (г. зн. не залежыць ад памераў грашовае масы); што “па гандлёвым балансе нельга даведацца пра выгоднасць ган-длю і багацце краіны”²; што “калі нейкая нацыя атрымлівае ад сваёй глебы, сваіх людзей і свайго суднаходства найлеп-шы магчымы прадукт, дык яна ніяк не павінна зайдросціць гандлю сваіх суседзяў”³; што, нарэшце, варта было б увесці свабодны гандаль збожжам дзеля таго, каб была магчы-масць экспартаваць яго ў гады добрага ўраджаю і заўсёды прадаваць за “добры кошт”. Добры кошт павінны забяспе-чыць фермерам высокі даход, яны змогуць плаціць высокую рэнту землеўладальнікам і самі мець прыбытак. Прыбытак і адлічэнні ў сваю чаргу дазволяць павялічыць памеры капі-талу, што ўкладаецца ў сельскую гаспадарку, і тым самым забяспечыць усеагульны росквіт.
        Тут таксама разважанні аўтара змяшчаюць як слушныя, так і памылковыя высновы. Кенэ мае рацыю, калі пратэстуе супраць недастатковай увагі да развіцця сельскай гаспа-даркі, але Кенэ не бачыць, што неўзабаве менавіта пра-мысловасць забяспечыць багацце шматлікіх краінаў і што рост гэтага багацця будзе вынікаць з папярэдняга развіцця гандлёвых сувязяў з замежжам.
        У артыкуле “Збожжа” значнае адкрыццё суседнічае з фундаментальнаю памылкай, якая пазней будзе прысутні-чаць ва ўсіх працах Кенэ і фізіякратаў. Гэта памылка канцэ-птуальнага характару. Кенэ лічыць, што палітычная экано-мія вывучае багацці, а багацці — гэта матэрыяльныя рэчы.
    
    ' Ibid., р.238.
    
    ² Ibid., р.239.
    
    ³ Ibid., р.239.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    165
    
    Адсюль ідэя, што толькі сельская гаспадарка плённая, бо ў ёй можна прасачыць, як прырода павялічвае матэрыю (гэта значыць насенне, кінутае ў глебу), тым часам як прамысло-васць — няплённая галіна. Зразумела, Кенэ не ігнаруе таго факта, што павінна існаваць адрознасць паміж карыснасцю рэчаў, звязанай з іх фізічнымі ўласцівасцямі, і іхнай мена-вай вартасцю, якая цалкам ствараецца грамадствам. Але ён не выказвае меркавання, што менавая вартасць сапраў-ды павінна вывучацца палітэканоміяй. Дарэчы, ён амаль не даследваў пытанне вартасці¹.
        У тыя ж часы Цюрго, які не ўваходзіў у школу фізіякра-таў, хоць і быў блізкі да іх поглядаў, грунтоўна аналізуе паняцце вартасці, па-першае, у сваіх “Роздумах аб утва-рэнні і размеркаванні багаццяў" (1766), а па-другое, у пра-екце артыкула “Вартасць і грошы", які быў напісаны ў 1769 г. Але Цюрго не ўдалося пабудаваць паслядоўную тэорыю па гэтым пытанні.
    
        § 4. “Эканамічная табліца”
    
        Праз год пасля артыкула “Збожжа", г. зн. у 1758-м, у каралеўскай друкарні быў выдадзены другі нарыс, які ўяўляў сукупнасць лічбаў, спалучаных “зігзагападобнымі” лініямі. Побач, на палях, даваліся кароткія тлумачэнні. Гэта й ёсць “Эканамічная табліца” Кенэ, першая спроба стварыць ліч-бавы вобраз механізму эканамічнага жыцця пры капіталіс-тычным ладзе.
        У каментарах, якія з’явіліся пазней (у прыватнасці, у “Філасофіі земляробства ці Агульнай і палітычнай эканоміі сельскай гаспадаркі”, напісанай у супрацоўніцтве з маркі-зам Мірабо і выдадзенай ў 1763 г.), Кенэ падкрэсліваў механістычны і матэматычны характар свайго даследвання эканамічнага жыцця.
    
    ' Мы ведаем, што праблема вартасці ўздымалася яшчэ да Кенэ, у прыватнасці Пэты, Локам і Кантыльёнам; фізіякраты ж не зрабілі ніякага ўнёску ў вывучэнне гэтага пытання. 3 усіх фізіякратаў, безумоўна, сама значныя даследванні пытанню вартасці прысвяціў Лё Трон. Ён закрануў гэтую тэму ў 1-м раздзеле сваёй працы “Аб грамадс-кім інтарэсе" (1777 г.), але задаволіўся простым выкладам асобных, раней прапанава-ных, тэорыяў і сваіх ідэяў не вылучаў: тлумачэнне праз карыснасць, выдаткі вытвор-часці, рэдкаснасць, канкурэнцыю.
    
    166
    
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    
        “Эканамічная табліца, — чытаем мы ў прадмове да гэтага твора, — уяўляе сабою першае арытметычнае правіла, вынайдзенае дзеля таго, каб звесці да дакладнага і падрабязнага разліку асноватворную навуку і заўсёднае здзяйсненне словаў спаконвечнага пачатку: “У поце твару твайго будзеш ты есці твой хлеб”’.
        I далей, на пачатку IV раздзела:
        “Акт руху заснаваны на дзвюх роўных па сіле і па ўздзеянню проці-вагах — на разбурэнні і аднаўленні. Такі ёсць механізм прыроды... I менавіта ў выкарыстанні і аднаўленні, г. зн. у спажыванні і вытворчасці, палягае рух, які кансалідуе грамадства і робіць яго жыццяздольным. Выдаткі выклікаюць вытворчасць, а вытворчасць пакрывае выдаткі. Гэткі кругабег мае, як і ў се іншыя, дакладныя правілы прыліву і адліву, якія не даюць каналам перасохнуць ці загаціцца. Вельмі важна ведаць гэтыя правілы, але ведаць не дзеля таго, каб безразважнай рукою ўмешвацца ў сістэму, развіццё якой залежыць выключна ад уласцівых ёй імпульсаў, якія не церпяць ніякага пабочнага ўмяшання, а дзеля таго, каб пазбег-нуць парушэння гэтых правілаў; менавіта зараз мы будзем даследваць гэтыя правілы, якія, нягледзячы на сваю важкасць, амаль невядомыя”².
        He варта забываць, што Кенэ быў медыкам і картэзіян-цам. Ён хоча паказаць, што эканамічнае жыццё функцыя-нуе, быццам машына ці, што для яго аднолькава, жывы арганізм. Менавіта гэтым можна растлумачыць тое, што аўтар ад самага пачатку дэманструе сваю павагу да спан-таннага функцыянавання машыны і адмаўляецца ўмешвац-ца ў яе працу.
        А зараз паглядзім саму “Табліцу”. Папраўдзе, зразу-мець яе досыць цяжка, бо ў “Табліцы” разам з важнымі адкрыццямі можна знайсці й грубыя памылкі. Мы будзем разглядаць яе ў той форме, якую вызначыў Кенэ ў даслед-ванні, апублікаваным у 1766 г. у “Часопісе сельскай гаспа-даркі, гандлю і фінансаў" пад загалоўкам “Аналіз эканаміч-нае табліцы”³.
        Вялікай заслугай Кенэ было ўсведамленне таго, што каб спасцігнуць сэнс тагачасных эканамічных працэсаў, трэба
    
    ’ Philosophie rurale, Amsterdam, 1763, р.ХІХ.
    
    ² Ibid., p.36.
    
    ³ OEuvres, op. cit., pp.305-329. Для вывучэння асаблівасцяў “Эканамічнае табліцы" можна звярнуцца да H.Woog, The Tableau economique of Frangois Quesnay, Berne 1950, et Jean Molinier, Les metamorphoses d'une theorie 6conomique, Ie revenu national chez Boisquillebert. et J.-B. Say, Paris, 1958.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    167
    
    ЭКАНАМІЧНАЯ ТАБЛІЦА
    Валавы прадукт: 5 мільярдаў
    
      АВАНСЫ прадукцыйнага класа штогадовыя
    
       ДАХОДЫ зямельных улас-нікаў, манарха; атрымальнікаў дзесяціны
    
    АВАНСЫ бясплённага класа
    
    2 мільярды
    
          Сумы, якія служаць для аплаты даходаў і працэнтаў за лершапачатковыя авансы
    
    1
    
    2 мільярды
    
    1
    
    1
    
    1
    
    мільярд
    
    мільярд
    
    мільярд
    
    мільярд
    
    мільярд
    
    Усяго
    
    мільярд
    
    Выдаткі авансаў
    
    2 мільярды
    
    Усяго
    
    5 мільярдаў
    
       2 мільярды, палова з якіх за-стаецца ў гэтага класа на авансы наступнага года
    
    пачаць з аналізу капіталу, і галоўная праблема для выра-шэння — праблема аднаўлення капіталу, які ўкладзены ці “авансаваны” на вытворчасць.
        “Штогадовыя авансы” — гэта капітал, якім валодаюць фермеры і рамеснікі на пачатку перыяду і які накіроўваецца на аплату эксплуатацыйных выдаткаў на працягу года. Гэта, такім чынам, выключна абаротны капітал. Рамеснікам гра-шовы капітал дазваляе набываць сыравіну ў прадукцыйнага класа. У фермераў — гэта запас сродкаў існавання, які дазваляе жыць на працягу года ў чаканні наступнага ўра-джаю. Фермеры, дарэчы, маюць і фіксаваны (сталы) капі-тал, складзены з “першапачатковых” авансаў. Увесь сталы капітал, які расходуецца на працягу пэўнага перыяду, можа дасягаць 10 мільярдаў, але гэтая лічба не фігуруе ў таблі-цы. Нарэшце, уласнікі таксама ўклалі пэўны капітал на ўлад-каванне зямлі (’’пазямельныя авансы”), але гэты капітал
    
    168
    
    4 ACTКА ДРУГАЯ
    
    разглядаецца як сталы, яго “зношванне” не бярэцца пад увагу і ў табліцы яго няма.
        На першым радку стаіць таксама графа даходаў зя-мельных уласнікаў. Гэтыя грошы выплачаныя фермерамі-арандатарамі, і на пачатку перыяду яны рэзервовыя. Фізіяк-раты назвалі іх чыстым прадуктам (не блытаць з чыстай прадукцыяй, тэрмінам, які выкарыстоўваецца ў сучаснай дзяржаўнай статыстыцы).
        Праз размяшчэнне паказніка чыстага прадукту Кенэ ў першым радку табліцы хоча паказаць, што функцыянаванне капіталістычнага механізму за пэўны перыяд залежыць ад вынікаў, атрыманых на працягу папярэдняга перыяду. Такі падыход да выкарыстання даходаў ад уласнасці надалей будзе адкінуты. Прадстаўнікі ўсіх эканамічных школаў, наад-варот, будуць лічыць, што прыбыткі кожнага перыяду выка-рыстоўваюцца пад час таго перыяду, калі яны былі атрыма-ныя. Нам здаецца, што канцэпцыя Кенэ, аднак, больш рэа-лістычная, бо яна брала пад ўвагу тое, што ад атрымання прыбыткаў да іх выкарыстання праходзіць пэўны час.
        Дыяганальныя лініі сімвалізуюць рух тавараў, купленых на працягу года прадстаўнікамі адной сацыяльнай катэго-рыі ў прадстаўнікоў іншай.
        Пэўныя сумы перамяшчаюцца так, як паказваюць тры спалучаныя лініі на схеме. Пад канец кожнай з лініяў абаз-начаныя сумы грошай.
        Уласнікі набываюць сельскагаспадарчыя прадукты спа-жывання на 1 мільярд і вырабы рамеснікаў на тую ж суму.