Я жыву ў гэтай краіне - Мая краіна пад белым сьнегам, Мая краіна пад белым сьцягам, Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай. Я зь цягам часу стануся птушкай, Распраўлю крылы, зраблю тры крокі I падымуся па-над зямлёю, Туды, дзе вецер і дзе аблокі. Над краінай пад белым сьнегам, Над краінай пад белым сьцягам, Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай - Мая свабода. Мая свабода - зь ветрам нязгода I асалода супрацьстаяньня. Мая свабода - човен падводны Паміж Сцылаю ды Харыбдай. Мая свабода - дом папяровы Паміж Гамораю ды Садомам. Атам, задомам, край невядомы Пад белым сьнегам, пад белым сьцягам. Зь цягам часу складанымі сталі Законы гульні, А неяк раней усё проста было I мы былі. Мы проста ішлі, Мы проста стаялі, Мы проста жылі I паміралі У сваіх падводных чоўнах, У сваіх дамах папяровых, Паміж Сцылаю ды Харыбдай, Паміж Гамораю ды Садомам, У краіне пад белым сьнегам, У краіне пад белым сьцягам. На нашай вуліцы Усё звычайнае: Таполі пыльныя, Дамы панэльныя, Двары квадратныя, Пад’езды брудныя, Жыцьцё нармальнае, Алюдзі розныя. На нашай вуліцы А пятай раніцы Апошні п’яніца Дамоў вяртаецца, Дамоў вяртаецца, Ідзе, хістаецца I брудна лаецца На нашу вуліцу. На нашай вуліцы А шостай раніцы Дымяцца коміны На хлебнай фабрыцы, Дымяцца коміны, Працуе фабрыка I пахне печывам На нашай вуліцы. На нашай вуліцы А сёмай раніцы У сем’ях чайнікі На пліты ставяцца, Канапкі робяцца, Яешні смажацца - Усе нэрвуюцца, Усе сьпяшаюцца. На нашай вуліцы А восьмай раніцы Сонца ў вокнах Дамоў адбіваецца. Мой брат ля вакна, Мой брат усьміхаецца, Мой брат нікуды З’яжджаць не зьбіраецца, Бо брату майму Жыць падабаецца У гэтым доме На нашай вуліцы. Дудоўны вечар Цудоўны вечар, Мы палім сьвечкі, Гуляем у спрэчкі I плавім воск, Мы п’ем гарбату, I водар гаркавы Паміж намі Будуе мост. Кахаем аднойчы, Тодвойчы, тотройчы, Вочы ў вочы, To недзе, то тут, Яна пазірае ў вакно і ня раіць У пошуках раю лезьці ў бруд. Старыя рэчы Заўсёды дарэчы, Рукі на плечы, Апошні баль... Танчым аднойчы, Танчым адвечна, Можа, на радасьць, А можа, на жаль. ІЗалыханка для дарослых Ці помніш ты, як прабівала Трава маладая панцыр асфальту Ці помніш ты, як выглядала Новае неба над новай краінай Ці помніш ты, як у паветры Пахла вясною ды ветрам свабоды Ці помніш ты, якой была моцнай Падвойная кава, што нас ратавала Ці помніш ты начныя вандроўкі Па стомленай цішы вуліц бязьлюдных Ці помніш ты, як несьлі глупоту I шэптам казалі розныя бздуры Ці помніш ты, як потым дадому Вярталіся ранкам а пятай гадзіне Ці помніш ты, як мала спалі Ці помніш ты, як шмат прысьнілі Ці помніш ты? Ці я памятаю? Цішэй, калі ласка, я засынаю... 0шчэ адна калыханка Летні дзень адышоў на захад, Змоўкла лаянка на двары. Па пэрымэтры нашай краіны Загараюцца ліхтары. I гараць да самога сьвітанку, Падзяляючы час і прастору, Аддаляючы сьветлае заўтра, Набліжаючы сьветлае ўчора. А ў нас пад вакном шыпшыны. Аў нас на вакне фіранкі. Засынай, маё дзіцятка-зернетка, Сьпі спакойна да самага ранку. Будзе золак, узыдзе сонца, Жыцьцядайным сьвятлом разальецца. Ты прачнесься, расплюшчыш вочы I ўбачыш, як уварвецца Новы дзень на абшары краю Адначасна па ўсіх напрамках. Засынай, маё дзіцятка-зернетка, Заўтра будзе цудоўны ранак. фдаецца... Здаецца, той дом стаяў на ўскраіне места На вуліцы зь цёплага пылу і плотаў драўляных Пад грушай вялікай, якая ўжо не радзіла Затое давала шмат ценю ў летнюю сьпёку Здаецца, той дом быў пабелены некалі вапнай Ля дому быў кветнік, а ў ім - незьлічоныя кветкі На тле белых сьценаў найлепей глядзеліся мальвы Увогуле мальвы заўсёды глядзяцца няблага Здаецца, той дом меў блакітна-зялёныя дзьверы Яго гаспадар з гаспадыняй былі ўжо вельмі старыя Яны гаварылі пра сьмерць і пра кветкі У доме была цішыня і паўцемра Здаецца, у доме былі мы ня болей за колькі хвілінаў Але калі выйшлі адтуль, то было ўжо цёмна У цемры быў прывідны водар лілеяў і мяты Паблізу ў ваду гучна падала кропля Пазьней мы дарэмна чакалі апошні аўтобус На вуліцы зь цёплага пылу і плотаў драўляных Хацелі паліць, але ў нас не было запальнічкі Хацелі вярнуцца ў дом, але нам не ставала нахабства ГГрафа У нашай чароўнай, шыкоўнай шафе Людзям на радасьць выштукаванай Нешта шкрабецца, нешта шапоча Нешта варушыцца і замінае I замінае мне думаць спакойна Пра розныя дробныя хатнія справы Гіра каву бяз цукру, пра цукар бяз кавы Пра тое, што грошай ізноў не хапае Пра тое, што трэба плаціць за кватэру Пра тое, што трэба залатвіць паперы Пра кроплі да носу, пра грэчку ды проса Пра цёплую печку, пра дым папіросны Пра нашу цудоўную шафу старую Якую я выкіну ці расьпілую Таму што ў шафе нешта шапоча I мне невядома, чаго яно хоча Чаго яно хоча, чаму замінае Мне думаць спакойна пра хатнія справы «Там заўсёды сьвежы хлеб», - кажа мая бабуля, Выпраўляючы мяне ў дальнюю краму. Іду кароткай дарогай праз доўгія летнія дні, Густыя й цягучыя, быццам ліпеньскі мёд. Празь зялёнае золата бязьлюдных двароў, Дзе бэз, язьмен і шыпшыны квітнеюць адначасова. Зьбітыя калені, драпіны і барадаўка на левай руцэ. У правай трымаю хлеб. Ня ведаю, што яшчэ сказаць пра сябе... Оруфляды Вочы заплюшчваю і адчыняю шуфляды Вось Нафталінавая шуфляда Там ёсьць процьма розных цікавых рэчаў Але найцікавейшыя з усіх - гузікі і капялюшы Вось Ванільная, Імбірная і Кардамонавая шуфляды Яны малыя па памеры, але ў кожнай Заўсёды знойдзецца смачная неспадзянка У Мандарынава-Шыльнікавай шуфлядзе Каляды і Новы год спрачаюцца шэптам Хто зь іх найгалаўнейшы і болыл легітымны А Шпрота-Сэрвілятную шуфляду Лепш не адчыняць, бо там Напэўна шмат гасьцей, тлум і гармідар Прыемна і крыху боязна зазірнуць У Сьнегавую шуфляду, дзе мокрыя боты Сохнуць пад наглядам бацькоўскага паса Побач Эўкаліптава-Шкіпінарная шуфляда У ёй, закаркаваныя ў бутэлькі ды слоікі Сумуюць кашаль, возгры ды тэмпэратура Увогуле можна правесьці ўсё жыцьцё За гэтым цікавым заняткам Але пісаць пра гэта так доўга Відаць, ня варта Вуліца У адной з шуфлядаў была вуліца. Яна пачыналася вільготным паветрам, Доўжылася плыткім сьнегам, Уздымалася на пагорак мурамі старых камяніцаў. Каб там, на самай вяршыні пагорка, Ці то распачаць нябачны нам рух долу, Ці то раптоўна спыніцца перад нябачным урвішчам. Пэрспэктыва вуліцы была нагэтулькі дасканалай, Што мы падпарадкаваліся агульнаму руху. I каб хто-небудзь зазірнуў на той момант у шуфляду, To ўбачыў бы нас у канцы вуліцы на вяршыні пагорка. Куды мы падзеліся пасьля I што з намі сталася пазьней - Невядома. ^зьверы Наступным ранкам Мы ізноў падышлі да дзьвярэй Але гэтым разам Варты там не было He было каму Спраўджваць асобу Рабіць дагляд Праводзіць допыт Браць падпіску Але гэтаксама He было каму Даваць дазвол Ставіць пячатку Адмыкаць замок Адчыняць дзверы Дарэмна прачакаўшы да вечару Мы вярнуліся ў сутарэньні I паклаліся ў свае ложкі Цёмным зімовым ранкам, Калі дворнікі шкрабуць Шуфлямі па лёдзе, 3 пачуцьцём віны і самоты Іду па дарозе да школы, Ведаючы, што сёньня Абміну школьную браму I, хаваючыся ад непрыемнасьцяў, Сяду ў цёплы аўтобус, Які павязе мяне У невядомым кірунку. Буду слухаць, як вурчыць матор, Хукаць на замёрзлае шкло I пазіраць праз адтуліну На людзей, дамы і дрэвы. На апошнім прыпынку Выйду на халоднае паветра. Буду здалёк глядзець На вар’ятню. Буду доўга глядзець на вар’ятню. Ажно пакуль не захочацца Вярнуцца дадому. Ітрамантавы Кот Ягамосьць Атрамантавы Кот Асоба без грамадзянства Апошні абаронца Старога Места Вартаўнік пакінутых дамоў Скарбнік непатрэбных рэчаў Знаўца гарышчаў ды сутарэньняў Усюдыісны сьведка і наглядальнік Самотны і самадастатковы Сёньня раніцою сканаў Ад хранічнай хваробы сэрца Сярод палыну і друзу Ляжыць атрамантавай плямай Пахаваем яго пад каштанам Бязь сьлёзаў і шкадаваньняў Запалім вогнішча Будзем слухаць агонь 25, 26, 27 - Дваццаць пяць, дваццаць шэсьць, дваццаць сем, праверка сьвязі... Как слышыце меня, прыём! - Слышым нармальна, Нармальна... - Дваццацьпятачка, далажыце абстаноўку. - Абстаноўка нармальная, праходы перакрыты. Перакрыты. Нармальна... - Дваццаць шэсьць, как у вас сітуацыя? - Сітуацыю кантраліруем. - Блакіруйце і расьсякайце! - Блакіруем і расьсякаем! Расьсякаем. Нармальна... - Дваццаць сёмы, пачаму маўчыце? - А ў нас згарэў прэдахраніцель. - Ну дык вызавіце ж (пііп) пажарнікаў! - Пажарнікаў вызвалі. Вызвалі пажарнікаў. Нармальна... - Дваццацьпятачка, вы праход перакрылі? - Праход перакрылі. - А пачаму тут тада (пііп) столькі людзей? - Прычыну выясьняем. Нармальна... - Дваццаць шэсьць, дакладывайце! - Блакіравалі і расьсяклі на часьці. - Начынайце зачыстку! - Зачыстку начынаем. Начынаем. Нармальна... - Дваццаць сёмы, как слышыце меня? - Слышым Вас очэнь харашо, очэнь харашо! - Што ў вас з прэдахраніцелям? - Прэдахраніцель прэдахраняет. - He ўвлекайцесь! (пііп) Нармальна... - Усем адбыць на мейсца дыслякацыі. Людзям аддыхаць, а з вамі буду разьбірацца! Как настраеніе (пііп) мацеры? - Настраеніе нармальнае, Нармальнае... Тагда нармальна... дьвятло ў цемры Навакольле ў сутоньні тоне Цемра лезе праз падваконьне Лезе ў душу і сьлепіць вочы Цемра хоча каб гэтае ночы He было ні сьвятла ні надзеі Каб ня ведалі хто мы і дзе мы Каб дарогу згубілі ў змроку Каб ні духу ні руху ні кроку Каб ціха сядзелі па норах Каб палохаў газэтны шолах Каб са страху замкнула мову Каб забыліся простыя словы Толькі гэтак ня будзе браце Каб нам у норах кратамі памерці Ніколі цемра сьвятло ня згасіць Сьвятло ў цемры заўсёды сьвеціць Сьвеціць сьвятло ў цемры I цемра сьвятла ня згасіць Сьвеціць сьвятло ў цемры I цемра сьвятла ня згасіць Сьвеціць сьвятло ў цемры I цемра сьвятла ня згасіць Цхаванае сэрца Летам сьпёка, і сквар, і з тарфянікаў дым Летам сьвятаў багата, адно за адным I яшчэ, у дадатак, адразу за тым Але мне не сьвяткуецца, блін Сьвеціць тварам у твар мне горад-герой Але ёсьць яшчэ іншы, але ёсьць яшчэ той Занядбаны, забыты, зацюканы брат Горад прыцемкаў, горад-вар’ят Ён адкрые на хвілю свой скрыўлены твар Тады, калі восень, і дрэваў пажар Ужо дагарэў, і калі да зімы Вымылі неба дажджы Гэтак чыста і пуста на пляцы Цэнтральным А за ім памірае, квартал за кварталам Горад Менск. Памірае нязграбна. нягожа I гары яно гарам, і памерці ня можа