• Газеты, часопісы і г.д.
  • Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы  Міхаіл Анемпадыстаў

    Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы

    Міхаіл Анемпадыстаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 115с.
    Мінск 2014
    7.2 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Як знайсьці ў сэрцы тыя словы, фразы?
    Задавай пытаньні і шукай адказы
    Як сабраць у сказы дыямэнты-словы?
    Як старыя песьні прасьпяваць нанова?
    Як у панявер’і не пазбыцца веры? Задавай пытаньні, часудахалеры
    Тыя найлепшыя дні, што яшчэ перад намі I будуць хвіліны ў іх, на якія чакалі
    Тыя найлепшыя дні, што яшчэ перад намі I будуць хвіліны ў іх, на якія чакалі
    floe, што адчуваеш, тое, што ведаеш / To co czujesz, to co wiesz (Brygada Kryzys)
    Ты скажы,
    У жыцьці чаго ты хочаш? Мне скажы, Ты чаму хаваеш вочы?
    Ня мусіш болей называць Ненармальнае нармальным. Анічога ня бойся!
    Навучыся кахаць!
    Хай усе навокал сьпяваюць, I будзе ўсё так, як мае быць.
    Тое, што маю, тое маё
    Больш ня трэба пытаць.
    I казаць больш ня трэба.
    Хай полымя сэрца Шугае да неба! Анічога ня бойся!
    Навучыся кахаць!
    Хай усе навокал сьпяваюць, I будзе ўсё так, як мае быць.
    Тое, што маю, тое маё
    0на / Lea (Louise Attaque)
    Яна не анёл, не ружовы херувім Ёй бракуе крылаў, не працуе німб Але тут шмат такіх, неакрыленых Невядома, дом дзе Янавы Невядома, адкуль ідзе яна Ад небакрая ці да небакрая
    Яна
    Модны антураж, у мазгах кураж
    Але дапускаю, яна ня тая
    Кім падаецца і як выглядае
    Яна трагічна нелягічная
    Яна ледзь здольная кахаць, што зь яе ўзяць
    Цяпер кажа не, заўтра скажа так
    Ці наадварот, заўтра скажа не
    I цяжка уздыхне
    Яна
    На добры знак ці проста так, а быць можа не
    А як не, то не, няма праблемаў
    Кропка, прабел і да пабачэньня
    Яна
    Яна не анёл, не ружовы херувім
    Яна не нэахіпі і ня хэпі міл
    Яна не гераіня, яна не гераін
    Яна не за янь, але і не за інь
    Яна ня пальцам у неба, ня хлебам адзіным
    Яна ня духам сьвятым, не ад сахі яна
    Яна не з кварталу Coxa, дзе блохі ад скрухі дохнуць
    Яна
    На добры знак ці проста так, а быць можа не А як не, то не, няма праблемаў Кропка, прабел і да пабачэньня
    Яна не пяе і ня п’е
    I халера зь ёй, каб яе Нігілістка і абстынэнтка Б’е аб сьценку бутэлькі Ёй справы няма да Леі Яна ня справа, яна ня зьлева Нялёгка жывецца ёй А мне няўжо лёгка?
    Тоне дзень у смузе
    Трэба кудысьці ісьці і мне, і ёй Яна не анёл, не, яна не анёл Яна
    На добры знак ці проста так, а быць можа не А як не, то не, няма праблемаў Кропка, прабел і да пабачэньня
    Еаль на гнойнай / Bal na gnojnej (Stanislaw Grzesiuk)
    Недаспанай ночы знойнай Маю шчэ на вуснах сьлед У Рудога Ёські, на завулку Гнойным Сабраўся зладзейскі сьвет Ані спаўшы, ані еўшы Ёсьць затое, што наліць Ёсць Антось, калі Антось зайграе Трэба танчыць, трэба жыць
    Гармонік на тры чвэрці ціха грае На Гнойным баль, усё як мае быць А я сяджу і збоку назіраю I буду да раніцы піць
    Вось Раман, з Раманам Мойра Мойру ведаюць усе
    А адзін быў нейкі новы I няўдала кпіў зь яе У Рамана позірк цяжкі У Рамана востры нож Гэты тому нешта кажа Той адказвае штось
    Ліхтары так цьмяна сьвецяць Брэх сабакаў за сьцяной Каля брамы на Рамана Ўжо чакае новы той
    Паліць ў цемры цыгарэтку
    №
    I сьціскае рэвальвер Неўзабаве бразьне клямка Рыпнуць дзьверы, грымнестрэл
    Гармонік на тры чвэрці ціха грае На небе зоркі дагараюць
    На Гнойным баль, і блізкі ўжо фінал I ён нешчасьлівы, на жаль
    Тут, на Гнойным, так заўсёды Сьмех і смутак ходзяць разам Сьпірту дай замест шампану Трэба выпіць за Рамана.
    НАРСДНЬІ flЛLfOM
    £ад прыгнётам панскім
    Пад прыгнётам панскім Мы расьлі-сталелі, Пад прыгнётам панскім Гралі мы вясельле.
    Ла-ла-ла, ла-ла-ла, Пад прыгнётам панскім, Ла-ла-ла, ла-ла-ла, Гралі мы вясельле.
    Пад прыгнётам панскім Дзетак завадзілі, Пад прыгнётам панскім Грамаце вучылі.
    Ла-ла-ла, ла-ла-ла, Пад прыгнётам панскім, Ла-ла-ла, ла-ла-ла, Грамаце вучылі.
    Пад прыгнётам панскім У войска праваджалі, Пад прыгнётам панскім 3 войнаў сустракалі.
    Ла-ла-ла, ла-ла-ла, Пад прыгнётам панскім,
    Я
    Ла-ла-ла, ла-ла-ла, 3 войнаўсустракалі.
    3 войнаў сустракалі, Чарку выпівалі, А праз год, праз другі Ўнукаў калыхалі.
    Ла-ла-ла, ла-ла-ла, Апразгод, праздругі, Ла-ла-ла, ла-ла-ла, Ўнукаў калыхалі.
    Ўнукаў калыхалі, Песьні ім сьпавалі Пра гады цяжкія Пад прыгнётам панскім.
    Еаладое піва
    Неякудуброве, Неяк у зялёнай Каштавалі хлопцы Піва маладое.
    Піва маладое Ў куфлі налівалі I адзін адному Гэтак прамаўлялі:
    Першы куфаль піва Вып’ем за сустрэчу, Вып’ем за сустрэчу, За цудоўны вечар.
    А па першым куфлі Трэба паўтарыць, Маладое піва Заўсёды шуміць.
    Вып’ем другі куфаль Маладога піва За дзяўчатак нашых, Каб жылі шчасьліва.
    Трэці куфаль вып'ем За нас, за малойцаў,
    Каб сьвяціла сонца Ў нашае ваконца.
    А чацьверты куфапь Вып’ем за сяброўства, Каб какаць ў самоце Нам не давялося.
    Пяты п'ем затое, Кабдображылося, Каб елася смачна, Соладка пілося.
    Шосты выгГем моўчкі За тых, хто ня з намі, Каб ня зналі гора, Каб бяды ня зналі.
    Сёмы за край родны, Восьмы за Пагоню, Каб гарэлі зоркі, Каб ляцелі коні.
    П’ем дзявяты куфаль За добрыхлюдзей. Засьпявайма разам Гэй-гэй-гэй!
    Йть-два, левой!
    Ать-два, левой!
    Ать-два, правой!
    Наше дело правое!
    Н всем встречным-поперечным Мы желаем здравмя.
    Выходнте, прмвечайте,
    С хлебом-солыо нас встречайте, Обннмайте, целовайте, Мы свом, вы так м знайте.
    He судмте слншком строго, Что шагаем мы не в ногу.
    Вот немного отдохнём Н опять шагать начнём.
    Ать-два, левой!
    Ать-два, правой!
    Наше дело правое!
    Н всем встречным-поперечным Мы желаем здравня.
    Йрай ты мой,край
    Мы дапіць не пасьпелі да дна, Як раптоўна пачулі «вайна». Ты сказаў мне: «Даруй і бывай I пайшоў бараніць наш край.
    Край ты мой, край, Грай, гэйнал, грай, Дай веры, дай, I мы пераможам.
    Мы ў шэрых мундзірах
    Пад шэрым крывіцкім небам Перад навалай з Усходу Станем мурам каменным.
    Будзем стаяць непарушна, Будзем стаяць непахісна, 3 намі вера і праўда, 3 намі Божая Маці,
    3 намі анёл-абаронца, Будзем стаяць бясконца, Пакуль толькі хопіць моцы, Пакуль толькі будзем жывы.
    Край ты мой, край, Грай, гэйнал, грай, Дай веры, дай, I мы пераможам.
    Еіатка Боска Вастрабрамска
    Халодным жнівеньскім днём Я кратаю струны халоднай гітары, Скажы, чаму гэты дзень Пафарбаваны на колер хмары?
    Халодным жнівеньскім днём Ільецца дождж на мёртвую пожню, Даруй, але я хачу быць Сёньня слабой і бездапаможнай.
    Халодным жнівеньскім днём Ты так далёка, што ня ўбачыць.
    Ну як тут мне не сумаваць, Ну як тут мне не заплакаць?
    Халодным жнівеньскім днём Адчыняю сэрца браму.
    Матка Боска Вастрабрамска, Зьлітуйся над намі.
    Халодным жнівеньскім днём Дай крыху цяпла і сонца.
    Скажы, чаму гэты дзень Такі халодны, такі бясконцы?
    йх, змагаліся
    Эх, змагаліся мы, Ох, стаміліся, Моцна біліся, Запыліліся.
    Пад крывой сасной Прыпыніліся, На сыру зямлю Паваліліся.
    Пад крывой сасной, На сырой зямлі Мы палёжвалі Ды віно пілі.
    Эх, па чарачцы Ды па малюсенькай, Эх, па шкляначцы Ды па паўнюсенькай.
    Эх, па куфліку Ды па глінянаму, Эх, па цэбрыку Ды па драўлянаму.
    Эх, па вядзерачку
    Ды па дзевяцілітроваму,
    Эх, па дзежачцы
    Ды па бяздоньненькай.
    Эх, па цыстэрначцы Ды як хацелась выпіць нам, Але труба, на жаль, Нам падала сыгнал.
    Мы, як штыхі, Зь зямлі паўскоквалі
    I крокам рушылі Ў кірунку Копыля.
    Еантрабандыст
    Тут на памежжы Каменныя вежы, Жалезныя дзьверы, Замкі і засовы, Таемныя пасткі, Падземныя сховы, Маўклівыя маскі Натварах аховы. Ім сэрцы і душы Аплецены дротам I токам атручана кроў. А ў кантрабандыста Блакітныя вочы, Ён працуе штоночы, Робіць цёмную справу, Парушаючы Права I закон крымінальны, Праз граніцу цягае Кантрабандны тавар. А ў кантрабандыста Сталёвыя нэрвы, Ён гуляе ў цемры Ў небясьпечныя гульні. I драпежная куля Нецярпліва чакае, Каб нарэшце спаткацца, Каб напіцца крыві. Ды ў кантрабандыста
    Ёсьць ад кулі замова, He баіцца ён змовы I таемнае пасткі, He баіцца судзьдзі ён, He баіцца ён кратаў, Ён з-за кратаў дахаты Ўсё адно ўцячэ. Бо ў кантрабандыста Ёсьць на сэрцы наколка, Там ключы ды іголка I кажанавы крылы. Ён турэмныя дзьверы Тым ключом адмыкае I ў цемры зьнікае, He сказаўшы «гудбай».
    Болек ды Лёлек
    Мы два польскіх шпіёны,
    Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек, Запомніце нашы імёны,
    Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
    У нашых кішэнях цукеркі з атрутай, У нашых кішэнях маўзэр з кольтам, У нашых кішэнях сьпісы партыйцаў, У нашых кішэнях пляны заводаў,
    У нашых кішэнях мапы ды лупы,
    У нашых кішэнях нажы і запалкі, У нашых кішэнях фальшывыя візы, У нашых кішэнях вусы-самаклейкі.
    Мы крочым упарта па пыльнаму тракту, Напад за нападам, тэракт за тэрактам, Мы ўглядаемся ў мапу праз лупу, Мы маем намеры патрапіць у дупу Маланкай сваёй агнявой.
    ^астаўнік Рагойша
    Тысяча дзевяцьсот дваццаць шосты год. Мястэчка Ракаў пры панскай Польшчы. У цэнтры плошча. На плошчы касьцёл. Па плошчы ідзе настаўнік Рагойша. Ён апрануты па апошняй модзе: На ім галіфэ, камізэлька ды гальштук, На ім акуляры ды новыя боты (Новыя боты добрай работы!). Сам ён тутэйшы - вярнуўся нядаўна. Вучыўся на фізыка ў Ратэрдаме. Ну, ёсьць такі горад недзе ў Эўропе. Але гэта, зрэшты, ня вельмі істотна. Дык вось, пра Рагойшу: у школе працуе, А дома чытае ды нешта майструе. Напрыклад, паставіў на даху антэну, Зрабіў зазямляльнік, аплёў дротам сьцены I прыстасову паставіў у хаце - Даруйце, панове, завецца «адапцер»... Яшчэ ёсьць дынамік і ручка настройкі. А ў школе, сабака, паставіў мне тройку. Але не пакрыўдзіўся я на Рагойшу - Я ў школе ня лепшы, але й ня горшы. Затое Рагойша сказаў па сакрэту, Навошта паставіў антэніну гэту. Маўляў, яна ловіць нябачныя хвалі, Якія, як быццам, у часе блукалі Ці будуць яшчэ яны ў часе блукаць... Даруйце, панове, мне цяжка казаць.
    Я, кажучы шчыра, ня ўсё разумею, Але кажу праўду, кажу, як умею. Дакладней, кажу, як тлумачыў Рагойша, А ён, можа, зблытаў ці перабольшыў. Але прысягаю: уночы аднойчы Наўласныя вушы, на ўласныя вочы Я бачыў і чуў, як ў Рагойшавай хаце Сьвяціўся і граўтой, даруйце, адапцер, I слухаў Рагойша вар’яцкія гукі - Пякельныя енкі, пачварныя хрукі, Як быццам бы д’ябал пілікаў на скрыпцы. I мне закарцела пабегчы ў паліц'ю. Але не пабег я. Стаяў скамянеўшы, Збляднелы, нібыта два тыдні ня еўшы. I вось адчыняюцца дзьверы ў хаце, I кажа Рагойша: «Заходзьце, сядайце!» Заходжу, кажу: «Вечар добры ў хату!» «Год тысяча дзевяцьсот семдзесят пяты»,- Кажа ён мне і дзіка рагоча.
    I я зразумеў: вар’яцее Рагойша. Шалее Рагойша. I я адчуваю, Як б’е ў галаву маю музыка тая I я паміж волі раблюся вар’ятам Ад музыкі, гранай у семдзесят пятым. Я страціў прытомнасьць ад року ды панку, 3 дурной галавой ачуняў толькі ранкам I болей ніколі ў жыцьці да Рагойшы Я не пайду... Лепш нап'юся ў Мойшы, У простай, звычайнай карчме местачковай Гарэлкі празрыстай, гарэлкі жытнёвай!