• Газеты, часопісы і г.д.
  • Якаў Кругер

    Якаў Кругер


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 74с.
    Мінск 2013
    27.27 МБ
    Ён актыўна піша і партрэты пастэллю, вытанчанай «арыстакратычнай» тэхнікай, якая патрабуе беспамылковага майстэрства, пастаўленай рукі і адчування колеру. Кругер «завёз» у правінцыйны Мінск моду на пастэльны партрэт і не змяняў яму ўсё жыццё. У класічным натурным партрэце Пальміры Мрачкоўскай — мінскай мастачкіаматаркі і мецэнаткі — ён дэманструе высокае майстэрства: тонка нюансавана мадэліроўка твару ў абрамленні мяккай дымчатай тушоўкі фону і аксаміцістай капы
    йКругер Я. М. На благо моей родяны // Советская Белоруссня. — 1938. — 24 дек.
    7
    пышных валасоў. Мастак як ніхто ў Мінску ўмеў перадаць з максімальнай дакладнасцю мімалётны стан чалавека, дамагаючыся дзіўнага партрэтнага падабенства. Гэтая праца стала апошняй, падпісанай Кругерам у лацінскай транскрыпцыі, развітальным водгукам еўрапейскіх успамінаў, бачнай мяжой новага этапу.
    У пачатку лета 1915 года, ратуючыся ад Першай сусветнай вайны і пагромаў, Кругер з сям’ёй на сем гадоў пераязджае ў Казань. Захаваўся толькі пастэльны «Партрэт дзяўчыны» (1918) гэтага перыяду. Рамантызаванае і ідэалізаванае «нябеснае стварэнне» ў духу салонных партрэтаў мяжы стагоддзяў зусім не адпавядала абстаноўцы грамадзянскай вайны, эпідэміі тыфу, паўгалоднага існавання ў эвакуацыі. У ім няма нічога ад мінулага цвярозага погляду мастака. Гэта адна з самых узнёслых, пяшчотных і далікатных пастэльных работ Кругера.
    Увосень 1921 года ён вяртаецца ў родны Мінск — ужо сталіцу Савецкай Беларусі. Аб аднаўленні работы прыватнай школы ў той час не магло быць гаворкі. Кругер ідзе выкладаць малюнак на рабфак, які адкрыўся ў 1921 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, выкладае ў студыях. У 20я гады надыходзіць «зорны час» Кругерапартрэтыста. У нябыт сыходзіць яго роля, як ён гаварыў, «пасынка», які шукаў заказы на партрэты ў багатых памешчыкаў. Ён запатрабаваны як ніколі і працуе не пакладаючы рук, занатоўваючы «герояў новага часу». Заказы ідуць адзін за другім.
    3 1921 па 1922 год па заданні Народнага камісарыята асветы ён піша партрэты правадыроў, вучоных, паэтаў, народных герояў. Разам з іншымі мастакамі едзе ў этнаграфічныя экспедыцыі па Беларусі, робіць замалёўкі касцёлаў, цэркваў і сінагог («Бернардзінскі касцёл 1797—1820 гг. у Слуцку», 1921; «Халодная сінагога ў Менску», 1921). На першай Усебеларускай выставе 1925 года выстаўляе і гістарычныя карціны на беларускую тэматыку («Кастусь Каліноўскі»; «Францыск Скарына, першы беларускі друкар»). У другой палове 20х гадоў Кругер прымае актыўны ўдзел у афармленні Музея рэвалюцыі БССР, для якога піша партрэты кіраўнікоў партыі і ўрада. Акрамя рабфака, ён выкладае ў мінскай шко
    8
    ле № 8, працуе ў выяўленчай секцыі пры педкамбінаце, мастакомрэпарцёрам у беларускіх газетах.
    Галоўнай тэмай мяжы 20—30х гадоў стаў вялікі цыкл партрэтаў яўрэйскай інтэлігенцыі (акцёра Саламона Міхоэлса, пісьменніка Мендэле МойхерСфорыма, паэта Ізі Харыка, філосафа С. Я. Вольфсана, Марыі Грэдзінгер) і калгаснікаў крымскай яўрэйскай сельскагаспадарчай камуны «Новае жыццё» («Касец», «Першы арганізатар калгаса», «Яўрэйкалгаснік» і інш.).
    Але Кругер ніколі не быў абмежаваны жорсткімі рамкамі этнічнай тэматыкі. Разам з партрэтамі яўрэйскай інтэлігенцыі ў тыя ж гады ён піша партрэты Я. Купалы, Я. Коласа, У. Галубка, У. Ігнатоўскага, Ф. Ждановіча, М. Мялешкі і інш. У многіх з іх грамадская значнасць дзеячаў культуры ўжо пераважае над псіхалагічнай глыбінёй асобы, хоць у партрэце Якуба Коласа ён і спрабуе перадаць унутраны свет паэта праз характэрны беларускі пейзаж з хатамі і схіленымі бярозамі на другім плане.
    Партрэт Янкі Купалы з гэтай серыі найбольш шчыры. У ім выказана сімпатыя мастака да Купалы — паэта і чалавека. Палатно выканана з натуры, у кабінеце паэта ля расчыненага насцеж акна, адкуль бачны ранішні квітнеючы сад, напісаны амаль імпрэсіяністычна. Купала трымае зборнік вершаў «Жалейка», які праславіў яго. Неафіцыйны, нават трохі сентыментальны характар партрэта падкрэслены дэталямі — папяросай у руцэ Купалы, кветкай півоні на стале.
    У заказных партрэтах Кругера канца 20х гадоў («Партрэт філосафа С. Я. Вольфсана»), ахарактарызаваных М. Шчакаціхіным як «натуралізм акадэмічнай школы», паступова крышталізаваўся стыль савецкага параднага афіцыйнага партрэта, які канчаткова ўмацаваўся пазней, пасля 1934 года, калі беларускімі мастакамі быў прыняты выклікзварот старшыні Саюза мастакоў СССР I. Бродскага аб стварэнні партрэтнай галерэі «людзей працы».
    У пачатку 30х гадоў, калі, па выказванні А. Ахматавай, «мастацтва адмянілі», стварыўшы падкантрольны ўладам Саюз савецкіх мастакоў.
    9
    рэалістычны метад Кругера, здавалася, павінен быў ідэальна ўпісацца ў эстэтычныя крытэрыі сацрэалізму, які ўзяў за аснову даступнае мастацтва перадзвіжнікаў, падрумяненае мажорным глянцам «сацыялістычнага салона». Тым не менш Кругер не стаў «бацькам» беларускага сацрэалізму, хоць і ўвайшоў у Арганізацыйны камітэт Саюза мастакоў БССР. Гэтае месца занялі іншыя. Стары майстар успрымаўся толькі паважаным, як тады казалі, «спадарожнікам». У мастацтве Кругера не адчувалася неабходных складнікаў стылю: прыўзнятай гераізацыі і рэвалюцыйнага пафасу. Буйнафарматныя карціны на тэму працы, сапраўды, не даваліся старому майстру, але партрэты рабочых («Партрэт ударніка», 1935) удала перадаюць дух 30х гадоў амаль «остовской» (OCT — грамадства станкавістаў. — Заўвага аўт.) вострай стылістыкай. «Сучасная тэматыка заўсёды хвалявала мастака і ён, нягледзячы на сталыя гады, узяўшы ў рукі скрыню з фарбамі, пэндзлем і паперай, ахвотна крочыў у госці да мінскіх металістаў і працоўных іншых заводаў. Тут ён заседжваўся дапазна, робячы эскізы, партрэты, замалёўкі», — успамінаў пасля яго сябар журналіст Яфім Садоўскі, падкрэсліваючы неверагодную працавітасць мастака, «які не мог і дня пражыць без таго, каб не ўзяць пэндзаль у рукі»9.
    Аблічча старога мастака дакладна адлюстравана ім самім у аўтапартрэце «Апошні прамень» (1931). Кругер, які пражыў нялёгкае жыццё і стомлены ім, занатоўвае сябе асобай значнай і годнай. На гэтым аўтапартрэце, створаным як бы ва ўнісон з самым раннім, дзе юнацкі твар асветлены ўзыходзячымі прамянямі, якія сімвалізуюць пачатак жыцця, за спіной шасцідзесяцідвухгадовага мастака дагарае апошні сонечны прамень — жыццёвы шлях яго падыходзіць да канца. Фон партрэта, як здаецца, невыпадкова дзеліцца сімвалічна на светлую і цёмную часткі.
    У 30я гады — апошняе дзесяцігоддзе свайго жыцця — ён будзе яшчэ шмат працаваць над «сацыяльнымі заказамі», прымаючы, як і многія, новыя ўмовы існавання, магчыма, са шчырай верай у іх неабходнасць. Але
    9 Садовскйй Е. Талант м кмсть // Советская Белоруссяя. — 1969. — 18 дек.
    10
    яго лепшыя творы застануцца ў мінулым. Жывапіс партрэта К. Я. Варашылава, напісанага чамусьці ў вытанчаным авале па фатаграфіі, грубы і прымітыўны. Ды і прыватныя заказныя работы («Партрэт Тамары Хадынскай», 1934) становяцца замілаванасалодкімі. Ужо маладыя беларускія мастакі паказваюць яму на «адсутнасць добра прадуманай кампазіцыі і глыбокага вывучэння адлюстроўваемай ім тэмы»10.
    Яго шматлікія партрэты Сталіна другой паловы 30х — не толькі параксізм афіцыёзу, але і своеасаблівае «замаўленне» страшэннай навалы рэпрэсій, якая пранеслася над яго ўчарашнімі мадэлямі. Героі яго партрэтаў (У Ігнатоўскі, I. Харык, А. Чарвякоў, М. Галадзед, У Галубок, Г. Гай і мн. інш.) гінулі або сыходзілі з авансцэны. Кругер заставаўся. Хаця яго ўвесь час крытыкавалі за натуралізм, буржуазнасць, недахоп пафасу, кар’ера яго не пакутавала. Любой уладзе патрэбна было ўслаўляць і ўзвышаць сваіх герояў. Каб выжыць, трэба было кожны раз прымаць новыя «правілы гульні». I Кругер іх прымаў без доўгага роздуму. Ён быў партрэтыстам «пераможцаў», якія праз дзесяцігоддзе сталі ізгоямі. Ад «Газетчыка» (1907) да апошняй сваёй карціны «Сталін слухае даклад» (1940) ён прайшоў вельмі няпросты шлях, паступова стаў афіцыйным партрэтыстам, «старэйшынай беларускага рэалістычнага жывапісу».
    Кругер не быў адкрывальнікам новых шляхоў у мастацтве, тым больш бунтаром. «Ён быў проста мастак — як доктар, пекар, кравец, якія працуюць незалежна ад палітыкі. Кругер добрасумленна выконваў свае прафесійныя абавязкі, і гэта, відавочна, было яго творчым і жыццёвым крэда»11. Ён адлюстроўваў «герояў свайго часу».
    У 1934 годзе ў Доме мастака прайшла персанальная выстава Крутера, прысвечаная саракагоддзю творчай дзейнасці. На ёй было прадстаўлена
    10 Я. М. Кругер // Каталог выставкл, посвяіценной 70летлю co дня рожденля л 45летлю его творческой деятельностл. — Млнск, 1939. — С. 11.
    “Яков Кругер (Янкель Мордуховлч Кругер. 1869—1940) // Каталог пролзведенлй / сост. В. В. Войцеховская; автор вст. статьл, блбл. л сплска выставок Н. М. Усова; под обіцей редакцлей 11. Н. Паньшлной. — Млнск: Белпрлнт, 2000. — 38 с.
    11
    49 карцін розных перыядаў. 22 лістапада 1939 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «за плённую працу ў галіне жывапісу, актыўную педагагічную дзейнасць і выхаванне кадраў» Кругер атрымаў званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР» і персанальную пенсію. Ён стаў другім пасля Ю. Пэна адзначаным уладай жывапісцам Беларусі, якому было прысвоена гэтае званне. У 1939 годзе прайшла апошняя яго персанальная выстава, прысвечаная сямідзесяцігоддзю з дня нараджэння12.
    Да апошніх сваіх дзён (у канцы 30х, відаць, перанёс інсульт і ўжо дрэнна гаварыў) Кругер пісаў натуру разам з маладымі жывапісцамі ў студыі пры Доме мастака. Сведка ўсіх няшчасцяў і грозных перамен, што абрынуліся на яго пакаленне, ён скончыў жыццё прызнаным жывапісцам і быў пахаваны ў 1940 годзе на Вайсковых могілках у Мінску. 3 яго багатай спадчыны пасля вайны ацалела толькі каля 30 твораў, адпраўленых на выставу ў Віцебск у 1941 годзе і захаваных у асабістых калекцыях дзяцей мастака ў Маскве і СанктПецярбургу. Пасля пасмяротнай выставы 1940 года наступная адбылася толькі ў 2000 годзе13.
    Зараз месца Кругера ў беларускім мастацтве бачыцца больш сціплым, чым пры жыцці, але затое больш устойлівым і вызначаным14. Самы прафесійны мінскі партрэтыст мяжы стагоддзяў, заснавальнік першай мастацкай школы, ён найбольш поўна адлюстраваў вобраз мінскай інтэлігенцыі мяжы стагоддзяў — сведчанне недастаткова вывучанага культурнага жыцця Мінска.