Ехаў поўны воз дзівос
Вершы, смяшынкі, лічылкі, небыліцы, скорагаворкі, загадкі
Міхась Пазнякоў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 143с.
Мінск 1994
I літары
Па-іншаму складзе —
Бяду-хваробу прачытае, Якая
Яго ніколі
Хай не напаткае.
(хотп — тоу)
$
a
* * *
Як з гарматы, ён страляе, 3 навальніцаю бывае.
I калі перавярнуць, He палепшыцца нічуць, А навеяць нам з табой Можа толькі горкі боль.
(zdow — wodj)
Калі нам грукат, Шум працяжны Перакруціць I прачытаць —
Патрапім мы, Чытач разважны, У царства траў На сенажаць.
(г^ — v£j)
ЗАГАДКІ НА АМОНІМЫ
Мы — словы-блізняты, Сакрэт наш увесь: Падобныя знешне, Ды розны ў нас сэнс.
АРФЫ
Адна з іх — гарадская, Вясковая — другая.
Чужыя — хоць блізняты, Ды ў тым не вінаваты.
Нас музыкай на сцэне Адна з іх захапляе, I ад мякіны зерне Другая ачышчае.
( Арфа I. Музычны інструмент. Арфа II. Сельскагаспадарчая машына.)
ЗМЯЯ I МІНЕРАЛ
Жыве ў субтропіках і тропіках здаўна I вельмі небяспечная яна, Бо ядавітаю з’яўляецца, Змяёю называецца.
р Нам гэта ж слова падказала
I Адзін з вядомых мінералаў.
(Аспід 1. Ядавітая змяя.
Аспід II. Уст. Слаісты мінерал чорнага колеру.)
РАСЦЕ АТАВА I Ў АТАВЕ
Кожны год расце адна На пакошы зноўку.
Для жывёлы корм яна Добры на зімоўку.
А другая ўжо даўно Вырасла ў Канадзе. Можа, бачылі ў кіно Ці кружком на карце.
(Атава I. Трава. Атава II. Горад.)
БАБІНЫ
9
Зерне бабовай расліны, Толькі адно, Вы павінны
Зараз, сябры, прыгадаць,
Каб неўзабаве сказаць, Што і назваць вы Змаглі так
Шпулю намотаных нітак.
(Бабіна I. Адно бабовае зерне.
Бабіна II. Шпуля з намотанымі нітка.мі.)
БАЙКУ 3 БАЙКАЮ HE БЛЫТАЙЦЕ
Гавару я адмыслова, У паэзіі жыву.
Нагадаю вам Крылова
I Кандрата Крапіву.
Апрануць магу таксама, Прыгажосцю адарыць, Бо тканінай баваўнянай Я з’яўляюся, сябры.
(Байка I. Літаратурны твор. Байка II. Тканіна.)
БАЛОНКА ГЛЯДЗІЦЬ ПРАЗ БАЛОНКУ
Што такое, што такое, Адгадайце, у пакоі?
To сваволіць пад канапай, To качае мячык лапай, Любіць мыцца і купацца, Любіць з дзецьмі забаўляцца.
I — з акна глядзіць бясконца Пільным позіркам на сонца, I на вуліцу, на поле, I не бегае ніколі.
(Балонка I. Хатні сабачка. Балонка II. Аконнае шкло,
ХАДАКІ
Першы — ходзіць у атары
I харчуецца травой.
Кажушок ён кучаравы Носіць летам і зімой.
А другі — па дошках ходзіць, I ягоны след відзён.
Ім валодаць не пашкодзіць — Аздабляе дошкі ён.
(Баран I. Жывёліна.
Баран II. Двухручны рубанак.)
БОТ HE ЗАМЕНІЦЬ БОТА
Два боты ходзяць па вадзе, I кожны нас не падвядзе.
Але не можа быць такога, Каб замяніў адзін другога.
Пра цёзку першага гавораць: «У дождж не здымеце з нагі».
Калі ж сабраліся вы ў мора, Патрэбен бот ужо другі.
(Бот I. Абутак.
Бот II. Невялікае судна.)
ТАКІЯ РОЗНЫЯ БУХТЫ
Лодкам, яхтам, караблям Я прытулак добры дам.
А яшчэ — раскіну ўсцяж На ўзбярэжжы слаўны пляж.
А вось цёзка ўжо мая Мору нават не радня.
I ў яе такіх турбот — У адрозненне — няма.
Ды канат, вяроўку, дрот Скруціць хораша яна.
(Бухта I. Невялікі марскі заліў.
Бухта II. Вялікі скрутак каната, дроту.)
ВЯРШКІ
Калісьці папулярным быў, Надзейна людзям ён служыў, Бо памагаў у даўніну Малую мераць даўжыню.
Як і раней, так і сягоння, Вядомы добра брат ягоны.
У многіх рэчах ён бывае, Бо верх чагосьці называе.
(Вяршок I. Старая мера даўжыні — 4,4 см.
Вяршок II. Верхняя частка чаго-небудзь; верх, верхавіна.)
HE 3 ГАЗУ — ГАЗ
На кухню ён з нетраў Прыходзіць па трубах.
Лятае ў паветры
I можа быць згубай.
А тут — даспадобы Дзяўчатам, жанчынам, Пашыць каб аздобы — Адорыць тканінай.
(Газ I. Газападобнае паліва; парападобнае рэчыва.
Газ II. Лёгкая ійаўковая тканіна.)
ЕХАЛІ ГАСЦІНЦЫ
ПА ГАСЦІНЦЫ
У нядзелю днём з базару, На калёсах па гасцінцы, Дзед прывёз маленькай Вары Вельмі смачныя гасцінцы.
(Гасіўнец I. Дарога, шлях. Гасцінец II. Ласунак, падарунак.)
СЛАЎНЫЯ ГРАНАТЫ
Адзін паспеў на поўдні, Янтарным сокам поўны.
Набіта ў ім бітком За сотню больш браткоў.
Другі наш добры госць Падорыць прыгажосць, Кулоны і пярсцёнкі Аздобіць з густам тонкім.
(Гранат I. Ярка-чырвоны плод. Гранат II. Каштоўны камень.)
КАР’ЕРАМ У КАР’ЕР
Я — у скачках і ў яздзе, Больш мяне няма нідзе. He прадмет, а з’ява я — Самы хуткі бег каня.
А яго — хачу сказаць, Можам толькі адшукаць Там, дзе штосьці здабываюць, Гліну ці пясок капаюць.
(Кар’ер I. Бег каня.
Кар'ер II. Месца здабычы карысных выкапняў.)
ДВА КАСАЧЫ
Адзін лятае, а другі He ўскіне нават і нагі. Адзін — над лесам ці балотам, Другі — на клумбе ці пад плотам Адзін — такуе, не спявае, Другі — прыгожа расцвітае. А снег глыбокі іх, бывае, Зімой абодвух сагравае.
(Касач I. Цецярук-самец.
Касач II. Травяністая расліна.)
КОНІКІ
Першы возіць сена, дровы, Цягне плуг, бо ён здаровы.
I на ім алюрам, рыссю Вельмі хораша прамчышся.
А другі — зусім малеча, Скача ў травах і стракоча, Днём яго або пад вечар Можна ўбачыць, як захочаш.
(Конік I. Невялікі конь; памянш.-ласк. да конь.
Конік II. Насякомае.)
КОРТ КОРТУ HE РАЎНЯ
Прадстаўляю двух братоў, Кожны вам служыць гатоў.
Баваўняны з іх адзін — Вельмі просты між тканін.
А ягоны брат-блізнец Дык у тэнісе — вянец.
Без яго нідзе, ані He правесці той гульні.
(Корт I. Тоўстая баваўняная тканіна.
Корт II. Пляцоўка для гульні ў тэніс.)
ВЕЛІКАН I КАРЛІК
Назавіце велікана, На будоўлі ён старанна Падымае пліты, блокі I будуе дом высокі.
Без яго і караблі Разгрузіць мы б не змаглі.
У яго ёсць карлік-брат, Вартаўнік ён акурат.
I на кухні нам, I ў ваннай
Ён ваду адкрые дбайна.
Без яго і самавару He наліць у кубкі вару.
(Кран I. Механізм для перамяшчэння грузаў.
Кран II. Прыстасаванне для выпускання і перакрыцця вадкасцей, газаў.)
КРОНЫ
Нам адна даўно знаёма: Ёсць і ў лесе, і ля дома.
У спякотны дзень якраз У цянёк схавае нас.
А ў Еўропе, за мяжой, Мы сустрэнемся з другой.
Там усё яна купляе, Хоць сама не спажывае.
(Крона I. Галінастая частка
дрэва.
Крона II. Грашовая адзінка.)
ЛАЙКА ЛАЙКУ HE ПАЧУЕ
Лайка добра цягне санкі, Лайка — лепшы сябра ў Янкі. Тая, што на Поўначы жыве, Працавітаю слыве.
А другая — нежывая, Ды нявартай не бывае.
I з яе заўжды, дарэчы, Любім мы і носім рэчы.
(Лайка I. Парода сабак.
Лайка 11. Bid мяккай скуры.)
ДЗВЕ ЛАСКІ
Адна — святло ў душы людзей, Мы берагчы яе павінны, Бо з ёю жыць усім цяплей, А без яе і свет пустынны.
Другая — на лугах жыве, Узлескі любіць і балоты.
Хоць цела дробнае яе, Ды кажушок дабротны.
(Ласка I. Пяшчота.
Ласка 11. Невяяікая жывёліна.)
ЛІНЕЙКІ
Вам чарціць дапамагае, Вымярае, вылічае, Без яе на ўроку Будзе шмат марокі.
А яе сястра, бывала, Па дарогах калясіла, На прыёмы і на балы, На прагулкі вывазіла.
(Лінейка I. Планка для вычэрчвання. Вымяральны ці вылічальны прыбор.
Лінейка II. Уст. Мнагамесны экіпаж.)
ЛІНІ
Аднаго я ў вадаёме Сеткаю злавіў, Юшку потым дома Смачную зварыў.
А вось пазаўчора Справу меў з другім: Ветразі я ў моры Перавязваў ім.
(Лінь I. Рыба.
Лінь II. Моцны тонкі
ЛІРЫ
Я вяла калісьці ў скокі
I нагортвала слязу.
Ды мінуў той час далёкі, У музеі я ляжу.
А сваячніца — бытуе.
У Мілане, Анкары...
Тым, хто з ёю,— гарантуе Поўдня розныя дары.
(Ліра I. Даўнейшы музычны інструмент.
Ліра II. Грашовая адзінка ў Італіі і Турцыі.)
ЛЯБЁДКІ
Плаваю, лятаю
Хораша я, лоўка, Лебедзю заўсёды — Верная сяброўка.
А яна — з металу
I працуе дбала.
Можа нават
Тон за дзвесце Груз падняць I перанесці.
(Лябёдка I. Самка лебедзя. Лябёдка II. Прыстасаванне для падымання і перамяшчэння грузу.)
МІНЫ
Калі адну
Пачуем ці пабачым, Прыдуманую Толькі падрываць, To весялосць сваю, Усмешку страцім I будзем войны ў свеце Праклінаць.
А ў гэты самы час На твары Другая ўзнікне 3 назваю такой.
Яна настроем нашым Заўладарыць, Акрэсліўшы выразна Неспакой.
(Міна I. Выбуховы снарад. Міна II. Выраз твару.)
СЁСТРЫ ноты
Я — з музычнаю натурай, Я — і знак, і тэкст, і гук.
I заўжды клавіятурай Вам валодаць памагу.
У мяне ёсць (вось загадка!) Афіцыйная сястра, Па натуры — дыпламатка, Бо яе прымае ўрад.
(Нота I. У музыцы.
Нота II. Дыпламатычны зварот.)
ПАДАРОЖНІК
НА ПАДАРОЖНІКУ
У дарозе ён заўсёды, Ходзіць, ездзіць і лятае, Гарады, людзей, прыроду — Свет вакольны вывучае.
Ну, а ён — узбоч дарогі Ці каля сцяжыны Нам трапляецца пад ногі Некрыкліваю раслінай.
(Падарожнік I. Вандроўнік. Падарожнік II. Расліна — трыпутнік.)
ПАК I ПАК
Ён даступны ўсім, дарэчы, I яго мы назавём, Дакументы, кнігі, рэчы Як увяжам ці складзём.
J
А любой часінай года Мерзне ўжо не год, а шмат У палярных золкіх водах Ледзяны ягоны брат.
(Пак I. Стос, вязка прадметаў. Пак II. Шматгадовы лёд у палярных водах.)
НА ПАЧАТАК — ПАЧАТАК
Што ні пачынаецца — А вось ён —
Мною называецца.
Я на месца
I на час
Вам указваю якраз.
(Пачатак I.
Падкажа плод. Па яго на агарод, Як паспее, Загляніце — 3 кукурузы Адарвіце.
Месца, пункт, момант,
з якога што-небудзь пачынаецца. Пачатак II. Плод кукурузы або іншай расліны.)
I
ДВА ПОЎДНІ
Хоць блізняты — знешне, 3 іменем адным, Ды нутром, канешне, Розныя яны.
Першы з іх — дарогу Ў цёплы край вядзе, А сустрэць другога Дапаможа дзень.
(Поўдзень I. Напрамак свету. Поўдзень II. Сярэдзіна дня.)
НА ПОЎНАЧЫ — ПОЎНАЧ
Аніякіх тут дзівос, Таямніц няма, паверце. Буду я, была і ёсць, Нас чатыры ўсіх на свеце.
А яна заўсёды ў нас Уначы бывае, Нам сярэдзіну якраз Ночы называе.
(Поўнач I. Напрамак свету. Поўнач II. Сярэдзіна ночы.)
РАКУ РАК — HE СВАЯК
Гэты хораша вядомы
I на ўвесь, напэўна, свет. Ён у рэчцы, вадаёме, Ды і ў возеры жыве.
Ну, а з гэтым Лепш не знацца Анікому, анідзе, А надарыцца спаткацца — Быць хваробе і бядзе.
(Рак I. Прэснаводная жывёліна.
Рак II. Злаякасная пухліна.)
ю
т 1
$
РАЦЫЯ Ў РАЦЫІ
Я магу без паштальёна, Без ганца, Без тэлефона,
3 кім захочаце, звязаць, Весткі хутка перадаць.
Ды і я дружу са словам, Бо ў выказванні — Аснова, Ці падстава я і сэнс, Вось вам мой сакрэт — Увесь.
(Рацыя I. Перастаўная ці пераносная радыёстанцьія. Рацыя II. Аснова думкі, выказвання; сэнс.)
РЫССЮ АД РЫСІ
He прадмет, і не жывёла,
I не рыба — з’ява я. Называю адмыслова Шпаркі, хуткі бег каня.
А яна — у лесе, пушчы,
У тайзе жыве здавён.
Толькі шышак вось не лушчыць — Нападае на жывёл.
(Рысь I. Хуткі алюр.
Рысь II. Драпежная жывёліна.)
САГА ПРА САГУ
Пра геройскае змаганне Скандынаваў ці ірландцаў Я народнае паданне Вам паведаю дарадцам.