• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        У Ангельшчыне ўжо квітнеў аграрны капіталізм і прык-лад суседкі, асабліва пачынаючы з 1750 г., натхняў фран-цузскіх фізіякратаў, а таксама аграномаў¹. Ангельшчына зна-ходзілася на стадыі стварэння прамысловага капіталізму, і менавіта шляхам вывучэння развіцця прамысловасці Эдам Сміт, неўзабаве пасля Кенэ, распрацаваў уласную тэорыю капіталістычнага ладу вытворчасці.
    
        § 1. Біяграфічныя звесткі
    
        Эдам Сміт нарадзіўся ў Шатляндыі ў 1723 г. у сям’і мытніка. Спачатку вучыўся ў Глазга, а потым накіраваўся ў Оксфард, каб падрыхтаваць сябе да царкоўнае кар’еры. Аднак яго больш цягнула да твораў “сучасных” філосафаў, чым тэолагаў. Пасля вымовы за чытанне кнігі Х’юма Сміт вырашыў вярнуцца ў Шатляндыю і дзякуючы пратэкцыі ад-наго адукаванага арыстакрата атрымаў магчымасць выкла-дапь літаратуру ва універсітэце Эдынбурга, а пазней філа-софію ва універсітэце Глазга. Яго лекцыі змяшчалі веды па натуральнай тэалогіі, этыцы, юрыспрудэнцыі і палітычнай эканоміі.
        У 1759 г. Сміт выклаў сваё бачанне этыкі ў працы, названай “Тэорыя маральных пачуццяў”. Поспех кнігі пры-нёс вядомасць яе аўтару, і адзін шляхціц запрасіў Сміта суправаджаць яго ў падарожжы па кантыненце. Сміт адмо-віўся ад выкладчыцкай кафедры, атрымаў абяцанне на гра-мадскую пасаду па вяртанні і згадзіўся на падарожжа.
    3 1764 да 1766 г. наведаў Тулузу, Жэнэву і Парыж, сустрэў-
    
    ' Гл. на гэты конт J-J.Bourde, The Influence of England on the French agronomes, 1750-1789. Cambridge, 1953.
    
    
    184
    
    ЧАСТКА Д РУГАЯ
    
    ся з Кенэ і яго вучнямі. Вярнуўшыся ў Шатляндыю, Сміт падрыхтаваў свой вялікі твор, які выйшаў у 1776 г. пад назвай “Даследванне аб прыродзе і прычынах багацця на-родаў". Потым ён перабраўся ў Лондан, пазней згадзіўся заняць пасаду мытнага камісара ў Эдынбурзе. Там і памёр у 1790 г.
        Эдам Сміт быў крыху дзіваком, вельмі кепска прыстаса-ваным да рэальнага жыцця, асабліва да фінансавых спра-ваў¹. Доўгі час ён меў вельмі сціплыя даходы, але нават калі пасля 1778 г. яго матэрыяльнае становішча палепшылася, ён тым не менш не змяніў свайго ладу жыцця.
    
        § 2. Тэорыя маральных пачуццяў
    
        Пасля вялікіх твораў Гобса і Лока іншыя ангельскія аўта-ры працягвалі даследванні ў галіне навукі пра чалавека². У гэтых даследваннях усё яскравей акрэсліваліся два прын-цыпы. Найперш прынцып карыснасці: ці то чалавек заўсёды дзейнічае з мэтай дасягнуць задавальнення, ці пазбегнуць болю. А з другога боку — гэта прынцып асацыяцыі ідэяў: функцыянаванне чалавечага розуму тлумачыцца дзеяннем сілаў, што звязваюць адну думку з другою.
        Гэтыя прынцыпы былі распрацаваныя ў першую чаргу Дэйвідам Х’юмам у ягоным "Трактаце аб чалавечай пры-родзе” (1738).
        Аднак у часе працы над тэорыяй Х’юм сутыкаецца з праблемай маральнага абавязку. Калі чалавек кіруецца вы-ключна асабістым інтарэсам, дык як вытлумачыць існаванне пачуцця абавязку?
        Маралісты, якія імкнуцца па-ранейшаму абапірацца на рэлігію, сцвярджаюць, што маральны абавязак — гэта прос-та праяўленне дзеяння Бога, які загадвае нам рабіць дабро і не рабіць кепскага.
        Але найсмялейшыя розумы XVIII ст. хацелі абысціся без рэлігіі. Прафесар філасофіі ва універсітэце Глазга Гачысан
    
    ' Albert Delatour, Adam Smith, sa vie, ses travaux, ses doctrines, Paris, 1886, pp 557-558.
    
    ² Гл. на гэты конт Elie Halevy. La formation du radicalisme philosophique, t.l: La jeunesse de Bentham, Paris, 1901, chap.l”'.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    185
    
    выказваў меркаванне, што чалавек, апрача пачуццяў, з да-памогай якіх ён пазнае бачны свет, надзелены пачуццём маралі, якое прымушае нас цаніць дабрадзейныя ўчынкі.
        На думку Х’юма, гэткае вучэнне ўсё ж занадта падобнае да рэлігійнае дактрыны. Што ж да самога Х’юма, дык ён сцвярджаў, што “дабрадзейнасцю ёсць усялякі ўчынак або якасць душы, якая выклікае пачуццё задавальнення ці ўхва-лення сведкаў гэтага ўчынку”¹.
        Аднак Х’юм не сцвярджае, што мы лічым дабрадзейны-мі ўчынкі, ухваленыя нашым атачэннем, толькі з тае прычы-ны, што гэта адпавядае асабістаму інтарэсу. Такая тэорыя супярэчыць нашаму досведу, які кажа, што часам мы дзей-нічаем шчыра, альтруістычна. Такім чынам, неразвязанай за-стаецца праблема суіснавання ў нас эгаістычных, з аднаго боку, і шчырых, альтруістычных, з другога боку, пачаткаў.
        Сміт намагаўся вырашыць гэтыя пытанні ў сваёй “Тэо-рыі маральных пачуццяў”. Ён сцвярджаў, што ў здзейсне-ных учынках мы кіруемся не толькі асабістым інтарэсам, але таксама і меркаваннем іншых пра нашыя дзеі, бо “сім-патыя”, якую мы адчуваем да іншых людзей, вымушае нас пагадзіцца з іх меркаваннем.
        Хісткасць тэорыі сведчыць пра ваганні аўтара наконт таго, ці можна цалкам прыняць механістычна-натуралістыч-ную канцэпцыю грамадства. Гэтыя ваганні прысутнічаюць і ў іншых месцах “Тэорыі маральных пачуццяў”. 3 аднаго боку, Сміт прызнае, што грамадства — гэта галоўным чы-нам абмен паслугамі паміж індывідамі, яго супольнікамі. Але, з другога боку, ён сцвярджае, што парадак у грамад-стве грунтуецца на схільнасці захапляцца багатымі і моцны-мі людзьмі, а значыць, і падпарадкавацца ім.
        “Адрозненні ў рангах і парадак у грамадстве грунтуюцца на ўласці-вай нам схільнасці мець сімпатыю і цягнуцца да заможных і моцных людзей. Наша павага да тых, хто вышэйшы за нас, часцей мае прычы-наю захапленне іх становішчам, чым прыхаванае чакйнне выгодаў ад добразычлівасці іх стаўлення да нас”².
    
    ' Cite par Brehier, Histoire de la philosophie, t.ll, vol.II, Paris, 1950, p.421.
    
    ² Theorie des sentiments moraux, trad, frang., Paris, 1830, t.l, p.91.
    
    186
    
    4 ACТКА ДРУГАЯ
    
        3 гэтага вынікае, што грамадства яшчэ далёка не такое дасканалае, як гэтага можна было б пажадаць.
        Безумоўна, “для сярэдніх і ніжэйшых класаў грамадства шлях да пашаны бадай што заўсёды шлях узбагачэння”¹, таму прадстаўнікі гэтых класаў зацікаўленыя ў тым, каб быць дабрадзейнымі, і часцей за ўсё яны дабрадзейныя, a вось “у вышэйшых станах становішча зусім іншае. Пры двары, у вітальнях палацаў ... бадай заўсёды спрыт і ліслівасць аказ-ваюцца важней за годнасць і талент”². Таму Сміт сцвяр-джае, што “ўлюбёнцы фартуны занадта часта збочваюць са шляху дабрадзейнасці дзеля дасягнення жаданых мэтаў; на жаль, шляхі фартуны і дабрадзейнасці часта разыходзяцца”³.
        Такім чынам, Сміт усведамляў, што эканамічны лад, які грунтуецца на механічным дзеянні асабістых інтарэсаў, можа ўвайсці ў супярэчнасць з сацыяльнай справядлівасцю. Сміт вельмі далёкі ад пазіцыі фізіякратаў, якія адмаўлялі існаван-не праблемы сацыяльнай справядлівасці ці сцвярджалі, што гэтая праблема вырашыцца аўтаматычна адначасова з эка-намічным прагрэсам. Тым не менш Сміт абараняе лібераль-ны падыход і сцвярджае, што, па-першае, свабода выбару шляхоў да ўзбагачэння — гэта адзіная ўмова ўсялякага прагрэсу, а, па-другое, несправядлівасці, выкліканыя эка-намічнай свабодай, не такія ўжо жахлівыя і непрымальныя, як гэта можа здацца на першы погляд.
        “Веліч і багацце — дзве прыемнасці, якія зачароўваюць нас, як нешта высакароднае, вялікае і прыгожае, дзеля чаго мы гатовыя на любыя пакуты і працу.
        На шчасце, сама прырода настройвае нас так; уяўленні пра багац-це, якім яна спрыяе, падштурхоўваюць людзей да дзеяння, трымаюць іх у несупынным руху. Менавіта гэтыя ўяўленні змушаюць нас разнастай-нымі спосабамі апрацоўваць глебу, будаваць дамы замест халупаў, узводзіць вялікія і прыгожыя гарады, ствараць і ўдасканальваць навукі і мастацтвы...”⁴
        Свабода — умова прагрэсу. Але праўда і тое, што яна таксама крыніца сацыяльнай няроўнасці. Аднак аўтар сцвяр-джае, што, нягледзячы на сацыяльную няроўнасць, індывіды
    
    ' Ibid., р. 108.
    
    ² Ibid., р. 109.
    
    ³ Ibid., р. 112.
    
    ⁴ Ibid., рр.338-339.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    187
    
    атрымліваюць прыкладна аднолькавае задавальненне ад сва-ёй працы.
        “Страўнік багатага, — пісаў Сміт, — непрапарцыйны яго жаданням, ён змяшчае столькі ж, колькі страўнік цёмнага вяскоўца. Багаты выму-шаны аддаваць тое, што сам не спажывае, чалавеку, які далікатна гатуе тую кроплю страваў, у якіх гэты багаты мае патрэбу... Сярод усіх толькі багатыя маюць магчымасць выбіраць самае вытанчанае ды рэдкае. Але спажываюць яны не больш, чым бедныя, і, нягледзячы на іх прагнасць і эгаізм, ... дзеляць з апошнім парабкам вынік працы, якую скарыстоўва-юць. Здаецца, нябачная рука прымушае іх пераразмяркоўваць неабход-ныя для жыцця рэчы так, што ў выніку кожны чалавек атрымлівае столь-кі, колькі атрымаў бы, калі б зямля была роўнымі дзялкамі падзеленая між яе насельнікамі; такім чынам, не імкнучыся да гэтага і нават не здаючы сабе з гэтага справы, багаты дзейнічае так, як таго патрабуе грамадскі інтарэс і дзеля памнажэння людскога роду. Вышэйшая сіла падзяліла зямлю паміж невялічкай колькасцю людзей і не пакінула тых, каму яна, здавалася б, забылася адрэзаць па кавалачку поля, гэтыя пакрыўджаныя маюць частку ўсяго, што дае зямля...”¹
        Спачатку Сміт трымаўся утылітарнага падыходу, і на фоне гэтага логіка дадзенае думкі здаецца малапераканаў-чая: добра вядома, што сацыяльная няроўнасць, наадварот, спараджае велізарныя адрозненні ў матэрыяльным стано-вішчы людзей.
        Але ж Эдам Сміт не быў чыстым утылітарыстам, ён хутчэй стоік, чым эпікурэец. Для яго маральнае задаваль-ненне больш важнае, чым матэрыяльнае. Менавіта таму праблема няроўнасці не бянтэжыць яго, але дазваляе параз-важаць наконт незабяспечаных:
        "... Сапраўдным шчасцем яны адораныя не меней, чым тыя, хто нібыта знаходзіцца над імі. Што да фізічных уцехаў і душэўнага спакою, тут усе роўныя. Жабрак, які грэецца на сонцы пад тынам, звычайна цешыцца з таго спакою і цішыні, якога заўсёды прагнуць каралі”².
        Каго можа пераканаць гэткая сентэнцыя? Цікава, спы-таецца кожны, чаму ж Сміт далей так падкрэслівае важ-насць эканамічнага прагрэсу? Калі нам для шчасця дастат-кова сонечнага цяпла, навошта навукі, прамысловасць, на-вошта няроўнасць? Сміт не здолеў бы адказаць на гэтае пытанне. У якасці мэты чалавечай дзейнасці ён вылучае
    
    ' Ibid., рр.340-341.
    
    ² Ibid., р.341.
    
    188
    
    4 AC ТКА Д РУГАЯ
    
    дасягненне багацця і дасягненне мудрасці адначасова. Ён не хоча ахвяраваць ні адным, ні другім. Магчыма, Сміт мае рацыю, але ён не паказвае, якім чынам можна спалучаць дзве гэтыя мэты, без чаго ягоная сацыяльная філасофія мае незавершаны характар і адрозніваецца асаблівай па-корлівасцю сацыяльнай няроўнасці.