Кальварыя
Памер: 170с.
Мінск 1997
Помнік на магіле Янкі Лучыны не захаваўся, цяпер там ляжыць невялічкая гранітная пліта. Побач магілы яго родных: бацькі Неслухоўскага Люцыяна (калежскага сакратара, сакратара Грамадзянскай палаты ), Неслухоўскіх Антонія і Антаніны Трэпкі (з роду Неслухоўскіх). Ёсць безыменная магіла. Кажуць, што гэта магіла маці Янкі Лучыны Антаніны. У метрычных кнігах захаваліся запісы аб пахаванні на Кальварыі сястры Янкі Лучыны Кацярыны Неслухоўскай, яго братоў Багдана і Юрыя. Але іх магілы не знойдзены.
На цэіітральнай алеі пахаваны Ян-Баляслаў Луцкевіч, сын Акіма <2> бацька вядомых дзеячаў Беларускага Адраджэння Івана і Антона Луцкевічаў. Ён нарадзіўся 15 мая 1831 г. ў сям’і старадаўняга збяднелага беларускага шляхецкага роду герба “Навіна”, сваёй уласнай зямлі не меў. У час Крымскай вайны 185456 г.г. удаельнічаў у абароне Севастопаля ў чыне штабс-капітана рускай арміі. Вытрымаў 349дзённую абарону, быў паранены. Вярнуўся дамоў з баявымі
0) Ул. Сыракомля. Мінск. Бсглы агляд сучаснага стану Мінска, Мн. 1922. с. 24-25.
(2) Г. Каханоўскі. Бацька Івана і Антона. ЛІМ, 1990, No 44, с. 16.
М. Іваноў , Л. Мірачьіцкі. Асветнік, папулярызатар, збіральнік. Голас Радзімы, 1981, № 24, с. 4.
А. Сідаровіч. Паходня. Добры вечар, 15.05.1991 ,с. 3.
ўзнагародамі. На Бацькаўшчыне ён улавіў першыя зрухі ў грамадскім жыцці. Выспявалі перадумовы паўстання 1863-1864 г.г. Пранікаўся новымі ідэямі і былы афіцэр. У самым пачатку народнай плыні Ян Луцкевіч быў у шэрагах паўстанцаў, адважна ішоў з імі ў атаку.
Пад Мінскам паўстанцкі атрад сутыкнуўся з рэгулярнымі царскімі войскамі. Што здарылася пазней з Я. Луцкевічам, гісторыя маўчыць. He выключана, што ён трапіў у царскую няміласць, магчыма быў на высылцы.
Як знік,ён нечаканна, так і з’явіўся зусім нечаканна.
Пад Бабруйскам у Тарасевічах на гадавое свята Спаса збіраўся народ. Трапіў на той фэст і Ян Луцкевіч, які арандаваў зямлю у Тарасевічах. Гаспадар маёнтка Ксаверы Вайніловіч прымаў і шаноўнага госця Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. 3 нагоды гэтай сустрэчы паэт напісаў верш «Заўтра Спаса, кажуць людзе». I дата стаіць 5-га жніўня 1868 г. У вершы ён раіць Луцкевічу: «Кінь жыццё бурлацкае, а пашукай жонкі маладой, прыгожай, любячай цябе, каб усе зайздросцілі і глыталі слінкі». Спачатку верш быў апублікаваны ў 1902 годзе ў «Мннском лнстке», а затым у 1924 г. у Вільні ў зборніку «Заходняя Беларусь». Пасля пародыі Дуніна-Марцінкевіча Луцкевіч ажаніўся з Зосяй Лычкоўскай. Ён стаў часта бываць на Маладзечаншчыне, дзе жыла сям’я Лычкоўскіх. Пайшлі дзеці Іван, Антон, Эмілія, Сцяпан. Апошні названы ў памяць пра дзядзьку Сцяпана, які таксама быў паўстанцам і загінуў у 1863 годзе. Ян, сын Якіма, стаў адным з першых беларускіх чыгуначнікаў. Службовыя абавязкі завялі яго сям’ю ў Лібаву, Шаўлі. У 1895 годзе ён пайшоў у адстаўкі і сям’я перабралася ў Мінск. Пасяліліся на вуліцы Крашчэнскай, 27 (або Пясчанскай), на беразе Свіслачы. Пазней гэтая вуліца атрымала назву Садовая. У 1920—30—х гадах тут таксама стаяў дом Янкі Купалы.
Ян-Баляслаў Якімавіч Луцкевіч памёр 4-га верасня 1895 г. у Мінску. На магіле захаваўся помнік з чорнага граніту. Побач пахаваная Плявака Марыя з Луцкевічаў. На жаль, мы не змаглі вызначыць, кім яна даводзілася Яну-Баляславу Луцкевічу.
Злева ад касцёла, у агароджы, стаіць драўляны крыж. Гэта магіла Вацлава Іваноўскага вучонага, грамадскага і палітычнага дзеяча, які поплеч з братамі Луцкевічамі стаяў ля вытоКаў Беларускага Адраджэння. Нарадзіўся ў 1880 г. на Лідчыне ў сям’і мясцовай шляхты. Скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1904 г.), доктар тэхнічных навук, быў прафесарам Варшаўскай Палітэхнікі і Віленскага універсітэта. Ён з’яўляўся ініцыятарам стварэння Беларускай 18
рэвалюцыйнай партыі (1902 г.) папярэдніцы Беларускай рэвалюцыйнай грамады (1903 г.) і Беларускай сацыялістычнай грамады (1905 г.). Выдаўца падпольнай беларускай газеты “Свабода”. Актыўна супрацоўнічаў у газеце “Наша Ніва", аўтар папулярных артыкулаў і брашур, а таксама першага беларускага універсітэцкага курсу хіміі. У лістападзе 1941 г. В.Іваноўскі становіцца бурмістрам Мінска. 6-га снежня 1943 г. быў цяжка паранены і назаўтра памёр. Вось успаміны маёй цёткі Алены пра забойства і пахаванне В.Іваноўскага.
«Вацлаў Іваноўскі ехаў на брычцы. У самым пачатку вуліцы Астроўскага, каля Кацярынінскай царквы, вылецелі з двара партызаны. Кінуліся на яго, выцягнулі наган і наганам збілі яго да паўсмерці. Я сама гэта не бачыла, але так гаварылі людзі. Памёр Іваноўскі праз некалькі гадзін у шпіталі. Ксёцдз Зянон Ігнатовіч (служыў у Чырвоным касцёле) застаў яго яшчэ жывога і зрабіў яму апошняе намашчэнне. Немцы загадалі ксяндзу Ігнатовічу хаваць В. Іваноўскага. Але той адмовіўся, сказаў, што Іваноўскі не каталік, і таму патрэбны спецыяльны дазвол віленскага біскупа. Намеснік біскупа сабраўся ехаць у Мінск, але чыгуначныя пуці былі разабраны, і ён з паўдарогі вярнуўся. Хавалі В. Іваноўскага праваслаўныя святары. На яго магіле быў пастаўлены драўляны крыж з надпісам па-беларуску. Хутка пасля 3-га ліпеня 1944 г. надпіс знік, а крыж стаяў яшчэ доўга, гадоў пятнаццаць». 0) 9-га снежня 1990 г. да 110-годдзя з дня нараджэння Вацлава Іваноўскага на яго магіле зноў пастаўлены дубовы крыж.
На Кальварыйскіх могілках захаваліся магілы мінскіх святароў: Аўгустына Валентовіча магістра тэалогіі, Юзэфа Ваявоцкага пробашча Мінскай катэдры ў 1886—87 г.г., Яна Віткевіча мінскага біскупа, Клеманса Дабкевіча пробашча Мінскай катэдры ў 1874 г., Дамініка Каўчэвіча, Мацвея Ліпскага мінскага біскупа, Людвіка Лыжыкевіча прэлата Мінскай катэдры, члена Капітулы, Людвіка Пляскоўскага, Паўла Равы намінат-біскупа, Аляксандра Сіпайлы, Чэслава Снарскага пробашча Чырвонага касцёла, Людвіка Тэлічана.
Пахаваны ў Кальварыі і святары Бенедыкт Ачапоўскі, Ян Бжазоўскі прэлат Мінскай Катэдры, Юліян Івашкевіч адміністратар Волчкавіцкай філіі, Юзэф Каверскі капелан, Францішак Навіцкі прэлат, пробашч Мінскай парафіі, настаўнік Закону Божага ў Мінскай гімназіі, Станіслаў Рудніцкі капелан таварыства Дома дабрачыннасці, Віктар Свяжбінскі столаначальнік Мінскай рымска-
0) Вацлаў Іваноўскі. Да 110-годдзя, Мн., 1990, стар. 47-48.
каталіцкай духоўнай кансісторыі, Фларыян Шымкевіч ксёндз канонік Мінскай катэдры, Алаіз Шыійнеўскі прэлат Мінскай катэдры, Яцына X. вікары Мінскай катэдры.
Але магілы, помнікі гэтых святароў не захаваліся. Іх імёны знойдзены ў касцельных запісах аб смерці.
У Кальварыі знайшлі свой апошні спакой душы братоў і сясцёр законных. Тут пахаваныя манахі Бернардынскага Ордэна: Мацей Акрасенскі (ксёндз), Гумільян Гутаровіч, Арнульф Еўтутовіч (ксёндз), Якуб Жабіцкі (ксёндз), настаяцелі кляштара бернардынаў Юльян Мачулеўскі і Map ’ян Міцкевіч (ксёндз), Стэфан Пяняўскі прапаведнік, ксёндз, Мадэст Рамашкевіч, Юліян Самарок настаўнік рускай мовы, Фартунат Чарняўскі іераманах, Пётр Цэлестын Шацімір\ манашкі Бенедыктынскага Ордэна: Бенедыкта Бароўская, Клацільда Вайніловіч ігумення кляштара бенедыктынак, Дамініка Зажэцкая, Ганна і Гертруда Кімбар, Яўхімія Кудзіновіч, Канстанцыя Пазняк, Харытона Рымша, Кацярына Свентажэцкая, Ядвіга Тамашэўская, Фаустына Яналовіч; манашкі Дамініканскага Ордэна: Ружа Казлянінаф, Казіміра Нядзведская\ манашкі Базыльянскага Ордэна: Антаніна Ляснеўская, Дзяметрыя Хрыстоўская\ манашка Мінскага дабрачыннага таварыства Караліна Сянкевіч.
Безумоўна, гэта далёка не поўны спіс тых прадстаўнікоў духавенства, закону, якія пахаваны ў Кальварыі. У часы панавання атэізму разбураліся не толькі святыні. Знішчаліся магілы, калечыліся помнікі, касцельныя кнігі з рэгістрацыяй аб нараджэнні і смерці, шлюбе.
3 вышэй прыведзенага спісу пахаваных у Кальварыі манахаў і манашак захаваліся толькі магілы Клацільды Вайніловіч, Якуба Жабіцкага і Ружы Казлянінаф.
Біскуп Мацвей Ліпскі пахаваны пад алтаром з правага боку ад уваходу. Там стаяў помнік і быў адпаведны надпіс. Захаваўся толькі надпіс на вонкавым баку касцельнай сцяны.
Мацвей Ліпскі былы базыльянін, маючы званне арцыдыякана беларускага, быў памочнікам першага мінскага біскупа Якуба Дадэркі. Якуб Дадэрка ў 1798 г. быў высвечаны ў Полацку і хутка пасля гэтага ўрачыста ўвайшоў у Мінскую катэдру. У 1812 г.‘ ён удзельнічаў у патрыятычных акцыях супраць царызму, чым выклікаў няміласць у цара Аляксандра I і ў 1816 г. быў вымушаны пакінуць Мінск.
W Jelski Aleksander.Dzieje Dyecezyi Mihskiej w zaryse. Minsk, 1907, CT.7.
У час адсутнасці Якуба Дадэркі на біскупскім троне Мінскай дыяцэзіяй кіравалі: ад 1816 да 1824 г. прэлат мінскі Стэфан Пазняк; ад 1824 да 1827 прэлат Юзэф Камінскі, а пасля яго (пасля смерці Дадэркі ў 1829 г. у Алыце) Мацвей Ліпскі, ужо як біскуп аўрэпалітанскі. Яшчэ перад смерцю Дадэркі прэтэндаваў на Мінскае біскупства былы езуіт, прэлат мінскі і пробашч гістарычнай Слуцкай Фары (з. 1419 г.) Станіслаў Шантыр, але арцыбіскуп Сестшанцэвіч быў супраць гэтага. Ён прызначыў на гэтую пасаду Мацвея Ліпскага. Урачыстае абвяшчэнне папскага прызначэння біскупам Мацвея Ліпскага адбылося толькі 25 лютага 1831 г., г. зн. праз шэсць гадоў пасля смерці Сестшанцэвіча (f 1825).
Мацвей Ліпскі выконваў свае пастырскія абавязкі ў смутны час разбурэння касцёлаў і кляштараў на Беларусі.
Пасля Мацвея Ліпскага ў 1839 г. прызначэнне на гэтуіо пасаду атрымаў ад урада мінскі прэлат Павел Рава 0) чалавек пасіўны, які нічым не вылучаўся, persona grata для ўлады. Але Апостальская сталіца не пацвердзіла гэтае прызначэнне. За час яго адміністрацыі ў 1842 г. адбыліся змены ў тэрытарыяльным падзеле дыяцэзій у Беларусі. Рава кіраваў дыяцэзіяй да 1853 г. Пасля гэтага ён жыў у Мінску і памёр тут 25 студзеня 1859 г. ва ўзросце 90 гадоў.
Павел Рава пахаваны на Кальварыйскіх могілках. Захавалася яго капліца. Ігнат Легатовіч увекавечыў Раву такой эпітафіяй, дакладней эпіграмай:
«Tu lezy cialo, ktdre niegdyS w katadrze siedzialo.
Na czem wi^c r6znica zalezy?
Na tem, ze pierwiej siedzialo,
A teraz lezy»...
( Тут ляжыць цела, якое калісьці ў катэдры сядзела.
У чым, аднак, ёсць розніца?
На тым, што раней яно сядзела,
А цяпер ляжыць...)
(0 Jetski Aleksander..., ст.7.
Каля левай сцяны касцёла ў 1886 г. быў пахаваны ксёндз Аляксандр Сіпайла.^ Гэта была найцудоўнейшая асоба цяжкага для касцёла і Беларусі часу. Аляксандр Сіпайла нарадзіўся ў 1854 годзе. Сын багатых бацькоў, ён адмовіўся ад кар’еры і выгодаў жыцця і пайшоў за голасам Божым, які клікаў яго стаць жаўнерам войска Хрыста. Яго бацька інжынер на ўрадавай службе марыў, што сын пойдзе па яго дарозе. Бачачы цяжкае становішча святароў, ён змагаўся колькі было моцы супраць намераў сына прысвяціць жыццё святарству.