• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ехаў поўны воз дзівос Вершы, смяшынкі, лічылкі, небыліцы, скорагаворкі, загадкі Міхась Пазнякоў

    Ехаў поўны воз дзівос

    Вершы, смяшынкі, лічылкі, небыліцы, скорагаворкі, загадкі
    Міхась Пазнякоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1994
    Коціку — шкарпэткі, Курачцы — сурвэткі, Вожыку — талеркі, Зайчыку — цукеркі,
    А Сабачку — парасон, Каб у дождж Сухім быў ён.
    Мышцы — Торбу сухароў, Вераб’ю — Букет шароў.
    Глянуў дома — Воз пусты.
    Выйшлі ўсе, Застаўся ты!
    ЛІСІНЫ ГРАБЯНЁК
    Каля вёскі блізка Прабягала ліска, Бегла з поля У гаёк
    I згубіла Грабянёк.
    Дзеці крочылі
    Ў маліны, Грабянёк знайшлі Лісіны.
    I аднеслі да нары У задумлівым бары.
    Ліска ўдзячная была, Браць маліны Памагла.
    Грабянёк На пні ляжыць.
    Хто не быў — Таму вадзіць.
    ПРАЦАЛЮБЫ
    Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшлі дзеці працаваць.
    9
    Лаўку Глеб пафарбаваў, Клумбу Ігар ускапаў.
    Віця ліпку пасадзіў, Пеця дом шпакам зрабіў.
    Света гусак пакарміла, Жэня ганачак памыла. Падмяла дарожкі Оля — Стала хораша наўкола.
    КАНЦЭРТ
    Звон звініць
    На цэлы свет:
    На двары
    Ідзе канцэрт.
    На трубе Іграе крот, На гітарах — Бык і кот. Побач Шэранькі кабан Б’е лычом
    Мыш
    Спявае ў мікрафо Ты не верыш? Выйдзі вон!
    КУРАНЯТ ВЯДЗЕ АВЕЧКА
    Селі акуні на плот.
    На рамонку Кот ляжыць.
    У кустах спявае крот, У шпакоўні Вожык спіць.
    Вусень воз цяжкі вязе, Свінка села
    У гняздзечка.
    Па галінцы конь паўзе, Куранят вядзе авечка.
    0
    
    БЫВАЕ Ж ТАКОЕ!
    У вадзе жывуць вавёркі, У дупле жывуць бабры. Совы — ў возеры глыбокім, А самы — ў густым бары.
    Пчолы спяць зіму ў бярлозе, А мядзведзі — у вуллі.
    Конь спявае на бярозе, Вераб’я ў плуг запраглі.
    ПЕРАПАЛОХ
    Карась над хатаю лятаў, На Рэкса голасна брахаў, Што аж пад гусь схаваўся бык, Кот у нары мышынай знік.
    Карась не сеў за
    лес
    А Рэкс зашыўся пад страху, Дрыжэў ад страху ўвесь Да той пары, пакуль
    Шпакоўня ўскочыла ў шпака, У лес даў певень драпака. Плот шмыгануў пад куранят, Хмызняк — у статак парасят
    Барбарыс для Барыса
    СКОРАГАВОРКІ
    ПАДАРУНКІ
    Каляровы шар — Ларысе, Мармелад — сястры Paice, Клюшку — брату Бору Падарылі ў школе ўчора.
    
    * * *
    Ларыён, Кірыл, Пракоп — утрох Прапалолі на градзе гарох.
    * * *
    Па шумлівай, вірлівай шашы Трыццаць тры самазвалы прайшлі.
    * * *
    У гародчыку чаромха расцвіла, Пчоламі чаромха загула.
    * * *
    Мяшкі вавёрка восенню пашыла, Грыбоў, арэхаў, шышак насушыла.
    АРЭХІ
    Колькі залатых арэхаў Мы нарвалі У бары — Вам раскажуць Толькі рэха I мае сябры.
    ВАРВАРЫНЫ АКУЛЯРЫ
    У Варвары — акуляры.
    Акуляры да твару Варвары.
    БАНДЭРОЛЬ БАРЫСУ
    Бандэроль брат Браніслаў Барысу з Браслава прыслаў.
    дождж
    Зранку цэлы дзень Дождж на вуліцы ідзе.
    Дождж руплівы, палівай! — Слаўны вырасце ўраджай.
    МЫШКА Ў ШАЛАШЫ
    Сенам шапаткім
    У шалашы, Мышка шустрая, Уночы не шуршы.
    ВЫРАСЦЕ МАТРОСАМ
    Брыганціна, тры галеры, Каравела — у Валеры.
    Хлопчык вырасце дарослым, Пойдзе ў плаванне матросам.
    
    ДРЭВАЛАЗ
    Палікарп, як скалалаз, Ускараскаўся на вяз.
    — Дрэвалаз,— сказаў Алесь,— Спрытна ты на вяз узлез.
    МЫШКА I МІШКА
    Прасіла сыру ў Мішкі Паўкілаграма Мышка.
    А Мішка ў Мышкі Мядку прасіў паўміскі.
    АРТЫСТЫ
    Дрэсіроўшчыкі
    Тыграў
    Штодзень дрэсіруюць: Артыстамі тыгры
    У цырку працуюць.
    ВАВЁРКА I АРЭХІ
    Вавёрка збірала арэхі, Сабрала арэхаў паўмеха.
    * * *
    Працаваць я вельмі рад — He ідзе адклад на лад.
    Галаваломку разгадвае Ромка, Толькі няпростая галаваломка
    Прыехаў сябар Давыд Да Эдуарда з Караганды
    На прагулку ў парк Прыйшлі Патап і Карп
    Над возерам вецер лятае На хвалях лілеі люляе.
    Расцвілі ў бабулі Лёксы Гладыёлусы і флёксы.
    Тамара малюе кальмара А Фрося малюе ласося.
    * * *
    Сарока вірліва стракоча, Сказаць штосьці слушнае хоча.
    * * *
    Забялела грэчка ў полі, Загулі над грэчкай пчолы.
    * * *
    Грышка з Колем — карабелы, Бо майструюць каравелу.
    * * *
    Вырасцілі Флор і Лора Боб, фасолю, памідоры.
    * * *
    У Ларысы і Валеры — На ліпе арэлі.
    * * *
    Гравёр на алоўку Выгравіраваў гравіроўку.
    * * *
    Прыгожым стол у Палікарпа стаў Палікарп стол палакіраваў.
    A
    * * *
    У рач-ларынголаг Вылечыў Ігару горла.
    * * *
    Шуміць ля ракі Чарот шапаткі.
    
    * * *
    Сеў Макарку на твар камарык, Злавіў камарыка Макарка на твары.
    * * *
    Просіць Лорка Борку Выгаварыць скорагаворку.
    * * *
    Летам Тамара Гербарый сабрала.
    * * *
    Караліна Валеру Падарыла акварэлі, А Міраслаў Тамары Падарыў акварыум.
    * *
    У сталоўцы З’еў бульбы
    *
    Валерка талерку.
    * *
    *
    Паўка пакаваў пакупкі Пакупнікам у пакункі.
    * * *
    He спіць удзень, Працуе ўночы. To свішча моцна, To шапоча.
    Адчыніць фортку, Хмары згоніць, Улетку
    Водарам спалоніць. (dahaq )
    * * *
    За дарогаю на полі Прыгажун стаіць. Стройны, сонечны, вясёлы, Завушніцамі звініць.
    (аа&у)
    * * *
    Бацька радасна люляе Сотні дзетак на руках. Шапка ў бацькі лісцяная,
    Дзеткі ўсе
    ў капелюшах.
    (юд&ігпж )
    *
    *
    *
    Сам маленькі I крывенькі, Важыць грам, Ды ў рацэ ён
    Зловіць плотку 3 кілаграм.
    (xoh&dyf)
    * * *
    Морам блакітным, Бяскрайнім,
    Жывячы ўсмешкаю свет,
    3 раніцы
    I да змяркання Ціха царыца плыве.
    (эдэн X nhnoj)
    * * *
    3 кожным днём Таўстун худзее, Месяц, дзень паведамляе I прыгадвае падзеі, А пад новы год — Знікае.
    (dVQHKW^f )
    * * *
    Што за вочы?
    Вось дык вочы!
    У каго і дзе? Пазірае адно ўночы, А другое — ўдзень.
    (пЬноэ ! Ькээілі)
    * *
    Хоць вялікі, Ды пусты. Mae голас ён Густы.
    Да таго ж —
    *
    Артыст вядомы, Выбівае дроб Без стомы.
    (нзд^)
    * * *
    Прысеў пад плотам Рыжы кот, Павесіў доўгі хвост На плот.
    (ctgdnj)
    * * *
    Хоць без ног, Але бяжыць. Без вачэй, Але глядзіць.
    (^а)
    * * *
    Крылаў не мае, Ды хутка лятае. Выпусціш — Рад ці не рад, А не зловіш назад.
    (V9OVJ )
    * * *
    Работнікаў рупных Прашу адгадаць: Адзін з іх гаворыць, I слухаюць двое, I двое глядзяць.
    (WiO9	‘ЯПЕ^)
    
    £
    * * *
    Малое, круглае, А трэба — Яго дакінем мы Да неба.
    (vvog)
    * * *
    Чатыры асілкі — Чатыры браты.
    I кожны — Аднолькава дуж. Побач заўсёды яны
    I прытым
    Носяць адзін капялюш.
    (voij)
    * * *
    Ідуць з хаты — Вельмі рады.
    А калі вяртаюцца — Слязьмі абліваюцца.
    (ыідэв кіян&ой і кпіэбц)
    * * *
    Паставіў ён рады салдат, Нібы павёў іх на парад.
    Салдаты ўсе — адна сям’я, Імёны іх — ад «А» да «Я».
    (іюпфігу)
    * * *
    У печы нараджаецца, А ў неба ён спяшаецца.
    * * *
    Пад зімняй залевай Стаіць каралевай У яркіх, агністых, Прыгожых маністах. Маніст не шкадуе — Птушак частуе.
    (mugnj)
    * * *
    Спіць зімою да вясны Соладка жыхар лясны.
    Сніць не снег ён і не лёд, А духмяны, смачны мёд.
    * * *
    Чатыры рупныя сястрыцы Жывуць на свеце.
    Назавіце:
    Убор зямлі яны мяняюць, Адна другую век змяняюць. Хоць сёстры, ды (такая доля) Ім разам не пабыць ніколі.
    (VQO2 ІЯ(ІОЦ)
    * * *
    I скача, i спрытна гарцуе, I рада заўсёды траве.
    Хоць носіць цяльняшку марскую, Ды ў стэпах гарачых жыве.
    (ndgag)
    * * *
    Сам не бачыць
    Анікога
    Ды падкажа ўсім Дарогу.
    (jnuwoy)
    * * *
    Хоць топчуць яе, I рэжуць, і б’юць — Яна не злуе анічуць, А толькі багаццем Усім шчодра плаціць.
    * * *
    На сцяблінку Сонца села. Белы-белы Капялюш надзела. (япношпд)
    * * *
    У бочачцы чырвонай Рубінаў поўным-поўна. (ivnndj)
    // /
    ❖ * *
    Пачаргова ідуць.
    I з далёкіх часоў Службу часу нясуць Сем сясцёр і братоў.
    (KHQ141
    * * *
    Хоць ляжыць, Але шчыруе. Дзень і ноч He спіць, Працуе.
    (rmwm)
    * * *
    3-пад снегу выйшла, Расцвіла,
    I так, Што аж зіма ўцякла. (тэ^гніц)
    * * *
    Ходзяць чужымі нагамі, Мяч адбіваюць насамі.
    (ріюгкіп^)
    * * *
    Што за коннік у сядле? — Ногі — за вушамі.
    Вельмі зоркі ён. Але Адгадайце самі.
    (ndisv^y )
    * * *
    Нам патрэбная ў ядзе Гэта беляніца.
    Нарадзілася ў вадзе, А вады баіцца.
    (woj)
    * * *
    Расце ўніз галавою.
    I нараджаецца, I памірае Вясною.
    (mKEQKJf)
    * * *
    Ненажэра гэты з’есці Можа ўсё на свеце. А нап’ецца ён вады — Памірае ўміг тады.
    (яногу )
    * * *
    На катку На коней стаў, Хуткай птушкаю Памчаў.
    I мяне
    Без гэткіх коней Аніхто ўжо He дагоніць.
    ( річнпу )
    * * *
    Знаходзіцца дома У сонечны дзень.
    А вось у дажджлівы — Гуляць ён ідзе.
    (hojvcIvu)
    * * *
    Вось дык вочкі!
    Што за вочкі? — Налавілі рыбы Бочку.
    (midj)
    * * *
    Гамоніць удзень ён,
    I ўночы не спіць ён, Праводзіць, сустрэне — Клапотны, гасцінны.
    (irVEXVQ )
    * * *
    Яе ні ўбачыць, ні пачуць Нідзе, нікому, анічуць.
    Яна між вас штодзень бывае, А загаворыце — знікае.
    (KHnmi'u)
    * * *
    Выспеў на градзе Белы чарадзей.
    Галава — на славу, Да зубка зубок — Добрая прыправа, А завуць...
    (жтэпь)
    * * *
    Сакавіты, круглаваты Здаравяка гэты.
    Нам патрэбен на салаты I на вінегрэты.
    (xndtg)
    * * *
    Выраслі на градцы Сакаўныя братцы.
    Доўгія, шурпатыя, Вітамінаў шмат у іх.
    (рйі&гу )
    * * *
    Вясна яе хавае, Лета — ажыўляе. Восень — дастае, А зіма — прадае.
    (vgwtg)
    Хвалюе водарам, Красою, Але няпроста Ўзяць рукою.
    Галава — пахучая, Тулава — калючае.
    (РЖ^)
    * * *
    Гарачае лета, Спеюць суніцы, А ён —
    У пуховай хусцінцы. (MlQhHDdtQV)
    * * *
    Волата гэтага Кожны з вас знае. Кожнае лета ён Сотні гадоў Ціха люляе Сотні сыноў.
    (юдбтгпж ‘д^)
    * * *
    Языка не мае, А крычыць, гукае. Хоць і гулкае яно, Ды ніколі не відно.
    (vxej)
    £
    ❖ * *
    Як прывяжаш — Ён бяжыць.
    Як адвяжаш — Ён стаіць.
    (nvewndi ‘ofcgndifndjJ
    He чалавек, Але працуе, Іграе, піша, Рамантуе.
    * * *
    I фрэзероўшчык ён, I токар, Здзіўляе ўсіх Сваёй работай.
    (iVQOd)
    * * *
    Ці не бачылі Вы дзе Волата такога: Рукі, ногі —
    У вадзе, На спіне — Дарога?
    (іЭОў^)
    * * *
    Ці малы я, ці вялікі — Ды заўсёды ўсё ж мяне Людзі носяць
    На спіне.
    (ХП£>іА.<1)
    * * *
    Вядзе матуля 3 двух бакоў Па лузе ўдалеч Двух сыноў.
    (vvddg
    * * *
    Калі з яе мы будзем браць, Яна вялікай зможа стаць. А многа ёй калі дадзім, To нават знікне назусім.
    * * *
    He ў бары расце — у садзе, Як маленькі парасон, Грыб няхітры, вельмі смачны, 3 гучнай назвай...
    (-ЦЭЯНПІЫПІП)
    &
    * ♦ *
    Спусціліся ў лясок
    I селі ў верасок Улетку зоркі-знічкі, А іх завуць...
    (ріыэцг)
    * * *
    Стаіць у шоламе агністым На ўзлеску воін ганарысты. Ад мух ахоўвае ён бор, Завём яго мы...
    (dOWVX&.ffl)
    * * *
    Выраслі ў полі браточкі
    I зазванілі ў званочкі: — Жніце нас і малаціце, Дзеткам пячэнне рабіце.
    (ээву )
    * * *
    Выспеў каля хаты Прыгажун вусаты.
    Як сажнём, наробім круп, To згатуем смачны суп.
    * * *
    Жаданы госць яна заўсёды На палетках нашых.
    Зацвіце —
    Адорыць мёдам.
    Адцвіце —
    Блінамі, кашай.
    (mhedj )
    * * *
    Сінявокі, слаўны, чысты, Галавасты, залацісты.
    Дасць абноў ён людзям шмат, Будзе кожны вельмі рад.
    (naif)
    е
    0
    Вечна — беланогая, Ды сукенку ўсё мяняе: To яна зялёная, To празрыста-залатая. А зімовым ясным днём Адлівае серабром.