Кальварыя

Кальварыя

Выдавец:
Памер: 170с.
Мінск 1997
42.62 МБ
Маладое сэрца Аляксандра рвалася ў семінарьпо, але, паважаючы волю бацькі, ён скончыў рэальную школу .ў Пецярбургу, затым паступіў у Акадэмію дарог і шляхоў зносін, а ў 1876 г., скончыўшы Акадэмію і пераламаўшы супраціўленне бацькоў, паступае ў Духоўную акадэмію, у 1882 г. становіцца святаром, атрымаўшы ступень магістра святой тэалогіі. Яго першая пасада капелан у навуковых установах у Віцебску. Аляксандр старанна выконваў пастырскія абавязкі і працу над адраджэннем здэмаралізаванай моладзі. Пасля году пакуты ў Аглоне (кляштары ў Віцебскай губерніі, высылка куды для святароў была карай) духоўная ўлада прызначае яго напачатку вікарыем у Мінску, а потым пробашчам.
Усё жыццё ён прысвяціў сваёй пастве. Ён меў універсітэцкую адукацыю і адначасова быў “чалавекам Божым” у поўным сэнсе гэтага слова/2> Пра яго можна сказаць тое ж, што было сказана пра святога Станіслава Костку: «За кароткае жыццё ён пражыў доўгія гады». Хіба гэта не цуд, што, калі многія святары ішлі ў Сібір, Аляксандр Сіпайла заняў высокае становіпіча пры дэкане Макарэвічу, які меў рэпутацыю нядобрага чалавека. Але асоба ксяндза А.Сіпайлы, яго святасць так уздзейнічалі на Макарэвіча, што ён даў А. Сіпайлу магчымасць свабодна працаваць і не праследаваў яго. Вельмі варожа адносіўся да Аляксандра і ксёндз СенчыіЛўскі вядомы русіфікатар каталіцкага касцёла. Ён пільным вокам сачыў за яго працай. Інтрыгі кс. Сенчыкоўскага павінны былі скончыцца для кс. Сіпайлы новай высылкай, ужо быў нават падрыхтаваны прысуд. Але ён не быў выкананы. Аляксандр Сіпайла памёр у 1886 годзе ад сухотаў, не вытрымаўшы цяжкай працы. Ксяндза вельмі любілі ў горадзе. Тысячы людзей, у тым ліку і інаверцаў, прыйшлі, каб занесці на сваіх плячах на Кальварыю труну з целам святара.
0) Nasze koScioty, т.П, Warszawa Petersburg, 1913, ст. 168-169.
(2)	Jelski Aleksander ...ст.16.
Людзі ўшаноўвалі кс. Аляксандра як святога. Яны ішлі, каб аддаць пашану незвычайнаму чалавеку. Парафіяне прыносілі дзяцей, каб тыя ўбачылі ў апошні раз Божага апостала. Людзі плакалі, не аднаго самлелага трэба было выносіць з касцёла. Шматтысячная працэсія запоўніла вуліцу, магіла была засыпана свечкамі знак таго, што разам са смерто такога чалавека згасла Божае святло ў Мінску. У памяць пра яго самаахвярную працу людзі паставілі помнік з надпісам: «Святога жыцця не многа дзён, а добрая слава жыць будзе вечна». («Swi^tego zywota nie wide dni, a dobra slawa trwac b?dzie na wieki»).
Час, войны захавалі помнік, які паставілі ўдзячныя вернікі на магіле любімага пастыра. Але не шукай, шаноўны чытач, гэты помнік на магіле Аляксандра Сіпайлы пры левай сцяне касцёла, яго там няма, і магілы няма. У сярэдзіне 80-х гадоў, у наш час, вернікі Кальварыйскага касцёла магілу зруйнавалі, месца залілі асфальтам, а помнік з барэльефам перасунулі на метраў 10 улева і паставілі сярод чужых магіл. Чым растлумачыць гэты акт вандалізму? Аказваецца, магіла кс. Аляксандра Сіпайлы перашкаджала працэсіі вернікаў. Хочацца сказаць: “Божа, даруй ім.”
Такі ж лёс напаткаў і магілу кс. Чэслава Снарскага, якая была побач з магілай А. Сіпайлы. Яго крыж стаіць на чужой магіле. Чэслаў Снарскі быў пробашчам Чырвонага касцёла св. Сымона і св. Алены ў 20-х гг. XX стагоддзя. Памёр ад тыфу, якім заразіўся ад хворага на споведзі.
Пасля смерці А. Сіпайлы Мінск атрымаў дастойнага пастыра ў асобе ксяндза Малецкага.
Затым пасаду займае ксёндз Юзэф Ваяводскі, але таксама не доўга, бо і яго напаткаў лёс папярэдніка прымусовае пасяленне ў Аглоне. Праз год яму было дазволена вярнуцца ў Мінск, але без права выканання святарскіх функцый. Праўда, некалькі разоў яму прапаноўвалі парафію, але з умовай адпраўлення набажэнства па-руску. Ксёндз Ваяводскі не згадзіўся на гэта. Пасля ксяндза Малецкага ён кіраваў парафіяй, але нядоўга, бо ўжо 8-га мая 1887 года памёр ва ўзросце 45 гадоў. 0)
0) Nasze Koscioly, т.П, Warszawa Petersburg, 1913, ст. 169.
МОЙ РОД
На Кальварыі пахаваны мае родныя блізкія і далёкія. Пахаванняў блізкіх 21, як па бацьку, так і маці. Мой дзед па маці Казімір Антонавіч Гінц нарадзіўся ў Дзеркаўшчыне (цяпер Глыбоцкі раён). Захавалася выпіска з метрычнай касцельнай кнігі:
“Метрнческая выпйсь нз кннг Дзерковіцйзненского Р.К. прмход-ского костёла о роднвпшхся за 1871 год, заішсанная на стр. 133 под № 13.
1871 года марта 7 дня в Дзерковском Р К. прнходском костёле окреіцен младенец по нменн Казнмнр отцем Домйнйком Полтораком 24
Адмнннстратором сего ж костёла с совершсішем всех обрядов Таннства. Однодворцсв Антона н Устнны с Коіцнцев Гннтцев законных супругов сын, роднвшнйся сего года н месяца марта чствсртого дня в дсрсвне Дзсрковіднзне, Дзсрковского Р. Католнческого прнхода. Воспрнемннкамн былн меіцаннн Франц Войцсховйч с однодворкою Хрнстнною Цнткевнчовною девнцею.”
Сям'я Гінцаў. Сядзяць Марыя, Браніслава, Казімір. Стаяць Эмілія, Бенедыкта. Мінск, 1916 г.
Бацькі майго дзеда Антон і Юстына (з Кошчыцаў) Гінцы, былі аднадворцамі. Як падае БелСЭ(т. I), на Беларусі ў катэгорыю аднадворцаў царскі ўрад па палітычных матывах перавёў частку шляхты, якая ўдзельнічала ў паўстанні 1830-31 гг. У 1868 г. аднадворцы ў заходніх губерніях былі пераведзены ў сельскія і гарадскія абшчыны і як асобпыя катэгорыі перасталі існаваць.
Гінцы былі псравсдзсны ў катэгорыю мяшчапаў. Ксізімір Пнц ажаніўся з Марыяй Паўлоўскаю, якая нарадзілася 22 ліпеня 1876 года ў вёсцы Маліноўшчына. У выпісцы з Метрычнай кнігі аб шлюбе Глыбоцкага касцёла падаецца, што 21-га мая 1895 года ўзялі шліоб мешчанін Казімір Гінц з фальварка Алоізберга (сын мяшчанаў Антона і Юстыны з Кошчыцаў Гінцаў) і Марыя Паўлоўская (дачка сялянаў Яна і Тэрэзіі з Карчэўскіх Паўлоўскіх). Абодва парафіяне Глыбоцкага Рымска-Каталіцкага касцёла. Мне вядома, што Тэрэзія Паўлоўская паходзіла са збяднелай шляхты.
Стаяць злева направа: Станіслаў Сакалоўскі, яго жонка Вікторыя Гінц, Браніслава, Бенедыкта Гінц, сын Бенедыкты Зыгмусь; сядзяць Марыя і Казімір Гінцы, Ала Сакалоўская дачка Станіслава і Вікторыі, Леанід Рыжковіч муж Браніславы, Іван Федаркевіч муж Бенедыкты. Мінск, 1940 г.
Маладая сям'я Гінцаў арандавала зямлю на Глыбоччыне. Праз 6 гадоў, у 1901 г., Марыя і Казімір Гінцы з сынамі Казімірам, Вацлавам, дачкой Бенедыктай пераехалі ў Мінск. Пераехалі ў Мінск і брат Казіміра АнтоніА сёстры Марыя і Феліцыя.
У Мінску мой дзед працаваў рабочы.м на махорачнай фабрыцы Гінзбурга, а потым на Дзяржаўпай махорачнай фабрыцы.
Юзэф Сакалоўскі
У Мінску ў сям’і нарадзіліся дочкі Эмілія (1904), Браніслава (1912), Вікторыя (1917). Казімір і Марыя цяжка працавалі. Галоўнай мэтай іх жыцця было даць адукацыю дзецям. Самі яны маглі толькі распісацца, але чыталі па трох мовах: беларускай, польскай, рускай, гаварылі толькі па-беларуску. Яны дасягнулі сваёй мэты. Казімір, Вацлаў і Эмілія вучыліся ў гімназіі, Бенедыкта (памерла ў 1977 г.) у прыходскай школе і Камерцыйным вучылішчы, Браніслава скончыла Беларускі політэхнічны інстытут, абараніла дысертацыю, была дацэнтам, цяпер на пенсіі, Вікторыя (мая маці) скончыла Мінскі педагагічны інстытут, працавала настаўніцай, памерла ў 1982 г.
Чорнае крыло сталіншчыны не абмінула і нашу сям’ю. У 1927 г. мой дзед за добрасумленную працу атрымаў кватэру ў новым шматпавярховым доме па вуліцы Валадарскага ў Менску. На яе паклаў вока адзін энкавэдыст, і справа была зроблена кватэрная праблема “вырашана”. У Сычоўцы Смаленскай вобласці былі арыштаваны дачка Бенедыкта з мужам Іванам Федаркевічам (памёр у 1968 г.), асуджаныя на 10 гадоў і высланыя на Салаўкі. Спачатку абвінавацілі ў шпіянажы толькі Бенедыкту. Тады яе муж Іван заявіў органам: «Ну піто ж, калі яна шпіёнка, то і я такі ж самы шпіён». I пайшоў разам з жонкаю ў Гулаг. Казімір і Марыя Гінцы былі асуджаныя 10 чэрвеня 1929 года і высланыя з дзецьмі на Украіну ў г. Рамны. За што? Перада мною газета “Вячэрні Мінск” з 24 верасня 1993 г. са спісам рэабілітаваных. Там сказана, што асуджаны яны былі “пасяджэннем калегіі АДПУ паводле падазрэння ў шпіянажы да 3 гадоў пазбаўлення права пражывання ў БВА і пагранічных губернях. Рэабілітаваныя 14 сакавіка 1992 г.”
Бог збярог іх у лагеры, на высылцы. He памерлі з голаду на Украіне, выжылі ў вайну. Ужо не адно дзесяцігоддзе ляжаць у зямлі іх костачкі. Я, іх наіпчадак, чытаю скупыя радкі: не вінаватыя. А яны гэтага не дачакаліся...
Тут жа пахаваны мой дзядзька Казімір Гінц (старэйшы сын майго дзеда) настаўнік, таксама ахвяра сталіншчыны.
Ганна Сакалоўская
Побач з магілкамі Гінцаў ссць магілка Кубліцкага Аляксея Якаўлевіча. Гэта мой айчым, выкладаў “Асновы марксізмуленінізму” ў Мінскім педагагічным інстытуце. У канцы саракавых быў пазбаўлены працы, бо ў сваёй лекцыі сказаў, што адкрыццё другога фронта адыграла вялікую ролю ў разгроме Германіі.
Пахаванні майго роду па бацьку пачынаюцца на Кальварыі з прадзедаў Адама і Казімеры Сакалоўскіх ураджэнцаў Мінска. Адам быў чырвонадрэўшчыкам высокага класу. Яны мслі двух сыноў Юзэфа і Яна, дачку Алену. Юзэф Сакалоўскі мой дзед. У 1907 годзе ён ажаніўся з Ганнай Лагіновіч. Ганна дачка Станіслава і Тэафіліі Лагіновіч з роду Шантараў. Мой прадзед Стапіслаў Лагіновіч працаваў аканомам у памешчыцы Янішэўскай у Бакштах каля Радашковічаў. У 1905 г. ён раптоўна памірае: конь ударыў яму капытом у галаву. Пахаваны на могілках у
Радашковічах. Яго жонка і дачка пераязджаюць у Мінск, дзе Ганна і выходзіць замуж за Юзэфа Саколоўскага. Юзэф меў адукацьпо, працаваў кандуктарам і машыністам на чыгунцы. У сям’і Юзэфа і Ганны Сакалоўскіх было шасцёра дзяцей: сыны Станіслаў (1909г.), Казімір (1913 г.), Юзэф (1914 г.), дочкі Алена (1911 г.), Яніна (1912 г.), Зофія (1916 г.). Старэйшы сын Станіслаў мой бацька. У 1936 г. ён ажаніўся з Вікторыяй Гінц. Мой бацька таксама працаваў на чыгунцы. У 1945 г. ва ўзросце 36 гадоў ён раптоўна памірае ад сэрца.
У 1954 годзе пасля цяжкай хваробы сэрца памірае цётка Яніна. Мой дзядзька Юзік прайшоў усю вайну, вадзіў машыну па «дарозе жыцця» праз Ладагу, памёр у 1981 годзе. Дзядзька Казік (былы выкладчык фізкультуры), цётка Гэля (былы эканаміст), цётка Зося (былая сакратарка) на пенсіі.
... Пройдуць гады, знікнуць магілкі і помнікі, сатрэцца памяць, a кніга застанецца. Застанецца кніга помнік усім тут пахаваным і помнік майму Роду.