Кальварыя

Кальварыя

Выдавец:
Памер: 170с.
Мінск 1997
42.62 МБ
A. С. Сакалоўская
КАЛЬВАРЫЯ
Навуковы рэдактар пробашч Касцёла Святых Сымона і Алены ксёндз-магістр Уладыслаў Завальнюк
МІНСК
ЗМЕСТ
1.	Ці можа быць будучыня без ацэнкі мінулага?	3
2.	Замест уступу	6
3.	Што захавала памяць	10
4.	Мой Род	24
5.	Тут знайшлі свой спачын	29
a

Касцёл Св. Сымона і Св. Алены
ЛІЦЭНЗІЯ № 493
ЦІ МОЖА БЫЦЬ БУДУЧЫНЯ БЕЗ АЦЭНКІ МІНУЛАГА?
He тое вечнае, што бачым, а тое, ійтоў духу і веры аглядаем.
На небе безліч зорак, але яшчэ больш іх, нябесных сонцаў, сабрана на Вечным нябесным шляху. He раз гэтыя зорачкі нагадваюць нам пра штосьці таямнічае, вечнае. Тады міжволі задумваешся пра сваё далейшае жыццё, пра сваё месца ў вечнасці, пра апошні спачын, і думкі самі па сабе спыняюцца на могілках, якіх так многа на тэрыторыі Беларусі, спачываюць на іх людзі добрыя і славутыя. Кожныя могілкі гэта своеасаблівая таямніца, Кальварыйскія таксама. He адно пакаленьне бацькоў і дзядоў, якія адьпплі ў вечнасць, сабрана тут, кожнае з іх нагадвае пра сябе асаблівым спосабам.
Могілкі для веруючага чалавека-хрысціяніна гэта не месца плачу і смутку, а спадзяванне на жыццё вечнае з Уваскрослым Езусам Хрыстом, надзея на вечную ўзнагароду за разумна і сумленна пражытае жыццё, за добрыя ўчынкі, за веру, за любоў да Бога і бліжняга.
Могілкі месца ўспаміну, разважання, малітвы і ўдзячнасці ўсім, хто там спачывае.
Могілкі гэта гісторыя твайго народа, прыклад, памяць, твой гонар.
Могілкі гэта бачныя карані дрэва таго ці іншага народа, пакалення. Як мы, людзі, пільнуем, даглядаем, адносімся да каранёў свайго дрэва, такім яно і будзе. У якой пашане і памяці памерлыя, такія жыццё і лёс нашчадкаў: калі няма пашаны да памерлых, тады пустая будучыня, без нацыі, культуры, духоўнасці. У гэтых адносінах для веруючых і няверуючых прыкладам з'яўляецца хрысціянства. У кожнай нашай святыні служацца набажэнствы за памерлых не толькі на Дзяды (2 лістапада), але амаль штодзённа. Гэта малітоўная памяць з боку жывых не толькі для памерлых, але і для нацаміну тым, хто застаўся, адкуль яны паходзяць, дзе жывуць, каб не забываліся сваю радню, сваё прозвішча, не цураліся сваёй краіны, захоўвалі свае духоўныя карані, герб сямейства, які існаваў у старажытнасці, адным словам, прыналежнасць да вялікага народа не толькі сваёй асобаю, але і радаводам, з якога паходзім. Дзякуючы гэтым караням, гэтай спадчыне мы, як маладыя парасткі, бяром пачатак, жывём, а пасля нас эстафету жыцьця будуць несці нашыя нашчадкі.
Могілкі кожны раз сустракаюць нас сваёй маўклівасцю і цішынёй. Праходзіш, чытаючы надпісы на помніках простых ці вядомых ліодзей, чытаеш сваю гісторьпо, як у люстэрку бачыш сябе. Жыццё гэтых людзей было такое кароткае, як адно імгненне ў параўнанні з вечнасцю, нават карацейшае за гэты злучок 1839-1905, які аддзяляе дату нараджэння ад даты смерці. А.Д, — Анно Доміні — году Панскага. У гэтай рысачцы, якая стаіць паміж нараджэннем і смерцю чалавека, закадавана ўсё яго жыцьцё, гэта знак, за якім стаяць усе жыццёвыя справы, думкі, роля чалавека, вядомыя толькі Богу. I ключом да гэтага ёсць толькі крыж Хрыста Збаўцы, Які праз Ахвяру на крыжы даў чалавеку шанец збавення. Ён прынёс нам духоўную дапамогу, паратунак, навуку, каб нас не ашукаў злы дух сваімі спакусамі, а нашы душы знайшлі ў сабе моц барацьбы з ім, таму што многія за сваё жыццё так і не адкрыліся Богу праз Сакрамант Хросту, Споведзі, малітву і веру. Чым большую чалавек мае веру ў сэрцы, тым болып ён ліобіць сваю Айчыну, свой народ, культуру, духоўную спадчыну, шануе і памятае пра тых, якія адышлі да вечнасці. Чалавек атрымлівае і развівае культурную спадчыну, бо дух аб’ядноўвае, дух заўсёды жывы, і гэтыя людзі, якія прамаўляюць да нас з помнікаў і таблічак, жывуць у сваім народзе, у сваіх нашчадках. Яны жывуць перад Богам, моляць Усявышняга, просяць Божай Міласэрнасці для цябе і мяне, для ўсіх нас. Для разумення Бога, вечнасці нам дадзена вера, гэта яна нас ажыўляе і аб’ядноўвае, ачышчае нас, ставіць мэты, да якіх мы імкнемся і такім чынам усведамляем свой абавязак перад Богам і людзьмі.
Ці можа быць будучыня без ацэнкі мінулага? He хачу нікога абразіць, хачу выказаць сваю думку. Вельмі многа ў нашай краіне навукоўцаў, пісьменшкаў, інтэлігенцыі, працаўнікоў асветы, культуры, медыцыны прыкладваюць шмат намаганняў, прысвячаюць ўсё сваё жыццё, уносяць свой непасрэдны ўклад у адраджэнне сваёй краіны на шляху да лепшай будучыні народа, але амаль усе іх дзеяньні накіраваны толькі ў матэрыяльны бок, для дабрабьггу матэрыяльнага. А як мала робіцца ў накірунку духоўнага і хрысціянскага адраджэння. Людзі, якія працуюць на ніве аднаўлення спадчыны, не супраць духоўнага адраджэння, але што можа даць чалавек, які не навучаны з дзяцінства пераступаць парог храма, які не можа пераадолець сябе і цяпер. Да сённяпіняга дня ўсё духоўнае аднаўленне ўскладзена на плечы святароў і бацькоў. Мы павінны быць падобнымі да наіпых прадзедаў і бацькоў не толькі з твару ці мець аднолькавае прозвішча, 4
але захаваць культуру духа, мову, любоў да Бога і Айчыны, жывую веру, наведваць храмы, быць не толькі ахрышчанымі, але прыняць Сакрамант Шлюбу, спавядацца, маліцца, смела прызнавацца, што верым у Бога, гаварыць іншым, асабліва маладым, пра Бога і хрысціянства, Як сьвятло маяка імпульсамі паказвае накірунак караблям, каб не заблудзілі і не загінулі ў адкрьпым моры, так і нашыя продкі сваім жыццём і прыкладам з’яўляюцца для нас духоўным імпульсам, паказваюць нам накірунак у жыцці і веры. Нашае пакаленне павінна быць ім удзячнае, памятаць і з усёй адказнасцю,як належыць адукаваным людзям XX стагоддзя, сумленна адносіцця да жыцця, духоўнасці і культуры сваёй і свайго народа.
I на заканчэнне няхай кожны з нас задасць сабе пытанне: а куды мы паказваем накірунак, які прыклад даем сваім нашчадкам, які след пакідаем пасля сябе, што скажуць пра нас нашы наступныя пакаленні?
Кальварыя адны са старажытных могілак Беларусі. Абавязак уладаў, жыхароў Мінска захаваць іх, прывесці ў парадак.
Пробашч касцёла Св. Сымона і Св. Алёны ксёндз-магістр Уладыслаў Завальнюк
Майму Роду прысвячаецца
ЗАМЕСТ УСТУПУ
На магілках не сеюць пшаніцы, з чужой крыўды не вырасце доля.
Хто не здольны прад здзекам спыніцца панаваць той не будзе ніколі.
Ларыса Геніюш.
Пра маральнасць людзей можна меркаваць па іх адносінах да памерлых. А стан могілак у той ці іншай ступені вызначае і стан грамадства.
Надпісы на помніках, крыжах расказваюідь не толькі аб тых, хто пад імі ляжыць. Ходзіш па могілках на Беларусі і адразу бачыш, ад якога суседа, заходнягя ці ўсходняга, залежала нашая зямля, на якой мове маліліся і моляцца людзі. Збітыя, паламаныя крыжы, паваленыя помнікі таксама сведкі пэўнага перыяду жыцця нашага грамадства, які пачаўся амаль восемдзесят гадоў таму і, на жаль, працягваецца яшчэ і цяпер.
Могілкі патрэбныя не столькі мёртвым, колькі жывым. Надгробкі нагадваюць, што ты не вечны, што на зямлі ты толькі госць, што тут твае карані. А таму, каб не парвалася повязь часу, ты не маеш права забываць пра іх.
Большая частка маіх родных пахавана на Кальварыі старадаўніх могілках Мінска. Я памятаю Кальварыю столькі, колькі памятаю сябе. Мяне і ў дзяцінстве не аберагалі ад перажыванняў, якія звязаны са стратай блізкіх людзей. Я разам з дарослымі па-свойму, па-дзіцячы, перажывала гора. Тут пахаваны мае прадзеды, дзяды, бацька. Некалькі разоў на год я прыходзіла і прыходжу на Кальварыю, каб прыбраць магілы, успомніць, паразважаць, папрасіць дапамогі, памаліцца за душы памерлых.
За бОдадоў, якія прайшлі з дня смерці майго бацькі ў 1945 годзе, стан могілак змяніўся. Раней гэта былі толькі каталіцкія могілкі, усе надпісы на крыжах, помніках былі на польскай мове. Пасля вайны канфесійная прыналежнасць памерлага не ўлічвалася, тут хавалі ўсіх. У выніку мяняецца “моўная сітуацыя": надпісы на пасляваенных 6
пахаваннях і католікаў і іншых амаль усе на расейскай мове (як і на ўсіх сучасных могілках). Усё гэта яркае пацвярджэнне таго, “хто ў нашай хаце гаспадар”.
Разбураюцца старадаўнія помнікі. Іх разбурае не час, а людзі, калі можна так назваць вандалаў. Было некалькі хваляў разбурэння. У 2030-я гады нашага стагоддзя руйнавалі фамільныя пахавальні. Забралі ўсё, што можна было забраць, апаганілі, ператварылі ў прыбіральні.
У 60-70-я гады збівалі крыжы з помнікаў, выварочвалі помнікі. У 80-я гады шукалі золата раскопвалі магілы. У 90-я гады адбылося некалькі актаў вандалізму, апошні ў 1995 г. у ноч на Дзяды, калі было разбурана каЯя 50 помнікаў як сучасных, так і старадаўніх.
Усё гэта адбывалася і адбываецца на адпаведным сацыяльным і палітычным фоне, у рамках таталітарнага рэжыму. У 20-30-я гады ляцелі крыжы, купалы храмаў і галовы лепшых сыноў і дачок Бацькаўшчыны, галовы простых рабочых і непісьменных сялян. У 6070-я гады руйнаваліся гарады (успомнім Мінск, Нямігу), зніклі апошнія нешматлікія беларускія школы ва ўсіх вялікіх і малых гарадах Беларусі. Цяпер ставяцца пад сумненне спрадвечныя гістарычныя сімвалы Беларусі, яс мова, яе незалежнасць. Усё гэта кожны раз развязвае рукі нелюдзям. I ідуць яны на могілкі, нішчаць, руйнуюць мёртвыя ж не могуць сябе абараніць. Але гэта можам і павінны зрабіць мы, жывыя.
Гэтая кніга сціплая спроба зберагчы тое, што пашкадаваў час, што яшчэ засталося, гэта частка нас, частка нашай культуры.
Праца над кнігай вялася на працягу пяці гадоў. Яна адрозніваецца ад ужо існуючых падобных прац (пра могілкі Роса ў Вільні, Лычакоўскія ў Львове, Паванзкоўскія ў Варшаве), у якіх гаворыцца толькі пра пахаванні знакамітых людзей.
У 1996 г.у Варшаве выйшла кніга Т. Чарняўскай і А. Ярашэвіча “Rzymsko-Katolicki cm^tarz Kalwaryja w Minsku na Bialorusi” (I том серыі “Могілкі на даўніх Усходніх крэсах Рэчы Паспалітай), якая ўяўляе сабой рэестр надпісаў на помніках з указаннем памеру і матэрыялу помніка.
У прапануемай кнізе апісаны пахаванні, якія адносяцца да XIX і першай трэці XX ст. Аўтар лічыць, што ўсе пахаванні маюць каштоўнасць калі не сёння, то будуць мець у будучыні. Картатэка персаналіяў, на аснове якой складзеная гэтая своеасаблівая энцыклапедыя, налічвае 1995 адзінак. Яна стварылася ў выніку працы аўтара на Кальварыі і ў Дзяржаўным гістарычным архіве Рэспублікі