ІЗрэўская полька Гэй, музыкі, грайце польку, Г райце да самога золку, Я хлапчына зухаваты, He пайду я спаць дахаты. Гэй, музыкі, польку грайце, Дайце чаду, жару дайце, Гэй, музыкі, дайцежару, Я шукаю сабе пару. У цябе на носе болька, У мяне на лбе гузак, Я з табою танчу польку, Ты са мною кракавяк. Вяк-вяк-вяк, Вякае гітара, Чым жа ж, чым Мы ня добра пара? Пара добра, трыё лепей, Тут ня Жлобін і ня Лепель, Тут культурнае мястэчка, Твае вусны як парэчка. Полька справа, полька зьлева, Ты з Варшавы, а я з Крэва, Я зь мястэчка, ты з Варшавы, Вось жа ж во, такія справы! Карацей, паўсюдна полькі, Паміж імі беларус, Чым ня швэдзкі трохвугольнік? Чым ня тройсьцьвянны саюз? 9Ё 0, дажалю, ня пан Я, здаецца, ня тут, Я, напэўна, ня там, Я, дажалю, ня пан, Я, на шчасьце, ня хам. Я твайго не вазьму, Я свайго не аддам. Вось замкнёны мой дом, Восьлядома паркан. Ад нуды ды бяды Уратуюся сам. Час зьбіраць камяні, Час расьці камяням. Я, дажалю, ня пан, Я, на шчасьце, ня хам, Я, здаецца, ня тут, Я, напэўна, ня там. Неакрэсьлены стан, Незавершаны лад, Я стаю на мяжы Паміж дрэваў і хат. Вось дарога туды, Вось дарога назад, Тутдубы ля вады, Там шыпшынавы сад. 01 Я, здаецца, ня тут, Я, напэўна, ня там, Я, дажалю, ня пан, Я, на шчасьце, ня хам. Я стаю на мяжы, Я іду па нажы, Божа, дапамажы Захаваць раўнавагу. Йдэлька У суботу-нядзельку Апрануся прыстойна, Апрану камізэльку I кашулю з бавоўны, Навяжу сіні гальштук I пайду да Адэлькі, Каб ў яе таварыстве Зазірнуць у бутэльку. Трай-ля-ля-ля-ля, У суботу-нядзельку, Трай-ля-ля-ля-ля, Зазірнуць у бутэльку. А ў бутэльцы на дне Чорт рагаты жыве I паказвае мне Адмысловыя дулі. Згінь, нячысьцік рагаты, He пагань маё сьвята, Шчэ крыху пагасьцюю У Адэльчынай хаце. Вып'ючарку-другую, Зьем капусты з сардэлькай, Засьпяваю, а потым Пацалую Адэльку. Трай-ля-ля-ля-ля, У суботу-нядзельку, Трай-ля-ля-ля-ля, Пацалую Адэльку. Ах, Адэлька, Адэля, НеХрысьціна, ня Гэля, He Альжбэта, а ты Да самое труны Будзеш у сэрцы маім Назаўсёды. йргентынскае танга Штовечар у клюбе Праходзілі танцы, Прыходзілі дзеўкі, Зьбіраліся мальцы. I танчылі моўчкі Да самага золку, А ранкам ізноўку На працу ішлі. Атам, дзе дно, Мне ўсё адно Ёсьць толькі ты, Ёсьць толькі танга. Твой дотык Як вецер, Твой позірк Як студня, Дай мне напіцца, Я хачу піць. Аргентынскае танга, Экзатычная кветка, Па-над вёскай віруе Ды зацягвае нас У духмяную цемру, У салодкую пастку, Ў аксамітную багну На бяздоннае дно. *2 Атам, дзе дно, Мне ўсё адно Ёсьцьтолькі ты, Ёсьць толькі танга. Твой дотык Як вецер, Твой позірк Якстудня, Дай мне напіцца, Яхачупіць. Еой паляўнічы Паляўнічы ты мой, паляўнічы, Ходзіш ты па лясох маляўнічых, Ходзіш ты па палёх верасовых, Абмінаючы вёскі ды сёлы. А прыходзіш на хутар мой зрэдку I стаіш, нібы слуп, на падворку. Можа, ты ў мяне закахаўся? Можа, ты заблукаў надвячоркам? Паляўнічы ты мой, паляўнічы, Ты ня стой, як той слуп, на падворку, Паглядзі на мяне, яка сьлічна, Прынясі ты мне злату вавёрку. Прынясі ты мне злату вавёрку, Упалюй ты мне срэбну лісіцу, Я пашыю шыкоўнае футра, Апрану і паеду ў сталіцу. Ах, Варшава мая, ах, сталіца, Буду там баляваць, весяліцца, Буду ў футры сваім красавацца I на санках ў Лазэнках катацца. Буду я частавацца шампанам, Буду слухаць накцюрны Шапэна, Буду я забаўляцца, а рана Я вярнуся ў родны засьценак. Паляўнічы ты мой, паляўнічы, Ходзіш ты па лясох маляўнічых, Ходзіш ты па палёх верасовых, Ну чаму ж ты такі невясёлы? Паглядзі на мяне, яка сьлічна, Паляўнічы ты мой, паляўнічы. Езік Усім прывітаньне, Завуць мяне Юзік, Я хачу жыць У Савецкім Саюзе. Я просты хлопец, Яхлопецзь вёскі, На пілараме Пілую я дошкі. Дошкі пілую Ад рана да рана, А скутку няма, Бо працую на пана. Маю заробак - Мізэрныя грошы, П’ю самагонку, Куру папіроскі. Я супраць прыгнёту Паноў і падпанкаў, Чакаю з надзеяй На рускія танкі. 90 [Зазік Вітам, панове, Я Казік Пясецкі, Я рэакцыйны I антысавецкі. Я рэпрэзэнтант Ад пануючай клясы, Эксплюатую Працоўныя масы. Тут я праездам, Па справах прыватных, Справы зраблю I паеду дахаты. Мешкам у Вільні, Маю там краму, Мода для дамы I мода для пана. Грошай хапае, Усё будзе добра, Hex жые Польска Ад мора да мора. Войка на лузе Сустрэліся неяк Выпадкам на лузе Юзік ды Казік, Казік ды Юзік. Казік сьпяшаўся Ды не павітаўся, Юзік пакрыўдзіўся Ды раззлаваўся. Юзік спыніўся Ды запытаўся: - Хто ты такі? Адкуль ты ўзяўся? Казік ў адказ Далікатна змаўчаў, А Юзік пакрыўджаны Ў лоб яму даў. Казік за Юзікаў Гузік схапіўся Ды на сырую Зямлю паваліўся. Вось жа ж наступствы Сустрэчы на лузе - Ходзіць па вёсцы Бяз гузіка Юзік. Ja spiewam ро polsku Ja spiewam po polsku swoje piosenki Dia was, kochane moje panienki. Jajestem po prostu samotnym aktorem, Sluchajcie mnie rano, sluchajcie wieczorem, Sluchajcie mnie w nocy, sluchajcie, sluchajcie, Ja kocham was mocno, i wy mnie kochajcie. A wi^cej niczego ja nie potrzebuj?, I tylko warn wszystkim serdecznie dziekuje. 100 ЙлІЦЫЯ На вакацыях пад акацыяй У альтанцы сядзела Аліцыя, Элегантная ды выкшталцоная, I чытала напамяць Гарацыя. У кампаніі дзьвюх каляжанак, Ведучы дыялёгі прыватныя, Пілі каву яны з цынамонам 3 парцалянавых філіжанак. Час ад часу да іх кавалеры Заглядалі, нібы выпадкова, Кавалеры мелі манеры I намеры цнатліва-прыстойныя. Хлопцы трымаліся з годнасьцю Стрыманай ды зухаватай I зрэдку любілі дзяўчат Далікатна спалохаць вужакай. А побач ў балоце жабы Песьні сьпявалі маркотныя На тыя адвечныя тэмы, Што сэрца хвалююць шляхотнае. Tax мінала ў нябыт пакрыёма Тое ціхае, цёплае лета, На парозе стаяла восень, Пагражаючы пісталетам. Шалалала У нашым мястэчку восень. I прыхадні розныя лазяць па хатах, Тыцкаюць пальцамі ў сала I наводзяць свае парадкі. У мяне на душы паскудна, I словаў бракуе, каб выказаць гэта, I не хапае моцы, Каб далей гэта моўчкі трываць. Я пайду па мястэчку, Вазьму ў рукі кала I засьпяваю ўголас, Каб чулі ўсе: - Лалалала! ^арагія маі масквічы Дарагія маі масквічы, Уважаімыі ленінградцы, Hi к чыму нам Атчызну дзяліць, А цем пачэ нам незачэм драцца. Прыізжайці ка мне ў Беларусь, Прывазіці друзей і знакомых, Мойце рукі, садзіцісь за стол, Атдыхайці і будзьці как дома. Дарагія маі пскавічы, Уважаімыі растаўчане, Хваціт места вам всем у міня На дзіване, сафе і тапчане. А ні хваціт, так есьць жа ш краваць, Есьлі нада, магу пацісьніцца, Так давайці ж, друзья, сібраваць, Как на Белай Русі гаварыцца. Прыізжайці ка мне паскарэй, Просім міласьці, міласьці просім. Беларусь, край аткрытых дзьвірэй, Горад Гродна, Савецкая, 8. Цьнежань, Студзень, Люты Прыйдзе зіма, і Сьнежань Лісьце заваліць сьнегам Мы адсьвяткуем разам Божае Нараджэньне Цёмна-зялёны водар Будзе ад елкі ў доме Раніцай прыйдзе Студзень I зьменіцца нумар году Халодна зробіцца ў хаце Бо Люты пачне лютаваці Грукацца ў вокны і дзьверы Са злосьці, што ён кароткі Сьнежань, Студзень і Люты Сьнегам, сьцюжай і лёдам Будуць псаваць настрой нам I вушы будуць марозіць А мы павыцягваем з шафы Шалікі, швэдры, пальчаткі Шкарпэткі з авечае воўны I зімнія палітоны Мы апранемся цёпла Хай тады нас марозіць Калі толькі вопратку гэтую Моль яшчэ не пажэрла Калі толькі гэтую вопратку Яшчэ не пажэрла моль! Еайская песьня Раз, два, тры, раз, два, тры, Айн, цвай, драй! Кінь у сьмецьце свой смутак-адчай, Калі хочаш сьпяваць, то сьпявай. Пачакай, і вандроўнік Май Прыйдзе ў наш занядбаны край. Раз, два, тры, раз, два, тры, Айн, цвай, драй! Па дарозе птушыных зграй, Церазь цемру і празь небакрай, Там, дзе пушча, і там, дзе гай, Ён ідзе, ратаўнік і ратай. Раз, два, тры, раз, два, тры, Айн, цвай, драй! He сядзі, а хадзі сустракай, Уголас песьні сьпявай альбо грай, У зялёнае шкло налівай Выкшталцоны празрысты «Такай». Раз, два, тры, раз, два, тры, Айн, цвай, драй! А як можаш лятаць, то лятай, Толькі іншым не замінай, Зрэшты, ведай і памятай, Што высока над намі ёсьць Рай. Раз, два, тры, раз, два, тры, Айн, цвай, драй! Адгуляе і пойдзе Май, He сказаўшы нікому «бывай», Хай ідзе, ты яго не трымай, Веры дай і ўсё будзе «най» - Найпрыгажэйшым, Найвесялейшым, Найразумнейшым, Найлепшым у сьвеце. Най-най. Най-най-най. Раз, два, тры, раз, два, тры, Айн, цвай, драй. Дростыя словы Простыя словы Простыя рэчы Хлеб на стале Полымя ў печы Гэта так проста Гэта так добра Як з галавою Залезьці пад коўдру Прыцемкам сінім Зімовай парою У доме бацькоўскім Усё так знаёма Ёсьць чым сагрэцца Ёсьць дзе схавацца У доме бацькоўскім У матчынай хаце Усё так надзейна Усё так грунтоўна Што тут дадаць Хіба што нічога Можна жыць далей Дзень прыйдзе новы Дабранач, паненкі Дабранач, панове 109 ^мест Тэксты На дне філ іжанкі кавы 5 Гадаваньне Гадо @ «Ад былых палацаў белых...» £ Вакно 9 Альтэрнатыва шэрай сьцяны іВ Пан крот У Пан крот 2 'іВ Начная варта Цемра >3 Вера ахвяры iiQ Радыё Сталін ію «Набелыаркуш...» 0G Баляда пра кансьпірацыю й «Падаесьнегзранку...» № Мы чакаем Калядаў ® Пілёты 52 Неба мяняе колер Е «Надгорадамшэраяхмара...» 5l Мая краіна йо «На нашай вуліцы...» й Цудоўны вечар аа Калыханка для дарослых Ж Яшчэ адна калыханка S3 Здаецца... № Шафа № «’Там заўсёды сьвежы хлеб", - кажа мая бабуля...» 6Ё Шуфляды й» Вуліца Е)П Дзьверы «Цёмным зімовым ранкам...» Атрамантавы Кот Е» 25, 26, 27 QQ Сьвятло ў цемры ES Схаванае сэрца EQ Крылы анёлаў Е? Восень S3 Шанты 35 «Непытайсяяксправы...» ай Аку-Аку SS Мёртвы штыль S3 Ultima Thule Пераклады ЗЕ Аўтабіяграфія (Perfect) 351 Белы сьцяг (Republika) S3 Так так гэта я (Grzegorz Ciechowski) 33 Свабода (Chiopcy z Placu Broni) SB Нязнаныя дні (Marek Grechuta) QB Toe, што адчуваеш, тое, што ведаеш (Brygada Kryzys) 3' Яна (Louise Attaque) SSI Баль на Гнойнай (Stanislaw Grzesiuk) Народны альбом S3 Пад прыгнётам панскім зв Маладое піва @3 Ать-два, левой! Еі Край ты мой, край ЕВ Матка Боска Вастрабрамска 051 Эх, змагаліся S3 Кантрабандыст s Болек ды Лёлек ВВ Настаўнік Рагойша 90 Крэўская полька 0і Я, да жалю, ня пан «й Адэлька ?3 Аргентынскае танга ?3 Мой паляўнічы 99 Юзік тВВ Казік !0і. Бойканалузе 1100 Ja spiewam ро poisku ІСЙ Аліцыя