Вось жа прыйдзе зіма і нашэпча замовы I суцішыцца боль на пэрыяд зімовы Зацярушаны сьнегам, засьне стары горад Без Адвэнту, Калядаў і Новага году М інск ідзе ў сьвяточны запой тымчасова Мне па горла стаіць, мне ўжо дастаткова Але кліча і цягне мяне за сабой ён Што ты робіш са мной, горад-герой мой Цьвік заб’е Сакавік на зімовыя смуткі Аўтазак адвязе адмарозкаў на суткі Зарунее трава ва ўсіх накірунках Закрасуе вясна ў зялёных карунках Так захочацца жыць, і пад швэдрам прарэжуцца крылы Навальніцы і дворнікі вызваляць горад ад пылу Горад Мінск бутафорскім алмазам зазьзяе на сцэне Горад Менск назаўжды ў ягоным схаваецца ценю Мастакі занатуюць, завучаць на памяць прыкметы Сэрца Менску ў сэрцы сваім захавае мясцовы паэта Жыхары павылазяць з утульных пракураных нораў Будуць спраўджваць вуліц адлегласьць і плошчаў прастору Тут прасторы хапае, ды паветра няшмат I дыхае цяжка горад-вар’ят Але б’ецца і грукае сэрца ягонае Надзейна схаванае на белым чырвонае ІЗрылы анёла Крылы анёлаў цьвікамі прабілі, Крылы анёлаў да бруку прыбілі, Каб не ляталі, каб не сьвяцілі На небасхіле. Я бачыў па тэлевізары Доказы іхніх злачынстваў: Некалькі белых пёрак I сьвятло нетутэйшае. Яно было мацнейшае За сьвятло студыйных сафітаў. Дыктары апускалі вочы долу. Я не паверыў улікам. I людзі пра тое ж казалі. Яны хавалі сьвечкі ў далонях I несьлі праз начны горад Туды, дзе былі анёлы. Калі чыталі прысуд, Было халодна і ціха. Кату далі новы загад, I ён узяўся за працу. Кат выдраў цьвікі, Дапамог анёлам падняцца I прыбіў крылы наноў, Гэтым разам да неба. Цяпер тут заўсёды Сьветлая ноч. Восень Вось яна, Восень мядзянавалосая Плыве-праплывае сьцежкай птушынай Па-над абшарамі шэрымі, чалымі Па-над вазёрамі сінімі, чорнымі Па-над ярамі і па-над пагоркамі Па-над званіцамі стромкімі, звонкімі Срэбнымі голкамі, там, за аблокамі Шыліся шаты краўцамі-анёлкамі Зь цяжкіх тканінаў брунатных адценьняў Зь лёгкага вэлюму, шолахаў, ценяў Сноў павуціністых, шызага золаку Крохкае шэрані, срэбра і золата Там, дзе ідзе яна, дзе праплывае Поўняцца смуткам ад краю да краю Кубкі і келіхі і навакольле I мы паміраем бяз страху, бяз болю Нас Восень ключом залатым замыкае I моўчкі зьнікае за небакраем ШЙНТЫ He пытайся як справы He пытайся як зьлевы Ўсё нармальна таварыш Над краінай залева Але што нам залевы I што нам патопы Мы праблемы і роспач Пакідаем на потым Покуль моцы хапае Караблі пабудуем I далёка-далёка Паплывем-павандруем Па-над намі аблокі I сто футаў пад кілем А ўнізе глыбока Баракальныя шпілі Іх званіцы званамі Нам усьлед адзавуцца Мы аднойчы сыходзім Каб калісьці вярнуцца Эку-аку Разам з Турам Хэердалам, Разам з Хэердалам Турам Па марах і акіянах Мы дрэйфуем, мы вандруем I сьпяваем акустычна: - Аку-аку, Аку-аку. А Кусто плыве пад намі У сваёй падводнай лодцы. Зь ім плывуць яго малойцы, Навукоўцы-моразнаўцы, I сьпяваюць акустычна: - Аку-аку, Аку-аку. А акулы хочуць зьесьці Акуліста бартавога. He дамо таго, што хочуць, - Хай галоднымі здыхаюць. Мы сьпяваем акустычна: - Аку-аку, Аку-аку. А куды плывем-вандруем Па марох і пад марамі, Нам пакуль што невядома, Ды і ведаць нецікава. П’ем мы каву і сьпяваем Акустычна: Аку-аку, Аку-аку. Аку-аку, Акудовіч Праплываў у байдарцы побач I праз хвілю быў за мілю, А празь дзьве наогул зьнік. Ўсё плыве і ўсё знікае. Сонца дыск ля небакрая. Дзень мінае, мы сьпяваем Акустычна: Аку-аку, Аку-аку. Еіёртвы штыль Мёртвы штыль Спыніў караблі Вятры завязаў На марскія вузлы Але не бяды Падумалі мы I сталі чакаць На вецер Дык вось, мы чакалі Нахвалі, на вецер Пасярод акіяну У цэнтры сусьвету Мы палілі тытунь I пацягвалі ром Дым плыў угару I нагадваў пра дом Дом быў далёка А неба так блізка Поўня блішчэла Як срэбная міса I зоры таксама Гарэлі над намі Мы маглі б, каб хацелі Іх памацаць рукамі Але мы не хацелі Бо навошта нам зоры Калі рому праз край I яшчэ ёсьць у каморы I ў добрым гуморы Уся наша экіпа Боцман і кок Лоцман і шкіпер Толькі колькі ня пі У канцы ўсё адно Рана ці позна Скончыцца ром Позна ці рана Падымецца вецер Нас панясе Па белым па сьвеце I нам пашанцуе Я ведаю, бо 3 намі надзея Вера, любоў Eltima Thule Я палю сваю файку Вецер дзьме мне ў сьпіну У паўночным кірунку Нясе мой карабель Мой карабель Ветразяў бель Бі, вецер, бі У яе, як у бубны Дзьмі, вецер, дзьмі Дзьмі, не шкадуй Нясі карабель мой На Ультыма Тхульле Ультыма Тхульле Чароўная выспа Там выспацца можна Пасьля вандраваньняў I кожны вандроўнік Там знойдзе прытулак Там, на высьпе далёкай Высьпе Ультыма Тхульле А на той высьпе далёкай Ёсьць корчмы і бары Там клёцікі за дзякуй Там піва задарма I прыгажуні Прагнуць каханьня Там, на высьпе далёкай Высьпе Ультыма Тхульле А яшчэ там ёсьць дуб Стары і магутны 1 такі ён стары Што стаяў там спрадвеку I такі ён магутны Што трымае ён неба Каб яно ня ўпала На выспу Ультыма Тхульле Я палю сваю файку Вецер дзьме мне ў сьпіну У паўночным кірунку Нясе мой карабель шнлші / Autobiografia (Perfect) Меў я дзесяць год У мяне быў руды кот Мора часу і сяброў Быў вялікі двор Дрэвы вышынёй да зораў I транзыстар Гарызонт Ён лавіў сыгнал У паветры плыў-лунаў Электрычны звон гітар Бацька піў як конь Нам сьпявалі Ролінг Стоўнз Нешта пра Лэдзі Джэйн А праз год ці два Неяк брат падараваў Мне гітару сэканд-хэнд Развучыўся спаць Дзень і ноч карцела граць I стварыць хацеў свой бэнд Быў застойны час Я хадзіў у сёмы кляс Меў даўгія валасы За каўнер хаваў Каб пазьбегнуць заўвагаў Час тады быў такі № Нас было трох Звар’яцелых на рок Але мелі на мэце адно Граць рок-н-рол I ісьці па жыцьці За крокам крок Пані Вясна Нечакана прыйшла На цымбалах забацала джаз Дзякуй Вясьне Закахаліся ўсе У першы раз Зьведаў кожны з нас Першай здрады горкі смак I салодкі смак віна Цыгарэтны дым Hi пра што і аб усім Гаварыльня давідна Адзваніў званок Здаў экзамэн так як змог На чатыры і на тры Я ня стаў касіць Мяне ў войска забралі Я аддаў два гады Узяў і аддаў Мне дагэтуль шкада Тых бязглузда патрачаных дзён За Бугам тады Абышоў гарады Смутны анёл Вецер падзьмуў Што ты скажаш яму Калі ён пачынае шалець Аднекуль зь нябёсаў Свабоду прынёс Нам на крыле Слухайце там! Я пражыў гэта сам I нікому свайго не аддам Тое што ёсьць Я налью да краёў Лепшым сябрам Тут і цяпер Адамкнуліся дзьверы За дзьвярыма дарогаў мільён Скончыўся дзень Але будзе яшчэ Шмат новых дзён Белы сьцяг / Biala flaga (Republika) Дзе ўсе яны Дзе зьніклі твары і імёны-оны-оны-оны Бракуе іх Па сьвятах і ў жыцьці штодзённым-оным-оным Разьбегліся Па розных новых установах-новых-новых-новых Схаваліся У патаемных змрочных сховах-овах-овах-овах Дзе мае сябры былыя Дзівакі і бунтары Часам сам сябе пытаю Ці былі яны Што за дзеяч У чакалядным гарнітуры? «А я січаз зам.зав.атдзела мінкультуры» А што за хрэнь? Добры дзень У вашу хату, хату скраю «Я вас, на жаль, не памятаю-таю-таю-таю» Дзе мае сябры былыя Дзівакі і бунтары Там, дзе ўсе, і там, дзе сам я Там жа і яны Туг яны, вось яны Сабраліся ўсе мае сябры Пыха звонку, пустка ўнутры Маршыруюць разам раз два тры 3 прыбамбасам пры лямпасах Найках, Пумах, Адыдасах Пры блякнотах і ноўтбуках хорам кажуць мне на вуха Кажуць: з намі будзь з намі будзь 3 намі будзь з намі будзь 3 намі будзь з намі будзь 3 намі будзь Дзе ўсе яны Дзе ўсе яны Mae сябры Mae сябры Дзе ўсе яны Mae сябры Сябры мае Бракуе мне Дзе ўсе яны Mae сябры Сябры мае Бракуе мне Сябры мае Сябры мае Бракуе мне Бракуе мне Цак так гэта я / Tak tak to ja (Grzegorz Ciechowski) Скажу шчыра тое што маю Так проста ў твар Калі ты побач To мне прыкра I сорам паліць вочы мне Каб ведаў ты Цяпер у мяне На кожны выпадак Адказы ёсьць На гэтае і на тое Я адказы маю I не пазьбегнеш кары ты Хаваеш твар ад праўды I крывіш новы іншы твар Паслухай паслухай ну Ужо ты надакучыў Малпуеш ты Усё тое што бачыш Як ты дастаў Дастаў кажу Ну пачакай паб’ю люстэрка зараз - так так Так так - там у люстэрку Там да жалю я Так так - я сам Так так - там у люстэрку Там да жалю я Так так - я сам „ 13 Вось толькі зараз Калі ніхто ня чуе Бо анікога ў хаце апроч нас Надзейна замыкаеш дзьверы У люстэрка кажаш Што ты зьменіш сьвет Я веру: ты пастараўся А колькі ты Перад люстэркам Забіў тых дзён Так так - там у люстэрку Там да жалю я Так так - я сам Так так - там у люстэрку Там да жалю я Так так - я саааааааааам Ужо нават я Болей ня веру У словы твае Хлусіш няўмеру Ну добра ты Ты пастараўся Ведаю што Учора ня спаў ты Так так - там у люстэрку Там да жалю я Так так - я сам Так так - там у люстэрку Там да жалю я Так так - я саааааааааам Так так так так так так Так так так так так таааааак двабода / Kocham wolnosc (Chiopcy z Placu Broni) Mo замала кленчыў, хлусіў мо замапа Так няўдапа трапіў, так нязграбна сыходжу Так няшмат я маю, болей не набуду Так няшмат пасьпеў я, спозьніўся паўсюдна Свабоду не аддам нікому Свабоду не аддасьць ніхто мне Свабоду не аддам нікому Свабоду не аддасьць ніхто мне Так няшмат я маю, болей не набуду Толькі без свабоды не хачу, ня буду Свабоду не аддам нікому Свабоду не аддасьць ніхто мне Свабоду не аддам нікому Свабоду... Так няшмат я маю, мне хапае, зрэшты Толькі за свабоду ўсё аддам дарэшты Свабоду не аддам нікому Свабоду не аддасьць ніхто мне Свабоду не аддам нікому Свабоду не аддасьць ніхто мне Свабоду... £язнаныя дні / Dni, ktorych nie znamy (Marek Grechuta) Столькі дзён было, каб спаволіць pyx Каб зьняверыць дух, столькі хвіляў тых Тых, што ў нябыт адляцелі прэч Варта толькі знаць, знаць і разумець Што тыя найлепшыя дні, што яшчэ перад намі I будуць хвіліны ў іх, на якія чакалі Тыя найлепшыя дні, што яшчэ перад намі I будуць хвіліны ў іх, на якія чакалі Нейкі знаны пан, хто меў дом і сад Да жыцьця свайго раптам страціў смак Неяк неўпрыкмет сад зьдзічэў і дом Памятаў, аднак, заўсёды ён пра тое, што Тыя найлепшыя дні, што яшчэ перад намі I будуць хвіліны ў іх, на якія чакалі Тыя найлепшыя дні, што яшчэ перад намі I будуць хвіліны ў іх, на якія чакалі Як пазнаць свой голас сярод плошчы тлуму? Як сабраць аскепкі раскіданых думак?