• Газеты, часопісы і г.д.
  • Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы  Міхаіл Анемпадыстаў

    Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы

    Міхаіл Анемпадыстаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 115с.
    Мінск 2014
    7.2 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Міхал Анемпадыстаў 
    Калекцыя заснаваная ў 1998 г.
    Куратар калекцыі Ігар Бабкоў
    ISBN 978-985-562-034-2
    © Анемпадыстаў, М., 2014
    © Выдавец I. П. Логвінаў, 2014
    ТЭКСПІ
    Ха дне філіжанкі кавы
    Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы Пачынаецца новы дзень, доўгі і невядомы Водару сьцяг уздымаецца ў неба Урачыста-гаркавы, як перамогі і страты Цёмна-брунатны, як вопратка вояў і мніхаў Як хлеб, як ральля, як атрамант, як ноч Колер для літараў, нотаў, малюнкаў Смак спатканьняў на некалькі словаў На адну філіжанку, на момант, які застанецца 3 намі альбо паасобку ў кожнага з нас На кожны глыток
    Па паэме, кантаце, партрэце. Вось і апошні Мінае дзень. Няма чаго варажыць на гушчы У пустой філіжанцы не адбіваецца неба
    Задаваньне Гадо
    Мы гадавалі Гадо.
    - Што з таго. Гэта было даўно!
    - Так, даўно. Але ўсё адно - Гэта мы гадавалі Гадо.
    Мы гатавалі ежу, Давалі пітво
    I чыталі кніжкі Гадо.
    Да прыкладу, Герадота, I Бэкета, паміж іншым, I Ёнэску давалі, А нажы ды нажніцы хавалі.
    I вучылі трымацца на хвалі. Аяшчэ даравалі, каралі. На Каляды давалі каралі I бралі на балі, Калі гэта трэба было Для Гадо ці для гадаваньня яго. (Альбо выхаваньня?)
    Дакладна вядома адно: Гэтабылодаўно.
    I такою лрацяглаю Гэта зрабілася зьявай, Што сталася мройнаю явай Наша жыцьцё.
    Стаміліся мы Ад гадаваньня Гадо I нарэшце сказалі: - До!
    А наш гадаванец Гадо Стаў годны, і гожы, і здатны, Да розных пасадаў прыдатны, I аднойчы Гадо апрануў паліто I ў шыкоўным аўто Паехаў паціху туды, Дзе блакітнае неба I болей дамоў Фарбавана набела.
    Вось сядзім і чакаем. Глядзім праз вакно. Гэта мы гадавалі Гадо.
    Ад былых палацаў белых Захаваўся толькі вецер. Ад былых палацаў чорных Захаваўся толькі колер. Я фарбую ў гэты колер Свой абутак і адзеньне, Каб у гэтым чорным строі Пад крывіцкім шэрым небам, Калі хопіць вапны, цэглы, Свой палац пабудаваць.
    Вакно
    Амаль што кожны дзень Гляджу ўсваё вакно Знаёмы краявід Вітаю я праз шкло
    Знаёмы краявід Няма на што глядзець Завулак дрэва мур I вуліца ледзь-ледзь
    А неўзабаве ўсё Сышло на дол як дым I толькі шэры брук Ляжыць на мейсцы тым.
    Аднойчы смоўж прапоўз На шкле пакінуў сьлед Аднойчы вецер дзьмуў Кавалкі нёс газэт
    Але раз-пораз там Па-за халодным шклом Я бачу даўні сад Я чую дзіўны звон
    о
    Зльтэрнатыва шэрай сьцяны
    Альтэрнатыва шэрай сьцяны Стане таксама сьцяной. Мур адаб’ецца мурам. Два раўналеглых муры - Калідор.
    Цэгла на цэглу, сьцяна да сьцяны - Будуецца горад.
    Яго жыхары Прачытаюць на золку Каменныя вершы, Дзе ўсё дасканала, бяз хібаў, I кожнае слова на месцы Бетонам замацавана. Нехта намацае словы I знойдзе свае, Атой, хто ня знойдзе, - Пойдзе.
    I на ўскраіне места, На недабудаваным муры Ён намалюе ружу, Ружова-бездапаможную. Але наўрад ці хто-небудзь Аднойчы пабачыць яе. А раптам хто і пабачыць, Дык вачам сваім веры ня дасьць I трапна дадасьць Што-небудзь агіднае.
    Брыдкае.
    іВ
    £ан крот
    Хмары і мары, Малочныя бары, А крот тым часам рые. Неба і зоркі I плач перапёлкі, А крот тым часам рые. Танкі і панкі I хіпі-падранкі, А крот тым часам рые. Гмахі і дахі, Мы вольныя птахі, А крот тым часам рые. Акроттым часам, А крот тым часам, А крот тым часам Рые, рые, рые. Пан крот рые.
    
    Jan крот2
    Кратае краты крот, Закратаваны ў нары. Атам, на гары, Сёньня сьвята травы. Там гараць ліхтары, Дзеці паляць вагні I лётае зьмей папяровы.
    Кратае краты крот, Пернік кладзе сабе ў рот. Добра ў нары - Земляныя муры He разбураць зьвяры, He зруйнуюць вятры, I краты. як трэба, - з дрэва.
    А дзеці сьмяюцца і паляць вагні, Малыя дурныя дзеці...
    «Неспакойна ў сьвеце, нешта гарыць», - Думае крот.
    I нюхае дым.
    д,ачная варта
    Вартуе горад
    Начная варта Там дзе ня трэба Хадзіць ня варта
    Сядзіце ціха
    Сядзіце дома Замкніце дзьверы Ключы схавайце
    Закрыйце вокны Пастаўце краты Запхніце дзіркі Замажце поры
    Наводзьце глянец Зьнішчайце плямы Працуйце плённа Прасуйце прасам
    Чытайце прэсу
    Пішыце скаргі Лічыце грошы
    Натуйце лічбы
    Гадуйце рыбак Гатуйце страву Варыце ежу Каштуйце віны
    Мацуйце целы Ратуйце душы Сьцяліце ложкі Здымайце порткі
    Лягайце моўчкі Прымружце вочы Прысьніце сонца Што ўзыдзе ранкам
    ІДемра
    Цемра
    Людзі ўстаюць з ложкаў Людзі п’юць цёплую каву Людзі рушаць на працу Каб адбыць там свой час I рушыць дамоў
    Цемра
    Людзі вяртаюцца з працы Людзі здымаюць адзеньне Людзі кладуцца ў ложкі I кахаюць адно аднаго Ці самі сябе
    Дай мне веру
    Дай мне надзею
    Дай знак таго
    Што гэта патрэбна табе
    He, ня трэба ніякіх знакаў I веры ня трэба, а толькі А толькі крыху надзеі Каб не памерці тут Ад дзіўнай хваробы
    *2
    Першая фаза якой Агульная млявасьць Другая фаза якой Страта веры ды сэнсу Трэцяя фазаякой Сьмерць і труна Чацьвертая фаза якой Глебады цемра
    Цемра
    Людзі ідуць на працу Людзі прыходзяць з працы
    Вераахвяры
    Электрычныя песьні Трансфарматарных будак Сьпявае штовечар П’яны электрык.
    Электарат галасуе, Электарат абірае Дотык да току.
    Гэтатак проста. Дотык да току - Раптоўная сьмерць.
    Герэтычныя тэксты Забароненых кніжак Чытае штоночы Новы рамантык.
    Электарат галасуе, Электарат абірае Кубак атруты.
    Гэта прыгожа. Кубак атруты - Салодкая сьмерць.
    Нефармальныя формы Трамвайнае мовы Стварае шторанку Гідрамэханік.
    Электарат галасуе, Электарат абірае Ключ на сямнаццаць - Брутальная сьмерць.
    Таямнічыя знакі На сьценах будынкаў Малюе штодзённа Сын інсургента.
    Электарат галасуе, Электарат абірае Веру ахвяры, Верную веру, Веру ахвяры - Ахвярную сьмерць.
    Еадыё Сталін
    Ультралевыя хвалі Лепей прымацца сталі. Тварам да сьценкі У актавай залі Мы слухаем Радыё Сталін.
    Гаворыць Радыё Сталін.
    Слухайце, вы замаўлялі. Праграма па вашых заяўках, У этэры канцэрт пажаданьняў.
    Гэта музыка вязьняў, Гэтатанцы палонных, Гэта сьвята памерлых, Гэта Радыё Сталін.
    19
    На белы аркуш Чорны атрамант Дажджом пральецца Упарадкаваным, 3 радкоў паўстане Чорна-белы сад, Такі дагледжаны I вырафінаваны.
    I будзе там спакой і цішыня, Пакуль ня прыйдзе Старшыня лясгасу, Які парушыць Хараство і лад Чырвоным зьзяньнем Форменых лямпасаў. Ніхто не запытаецца ў яго Пра мэтазгоднасьць Гэтагаўчынку.
    Пакуль яго аднойчы Незаб’е Адна Экзальтаваная Дзяўчынка.
    
    Йаляда пра кансьпірацыю
    Мы сустрэліся ў катакомбах Падчас чарговай аблавы. Вы казалі пра неабходнасьць Абароны граніцаў анкляву.
    Вы казалі пра незалежнасьць, Пра свабоду і пра братэрства.
    Вы казалі, і Вашыя словы Мне калолі балюча сэрца.
    Вы казалі пра сродкі і мэту, Вы казалі рашуча і шчыра: Прыгадалі пра лёзунгі эта, Нагадалі пра тактыку іра.
    А імя Вы свайго не назвалі, Патлумачыўшы ўсё кансьпірацыяй, I на золку сышлі са схову, Прыхапіўшы пакет пракламацыяў.
    I ніхто Вас ня бачыў болей Hi на вуліцах, ні ў падпольлі. Можа, Вас пасадзілі за краты, Можа, Вас расстралялі ў полі,
    Можа, Вас зачапіла аскепкам, Можа, цэглаю Вас заваліла, Можа, Вас пераехалатанкам, Можа, снайпера куля забіла.
    Падае сьнег зранку
    Ціхаю калыханкай Ён камуфлюе танкі
    Пад цукровую вату
    Падае сьнег долу
    Дзеці ідуць у школу Мы шпацыруем дадому 3 учорашняе імпрэзы
    Падае сьнегчысты
    Сьветлы, якэкзарцыста Ён такі ўрачысты Што нам хочацца піва
    Падае сьнег новы Назвар’яцелы горад На нашы дурныя галовы Ды на разумныя твары
    Падае сьнег зь неба Моўчкі фарбуе глебу Пахне лаветра хлебам
    Мы чакаем Калядаў
    Падае, падае
    Е-е-е-е-е
    Падае сьнег на цябе, на мяне I падае надзею
    Еы чакаем Калядаў
    Мы чакалі Калядаў з маленства, Ды ніяк не маглі дачакацца. Тату трэба было на работу, Маці трэба было на працу.
    А Гагарын ляцеў на ракеце Па-над нашым дваром ды садам, Мы глядзелі ўсьлед са зьдзіўленьнем I міжволі чакалі Калядаў.
    Мы ўвосень падпальвалі лісьце, Мы ўзімку хварэлі на глянды I, прыклаўшы далоні да вуснаў, У цямрэчы чакалі Калядаў.
    Мы пісалі ў школе дыктоўкі, Нас вадзілі глядзець на парады, Прафсаюз дараваў карамэлькі, Мы бралі і чакалі Калядаў.
    Нам даводзілі, хто мы і што мы, Нас вучылі выконваць загады, Нам казалі, ды мы ня чулі - Мы ўпотай чакалі Калядаў.
    Мы рабілі высновы хутка, Мы павольна сьпявалі баляды, Мы на злосьць валасы расьцілі I ўпарта чакалі Калядаў.
    Што з таго, што ўсё гэта зьнікла, Быццам бурбалкі ад ліманаду. Засталіся сям’я і дзеткі, Засталося чаканьне Калядаў.
    Позна ўвечары посуд памыем I пакінем, каб сохнуў на тацы. Мы чакаем Калядаў з маленства, Ды ня можам ніяк дачакацца.
    Шілёты
    Цэпеліны ў небе, Неба ў цэпелінах - Яны плывуць між аблокаў Пагрозьліва ды павольна.
    Гэтаксама павольна Цягнуцца іхнія цені, Зазіраючы проста ў вокны, Аблізваючы пабудовы.
    Пілёты маўклівых машынаў Сядзяць у жалезных кабінах, Цесныхды няўтульных, Болей падобных на карцэр.
    Фосфар прыборных дошак Гарыць у зялёным паўзмроку, Паветра пахне іржою Ды гарэлай пластмасай.
    Пілёты сядзяць нерухома.
    На іхніх чорных камбэзах Срэбрам блішчаць адзнакі Невядомае краіны.
    Іхнія твары пакрытыя Тонкім празрыстым лёдам. Дужкі ад мікрафонаў Крывяцца, быццам усьмешкі.
    Зашклянелыя вочы позіркам Роўным ды неадрыўным Глядзяць на зорку Вэнэру, Якая ўзышла над Зямлёю.
    *еба мяняе колер
    Сустрэліся на дарозе, Спыніліся, каб павітацца. Нехта сказаў: - Глядзіце, Хутка павінна пачацца.
    Стаім пасярод дарогі, На неба глядзім з-паддалоні. Неба мяняе колер
    Павольна, няўхільна, няўмольна.
    Сіні, блакітны, белы.
    Белы, чырвоны, чорны. Мы ўглядаемся ў неба, Неба мяняе колер.
    Неба мяняе колер, Неба нам шле сыгналы.
    Мы іх не разумеем, Мы іх не ўспрымаем.
    Альбо ўспрыняць ня хочам, Альбо зразумець ня можам. Божа, даруй нам гэта I ўратуй нашых дзетак.
    Над горадам шэрая хмара Макабрычных памераў. Чырвоны фабрычны комін Поўны вады, як калодзеж.
    Вада залівае горад: Вуліцы, плошчы, сквэры. Мы заплюшчылі вочы, Мы зачынілі дзьверы.
    Мы ня ўмеем плаваць, Мы памрэм пад вадою.
    I маўклівыя рыбы
    Будуць жыць у нашых пакоях.
    Давай памаўчым таксама - Ціша мацней за слова.
    Ты мяне разумееш, I гэтага дастаткова.
    Гэта падводнае гета.
    Тут не хапае паветра, Тут альбо вучысься плаваць, Альбо канаеш паціху.
    Стаім у вадзе па горла, Зьнямелыя, ды не зважаем На тое, як неяк павольна Падобныя сталі да рыбаў.
    I мы пачынаем дыхаць,
    I нам пад вадою добра, Калі толькі гэтую вадкасьць Можна назваць вадою.
    Еая краіна
    Я люблю, калі сьвеціць сонца Рана ранкам праз фіранкі. Я люблю пах сьвежае кавы, Я люблю смак смажанай бульбы. Мне падабаецца водар парфумы, Мне падабаецца дым цыгарэтаў. Я люблю халодныя блюзы, Я люблю свае джынсы старыя.