Кальварыя

Кальварыя

Выдавец:
Памер: 170с.
Мінск 1997
42.62 МБ
Беларусь. На працягу трох гадоў вялася праца непасрэдна на могілках. Апісваўся кожны помнік, на картку-папшарт заносілася ўсё, што напісана на помніку. Кожная картка-пашпарт атрымлівала свой дарадкавы нумар, які адпавядаў нумару пахавання на карце-схеме, што дадаецца да кнігі. Такіх картак менш, чым пахаванняў, бо помнік мог быць пастаўлены некалькім асобам. Усяго ў картатэцы зафіксавана 1417 такіх пахаванняў.
Пасля збору матэрыялу непасрэдна на могілках праца перайшла ў Дзяржаўны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Нас цікавілі Метрычныя кнігі мінскіх касцёлаў. У Метрычных кнігах вёўся агульны запіс пахаванняў на Кальварыйскіх могілках і на Залатой Горцы. Таму праводзілася выбарка пахаванняў на Кальварыі. У Метрычных кнігах запісы вяліся вельмі падрабязна: парадкавы нумар, прозвішча, імя, год, мссяц, даень смерці, колькі гадоў пражыў, месца і прычына смерці, сацыяльны статус, прафесія, каго пасля сябе пакінуў, указваюода іх імёны, часга ўзрост. Да 1838-39 г.г. запісы вяліся папольску, пасля па-расейску.
У Дзяржаўным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваюцца наступныя Метрычныя кнігі касцёлаў.
№
Гады
Фон
Воп
Адзінка з а х о ў в a
1
Студзень 1836	— Снежань
1836
741
2
2
2
Студзень 1837	— Студзень
1838
74 1
2
1
3
1838	—	1841
74 1
1
4
4
1849	—	1853
741
2
4 1
5 -
11 верасня 1853	—	30
верасня	1858
74 1
2 ■
43
У выніку пошукаў у Архіве было знойдзена 96 запісаў аб пахаваннях, помнікі на якіх захаваліся. Акрамя таго, у энцыклапедыю ўключаны імёны некаторых людаей, якія пахаваныя на Кальварыі, але іх магілкі не захаваліся, запісы ж аб іх у Метрычных кнігах ёсць. Такіх 578 імёнаў.
Матэрыял падаецца ў выглядзе слоўнікавых артыкулаў. У слоўнікавым артыкуле указваецца: прозвішча, імя, у дужках -
прозвішча і імя на той мове і ў той арфаграфіі, як на помніку; або, калі захаваўся толькі запіс у Метрычнай кнізе, на той мове, на якой зроблены там запіс. Затым указваецца нумар магілкі (напр., м. 105), інвентарны нумар у Метрычнай кнізе (напр., а. 58, калі гэты запіс ёсць). Ведаючы дату смерці і інвентарны нумар, можна лёгка знайсці запіс у Метрычнай кнізе пад адпаведным годам. Затым у слоўнікавым артыкуле падаецца ўся інфармацыя, якая ёсць на помніку, у архіве. Часам яна вельмі кароткая: надпісы на помніку могуць дрэнна чьгтацца, або помнік урос у зямлю, і чытаецца толькі частка надпісу. Калі ёсць разыходжанні паміж датай нараджэння і смерці, якая запісана на помніку і ў Метрычнай кнізе, то спачатку ўказваецца дата на помніку, а ў дужках у Метрычнай кнізе.
Агульную лічбу асоб, пахаваных на Кальварыі, безумоўна, устанавіць немагчыма. За два стагоддзі існавання могілак час і людзі зрабілі сваё: сотні пахаванняў зніклі, дзесяткі яіпчэ маюць нейкія адзнакі, але прачытаць надпісы на крыжах, помніках немагчыма: надпісы сцёртыя, помнікі ляжаць ніц або ўвайшлі ў зямлю, і, каб прачыгаць, іх трэба падняць, раскапаць.
У рамках дадзенай кнігі не абышлося, безумоўна, без абмежаванняў, хоць вышэй сказана, што апісаны ўсе пахаванні, якія захаваліся з XIX і першай трэці XX стагоддзя. Апісваліся пахаванні з помнікамі, рэдка з крыжамі як правіла, надпісы на крыжах доўга не захоўваюцца. Зрабіць татальны вопіс пахаванняў пераўзыходзіць магчымасці аднаго чалавека. Мяркуем, што ў далейшым неабходна зрабіць наступнае: апублікаваць Метрычныя касцельныя кнігі з запісамі пахаванняў на Кальварыі і Залатой Горцы; зафіксаваць, апісаць і нанесці на карту-схему ўсе пахаванні, якія засталіся з XIX стагоддзя і да нашых дзён; прадоўжыць пошукі ў Архівах Метрычных касцельных кніг, запісаў у ЗАГСе, пошукі матэрыялаў аб пахаваных і іх нашчадках.
Аўтар дадзенай кнігі поўнасцю абмінуў архітэктуру помнікаў.
Праца павінна мець свой працяг. Спадзяюся, што яна знойдзе новых даследчыкаў і будзе спрыяць захаванню гістарычнай памяці.
Аўтар шчыра дзякуе пробашчу Чырвонага касцёла святых Сымона і Алены Уладзіславу Завальнюку за ягоную маральную і матэрыяльную дапамогу ў выданні гэтай кнігі. У зборы матэрыялу дапамагалі Марыя Апейка, Вольга Калацкая, Андрэй Рубцоў, за што аўтар ім вельмі ўдзячны.
Ала Сакалоўская 25-га студзеня 1996 г.
г. Мінск
ШТО ЗАХАВАЛА ПАМЯЦЬ
I
‘Цудоўным маёвым вечарам паехалі мы агледзець гэты арыстакратычны Мінскі могільнік, размешчаны ў паўночна-заходнім баку, за тры вярсты ад гарадскіх муроў.
Цяністая бярозавая алея рабіла мілейшы вечаровы халадок; выгляд буйной збажыны радаваў сэрца, і, расчуленыя, але не сумныя, ехалі мы пабачыць месца вечнага адпачынку. Спыніліся перад мураванаю брамаю, якая была чыімсьці надмагільным помнікам, заслоненым густымі дрэвамі, з-за якіх маляўніча выглядвалі таксама мураваныя помнікі...” Так апісвае Уладзіслаў Сыракомля сваё наведванне Кальварыі.(1)
Слова Кальварыя паходзіць з лацінскай мовы, Calvaria Лысая гара (calva чэрап), тое ж грэчаскае Галгофа (якое з арамейск. gulgulta ‘чэрап’). Так называлася гара пад Ерусалімам, на якой быў укрыжаваны Езус Хрыстус. Потым так пачалі называць капліцы альбо касцёлы, размешчаныя звычайна на пагоркавай мясцовасці, прысвечаныя культу пакутаў Езуса. У пераносным сэнсе слова Кальварыя абазначае пакуты, цярпенне, акалічнасці і месцы, звязаныя з імі.
У католікаў Беларусі, Літвы і Польшчы гэта было святое месца, куды сцякаліся натоўпы набожных, хворых, калек на пакаянне. Найстарэйшая Кальварыя была заснавана ў 1564 годзе ў Вільні.
Аб часе ўзнікнення Мінскай Кальварыі у літаратуры няма адзінай думкі. У «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, Мінск» сцвярджаецца, што Кальварыйскія могілкі ўзніклі ў 18-м стагоддзі. У даведніку “Памятннкн Мннска” гаворыцца, што яны вядомыя з 1815 году. 3 тых пахаванняў, што захаваліся да сённяшняга дня на Кальварыі, самым старэйшым з’яўляеццца пахаванне Юзэфы Амульскай, якая памерла 12 чэрвеня 1808 г. Помнік з чырвонага граніту добра захаваўся. Тут жа ў 1824 г. была пахавана яе сястра Тэафілія Амульская.
Дык калі ж узнікла Кальварыя ? На гэтае пытанне аўтар знайшоў адказ у Дзяржаўным гістарычным архіве рэспублікі Беларусь.
( ) Ул. Сыракомля. Мінск. Беглы агляд сучаснага стану Мінска (пераклад з польскай) Мн., 1992, с.24.
(2) Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, Мінск. Мн., 1988, с. 239.
(3) Памятннкн Мннска. Составнтель В.П.Шамов. Мн., 1991, с.73.
галавы Васіля Макаровіча ў Губернскае праўленне ад чэрвеня 1822 г. У гэтым прашэнні гаворыцца, што Кальварыйскія могілкі былі заснаваныя ў 1800 годзе на зямлі двараніна Васіля Макаровіча. Яго зямля была занятая пад могілкі, гарод, дом (багадзельню), дарогу яшчэ ў 1800 г., калі Васіль Макаровіч быў малалеткам. Межы могілак сцёртыя ў выніку таго, што яны ўвесь час пашыраліся і займалі сумежную зямлю, якая належала Васілю Макаровічу. Васіль Макаровіч просіць кампенсаваць грашыма за занятую яшчэ ў 1800 г. ягоную зямлю.
19-га верасня 1823 г. горад купіў у В.Макаровіча яшчэ 6056 кв. сажняў зямлі і дом пад багадзельню. Ён атрымаў у 1824 г. ад Гарадской Думы 5500 руб. У другім прашэнні Васіль Макаровіч скардаіцца, што яму не даплацілі грошы за 2764 сажні. Такім чынам, дакументы сведчаць, што Мінская Кальварыя была заснаваная ў 1800 годзе.
10-га жніўня 1832 г. духавенства звярнулася з просьбай аб дадатковым адвядзенні зямлі пад каталіцкія могілкі Кальварьпо. Надворнаму радцу Багдановічу было даручана адмераць зямлю.
У архіве знойдзены яшчэ два дакументы: першы Справа аб хадайніцтве адміністратара Мінскага Кальварыйскага касцёла аб адвядзенні ўчасткаў зямлі для расшырэння могілак, 06.06.1903 07.12.1909; (2)
другі хадайніцтва адміністратара Кальварыйскага касцёла аб расшырэнні Кальварыйскіх могілак і аб асігнаванні 1000 руб. на рамонт багадзельні, размешчанай пры Кальварыйскіх могілках. 15-га студзеня 1914 г. Дума ў складзе 31 публічнага члена пастанавіла: хадайніцтва адміністратара Кальварыйскага касцёла перадаць на заключэнне і даклад Думе Гарадской будаўнічай камісіі. (3)
Цяпер Кальварыйскія могілкі займаюць тэрыторьпо ў 14 гектараў. 3 1967 г. могілкі закрытыя для пахаваньня (дазваляецца толькі пахаваць прах). На іх знаходзіцца касцёл. Вядома, што ранейшы касцёл быў драўляны і стаяў на іншым месцы. Калі драўляны касцёл быў пабудаваны невядома.
(0 Дзяржаўны гістарычны архіў Рэспублікі Бсларусь, фонд 299. Вопіс 1, адзінка захоўвання 277, лісты 362-395.
(2) Дзяржаўны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 220, вопіс 1, адзінка захоўвання 820.
(3) Там жа, фонд 24, вопіс 1, адзінка захоўвання 3639, ліст 673 аб.
У кнізе “Nasze koScioly” 0) указваецца, што ён быў з вялікімі вежамі. У 1800 годзе ў гэты касцёл ксёндз-біскуп Дадэрка перавёў ксяндзоў-францішканцаў. Ёсць упамінанне пра касцёл у інвентары з 1820 г., складзеным 24-га красавіка з прычыны атрымання парафіі ксяндзом Станіславам Бяртовічам. У 1827 годзе былі спробы адрамантаваць касцёл: пакрылі іювы дах, аднавілі вежу, але гэтага хапіла ненадоўга. У 1830 г. касцёл быў разабраны.
Архіўныя матэрыялы паведамляюць, што “мйнскйй господйн Епйскоп й кавалер Лйпскйй отаошеннем от 29 августа за № 1601 м 1834 года требовал учлнйть распоряженйе о дозволенйй постройть за городом Мйнском на кладбйіце в Кальварйй вместо деревянного ветхого каменный костёл за пожертвованные помешдаом Нгуменского уезда Павлііковскйм 5000 руб. серебром; почему Губернское правленйе на основаннй правйтельствуюпіего Сената в Мйнскую грекороссмйскую й Лйтовскую грекоуннатскую Духовные консйсторйй от 28 ноября 1834 г. отнеслось іребованнем, дабы благоволнла уведомнть Сее правлеіше для дальнейшего постановлення, не находят лй оныя препягствйя на постройку означенного каменного костёла за Мннском в Кальварйй на кладбйіце вместо такового же деревянного обветшалого, о чём уведомлено отношенйем й Епнскопа Мннской Епархкн, вследствне чего Лйтовская грекоунматская й Мннская грекороссййская Духовные консйсторйй уведомйлм первые, что к постройке за городом Мйнском в Кальварнн вместо деревянного каменного костёла препятствйй не ймеется.”<2)
Касцёл, пабудаваны ў 1839 1841 г.г., з’яўляецца помнікам неагатычнага стылю. Мураваны, аднанефавы з невялікім трансептам і прамавугольнай алтарнай апсідай, храм накрыты высокім двухсхільным дахам. Галоўны ўваход выражаны ў выглядзе вялікага стральчатага партала. Над прытворам узвышаецца масіўная, квадратная ў плане вежа, падзеленая на дзве часткі карнізам з сухарыкамі. У верхняй яе частцы два вузкія стрэльчатыя акны, над якімі круглая люкарна. Сцены галоўнага і бакавых фасадаў дэкараваны аркатурнымі паясамі, прарэзаны стрэльчатымі вокнамі, аздоблены ліштвамі. Унутраная прастора перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі на падпружных арках, якія апіраюцца на квадратныя ў сячэнні слупы/3)