Якаў Кругер
Выдавец: Беларусь
Памер: 74с.
Мінск 2013
ЯКАЎ КРУГЕР
Яков Кругер Yakau Kruger
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменнтые художннкн нз Беларусм Famous artists from Belarus
ЯКАЎ КРУГЕР
Яков Кругер Yakau Kruger
®
Мінск «Беларусь»
2013
УДК [75(476)+929Kpyrep] (084.1)
ББК 85.143(4Бем)я6
Я47
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Аўтар тэксту і складальнік Н. М. Усава
Выданне ажыццёўлена па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь выказвае падзяку Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь (дырэктар А. Г. Рыжкоу), Беларускаму дзяржаўнаму архіву літаратуры і мастацтва (дырэктар Г. В. Запартыка), Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы (дырэктар A. Р. Ляшкевіч') і ўнучцы мастака М. Л. Чарняк (Масква) за магчымасць выкарыстання выяў твораў Я. М. Кругера з іх збораў.
На вокладцы: Я. Кругер. Аўтапартрэт з палітрай. 1899. НММ РБ
ISBN 9789850110565
© Усава Н.М., тэкст, складанне, 2013
© Выдавецтва «Беларусь», 2013
Якава Кругера ўкладваецца ў першыя чатыры дзесяцігоддзі XX стагоддзя. За гэты час з правінцыйнага жывапісца, заснавальніка найбольш вядомай прыватнай мастацкай школы г. Мінска ён стаў вядучым беларускім савецкім мастакомпартрэтыстам, які адлюстраваў у сваіх работах мінскую інтэлігенцыю таго часу. Але ў гісторыю сусветнага мастацтва ён увайшоў як першы настаўнік двух знакамітых мастакоў парыжскай школы — Хаіма Суціна і Міхаіла Кікоіна, стаўшы часткай іх ранняй біяграфіі. Сам Кругер застаўся сціплым мастаком «другога плана», але пачатак яго няпростага шляху быў шматабяцальным, нават бліскучым.
Якаў Маркавіч (Янкель Мордухавіч) Кругер нарадзіўся 14 мая 1869 года ў г. Мінску, у шматдзетнай сям’і беднага рамесніка Мордуха Хаімавіча і яго жонкі ШэйныРады Іоселеўны. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ пяць сыноў і дзве дачкі. Да адзінаццаці гадоў, як усе яўрэйскія хлопчыкі, Якаў вучыўся ў хедэры1, затым — у чатырохкласным рамесным яўрэйскім вучылішчы. Дзякуючы пратэкцыі дырэктара гімназіі Казьмы Ермакова, які адзначыў умела змаляваны з фатаграфіі партрэт I. С. Тургенева, у 1883 годзе на сродкі дабрачынцаў ён быў адпраўлены ў Кіеўскую малявальную школу М. Мурашкі, якая славілася сваімі рэалістычнымі традыцыямі. Скончыўшы школу ў 1887 годзе і заручыўшыся рэкамендацыйнымі лістамі мінскіх мецэнатаў, Кругер спрабуе паступіць у Імператарскую Акадэмію мастацтваў у СанктПецярбургу, але безвынікова: атрымаць права на
1 Хедэр — яўрэйская пачатковая школа для навучання хлопчыкаў асновам іудызму.
3
жыхарства ў сталіцы, неабходнае яму як яўрэю, не ўдалося. Ён едзе ў Варшаву, дзе каля года вучыцца ў знакамітага польскага партрэтыста Леапольда Гаровіца. Вучэнне было нядоўгім, але не прайшло бясследна для таленавітага вучня, які хутка ўвабраў асновы творчага метаду настаўніка: імкненне да максімальнага партрэтнага падабенства, характарнасць і некаторую халаднаватую сухасць, «акуратызм» манеры.
3 1888 па 1895 год Кругер працягвае навучанне ў Парыжы ў прыватнай Акадэміі Жуліяна2. Грошы на вучобу дала багатая сваячка Лея Кругер, жонка аканома памешчыкаў Любаньскіх. Дзякуючы ёй Кругер меў магчымасць выязджаць у Англію, Германію і Бельгію для знаёмства з музеямі і карціннымі галерэямі, што лічылася неабходным для выхавання густу пачынаючага мастака. 3 Парыжа ў Мінск дасланы мініяцюрны «Аўтапартрэт у чырвоным берэце» (1889), дзе відавочны ўплыў эпохі італьянскага кватрачэнта. Знаёмства з творчасцю французскіх і англійскіх жывапісцаў прывіла любоў да традыцыйнага рэалізму, а таксама да рафінаванай тэхнікі пастэлі, у якой ён паказаў сябе пасля віртуозным майстрам.
У красавіку 1895 года Кругер вярнуўся ў Мінск. Права на выкладанне ў гімназіях і вучылішчах магла даць толькі Пецярбургская Акадэмія мастацтваў, і ў снежні 1897 года Якаў паступае ў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Акадэміі. Ён выбірае майстэрню перадзвіжнікажанрыста Уладзіміра Макоўскага, вучоба ў якога паставіла апошнюю кропку ў складаным шляху даволі эклектычнага навучання мастака, у якім змяшаліся польскафранцузскія салоннаакадэмічныя і рускія познеперадзвіжніцкія традыцыі. Нягледзячы на вялікі дэмакратызм, звязаны з прыходам у 1894 годзе ў Акадэмію перадзвіжнікаў, яўрэям там даводзілася няпроста. Вучыўся ён вольным слухачом, што называецца «на птушыных правах», абавязваючыся «не ўзбуджаць хадайніцтваў на
2 Акадэмія Жуліяна — прыватная платная навучальная ўстанова французскага жыва
пісца і педагога Радольфа Жуліяна (1839—1907), дзе выкладалі майстры школы пры Акадэміі прыгожых мастацтваў.
4
званне мастака» і «пры нястачы месцаў у майстэрні пакідаць яе па рашэнні прафесара»3. Дазвол на жыхарства ў сталіцы таксама быў падоўжаны не адразу, а толькі пасля таго, як У Макоўскі запэўніў канцылярыю аб паспяховасці заняткаў акадэміста. У матэрыяльнай дапамозе падчас напісання дыпломнай карціны Кругеру было адмоўлена. Менавіта ў гэты складаны час быў напісаны «Аўтапартрэт з палітрай» (1899). Таннае грубае крупназярністае палатно, на якім выкананы твор, пацвярджае вельмі абмежаваныя абставіны мастака ў той перыяд, але гэтая работа сведчыць аб канчаткова складзеным самаадчуванні Кругера як мастакапрафесіянала, які смела, нават з некаторым выклікам глядзіць у будучыню. Жывапіс яго ўпэўнены, шырокі, колер насычаны.
Дыпломную работу Кругера «На суд прафесара» (1900) купляе мастацкі музей у Пензе і публікуе папулярны сталічны часопіс «Ннва». Акрылены першым поспехам, у лістападзе гэтага ж года ён вяртаецца ў Мінск. Праграма яго дзейнасці ўжо гатовая: адкрыццё мастацкай школы, стварэнне таварыства мастакоў, актыўная творчая праца. «Я быў малады, поўны творчага энтузіязму, хацелася неяк прымяніць свае веды і ўменні, — пісаў ён пазней4. У 1899 годзе ў Мінску ўжо дзейнічае Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У 1901—1903 гадах яно арганізуе некалькі мастацкіх выстаў, дзе размяшчае свае творы і Я. Кругер («Партрэт брата», 1896; «Партрэт скрыпача Ю. Г. Жухавіцкага»5, 1897). Яны адрозніваюцца стрыманым някідкім каларытам, унутранай цеплынёй і кампазіцыйнай прастатой.
3 1901 года на выставах у Вільні Кругер экспануе і карціны на яўрэйскую тэматыку («Каўказскі яўрэй», 1901; «Ілуй» (у перакладзе з іўрыту — «вундэркінд»); «Яўрэй з бакалам» на тэму яўрэйскай рэлігійнай
’Лнчное дело Я. М. Кругера // Росснйскнй государственный ясторячесмй архмв. — Ф. 789. — Оп. 12. — Д. 62 «М»,— С. 2.
'Кругер Я. М. На благо моей родмны // Советская Белоруссмя. — 1938. — 24 дек.
5 Ю. Г. Жухавіцкі (1868—1942) — блізкі сябар мастака, выпускнік Венскай імператарскай кансерваторыі, уладальнік некалькіх партрэтаў працы Кругера.
5
абраднасці). 3 гэтага цыкла захавалася толькі работа «Ранішняя малітва» (1891). Пад уражаннем рэвалюцыйных падзей і чарнасоценных пагромаў 1905 года ў Мінску, якія пачаліся адразу пасля апублікавання царскага маніфеста, які даваў канстытуцыйныя свабоды, была напісана карціна «Пагром », знішчаная жандарамі прама ў майстэрні.
Ён працягвае актыўна працаваць. Мінская крытыка хутка ацэніць у Кругеры партрэтыста: «3 кожным годам усё мацней і мацней становіцца Кругер, шмат і з любоўю працуе. Выстаўленыя ім партрэты «Старая», сп. Фальковіча, эцюд «Стары» цудоўныя: так многа ў іх жыцця, праўды і сілы. Як нам здаецца, Кругер пачынае спецыялізавацца на партрэтах, што мы горача вітаем, так як, на нашу думку, партрэтны жывапіс — сапраўднае прызванне даравітага мастака», — напіша аглядальнік газеты «Окранна»6.
У лістападзе 1904 года Кругер адкрывае ў Мінску прыватныя малявальныя класы, куды за плату прымаюцца ўсе жадаючыя. У маі 1906 года Акадэмія дае яму дазвол на адкрыццё малявальнай школы, якая праіснавала да 1915 года ў доме Ф. К. Венгржэцкага на Петрапаўлаўскай вуліцы (цяпер раён універсама «Цэнтральны»), дзе была і прасторная кватэра сям’і мастака. Камісія пры Гарадской думе «знайшла яе добра абстаўленай, забяспечанай добрым святлом і цалкам дастатковай калекцыяй мадэляў, малюнкаў гіпсавых злепкаў і да т. п. У асобе мастака Кругера школа мае дасведчанага і адданага справе кіраўніка». У адказ на яго просьбу аб матэрыяльнай дапамозе школе «ў выглядзе вопыту на адзін год» далі субсідыю трыста рублёў пры абавязацельстве мастака не менш чым шэсць чалавек «недастатковых» вучыць бясплатна7.
Урокі Кругера каштавалі нятанна — пяць рублёў у месяц. «У школу да мяне прыходзілі за многа кіламетраў, пешшу, з мястэчак і вёсак босыя падлеткі з гарачым жаданнем развіваць свае здольнасці. I колькі талентаў
6«Окраяна». — 1908. — 17 апр.
7 Об отпуске художнлку Кругеру 300 рублей субслдмн на содержанле школы рмсовання в Ммнске. 1911 г. // Росснйскнй государственный лсторлческлй архнв. — Ф. 2. — On. 1.—Д. 1053.
6
з народа загінула, не маючы грунту для сваіх дараванняў. Я рабіў усё, што мог, каб дапамагчы сваім сабратам», — успамінаў пазней Кругер8. Трэба думаць, для мінскіх аматараў жывапісу ён быў не толькі настаўнікам, але і жывым узорам увасаблення «парыжскай мары», чалавекам, які даказаў, што шлях у вялікае мастацтва для сына беднага рамесніка магчымы. Праз яго школу прайшлі М. Станюта, Г. Фімянтоўскі, В. Руцай, I. Ахрэмчык, I. Мільчын, Я. Фрэнкель, П. Мрачкоўская, I. Туміловіч, Н. Колатава, М. Кікоін і інш. Самы знакаміты яго вучань Хаім Суцін пасля паўтарыў яго шлях і заваяваў сваім жывапісам не толькі Парыж, але і ўвесь свет.
У 1910х гадах становішча Крутера ў Мінску ўмацоўваецца: ён жэніцца з дачкой багатага млынара, становіцца членам праўлення Таварыства мастацкапрамысловага музея пры камерцыйным вучылішчы, дае ўрокі жывапісу, выконвае заказы для царквы, а таксама выкладае малюнак у пачатковых класах прыватнага рэальнага яўрэйскага вучылішча Э. Хайкіна.
Паступова Кругер становіцца модным партрэтыстам, якому ахвотна даюць заказы багатыя памешчыкі. Але лепшыя яго партрэты — блізкіх людзей: жонкі ЗлатыФрумы (1907), сына Марка і васьмігадовай дачкі Шэйны (Сафіі) («Партрэт дачкі», 1910). Па жывапісных якасцях і глыбіні пранікнення ў душэўны свет падлетка, унутранай засяроджанасці і цэльнасці вобраза партрэт выходзіць за рамкі іншых яго работ. Жывапіс насычаны паўнагучнымі чырвонымі тонамі і адценнямі, упэўнены і моцны, малюнак смелы і дакладны.