Ехаў поўны воз дзівос Вершы, смяшынкі, лічылкі, небыліцы, скорагаворкі, загадкі Міхась Пазнякоў

Ехаў поўны воз дзівос

Вершы, смяшынкі, лічылкі, небыліцы, скорагаворкі, загадкі
Міхась Пазнякоў
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 143с.
Мінск 1994
20.01 МБ
Міхась ПАЗНЯКОЎ
н ЕХАУ
... ЎЗІВОС

Міхась ПАЗНЯКОЎ
ЕХАЎ
03ІВОС
ВЕРШЫ, СМЯШЫНКІ,
ЛІЧЫЛКІ, НЕБЫЛІЦЫ, СКОРАГАВОРКІ, ЗАГАДКІ
Мінск «Юнацтва» 1994
ББК 84 Бел 7 П 47
УДК 882.6-93
Мастак
В.А. МАКАРАНКА
Для малодшага школьнага ўзросту
Новая кннга поэта состонт нз несколькмх разделов. В первом представлены стнхн на самые разные темы нашей действнтельностн. Во втором разделе — смешннкн, счнталкн, небыляцы. В третнй раздел вошлн скороговоркн. Очень заннтересует юных чнтателей н четвертый раздел кннгн. Здесь собраны загадкм.
4803120205—069
П	70—93
М 307(03)—94
ISBN 5-7880-0878-6
© М. П. Пазнякоў, 1994 © Афармленне.
В. А. Макаранка, 1994
У родным краі
ВЕРШЫ
СКАРЫНА
Асветнік, вучоны I першадрукар, Наш гонар — Францішак Скарына. Запомні ўсім сэрцам Як велічны дар Радзімы Славутага сына.
Праклаў ён дарогу Да Слова, Святла, За Матчыну Мову Паклікаў змагацца, Каб вольнай заўсёды Між вольных магла Дзяржаваю Белая Русь Называцца.

МАЛЮНАК
Я намалюю хату, сад,
I жаўрука, што ў бомы звоніць,
I ліпы, што пасталі ў рад,
I ў агародчыку півоні.
Сцяжынку, рэчку між кустоў.
Валун агромністы...
Магчыма,
Камусьці гэта і нішто, А мне навек —
Мая радзіма.
%
&
Я ПРЫЕДУ
•:Э
Прыеду я абавязкова У той любімы мой куток, Дзе першае прамовіў слова, Дзе я зрабіў свой першы крок.
Прыеду, каб адчуць душою, Як веюць водарам лугі, Аб чым шапоча над ракою Лес, сябар мой найдарагі.
I басанож прайду сцяжынай, Дзе па брыльянтах спелых рос 3 сябрамі бегаў у ажыны I слухаў музыку бяроз.
Я роднай вёсцы пакланюся, Зямлі прыгожай, маладой
I землякам — руплівым людзям, Адданы ім усёй душой.
Там шум жытоў і квецень бульбы, Блакітам цёплым лён цвіце...
3 усіх дарог я, край мой любы, Заўжды вярнуся да цябе.

4
МАТЧЫНА ЛЮБОЎ
На падворку — завіруха, Свішча вецер ледзяны. Казку ўважліва ты слухаў, А цяпер, сынок, засні.
Верабейкі ўжо паснулі Пад зацішнаю страхой, Засынай і ты, сынуля, Залаты званочак мой.
Будзеш ты ў мяне заўсёды Добрым, шчырым, як цяпер, Адганю я ўсе нягоды, Мой сыночак, ад цябе.
Дзеці ўсюды вырастаюць, Каб жыццё квітнела зноў. Ведай: самая святая Гэта — матчына любоў.
Маці светлым, чыстым сэрцам Прад табой асветліць змрок. А надарыцца — ад смерці Захіне сабой, сынок.
ПОМНІК ГЕРОЮ
Герою з Масквы ці з-за Дона, Майму земляку ці з-за Волгі Пад юным зажураным клёнам Стаіць абеліск ля дарогі.
Далёка ад роднага краю Сцяжыну яго абарвала Тупая варожая куля. Хавала яго не матуля.
Салют не грымеў над грудком — Хавалі салдата цішком
Уночы жанчыны-сялянкі
На мужнай зямлі партызанскай.
He быў ён знаёмы нікому, Застаўся таму невядомы.
У Дзень Перамогі пагожы Абнеслі грудок агароджай. Чырвоная гордая зорка Заззяла над сумным пагоркам. Удовы з адноўленай вёскі Пасеялі побач валошкі, Маленькую лаўку зрабілі I клён малады пасадзілі.
Расце ён, салдату спявае Пра маці, што дома чакае.
МАТУЛЯ
Сонца пачынае Летні дзень, Нібы мама Да мяне ідзе.

Цеплынёй усмешкі Саграе, Рукі мне
Працягвае свае.
— Замарыўся,— кажа,— Мой сынок.
Адпачні ля мамы, Галубок.
Прытулюся
Да матулі я:
— Як з табою добра, Любая мая!
...Мільгануў
I гасне
Летні дзень.
— Ты куды, Матуля?
Дзе ты? Дзе?..
ДАМОК ДЛЯ РЭКСА
Ёсць балкон, Акно ў дамку, Ёсць канапка У кутку.
Над дзвярыма Ёсць званок, На падлозе — Дыванок.
3 татам Дзень мы працавалі, Дошкі разам Габлявалі, Размяралі, Пілавалі, Шмат цвікоў Мы забівалі I дамок Сабаку Рэксу Найпрыгожы Збудавалі.
I цяпер
Мяне са школы Сустракае Рэкс —j Вясёлы.
КАЗКІ
Чытайце казкі, Бо няма У іх хлусні Ніколькі.
Чытайце казкі, Бо яны Нясуць нам Радасць толькі. Святлом і шчырасцю Заўжды
Напоўняць нашы сэрцы.
Чытайце казкі
I ў дабро Заўсёды, Дзеці, верце.
У ВЫХАДНЫ
Тата наш мые бялізну, Мама гатуе абед, Сёстры, Наташа і Ліза, Ў зале шчыруюць як след.
Глеб прыбірае ў дзіцячым, У калідоры — Пятрок.
Спальню прыбраўшы, мы з Кацяй Складваем цацкі ў куток.
Дружна сям’я ўся працуе, Потым абедае ўсмак
I	на прагулку кіруе
3	добрым настроем у парк.
11

МОЙ БУСЛІК
Буслік мой адлятае На зіму ў цёплы край. Я рукою махаю: Адлятай, адлятай.
Шлях няблізкі, няпросты. He адстань ад сяброў, Смела крылы выпроствай, Будзь здароў!
Будзь здароў!
РАДЗІМА
А дарогу асіліш, Тэлеграму прышлі, Як дабраўся, мой мілы, Да паўднёвай зямлі.
Хата між клёнаў. Сад за сцяной. Коўдрай зялёнай Луг за ракой.
Зводдаля — жыта, За жытам — хмызняк. Проста нібыта, Ды люба ўсё як!
&
У ЗААПАРКУ
Тыгрыца
Лашчыць тыграняці. Хоць злая, Страшная, А маці.
Ёй вельмі рада Тыграня, Таму ім Усміхнуўся я.
ПАЎЛІН
I дарослых і дзяцей — Здзівіць цэлы свет, Бо заўсёды на хвасце Носіць ён букет.
НАСАРОГ
He кабан, He бегемот, У яго Шырокі рот. I не нос — Вялікі рог,
Ох, і страшны Насарог.
— Добра, што ён У вальеры,— Шэпча Паўліку
ВЯРБЛЮД
— Ой, які ён Непрыгожы,— Кажа здзіўлены Сярожа.— I гарбаты — Жах і цуд!
Нездарма Завуць — вярблюд. Ну, а важнасці, Бы ён — Алімпійскі чэмпіён.
Плюнуў хлопчык: — На няўклюду Болей я Глядзець не буду.
А вярблюд, Нібы варожа, Гэтак фыркнуў На Сярожу, Што Сярожаў чуб Імгненна Быў пакрыты Белай пенай.
I глядзіць вярблюд, Бы кліць: «Трэба выхаваным быць».
БЯГУН
Шпаркі заяц Лугавінай Коціцца, Бы той клубок, Бегуном Ён стане Слынным:
Трэніруе зайца Воўк.
ХІТРЫ ТКАЧ
Мухам хваліцца павук: — Я наткаў паркалю, На работу здатных рук Глянуць запрашаю.
У куточку ён вісіць, Дружна паспяшайце. Каб паркаль мой ацаніць — На яго сядайце.
ГАЛКА I ГАЛЧАНЯТЫ
і м
Галчанят вучыла галка Лётаць смела, лётаць шпарка I, паказваючы — як, Гаварыла птушкам так:
J

— Паглядзіце, вунь спакойна Самалёт ляціць шматтонны, Хутка, роўна — вышыні He баіцца ён ані.
I вавёрка — крыл не мае, А між дрэў заўжды лятае. Нават воблакі лятуць, Хоць не птушкі анічуць.
Ах, маленькія пястушкі, Ці ж баяцца неба птушкі? Сорамна вачам маім, Раз, два, тры — Ляцім! Ляцім!
ЛІСА I КУРАЧКА
Ліска курачку прасіла, Каб яна гуляць хадзіла, Каб далёка ад сяла Палахлівай не была.
Каб ішла гуляць без спросу, Абяцала курцы проса, Быць сяброўкай назаўжды, Выручаць яе з бяды...
Курка з ліскаю пайшла, Ліска ў лес яе звяла. Зразумелі вы без слоў: He вярнуцца ёй дамоў.,
2—84
ЛЯНІВЫ ЁРШ
Сеў ля возера рыбак I закінуў вуду: — Лінь, карась, Пячкур, шчупак, Плотка, ёрш, Мянтуз і рак, Я карміць вас буду. Вы не бойцеся кручка — Паспытайце чарвячка. У траву зашыўся лінь, Рак, карась — Услед за ім.
Хітрыя пячкур, мянтуз, I шчупак, і плотка Пад густы лазовы куст Шуснулі таропка.
Толькі ёрш быў рад — Лайдак,
Стаў вакол круціцца: «Гэткі тлусценькі чарвяк Варта пажывіцца».
Прагна ён раскрыў раток I патрапіў на кручок.
' 9

зязюля
Голас жаласны ў зязюлі: — Дайце проса для сынулі I крынічнае вадзіцы Дайце роднаму напіцца.
— А ці ж помніш ты, зязюля, Дзе маленькі твой сынуля? He прасі, шукай сама:
У цябе сынка няма.
Ты ж гняздзечка не будуеш I дзіцятак не гадуеш, Век падкідваеш яечкі
У чужыя ты гняздзечкі.
ЖАРАБЯ
Жарабя маё малое, Добры, слаўны прыгажун, Пагуляй, пабудзь са мною. Хочаш — казку раскажу?
Пачастую смачным хлебам, Напаю жывой вадой
I штодзённа буду летам Забаўляцца я з табой.
Набярэшся звонкай сілы,
I аднойчы ўдалячынь, Быстраногі дружа мілы, Мы з табою паімчым.
I
A s
ХВАРАВІТЫ ЯНОТ
У лянівага Янота
Вельмі цяжкая работа:
На градзе сабраць суніцы Для сябе і для сястрыцы.
На канапу лёг Янот: — У мяне баліць жывот, He магу я працаваць, Трэба, мабыць, паляжаць.
Маці войкае: — Ой! Ой!
Што, сынулечка, з табой? — Дрэнна мне, жывот баліць, Пэўна, хоча ён суніц.
Маці ягад назбірала —
I Яноту добра стала. Перастаў балець жывот, Зноў гуляць пабег Янот.
Клікне маці на работу — Нездаровіцца Яноту.
У яго жывот баліць, На канапе зноў ляжыць.
Падкажыце: як Яноту Вылечыць ляноту?
У МАГАЗІНЕ
— Што табе купіць, Галіна?
Можа, ляльку?
Піяніна?
Можа, мячык? Посуд?
Кніжку?
Чабурашку?
Зайку? Мішку?
Ты чаму маўчыш, Дачушка?
Выбірай, Мая пястушка.
Можа, слоніка?
Лісічку?
— Мама, я хачу... Сястрычку.
ДАЗОР
Узляцелі ў неба Самалёты — Баявы паветраны Дазор.
У кабінах
Мужныя пілоты
Неба праслухоўваюць Да зор.
ГРЭХ
Чалавека
Hi за што Зняважыць — Гэта
He якісьці там Агрэх.
He памылка нават (Я хачу заўважыць)
Тут, а грэх.
ТЫРАДЫ
Дзень нараджэння Сёння твой,
I ты —
Нібы які герой: Цябе ўсе хваляць, I ты рад.
Але не стань жа
Ганарлівым Ад тырад.
ПРА ПРАКОСЫ I ПРА КОСЫ
Тры касцы
Вядуць пракосы, Напяваючы пра косы:
— Косы, косы-працаўніцы, Покуль ёсць раса — касіце. Ападзе раса далоў, Пойдзем, косанькі, Дамоў.
ВЫХВАЛЯКІ
Выхваляліся трытоны: — Мы па дне ракі паўзём, На сабе вады тры тоны Нават хоць бы што нясём.
ХТО ШТО АБО ДЗЕ I ЧЫМ ЗАПРАЎЛЯЕ
Пад хусцінку для красы Таня запраўляе валасы.
Малайчына наш Сярожа — Запраўляе сам ён ложак.
Мама суп мне налівае I смятанай запраўляе.
Ураджай каб быў,
вясной, Каб расло усё як трэба, Запраўляе тата мой Угнаенні добра ў глебу.
На заправачнай «Масквіч» Запраўляе Клім Фаміч.
Ганарыцца Каця працай На камвольным камбінаце: Запраўляе там бабіны У прадзільныя машыны.
Запраўляе ў клубе Міла — Драмгурток яна стварыла.

ПРА ІМЁНЫ
Хваліць мама Ліпу, Бо яна ля хаты Пасадзіла ліпу.
Ловіць рыбу Карп — Будзе на абед Вельмі смачны карп.
Для сястры Галінкі Адламаў я ў садзе Бэзу тры галінкі.
У кватэры — ціша, Новай, добрай кнігай Захапіўся Ціша.
Быў у цырку Леў, Спадабаўся хлопцу На арэне леў.
Мы зайздросцім Глебу — Ён півоні сёння Пасадзіў у глебу.
Пэўна, карту свету Аніхто не знае Лепш за нашу Свету.
He шукайце Пашу — Статак разам з татам Ён пагнаў на пашу.
Для сястрычкі Полі Васількоў букецік Я нарваў у полі.
Праца, клопат — веру, Анідзе, ніколі He збянтэжаць Веру.
Доўга спала Соня, He зрабіла ўрокі,— Ой, якая соня!
У Яніны ў жніўні, А ў сяброўкі Маі Імяніны ў маі.
Вова — з Магілёва, А суседка Рыма Прыляцела з Рыма.
3 саду мне Прынёс Антон Сакаўны антон.
Праз узгорак Дзед Пракоп Пракапаў пракоп.
Аграном — Любоў, Памагла дзяўчыне Да зямлі любоў.
Ад дамашняй працы
I вучобы ў Томы He бывае ўтомы.
® -
He забыць век Нілу, Як на яхце ён плыў Па шырокім Нілу.
Любіць спорт Надзея, Чэмпіёнкай стаць — У яе надзея.
Папрасіў я Вару: — Ты налі мне вару, Цукру дай і мяты, Хочацца гарбаты.