Кальварыя
Памер: 170с.
Мінск 1997
(1) Nasze koscioly, т.П, Warszawa Petersburg, 1913, стар. 177 -178.
Дзяржаўны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 299, вопіс 1, адзінка захоўвання 269, лісты 998 1002.
Архітэктура Беларусі. Мн., 1993, с. 330.
У 1899 годзе касцёл быў адрамантаваны. Кальварыйская шіябанія, пабудаваная ў 1841 г., адноўлена ў пачатку XX стагоддзя пры пробашчы кс. Зельбе. Касцёл многа перажыў на сваім вяку, два разы яго абкрадалі (1833 і 1866 г.г.).
У 30-я гады XX стагоддзя касцёл быў зачынены. Ён выкарыстоўваўся як склад, а пасля вайны ў ім размяшчаліся майстэрні.
Пасля вайны на працягу 35 гадоў людзі кожны дзень маліліся каля каплічак з правага боку ад касцёла, падавалі прашэнні да ўладаў Мінска і Масквы з просьбай адчыніць касцёл. Нарэшце ў канцы 1980 г. касцёл пачаў деейнічаць. Кальварыйскі касцёл быў першы, які адчьпгілі ў Мінску пасля Другой сусветнай вайны. Настаяцелем гэтага касцёла быў прызначаны ксёндз Ян Адамовіч.
На могілкі вы ўваходзіце праз Кальварыйскую брамуО) помнік архітэктуры эпохі класіцызму. Цаглянае, прамавугольнае ў плане, збудааашіе з вялікім цэнтральным і сіметрычна размсшчанымі па баках меншымі паўцыркулярнымі праёмамі накрыта пакатым двухсхільным дахам. Падзелена карнізам на два ярусы. Ніжні руставаны, над бакавымі праёмамі верхняга яруса ляпная гераль-дыка,
Кальварыйская брама помнік Юзэфе Кабылінскай з роду Барташэвічаў, жонцы Юрыя Кабылінскага. На помніку напісана, ппо Юзэфа Кабылінская была пахаваная ў верасні 1830 г. У Метрычнай кнізе не ўдалося знайсці запіс аб смерці Юзэфы Кабышнскай, затое ёсць запіс аб смерці Юрыя Кабылінскага і яго сына ад другой жонкі Юліяна, які пахаваны таксама на Кальварьгі.
Юры Кабылінскі Ю выдатная асоба ў культурным асяроддзі Мінска I пал. XIX стагоддзя. Калежскі асэсар, сябраваў са шматлікімі дзеячамі культуры, у тым ліку і з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Апошні ўвекавечыў яго ў “Вечарніцах” і “Пінскай гпляхце”. Юры Кабылінскі літаратар-аматар, аўтар рукапіснага зборніка жартаў “Тысяча фацэціяў і адна”, адданы збіральнік таораў мастацтва. 3 цягам часу яго калекцыя ператварылася ў сапраўдны музей, які гараджане з гонарам паказвалі гасцям Мінска. Нарадзіўся ў 1779 г. Пасля заканчэння Мінскага шляхецкага вучылішча ён ў 1795 г. паступіў на службу ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход, дзе ў 1817 г. атрымаў чын ганаровага радцы. 3 1823 па 1835 г.г. займаў пасаду сакратара
0) Архітэктура Беларусі. Мн., 1993, с. 330.
(^) Ул. Дзянісаў. Сядзіба на пляцы Волі. “Добры вечар”, 17.06.1991 г.
Дваранскага сходу, а пасля 1835 г. служыў чыноўнікам у Мінскай губернскай будаўнічай камісіі. За гады службы быў узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны 3-й ступені, Св. Уладзіміра 4-й ступені і Св. Станіслава 3-й ступені.
Ю. Кабылінскі быў вядомы як здольны мастак. Займаўся рэстаўрацыяй старажытных абразоў. Адзін з такіх абразоў Божай Маці пасля аднаўлення ён ахвяраваў Кафедральнаму касцёлу.
У XIX стагоддзі Кальварыя была арыстакратычнымі каталіцкімі могілкамі. Тут знайшлі свой вечны спачын прадстаўнікі шматлікіх знакамітых шляхецкіх родаў. Амаль усе пахаванні XIX стагоддзя гэта пахаванні арыстакратаў. У кнізе чытач знойдзе іх. Назавём толькі некаторыя. Гэта Вайніловічы, Валіцкія, Ваньковічы, Віткевічы, Дарэўскія-Вярыгі, Горваты, Грыгаровічы, Доўнары, Кабылінскія, Камоцкія, Кярсноўскія, Ланеўскія, Лычкоўскія, Макаровічы, Неслухоўскія, Навіцкія, Паўлікоўскія, Паўлюці, Піійчалы, Храптовічы, Чараповічы, Чачоты, Эйсманты, Янушкевічы і сотні іншых. Пра некаторыя з іх удалося атрымаць пэўныя звесткі ў архіве ці з надпісаў на помніках.
Захавалася магіла і помнік Казіміру Ваньковічу старшыні Апеляцыйнага (межавага) суда Мінскай губерніі, памешчыка; Горват Габрыэлі з Ваньковічаў жонкі Отана Горвата, які з 1846 па 1853 г.г. быў Мінскім губернатарам.
Род Вайніловічаў (на сродкі Эдварда і Алімпіі Вайніловічаў у 1911 г. быў пабудаваны ў Мінску Чырвоны касцёл св. Алены і св. Сымона) прадсгаўлены імёнамі мужа і жонкі Вайніловічаў Антона і Кацярыны, Вайніловіч Анастассі, Барбары, Клацільды (манашкібенедыктынкі), Хрысціны, Францішкі, Юзэфы, Юліі.
3 роду Чачотаў, які даў вядомага беларускага і польскага паэта, фалькларыста Яна Чачота (1796 1817), ёсць пахаванні мужа і жонкі Чачотаў Віктара (ганаровага радцы) і Марцыянны, Чачот Валерыі, Канстанцыі, Марыі, Юзэфа (калежскага асэсара).
Захаваліся ў добрым стане пахаванні Дарэўскіх-Вярыгаў 0): Вінцэнціны, Адольфа (інжынера камунікацыйных шляхоў, радцы стану), Аляксандра (памешчыка, капітана), Вінцэнта (межавага суддзі Мінскага павету), Канстанціна (доктара медыцыны).
0) Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816-1884) беларускі пісьменнік-дэмакрат. У час паўстання 1863-1864 г.г. адзін з арганізатараў узброенага выступлення на Віцебшчьінс. Аўтар паэмы «Ахульга», драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць», «Грэх» і інш.
Тут прадстаўлены шырокі спектр чыноўнікаў таго часу ганаровых званняў і пасад.
Тайны радца Лапушынскі Канстанцін.
Радцы стану: Дарэўскі-Вярыга Адольф, Дзевалтоўскі Францішак, Магільніцкі Нестар, Сяліцкі Аляксандр, Урбасевіч Людвік.
Калежскія радцы: Арцімовіч Феліцыян, Страшынскі Эдмунд.
Надворныя радцы: Веракса Юры, Слабневіч Францішак, Цымерман Андрэй, Шышка Ціт, Эйсмант Станіслаў.
Калежскія асэсары: Аляшкевіч Антоні, Валынскі Станіслаў, Жаброўскі Рамуальд, Кабылінскі Юры, Камоцкі Ян, Корзан Адам, Кярсноўскі Антоні (хірург), Лукашэвіч Антоні, Мацюшэўскі Ян, Мяскоўскі Караль, Чакатоўскі Антоні, Чачот Юзэф.
Ганаровыя радцы: Азямбоўскі Міхал, Арлоўскі Ян, Арцімовіч Уладыслаў, Бардскі Мацей (сакратар Мінскага Дваранскага сходу), Гутаровіч Ян, Корзан Апалон, Лісоўскі Ануфры (доктар), Міхневіч Ігнат, Навіцкі Мікалай, Прага Ян (мінскі земскі спраўнік), Рыдзеўскі Ян, Стульчынскі Ігнат, Стэмпкоўскі Аўгустын, Цехановіч Вінцэнт, Чачот Віктар, Юркевіч Казімір.
Калежскія сакратары: Вільчынскі Юзэф, Вяжбіцкі Юзэф, Жагота Вінцэнт, Коц Рох, Ліхадзяеўскі Караль, Лыжыкевіч Дзяніс, Макоўскі Міхал, Матусевіч Казімір, Пазняк Вінцэнт, Смольскі Стэфан, Стэфановіч Ян, Туміловіч Пётр.
Губернскія сакратары: Матусевіч Банавентура, Мрачкоўскі Ігнат, Сцяльніцкі Аляксандр.
Калежскія рэгістратары: Ражанскі Ян, Сяліцкі Эразм, Узлоўскі Аляксандр.
Судовыя чыноўнікі: Ваньковіч Казімір і Вяжбоўскі Ян старшыні Мінскага апеляцыйнага (межавага) суда, Гайдукевіч Мікалай іДарэўскіВярыга Вінцэнт межавыя суддаі, Грыгаровіч Юзэф судцзя Галоўнага суда дэпартаменту Мінскай губерніі, Набароўскі Мельхіёр суддзя павятовага суда.
Вайскоўцы: Буйвіды Міхал і Юзэф палкоўнікі, Шышка Аляксандр палкоўнік Каўказскай артылерыі, Масальскі Антоні адстаўны маёр, Пазняк Сідар капітан Мінскага батальёна ўнутранай варты, Скірмант Юльян капітан штабс-ад’ютант, Русовіч Тамаш і Хадасевіч Марцін адстаўныя унтэр-афіцэры, Баклеўскі Аляксандр пггабскапітан, Макаровіч Феліцыян паручык артылерыйскага палка, Снітка Феліцыян адстаўны паручык корпуса ляснічых, Аляхновіч ФранцішакАляксандр ротны камандзір 120-га Серпухаўскага палка,
Здраеўскі Генрык адстаўны паручык, Ігнацьеў Юзэф гарніст Палтаўскага пяхотнага палка 8-й мушкецёрскай роты, Шульвінскі Антоні жаўнер Мінскага гарнізоннага батальёна, Ягела Юзэф і Ян сыны адстаўнога салдата Людвіка Ягелы.
Настаўнікі: Венгжыноўскі Ігнат настаўнік Мінскага вучылішча, Грынкевіч Стэфан заслужаны насгаўнік Мінскай гімназіі, Даль Песцэ Бернард прыватны настаўнік італьянскай мовы і літаратуры, Кавальніцкая Алена кіраўнік прыватнай жаночай сярэдняй школы ў Слуцку, Костра Міхал адстаўны настаўнік, Монтэграндзі Луіс выкладчык французскай мовы Мінскай мужчынскай гімназіі, Слабневіч Францішак прэфект Мінскай гімназіі, ганаровы радца, Страшынскі Эдмунд інспектар Мінскай гімназіі, калежскі радца.
Медыкі: Лагода-Вярэнька Францішак, Дарэўскі-Вярыга Канстанцін, Мяскоўскі Караль, Сільвястровіч Фелікс дактары, Кярсноўскі Антоні хірург, Віткоўскі Валенцій аптэкар.
Інжынеры: Дарэўскі-Вярыга Адольф інжынер камунікацыйных шляхоў, Гадачэўскі Люцыян інжынер Тыфліскай інжынернай каманды, падпаручык.
Леапольд Дэльпацэ Окупец, з 1836 па 1839 г. быў гарадскім галавою Мінска. Яго продкі паходзілі з Англіі або Шатландыі. На свае ўласныя сродкі добраўпарадкаваў пляц Новага Рынку "... зрыў узгоркі, засыпаў яміны і яры і ўсю паверхню зрабіў роўнай і гладкай пасадзіў вакол дрэвы.”
Пад галоўным алтаром Кальварыйскага касцёла пахаваны астанкі Яна Дамеля. ЯнДамель прафесар Віленскага універсітэта, жывапісец, рысавальшчык. 3 1822 г. жыў у Мінску. Пакінуў значны след у мастацтве Літвы і Беларусі. Аўтар карцін на гістарычныя, рэлігійныя тэмы, малюнкаў на тэмы народнага побыту, партрэты. Памёр 18(30).08.1840 г. Даведнікі падаюць дату яго нараджэння 1780 г. Але ў архіве захаваўся запіс аб смерці Яна Дамеля, і ён сведчыць, што Ян Дамель пражыў 50 гадоў, а не 60, значыць ён нарадзіўся ў 1790 годзе.
У кнізе Ул. Сыракомлі мы чытаем: “Кіраўніцтва плябані дало нам ключы ад капліцы, якую мы моўчкі агледзелі. Сама капліца, пабудаваная ў першых гадах бягучага стагоддзя панам Паўлікоўскім, мае за вялікім алтаром велічную фрэску выяву гары Ерусалімскай
0) Россня. Полное гсографнческое опнсанне нашего отечества. Под ред. В. П. Семёнова. т.9, Верхнее Поднепровье н Бслоруссня, 1905, ст. 418.
Ул. Дзянісаў. Сядзіба на пляцу Волі. “Добры вечар,” 17.06.1991 г.
Кальварыі, жалобнай крыжовай Галгофы. У цэнтры гэтай фрэскі вялікі, у пазалочанай раме абраз Хрыста, які лічыцца адным з найлепшых твораў Дамеля. Пад гэтымі сімваламі пакутаў і смерці, пад заслонаю тварэння ўласнага пэндзля, пад вялікім алтаром спачываюць астанкі самога Дамеля. Ані ў капліцы, ані ў надворнай яе сцяне няма грабніцы мастака: маўзалеем яму служыць уласны твор.” 0)
Недалёка ад касцёла, злева ўздоўж нешырокай алеі, пахавана сям’я Неслухоўскіх.
Янка Лучына (Ян Люцыянавіч Неслухоўскі) вядомы беларускі паэт-дэмакрат XIX стагоддзя. Нарадзіўся 06.07.1851 г. у Мінску ў сям’і юрыста. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Пісаў на беларускай, польскай і рускай мовах. У 1898 г. выйшаў першы зборнік Янкі Лучыны “Паэзія” (на польскай мове), у 1903 г. на беларускай мове зборнік “Вязанка”. Яго творчасць прасякнута любоўю да роднай зямлі, народа. Збіраў беларускі фальклор, запісы дасылаў П.В.Шэйну. Перакладаў на польскую мову з рускай, нямецкай, старажытнагрэчаскай. У 1988 г. у Мінску выйшаў зборнік Янкі Лучыны “Творы. Вершы, нарысы, пераклады, лісты.”