• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        He трэба разглядаць манархізм як адыход ад лініі лібе-ралізму, бо гаворка ідзе зусім не пра стварэнне моцнай дзяржавы, наадварот, трэба дазволіць “як мага большае вальнадумства і крытыку” і, галоўнае, забяспечыць поўную свабоду прэсы. “Жаданне даць дзяржаўнай уладзе паўна-моцтвы сачыць за грамадскай думкай азначала б, — пісаў Дзюпон дэ Нэмур, — зруйнаваць парадак і прыняць вынік за прычыну; тым часам як менавіта сутыкненне меркаван-няў забяспечвае яе існаванне і паўнамоцтвы”³. Ці не казаў сам Кенэ, што “каб займець адну добрую кнігу, трэба, каб з’явілася шмат благіх?”⁴
        Але амбіцыі эканамістаў сягаюць далей за фармулёўкі канстытуцыйных прынцыпаў, нават на галіну маралі. Мена-віта таму Лё Мерсье дэ Ля Рыўер сцвярджае, што павага да натуральных эканамічных законаў забяспечыць панаванне дабра.
        “Такім чынам, мы бачым, — пісаў вучоны, — што менавіта на глебе закону ўласнасці, і ніякага іншага, на глебе спазнання асновы і сутнасці ўсіх законаў, і ніякага іншага, на глебе філасофіі, якой прырода вучыць усіх людзей, і ніякай іншай, утвараецца грамадства, што вонкава вызна-чаецца максімальнай палітычнай трываласцю, а ўнутры — максімальным росквітам; мы бачым, што паміж намі замацоўваецца ўзаемнасць правоў і абавязкаў, братэрства, якое выклікае зацікаўленасць у абароне адных другімі і святая повязь якога ахоплівае і аб’ядноўвае з намі ўсе іншыя народы.
        I не трэба клапаціцца ні пра мараль, ні пра норавы; сацыяльна немагчыма, каб яны супярэчылі сваім прынцыпам; сацыяльна немагчы-ма, каб людзі, якія жывуць па такіх простых законах і якія дасягнулі ведання абсалютнай справядлівасці, пакланяліся парадку, падмуркам якога галоўным чынам ёсць справядлівасць і бясконцыя перавагі якога ім відавочныя, не былі сапраўды самымі дабрадзейнымі людзьмі”⁵.
    
    ' Ibid., р.62.
    
    ² Ibid., р.65.
    
    ³ Ibid., р.67.
    
    ⁴ Ibid., р.67.
    
    ⁵ L'ordre nature! et essentiel des societes politiques, op. cit., p.355.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    179
    
        Аднак крышку далей той самы аўтар сцвярджае, што тое, якім чынам улады размяркоўваюць грамадскія пашаны і пасады, адыгрывае вялікую ролю ў выхаванні маралі інды-відаў.
        "Мы можам з усёй шчырасцю сказаць, — пісаў ён, — што сапраўд-ным творцам маральнага ў чалавеку на гэтым свеце ёсць грамадская сістэма кіравання... Якімі б ні былі шляхі, па якіх у пэўнай нацыі чалавек можа дасягнуць тытулаў, узнагародаў і грамадскае пашаны, можна быць упэўненым, што жаданне карыстацца імі будзе стымулам, каб займець іх... Паўсюль, дзе багацці зробяцца мераю грамадскае пашаны... трэба, каб людзі прагнулі золата, каб яны ахвяравалі ўсім дзеля золата, каб яны нават прадавалі саміх сябе за золата. Любоў да ўцехаў і імкненне пазбегнуць пакутаў — вось дзве галоўныя спружыны чалавецтва”.
        Слушныя разважанні, але незразумела, якім чынам пры-мірыць іх з папярэдняй ідэяй, якая выдавала павагу ўлас-насці і прыватную ініцыятыву за абавязковую і дастатковую ўмову перамогі дабрадзейнасці. Патрабуючы ад улады да-ваць прыклад дабрадзейнасці, Лё Мерсье дэ Ля Рыўер сам жа зняпраўджвае сваё сцверджанне, паводле якога павагі да эканамічных законаў было б дастаткова, каб запанавала дабро.
    
        § 6.  Сацыяльны натуралізм — асноўная загана фізіякратычнае сістэмы
    
        Нават з гледзішча эканомікі мы сёння бачым усю сла-басць тэорыі фізіякратаў.
        Фізіякраты зыходзілі з ідэі, што можна адкрыць законы, падобныя да фізічных, якія кіруюць эканамічнай дзейнасцю, і яны сапраўды патрапілі адкрыць такія законы. Але пасля гэтага зрабілі з законаў наступныя высновы:
       1.    Уся эканамічная дзейнасць кіруецца законамі, падоб-нымі да фізічных.
       2.    Гэтыя законы універсальныя, значыць, яны адны няз-менныя ва ўсе часы і ва ўсіх абставінах, бо грунтуюцца на фізічных патрэбах чалавека і, такім чынам, папярэднічаюць “грамадскім дамовам”.
        Канцэпцыя, што вынікае з гэткіх пазіцыяў, выглядае ненатуральна, бо яна, па-першае, зводзіць эканамічныя да-
    
    180
    
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    
    чыненні да механічных, якія можна аналізаваць з дапамогаю матэматыкі, а па-другое, сцвярджае, што паводзіны тых, хто кіруе, павінны быць аднолькавыя ва ўсе часы і ва ўсіх умовах.
        У 1767 г. Кенэ напісаў “Аналіз сістэмы кіравання пэру-анскіх інкаў"' (меў на ўвазе сістэму кіравання, што існавала да гішпанскае заваёвы). У тым жа годзе выдаў доўгае даследванне, што мела назоў “Кітайскі дэспатызм"². Ён спадзяваўся знайсці ў пэруанскім і кітайскім грамадствах, заснаваных на спрадвечных каштоўнасцях, пацверджанне сваёй палітычнай эканоміі. Гэты факт яскрава сведчыць пра тое, наколькі вучоны недаацэньваў залежнасць эканамічна-га жыцця ад гісторыі.
        Відавочна, прычына памылкі ў тым, што Кенэ цалкам атаясамліваў эканамічнае жыццё з прыродным. Безумоўна, тут паўплывала захапленне Кенэ прыродазнаўчымі навука-мі, але ён таксама выказаў патрабаванні французскай бур-жуазіі, якія сфармаваліся пад канец XVIII ст.
        Гандлёвая і прамысловая буржуазія ўжо ўважала сябе дастаткова магутнай, каб абысціся без дапамогі дзяржавы, і лічыла, што шматлікія эканамічныя і сацыяльныя рэгламен-тацыі, якія існавалі ў Францыі з часоў Ancien Regime, — перашкода яе дзейнасці. Робіцца зразумела, чаму фізіякра-ты абаранялі эканамічны лібералізм і чаму дзеля яго абаро-ны вылучылі відавочна памылковую канцэпцыю натуральна-га парадку ў грамадстве.
        Дарэчы, фізіякраты паспрыялі таму, каб на справе фран-цузская палітыка павярнулася ў бок ганддёвага лібералізму. Лічыцца, што менавіта яны былі сапраўднымі аўтарамі эдыкта ад 18 ліпеня 1764 г., які дазволіў экспарт збожжа.
        Спачатку гэтая палітыка не мела поспеху: кошты на хлеб падскочылі ўверх, у краіне ўсчалася вялікая незадаво-ленасць і пасля адстаўкі Шўазёля ў 1770 г. адбылося бадай што поўнае вяртанне да ранейшых рэгламентацыяў.
        Тады ж пачаў імкліва змяншацца ўплыў фізіякратаў. Ад-нак ліберальныя ідэі па-ранейшаму пракладалі сабе шлях.
    ' OEuvres, op. cit., рр.555-563.
    
    ² Ibid., рр.563-661.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    181
    
    Цюрго (1727—1781) адмаўляў сваю прыналежнасць да “сек-ты” фізіякратаў, аднак падзяляў бальшыню іх ідэяў. Ён быў бліскучым эканамістам, аўтарам славутай кнігі “Роздумы пра стварэнне й размеркаванне багаццяў" (1766). Прызна-чаны ў 1774—1776 гг. генеральным кантралёрам фінансаў, Цюрго аднавіў свабоду гандлю збожжам. Менавіта тады ж ён паспрабаваў скасаваць рамесныя цэхі. Пасля ягонай адстаўкі адбыўся адыход ад праведзеных рэформаў. Тры-умф палітыкі лібералізму ў эканоміцы надышоў толькі пасля Рэвалюцыі 1789 г.
    
        Бібліяграфія
    
         Шматлікія даследванні былі прысвечаныя фізіякратам, але гэтыя даследванні маюць розную каштоўнасць. Каб пазнаёміцца са школай, напэўна, на сённяшні дзень няма лепшае працы, чым твор: Hector Denis, Histoire des systemes economiques et socialistes, Paris, 1904. Твор адмет-ны тым, што аўтар акрэсліў асноўную мэту палітычнай эканоміі фізіякра-таў — жаданне стаць усеагульнай навукай аб грамадстве.
         Зрэшты, існуе вялікая колькасць твораў пра школу фізіякратаў, якія ўжо сталі класічнымі, напрыклад:
        G.     Schelle, Dupont de Nemours et I’ecole physiocratique, Paris, 1888.
        G.     Weulersse, Le mouvement physiocratique en France de 1756 a 1770, Paris, 1910.
         — La physiocratie sous les ministeres de Turgot et de Necker, Paris, 1950.
         — La physiocratie a la fin du regne de Louis XV, Paris, 1959.
        — Les physiocrates, Paris, 1931 (resume des travaux de I'auteur).
        H. Higgs, The physiocrats, New York, 1897; nouv. ed., New York, 1952. M. Beer, An Inquiry into Physiocracy, London, 1939.
        L.P.May, Le Mercier de la Riviere, Paris, 1975.
         Тлумачэнне “Эканамічнай табліцы” (y яе розных версіях) таксама стала тэмаю шматлікіх даследванняў. Тлумачыць “Табліцу” — цяжкая задача, і часам здараецца, што даследнікі замест тлумачэння, наадва-рот, заблытваюць праблему.
        3 гэтага гледзішча да асобных даследванняў, якія ўваходзяць у калектыўны твор Francois Quesnay et la physiocratie (Institut national I’Etu-des demographiques, 1958), трэба ставіцца крытычна. Так, у адным з іх атаясамліваюцца "чысты прадукт” фізіякратаў і “чысты нацыянальны да-ход” у сучасным разуменні гэтага паняцця. У гэтым раздзеле мы ўжо цытавалі творы J.MOLINIER, Les metamorphoses d'une theorie economi-que, Paris, 1958, et de H.WOOG, The Tableau economique of Frangois Quesnay, Berne, 1950. Таксама можна звярнуцца да твора R.SUAUDEAU,
    
    
    182
    
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    
    Les representations figurees des Physiocrates, Paris, 1947. Аднак, безумоўна, лепшым творам па дадзеным пытанні ёсць кніга R.L.MEEK, The economics of Physiocracy, London, 1962.
         Зразумела, трэба вывучаць агульныя працы аб палітычнай думцы XVIII ст., каб разглядаць погляды фізіякратаў у гістарычным аспекце. Іх пералік дае Жан Тушар (Jean Touchard) у сваёй Histoire des idees politi-ques з калекцыі “Themis”. Трэба, аднак, папярэдзіць чытача, што ў асобных працах (зрэшты, грунтоўных і вельмі вядомых) погляды экана-містаў ці то цалкам застаюцца ўбаку, ці то вывучаюцца недастаткова. Напрыклад, у вядомым даследванні Р.HAZARD, La pensee europeenne au XVIIP siecle, de Montesquieu a Lessing не знайсці аналізу вучэння фізіяк-ратаў. Гэткі факт яскрава сведчыць, наколькі ў Францыі вывучэнне гісторыі эканамічнай думкі адасобленае ад вывучэння гісторыі філасофіі і гісторыі літаратуры. Такі варты жалю падзел вынікае з адсутнасці сувязяў паміж рознымі факультэтамі французскіх універсітэтаў, якая іс-нуе да сёння. Аднак асобныя даследнікі спрабуюць выправіць становіш-ча. Працытуем творы:
        F.      Faure-soulet, Economie politique et progres au siecle des Lumieres, Paris, 1964.
        M.       Bernard, Introduction a une sociologie des doctrines economiques des Physiocrates a Stuart Mill, Paris-La Haye, 1963.
        C.           Urrere, L’invention de I’economie au XVIIIs siecle, Paris, 1991.
    
    Раздзел IV
    
    
        ЭДАМ СМІТ
    
    
        У другой палове XVIII ст. фізіякраты сфармулявалі тэо-рыю аграрнага капіталізму, які прыжываўся ў Францыі до-сыць марудна. У французскай вёсцы яшчэ панавалі сістэма “бясплатнага выпасу” на папары (што выключала агаро-джванні загонаў) і сістэма супольнага карыстання землямі сялянскай грамады.