• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ехаў поўны воз дзівос Вершы, смяшынкі, лічылкі, небыліцы, скорагаворкі, загадкі Міхась Пазнякоў

    Ехаў поўны воз дзівос

    Вершы, смяшынкі, лічылкі, небыліцы, скорагаворкі, загадкі
    Міхась Пазнякоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1994
    20.01 МБ
    Крупамі тут проста Я цяпер паўстала, Hi аўсом, ні просам — Крупамі з крухмалу.
    (Сага I. Старажытнае сказанне. Сага II. Крупы з крухмалу сагавай пальмы.)
    САКІ
    Я жанчыне век служу.
    У халаднаваты дзень Клапатліва ёй кажу: Сёння ты мяне адзень.
    А вірласты мой сабрат Парыбачыць вельмі рад. Лезе ў сажалку, раку, Верна служыць рыбаку.
    (Сак I. Жаночая вопратка.
    Сак II. Рыбалоўная снасць.)
    
    CEHA HA СЕНЕ
    Адно жывёле будзе ежай Зімой на ферме ці ў хляве.
    Другая ў горадзе замежным Спакойнай рэчкаю плыве.
    (Сена I. Скошаная і высушаная трава.
    Сена 11. Рака ў Францыі.)
    ТРЫ СОЛІ
    Нараджаецца ў вадзе, Нам патрэбная ў ядзе.
    Ёсць і ў музыцы таксама — Пяты гук музычнай гамы.
    Іх у меру вы ўжывайце, Імі вы не злоўжывайце, Бо, сябры мае, інакш За настрой баюся ваш.
    I яшчэ ёсць соль адна, Пры грашах была яна. Бачыў я яе ў Перў, Верце, праўду гавару.
    (Соль I. Сталовая соль.
    Соль II. Нота.
    Соль III. Былая граійовая адзінка Перу.)
    СОН ПРА СОН
    Ён прыйшоў уночы
    I закрыў мне вочы.
    I, на крылах бы, панёс У краіну ўсіх дзівос.
    <4
    На паляначцы лясной Паказаў мне ўлетку I назваў сабой Прыгажуню-кветку.
    (Сон I. Стан спакою; тое, што сніцца.
    Сон II. Т равяністая расліна.)
    
    ТАКСА НА ТАКСУ
    
    Мне расцэнкаю варта На тавары назвацца, Ці размерам аплаты За паслугі і працу.
    $
    Тут — расцэнак ніякіх,
    Тут няма плацяжу, Тут я назву сабакі Вам, сябры, падкажу.
    (Такса I. Дакладная расцэнка тавараў; размер аплаты працы і паслуг.
    Такса II. Невялікі гладкашэрсны сабака.)
    ТАНКІ
    Я — машына баявая, Да таго ж — і бранявая.
    У вайну з вялікай славай За свабоду ваявала.
    А вось я — цывільны, Па натуры — мірны. Вадкасці трымаю, Многа наліваю.
    (Танк I. Баявая бронемаійына.
    Танк II. Бак, цыстэрна.)
    ТУМАНЫ
    Аднаго мы добра знаем: На лугі пад вечар Белай воўнай выпаўзае Ён з густой сінечы.
    Нумізматаў мы папросім Пазнаёміць нас з другім, У Іране ён калісьці Быў не простым — Залатым.
    (Туман I. Прыродная з’ява. Туман II. Іранская залатая манета.)
    ТРЫ ТУШЫ
    3 першым На вакзале Мы апоўдні сёння
    ...
    Радасна віталі Сябра-чэмпіёна.
    А з другою, Чорнай, Вадкай, як чарніла, Мы чарцёж учора Хораша чарцілі.
    А калі з Аркадзем Першы раз гулялі Ў клубе на більярдзе — Трэцяга спаткалі.
    (Туш I. Кароткае музычнае прывітанне.
    Туш II. Фарба.
    Туш III. Выпадковы дотык да шара ў гульні на більярдзе.)
    ФЕРМЫ
    Гаспадаркай тут я буду, Вам сустрэнуся я ўсюды, Дзе вырошчваюць кароў, Птушак, коней і звяркоў.
    Ну, а тут я — Частка моста, Адшукаць мяне вам проста, Нават без інструкцыі, Я — імя канструкцыі.
    (Ферма I. Гаспадарчае прадпрыемства.
    Ферма II. Канструкцыя з металічных ці драўляных брусоў.)
    ХАРЭІ
    Тут — я рытмам апантаны, Бо ў паэзіі жыву.
    Я памер вам вершаваны, Двухскладовы, назаву.
    Тут — на Поўначы я снежнай I дапамагчы мастак Кіраваць усім запрэжкай I аленяў, і сабак.
    (Харэй I. Вершаваны памер. Харэй 11. Доўгі шост.)
    ШАШКІ
    
    Слынная дама У спорце — адна,
    Лютай калісьці Другая была.
    Ходзіць па клетках 3 бітвы ў музеі
    Даўно перайшла.
    Заўсёды яна.
    (Шашка I. Кружок для гульні ў шашкі. Шашка 11. Халодная зброя.)
    ЮШКІ
    У вясковая хаце Вы яе шукайце. Металічная яна, Круглая і чорная,
    відна,
    I адразу не Бо сядзіць У коміне.
    А цяпер — Яна ўжо страва. Ну, а каб яе зварыць, Свежай рыбы
    I прыправы Неабходна раздабыць.
    (Юшка 1. Металічны кружок, якім закладаюць адтуліну ў коміне.
    Юшка II. Страва.)
    ЗАГАДКІ НА АНТОНІМЫ
    Вам загадкі зноў, Ды на пары слоў.
    Іх сакрэт увесь — Процілеглы сэнс.
    * * *
    Вабіць нас яно заўжды Ягадамі, жытам, Звонкай свежасцю вады, Сонечным блакітам.
    А яна палоніць сном Луг, і сад, і поле, Пакрывае рэчку льдом, Снегам — наваколле.
    (VWIS   П1д{£)
    *
    * *
    Тут — Радзіма, Кут адзіны, | Самы родны I На ўвесь свет,
    Тут — Няродная краіна, Незнаёмы, Новы край.
    Тыя любыя мясціны, Ну, а лёс
    Дзе з’явіўся ты
    На
    свет.
    Сюды закіне — Нібы родны, Паважай.
    (ттж&к — кшчьт&тмкпд )
    * * *
    Адзін — і сее, і будуе, Гатуе, возіць, рамантуе, Працуе рупна, без прынукі I мае залатыя рукі.
    
    Другі — няўмелы і няўдалы, I абыякавы, і вялы.
    Яго не радуе работа, Бо ім валодае лянота.
    — жнШіпсІц)
    *
    *
    *
    Напаткаць яно
    Павінна
    Тых, хто ўчыніць Зло, правіннасць.
    А яна вось — Дар ці плата Тым, працуе хто Заўзята.
    <
    (VQOdV2VH£^  дНШХІГГЯПЦ )
    * * *
    Усё жыццё Адна другому Яны — загадкамі заўжды.
    На ёй —
    Жыць хораша жывому, Ёсць нівы, рэкі, гарады.
    А ў ім —
    Аблокі, сонца, зоры I безліч розных таямніц.
    Яно — блакітны гмах высокі, Яна — прад намі век ляжыць.
    (пдэн — kvwk£ )
    * * %
    Адзін — вясёлы, поўны сілы, На плён і шчасце спадзяецца.
    Штодзень, нібы на крылах, Да мары ўпэўнена імкнецца.
    Другі — разгублены, маркотны, Нікому ўжо не давярае, Жыве, працуе без ахвоты, Усё бяздумна асуджае.
    (іэмрэй — urnniuy)
    * * *
    Называецца напрамкам, Сонца — Выпускае сонца	Госць тут
    Ранкам.	Вечарамі.
    I напрамак тут
    Таксама,	(qvxve — дохэд)
    * * *
    Тут я — хлопец малады, He зважаю на гады, Я вясёлы і здаровы, У жыццёвы шлях гатовы.
    Ну, а ён
    Пражыў нямала, За яго плячыма — Сталасць.
    * * *
    У яго
    На схіле год Са здароўем Шмат турбот. Нам яго, Хачу дадаць, Трэба, дзеці, Шанаваць.
    (Qd£Q — xmQj)
    Яны — варожыя заўсёды,
    I не жадайце іх мірыць, Бо не патрэбна іхняй згоды, Яе не можа нават быць.
    Няхай адна перамагае — Святая, светлая штораз, Прамая, шчырая, якая Красою напаўняе нас.
    (КНЭ&КХ — VQ^Vdjj)
    Адгадаць зноў Прапаную Процілеглых Пару слоў, 3 іх адно — Прадмет, Ці рэч, якую
    Нехта некалі Знайшоў.
    А другое з іх Падкажа Ці прадмет, Ці рэч — прапажу.
    (Vindl3 — ГЫ(ЮХПН£)
    * * *
    Яно квітнее і вірыць, Яно працуе і спявае, I больш каштоўным за яго, Сябры, Нічога ў свеце не бывае.
    $
    А гэта — гібельны прысуд Яму выносіць, касцяная, I для кагосьці там ці тут Яго навек яна спыняе.
    (qhdawo — эМтж)
    * * *
    Брат, празрысты, светлы, Працаваць нас кліча.
    Запрашае ветла Спаць сястра-чарніца.
    $
    Ім абоім, верце, (He па іхняй волі) Разам не сустрэцца, He пабыць ніколі.
    (hOH — RHdStf)
    *
    * *
    Што сабраць нас Нельга разам — Тут няма сакрэту, Бо мы розныя падкажам Вам напрамкі свету.
    3 нас адзін — Заўжды лагодны, Цёплы, санцавейны, А другі —
    Часцей халодны, Ледзяны, завейны.
    (hVH&OU — QHdEQ^Ojj)
    * * *
    Адны — раней Жывуць, ствараюць
    I пра другіх Заўсёды дбаюць.
    I даючы другім жыццё, Сыходзяць самі ў небыццё. Між імі
    Сувязь ёсць жывая.
    Другія —
    Першых прадаўжаюць.
    (iXQmimm — ixQodu)
    * * *
    Без яго жыццё — самота, Ён — надзея, і пяшчота, I памочнік ён, і брат, Хай у нас іх будзе шмат.
    А ягоны антыпод Прынясе нам шмат нягод. Будзем моцна сябраваць, Каб яго не сустракаць.
    (zndoe — dvgvj)
    * * *
    Адзін — высокі і магутны, Сапраўдны велікан, асілак. Або паміж людзей славуты Сваёй душы чароўнай сілай.
    Другі — маленькі, невысокі, 3 аршын ён ростам будзе, пэўна. Ці ў нейкай справе недалёкі, Нікчэмны нават і мізэрны.
    (пж2ій — lumij)
    I .
    * * *
    Ён патрэбен нам усім Дзеля працы, шчасця. Мы заўсёды разам з ім Будзем усміхацца.
    А яна — бяда і зло, Мора слёз і болю, I яе — каб не было Анідзе, ніколі!
    (rnmve — dim)
    * * *
    Адно — і шчырасць, і спагада. Багацце, прыгажосць — у ім.
    У сэрцы і ў штодзённых справах Яго патрэбна несці ўсім.
    Другое — слёзы і нягоды.
    Злачынства, шкода і хлусня. Змагацца трэба з ім заўсёды, Каб радасць поўніла штодня.
    (оіге — odgntf)
    * * *
    Я настрой усім ствараю
    I здароўе паляпшаю. Радасць, весялосць, удачу Шчыра, гучна абазначу.
    А вось ён бываць ахвочы Там, дзе боль, бяда і скруха. Ён слязамі поўніць вочы, I яго балюча слухаць.
    (ыпаі —
    * * *
    Адна — прыроду ажыўляе, У квецень дрэвы апранае I з поўдня цёплага дамоў Вяртае ластавак, буслоў...
    Другая — ураджай збірае
    I хутка дрэвы распранае. Крылатых рупных жыхароў На поўдзень адсылае зноў.
    (яндэов — пнэкд)
    * * *
    Сястра нараджаецца ўночы, Ласкавая, ціхая, крочыць Насустрач чарговаму дню I свет абуджае ад сну.
    А брат нараджаецца днём, Усіх зачароўвае сном. Запальвае зорку за зоркай I ўночы знікае глыбокай. (dvhdd — vhmnj)
    * * *
    Адна — кагосьці сустракае, Часцей прыемнаю бывае. Яе заўсёды прызначаюць, Яе з надзеямі чакаюць.
    Другая — сумнаю і горкай, Кароткай, доўгаю бывае.
    Адно яна і робіць толькі, Што ўсіх на свеце разлучае.
    (m^vcvd — nhedij£j)
    * * *
    Першую прыносяць талент, Працавітасць, прыгажосць, Мы заўжды яе вітаем, Рады, што яна ў нас ёсць.
    А другую выклікаюць Здрада, ленасць і хлусня, Хай заўсёды абмінае Нас усё жыццё яна.
    (пдянт — mmrj)
    * * *
    Абедзве часта нас даймаюць, Шукаць ратунку прымушаюць.
    Адна з іх летам узнікае, Штораз купацца заклікае.
    Калі яна мацнее ўдзень, Імкнемся мы схавацца ў цень.
    Другая — холадам сцюдзёным Зімой завітвае да нас.
    Пад стрэхі вераб’ёў загоніць, Дыханнем ледзяным абдасць.
    (nwotftj — nyiduj)
    * * *
    Адна — праз барацьбу і веру 3 нястачы, ланцугоў, нягод Да незалежнасці наперад Вядзе няскораны народ.
    Другая — сее горыч, страты (Няхай навек яна згарыць), Бо праўду кідае за краты, Хаця, вядома, да пары.
    (KlfOOKU   VQOQV9J)
    * * *
    He зраблю вам адкрыцця,
    Я — здарэнне, выпадак з жыцця. Я — гісторыя на яве, Я была на самай справе.
    А яна — наадварот.
    Бо фантазій розных плод, Нерэальнае паданне, Выдумка-апавяданне.
    (пЬппядэн — яітд )
    * * *
    Яна — маўклівая, нямая, Безабаронная такая.
    Калі патрэбна адпачыць, Яна павінна побач быць.
    А ён як з’явіцца, цягучы, Нястрымны, гулкі ці пявучы, To, безгалосая, якраз Яна пакіне ўмомант нас.
    (w&m —
    * * *
    Прамяніста-залатое Дзіва гэтае зямное.
    Дорыць сонца нам яго, Ясна-ясна з ім — кругом.
    А як толькі промні сонца Дагараць на гарызонце, Цёмнай хусткаю цыганка Ахіне зямлю да ранку.
    (vdwah — oviK0j)
    
    ЗМЕСТ
    У РОДНЫМ КРАІ
    (вершы)
    Скарына — 4
    Малюнак — 5
    Я прыеду — 6
    Матчына любоў — 7
    Помнік герою — 8
    Матуля — 9
    Дамок для Рэкса — 10
    Казкі — 11
    У выхадны — 11
    Мой буслік — 12
    Радзіма — 12
    У заапарку — 13
    Паўлін — 13
    Насарог — 13
    Вярблюд — 14
    Бягун — 15
    Хітры ткач — 15
    Галка і галчаняты — 15
    Ліса і курачка — 16
    Лянівы ёрш — 18
    Зязюля — 19
    Жарабя — 19
    Хваравіты Янот — 20
    У магазіне — 21
    Дазор — 21
    Грэх — 22
    Тырады — 22
    Пра пракосы і пра
    косы — 22
    Выхвалякі — 23
    Хто што або дзе і
    чым запраўляе — 23
    Пра імёны — 24
    Кот і мышка — 26