Ехаў поўны воз дзівос
Вершы, смяшынкі, лічылкі, небыліцы, скорагаворкі, загадкі
Міхась Пазнякоў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 143с.
Мінск 1994
Глеб прыйшоў да Сані, Той залез у сані: — Запрагай, сябрук, каня, Сёння ў лес паеду я.
На футболцы У Марата — Нумар пяты. Ну, а ў Сёмы — Нумар сёмы.
Плаваць я вучуся ў Тоні — He патоне
Тоня ў тоні.
KOT I МЫШКА
Кот увішны
Ля нары Лёг, хітрун,
На сонцы грэцца.
Кліча мышку: — Ты вылазь, Хопіць побач месца.
I не кліч мяне 3 нары, He пільнуй — Дарэмна.
У мяне, Васятка, Ёсць Шмат хадоў Падземных.
Толькі мышка
У адказ:
— He чакай, Васятка, Бо не холадна якраз Мне і мышаняткам.
a
MAP03
I Г
>4
I мастак, і чараўнік, I дзівосны працаўнік. Без машын масты кладзе Ён зімою па вадзе.
Размалюе серабром Рэчку, вуліцу і дом.
I раскіне нам каткі — Аж звіняць на іх канькі.
Чым, скажыце, не дружбак Чараўнік наш і мастак?
СНЕГАВІК
Хто качае ў глыбы снег, Хто па моркву-нос пабег. Кацялок прынёс Сяргей, Прыцягнуў мятлу Андрэй.
Хоць на вуліцы — мароз, Шум вясёлы ля бяроз. Цёпла сэрцам і рукам — Лепім мы снегавіка.
Добры, радасны,
I мы —
Рады першым дням зімы Аж вароны на страсе Анямелі з дзіва ўсе.
Іра — два вугольчыкі, Ёй удзячны хлопчыкі. Хутка снег ля хаты знік, Ды падняўся снегавік.
ЗАВІРУХА
Як ваўчыца злая, Вые ў полі глуха, Сцежкі замятае
завіруха.
Снегам
Сцелецца пад ногі Белаю лісіцай Гэтак, што з дарогі Кожны можа збіцца.
ПРАДВЕСНЕ
Знікнуць сумныя завеі Злягуць злыя маразы. Цёплай ласкаю павее На палеткі і лясы.
He зманіць нас хіжай, Ляжа адсыпацца — У лясок на лыжах Пабяжым катацца.
I каб весела над намі Сонца сыпала красу, Зазвініць жаўрук ключамі Адмыкаючы вясну.
КРАСАВІЦКІ ДЗЕНЬ
Сонца апоўдні прыгрэла, Хутка знік ранішні снег. Дзеці чапляюцьарэлі, Чуецца радасны смех.
Чыстае, яснае неба, Хмаркі нідзе не відаць.
Жоўтыя пахкія вербы Цёплай пяшчотай звіняць.
Хваліцца шпак галасісты — Новай шпакоўні ён рад, Ветлым сярэбраным свістам Поўніцца ўзрушаны сад.
A
Хочуць пупышкі шчасліва Крыкнуць: «Жыццё сустракай!» Коціць званочкі гулліва За агародам ручай.
I як часцінка прыроды, Сам я спяваю, цвіту. Лепшай няма асалоды, Чым адчуваць дабрату.
ШТО ЗДАРЫЛАСЯ?
Зноўку бэз цвіце ля хаты.
Сонца. Весела. I сваю суседку Я выглядваю з
Вясна. Нату акна.
Мабыць, здарылася штосьці Вельмі радаснае з ёй — Ад вясновай прыгажосці Стала дзіўнаю такой.
У аранжавай сукенцы, Банцік белы, нібы снег. Скача ў класікі, смяецца, I такі прыемны смех.
He пайшоў у лес я з татам, Дома хораша вясной.
Штосьці здарылася з Натай, Штосьці робіцца са мной.
ЛАНДЫШ
Ландыш, ландыш, Расцвітай.
Прыгажосцю Вечнай
Захапляй.
У лясной
Духмянай цішыні Белымі званочкамі Звіні.
ПАСАДЗІЛІ САД
Таня, Галя, Клім, Рыгорка, Валя, Міша і Ягорка Ад аўторка да аўторка Шчыравалі ля пагорка: Пасадзілі новы сад — Кожны добрай справе рад.
ШКАДЛІВАЯ МУРКА
На клён да шпакоўні Забралася Мурка, Але не чакала, Што шпак-вартаўнік У садзе падыме Настойлівы, гулкі На госця нязванага Крык:
— Куды ты крадзешся, Чужая тут хата!
Я ведаю добра Намеры твае.
У школу пайсці Табе восенню варта, Бо добрых паводзін Якраз не стае.
3—84
РОДНЫ КУТ
Мой родны кут! Як любы тут Прастор палёў I мяккі водар Садавіны!
Паеду —
Сніцца зноў і зноў, Прыеду — Ён найшчыры, Найгасцінны.
ІРЫНКА
Мне падабаецца дзяўчынка 3 крынічным іменем Ірынка. Яна прыгожая такая, Каса ў Ірынкі залатая, А вочы, нібы васількі, I голас ветлівы такі.
Яе я ўбачыў першы раз, Калі прыйшоў у першы клас. Я побач з Іркаю вясёлы, Але сумую пасля школы.
У гэтым сябруку прызнаўся, А ён нядобра рассмяяўся. Цяпер і ў школе я, і дома Пра Ірку не кажу нікому. I нават маме па сакрэту Я не адкрыю тайну гэту. Хай лічыць лепш, што я стаміўся Ці, можа, з сябрам пасварыўся.
А хутка ў Іркі будзе свята, Хай смехам пырскае сябрук, А я, як робіць маме тата, Ірынцы кветкі падару.
Нікому крыўдзіць не дазволю Яе на вуліцы і ў школе.
ПЛІСКА
Крычыць трывожна
Пліска ля ракі: «Шукаць маё гняздо Ты кінь! Ты кінь!»
Даруй трывогу, Пліска.
Я іду
Да рэчкі
Па крынічную ваду.
ШЫПШЫНА
У палісадніку шыпшына, Як сарамлівая дзяўчына, Прыгожым кветам расцвіла — Зачаравала паўсяла.
БЯРОЗА
Ля весніц бяроза Расла, чаравала... I вось нечакана Бярозы не стала.
Шпакі замаўчалі, Няўтульна ля хаты.
I вецер сваволіць, I двор стаў шчарбаты...
Бяроза — старая, Яшчэ (памаўчу) — На двор Замінала
Прайсці «Масквічу».
I гэтак самотна, Бы сябар загінуў...
Я з крыўдай балючай Гляджу на машыну...
ТРАВЫ
На сцяжыне палявой Твар у твар Сяджу з травой.
Разглядаю асцярожна Крапіву і падарожнік.
Як растуць, жывуць — Цікава.
Вось трымцяць званочкі справа, Мёдам пахне канюшына, Вось асот узнёсся чынна.
Вось рамонак прамяністы, У пялёстках белых, чыстых, 3 сонечнай усмешкай Мне шапоча нешта.
Вось свірэпка — каралева. Васількі сінеюць злева — Родныя, жаданыя, Нібы вочы маміны.
КОЛЬКІ КВЕТАК?
Зацвілі на лузе Сонечныя кветкі.
Колькі іх? — Скажыце, Падлічыце, дзеткі.
Адказалі дзеці: — Цяжкая работа. — Гэта немагчыма. — Брацца неахвота.
Усміхнуўся хітра Мой сусед Мікола: — Лепей запытацца У руплівых пчолак.
ГРАДА
Што — Правер ты — На градзе 3 літараю «р» Расце?
Пад зялёным Пахкім кропам Разлягліся агуркі, Ёсць радыс, Пятрушка, Морква, Рэпа, Рэдзька, Буракі.
I гарох, I памідоры, Сельдэрэй, I гарбузы, I цыбуля, I фасоля. Што не так тут? — Адкажы.
У ВЁСЦЫ
Па-над вёскай сее зоры Месяц звонкі, малады.
Сінь запоўніла прасторы, Веюць водарам сады.
Дрэвы мройліва шапочуць, Бусел у гняздзе не спіць...
Колькі ў сэрца летняй ноччу Наплывае таямніц!
СЕНАКОСНАЯ ПАРА
Касавіца!
Пахнуць травы...
Сена свежае грабём, Вецярок, сухі, ласкавы, Падсалоджаны мядком.
Сонца ў небе — караваем. Сінь бяздонная наўкруг. Да ракі нас запрашае Па сцяжыне звонкі луг.
А з кустоў лазы няспынна Клічуць пліскі адпачыць, Вабяць пахкія маліны Смагу сокам наталіць.
СНЫ 3 МАЛЕНСТВА
У бары майго дзяцінства Льецца птушак звонкі грай. Дыхай водарам смалістым
I душою спачывай.
Сонца грэбенем чароўным Чэша соснам кудзяркі. Там, духмяныя, спакойна Спачываюць вецяркі.
Там маліна аж іскрыцца
I арэхі — смаката.
Скачуць жвавыя куніцы I вавёркі ў промнях там.
Шапацяць таемна крокі Ад рабінавай зары: Ходзіць хлопчык яснавокі У блакітным тым бары.
Убірае ў сэрца гамы, Фарбы, пахі, цішыню... Прыязджаю я да мамы I яго штоночы сню.
1I
ЛЕПШЫ ГРЫБНІК
Я ў лес прыходзіў сябрам, Галінак не ламаў.
Быў рады гукам, фарбам, Хадзіў, запамінаў.
Глядзеў, замілаваны, На дрэвы, верасы, I лес адкрыў мне тайны Сваёй жывой красы.
Я ведаю, дзе кветкі, Дзе ёсць баравікі, Таму штораз мне ўлетку Зайздросцяць грыбнікі.
АДКРЫЦЦЁ
Я мацярык адкрыць Жадаў, Так, як Калумб Амерыку.
Пра гэта
Брату расказаў — Камбайнеру Валерыку.
I ён з сабой
Узяў мяне
У поле, дзе жыты Без краю.
I я глядзеў вакол, Бы ў сне, He разумеючы яшчэ, Што я радзіму Адкрываю.
КЛІЧА САД
Звонкім, сакавітым летам Кліча нас у госці сад.
Смачным сонечным ранетам Частаваць усіх ён рад, Хто лісцё зграбаў старое, Дрэвы дбайна вапнаваў, I абкопваў іх вясною, I шпакоўні майстраваў.
ЗАПРАШАЮ
Я на дачы працаваў:
I палоў, і паліваў.
А сягоння запрашаю Вас на свята Ураджаю.
Гэткай вырасла цыбуля — Пазайздросціла бабуля.
I гарох, і боб — На дзіва!
Рэпа слаўная ўрадзіла.
А якія агуркі!
Я не еў яшчэ такіх.
Морква — растае
У роце.
Пачастую ўсіх — Прыходзьце!
ЛЯСНАЯ ПРАЦАЎНІЦА
Прачынаецца вавёрка, Новы кошык дастае
I ляціць між соснаў гонкіх — Шмат работы
У яе,
Бо паспелі ўжо арэхі
I грыбы пайшлі якраз.
Трэба ёй паспець па меху Насушыць іх у запас.
Замятуць зімой завеі Золкім снегам край лясны, А вавёрка чай сагрэе, Зварыць смачны Суп грыбны.
Торт арэхавы згатуе, Клікне птушак да сябе.
Завітаеш — пачастуе Вельмі смачна і цябе.
ЖУРАВЫ
У небе халодным За гай, паплавы Над берагам родным Лятуць журавы.
I клічуць, здаецца: «За намі хутчэй!» I жоравам сэрца Ірвецца з грудзей.
СМЯШЫНКІ ЛІЧЫЛКІ, НЕБЫЛІЦЫ
Куранят № вядзе ; fc авечка
ЖЭНЯ I КІШЭНЯ
— Разважае адмыслова, Гаваркі — унучак Жэня. I ні разу Ён па слова, Бач, не лазіць У кішэню,— Кажа гэтак Наш дзядуля.
I за братам Дзень сачу я: Мне б даведацца У Жэні Колькі слоў ёсць У кішэні?
ВОСТРЫ язык
Дзед падняў у хаце Вы яшчэ не чулі? —
крык,
Востры, нібы нож, язык У маёй бабулі.
Дзед злуе, а я цішком
Ля яго бядую: Ой, парэжа языком Рот сабе бабуля.
ШТО HA
НОСЕ?
Мой дзед Антось Кляпае косы
I кажа мне: Касьба на носе.
А я гляджу На дзедаў нос — Жартуе, мабыць, Дзед Антось.
ШТО ГАРЫЦЬ?
— Ну і Віця! — Дзед бурчыць.— Бач, на ім усё гарыць... Я гляджу
I ледзь не плачу.
Ды ніяк
Агню не ўбачу.
Віця ж — брат Старэйшы мой, Абалью яго вадой.
ЦІ ЗНОЙДЗЕ?
Дзед пад вечар кажа бабцы: — Галаву Сяргей згубіў, У суседні клуб на танцы Зноў сягоння пакаціў.
Бабка дзеду адказала: — Ты ж і сам губляў яе... Ну, а мне аж дрэнна стала: «Галаву знайдзі, Сяргей!»
ПЕРАСТРАХАВАЎСЯ
— Навошта ты, Антось, Паклаў на лоб кампрэс? — Спытаўся дома ў брата Старэйшага
Алесь.
— Мо доктара паклікаць?
— Я так...—
Сказаў Антось.—
Са сходу мама прыйдзе Бацькоўскага
Вось-вось.
ЛЯ КАРТЫ
— Пакажы мне, Каця, Львоў... Кіеў... Віцебск... Кішынёў...
А цяпер —
Арол дзе, Каця?
— Птушак жа...
Няма на карце...
ПРЫЧЫНА
— Чаму са школы Гэтак рана
Прыйшоў ты, Лёня?
— Я на гадзіннік, Тата, глянуць Забыўся сёння.
СТРАШНЫ ДЗЁННІК
Бацька сшыткі праглядае
I ў Віталіка пытае:
— Дзённік ты чаму сягоння He прынёс, сынок, дамоў?
— Васілю аддаў я дзённік, Напалохаць ім бацькоў.
ВЕДАЕ КОТ
— Тата,— сын пытае,— мышы Шмат жывуць? А колькі год?
— Адказаць нам зможа, Міша, На пытанне гэта кот.
КАБ HE ПАСТАРЭЦЬ
— Ты не ведаеш нічога,— Кажа дзед Андрэю.
— Дзед, а бу ду ведаць многа, Рана пастарэю.
1«
(4
4—84
вясновы
Дзень — лагодны, Цёплы, яркі.
У блакіце — Ані хмаркі.
Мы сабраліся Гуляць, Весяліцца, Сябраваць.
Шпак спявае
На вярбе.
Зараз жмурыцца Табе!
У ГРЫБАХ
У грыбы пайшлі сябры, Шмат дарункаў у бары. На палянцы сябрукоў Сустракаў гурток грыбоў:
Падабабак, махавік, Сыраежка, баравік, Падасінавік — фарсун, Рыжык — рэдкі прыгажун,
I лісічка, і казляк, I духмяны грузд-бяляк. Адкажы хутчэй, не баўся,
Які дастаўся?
ДЗЕНЬ
Куст чаромхі Зацвітае. Песняй нас Жаўрук вітае.
ШЧОДРЫ ПЕЎНІК
Ехаў Пеўнік наш 3 базару, Вёз дадому Воз тавару.
Тым, каго ён Сустракаў, Падарункі Раздаваў.