• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крыніца паноў Ельскіх  Алесь Карлюкевіч

    Крыніца паноў Ельскіх

    Алесь Карлюкевіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 47с.
    Мінск 2014
    49.6 МБ
    Wtoc&xwnBiK
    КРЫНІЦА ПАНОУ ЕЛЬСКІХ
    
    
    
    Алесь Карлюкевіч
    Алесь Карлюкевіч
    КРЫНІЦА ПАНОУ ЕЛЬСКІХ
    Казка
    Мінск «Мастацкая літаратура» 2014
    УДК 821.161.193
    ББК 84(Бен)44
    К23
    Ілюстрацыі Віталя Дударэнкі
    ISBN 9789850215116
    © Карлюкевіч A. М., 2014
    © Афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2014
    Дарагі сябра!
    Максімка, з якім ты пазнаёмішся ў гэтай кнізе, збірае паштовыя маркі. Такі занятак называецца «філатэліяй». Захапленне паштовымі мініяцюрамі перадалося хлопчыку ад бацькі. Разам яны складваюць маркі ў альбомы і клясеры, вядуць ліставанне з філатэлістамі з усяго свету. Паштовыя маркі дапамагаюць знаёміцца з новымі краінамі, рабіць сапраўдныя геаграфічныя і нават гістарычныя адкрыцці. А яшчэ дапамагаюць вучыць урокі. На марках змяшчаецца столькі інфармацыі, што часам іншая з паштовых мініяцюр роўная па сваім змесце сапраўднай кнізе. А яшчэ Максімку філатэлія прымусіла быць уніклівым і адказным за свой родны край, за стан прыроды, за чысціню лясоў і рэк. Родная зямля — велізарнае багацце, без якога нам проста не пражыць.
    3 Максімкам адбываюцца самыя розныя прыгоды. Часам у верагоднасць некаторых з іх і паверыць цяжка. Але ж вы паспрабуйце прайсці тым шляхам, які абраў наш юны герой. Дзеля гэтага нават не абавязкова быць філатэлістам, збіраць паштовыя маркі. Проста важнаўдумліва прачытаць кнігу і пастарацца знайсці сваё месца ў жыцці, паспрабаваць свае захапленні і зацікаўленні зрабіць карыснымі, патрэбнымі для сябе, сваіх бацькоў, сваёй Радзімы.
    Прыемнага чытання, дарагі сябра!
    Алесь Карлюкевіч
    МАКСІМ МІНСКІ ВЯРТАЕЦЦА СА ШКОЛЫ
    Клопаты чацвёртакласніка. Захапленне бацькі і сына Мінскіх. Новы від алімпійскай праграмы. Сенсацыйнае паведамленне «Алімпійскай газеты».
    Максімка, перайшоўшы ў чацвёрты клас, атрымаў ад таты новае даручэнне. Дагэтуль хлопчык меў толькі два асноўныя заданні. Дарогаю са школы трэба было завітаць у хлебную краму і набыць палову хлебнага каравая. Звычайна з раніцы бацькі наказвалі, каб хлопец купіў «Нарачанскі». Здаралася, што замова паступала ад таты. Тады даводзілася набыць мякенькі, у поліэтыленавай плёнцы «Радзівілаўскі»...
    Летась у дадатак да паходу ў хлебную краму тата даў сыну новае заданне. Паколькі на завод бацька выпраўляўся вельмі рана, калі яшчэ ўсе газетныя шапікі былі зачыненыя, то і папрасіў, каб сын купляў «Алімпійскую газету». Яна выходзіла па панядзелках і пятніцах. Звычайна, пакуль тата прыходзіў з працы, хлопчык паспяваў прачытаць дзветры нататкі. Асабліва падабаліся яму рэпартажы са спаборніцтваў на азёрах і рэках Беларусі. 3 мінулага года ў алімпійскую праграму былі ўлічаныя гонкі на чаўнах. Прапанову выказалі амерыканцы, якія знайшлі вытокі
    гэтых спаборніцтваў у старажытнай індзейскай культуры. А ў Беларусі адразу ўзгадалі, што і ў нашай мінуўшчыне човен не апошняе месца займае.
    А з сёлетняга верасня Максіму даручылі яшчэ забіраць пошту з металічнай скрыні ў пад’ездзе. На ўсе дзвесце кватэр першага пад’езда пяцідзесяціпавярховага гмаха, у якім жыў разам з бацькамі хлопчык, унізе віселі ўсяго толькі чатыры скрыні. Відаць, астатнія жыхары хмарачоса даўно забыліся на папяровую пошту. Максімкаў тата, праграміст паводле адукацыі, які працаваў у канструктарскім бюро аўтамабільнатрактарнага холдынга, меў адно старамоднае захапленне — збіраў паштовыя маркі. Таму і ліставаўся з калекцыянерамі розных краін свету. Звычайна штодня прыходзілі дватры папяровыя лісты. На кожным канверце — прыгожая маляўнічая марка. Тата збіраў лісты на стале ў сваім рабочым кабінеце. У суботу з раніцы, узяўшы Максіма, хадзіў на сталічны Галоўпаштамт альбо на сходы філатэлістаў — такіх самых захопленых, як і сам, збіральнікаў паштовых марак. А ўвечары сядаў пісаць лісты.
    ...У пятніцу Максім адчыніў дзверы пад’езда пазней за звычайнае. Пасля школы давялося абысці некалькі шапікаў. Толькі ў чацвёртым з іх натрапіў на «Алімпійскую газету». Газеты таксама пачалі станавіцца рэдкасцю. Навіны людзі звычайна чэрпалі з электронных інфармацыйных парталаў. А ў асноўным людзі (і моладзь, і нават старэнькія бабулькі) дык і ў транспарце не забываліся праглядаць сеціва, каб не прапусціць якую сусветную навіну... Сораму ж пасля не абярэшся, калі пра нешта даведаешся пазней за іншых. Але ўсё ж былі яшчэ і дзівакі, якія чыталі папяровыя выданні.
    л^@ 7 Вй^
    ...Збіраючыся запхнуць нумар «Алімпійскай газеты» ў ранец, Максім выпадкова зірнуў на апошнюю, 96ю, старонку. I што ён там прачытаў!.. «Спаборніцтвы гоншчыкаў на чаўнах, якія праходзілі на Пцічы, скончыліся надзвычайным здарэннем. Човен пад нумарам «7», якім кіраваў беларускі спартсмен Собаль, патрапіў у вір і на дыстанцыі ад вёскі Наваполле да вёскі Белькавічы знік з поля зроку тэлевізійных камер, што былі пастаўленыя праз кожныя 100 метраў. Пошукі, на якія выправіліся вольныя ад стартаў спартсмены, нічога не далі. He знайшлі спартсмена і раніцою». «Вось дык навіна!» — здзівіўся Максім, суперажываючы невядомаму яму Собалю. Хаця, чаму невядомаму? У апошнія месяцы акурат гэты човеншчык не раз упрыгожваў сваёй выявай першую старонку «Алімпійскай газеты». I відаць па ўсім, што якраз ён, Собаль, змог бы скласці канкурэнцыю амерыканскім спартсменам на чарговай Алімпіядзе.
    Падказкі ад дзеда Усяведа
    Філатэлія — калекцыянаванне і вывучэнне знакаў паштовай аплаты, дакументаў, звязаных з поштай. Узнікла ў Англіі, дзе ўпершыню з’явіліся паштовыя маркі, якія замянілі грашовую аплату за перасылку лістоў. У Беларусі пашырана тэматычнае калекцыянаванне паштовых марак. Упершыню беларускія паштовыя маркі выдадзеныя ў Латвіі ў 1920 годзе.
    Паштовая марка — спецыяльны знак, які выпускаецца і прадаецца нацыянальнымі паштовымі ведамствамі. Служыць для палёгкі грашовых збораў
    <Ш 8 Шк.
    за перасылку, якую ажыццяўляе пошта. Звычайна марка ўяўляе сабою аркушык паперы невялікага памеру — 3 зубчыкамі, з клеем на зваротным баку.
    Човен — лодка, выдзеўбаная з дрэва. Звычайна — з дубу, хвоі, асіны. Памеры — ад 2,5 да 10 метраў у даўжыню, 1 — 1,5 метра ў шырыню. Кіруюць чоўнам адналопасным вяслом. На пачатку 20 стагоддзя быў выцеснены лодкамі.
    УСЯ КРАІНА ШУКАЕ СПАРТСМЕНА СОБАЛЯ
    Паступіла прапанова спынійь раку. Якімі могуйь быць наступствы? Ці жывы яшчэ спартсмен Собаль?
    ...Акурат у той час, калі нумар «Алімпійскай газеты» ўжо быў падрыхтаваны для здачы ў друкарню, ішло сумеснае пасяджэнне Федэрацыі гоншчыкаў на рачных чаўнах, Алімпійскай управы краіны і Галоўнага Дэпартамента па зберажэнні водных рэсурсаў. На павестку дня ўдзельнікі сходу вынеслі адно пытанне: «Ці варта спыніць плынь ракі Пціч, адвёўшы яе ваду на палі і лугі, каб знайсці вялікага спартсмена і высветліць ісціну?..» А пакуль усе гэтыя пытанні
    ^@ 9 ^^
    абмяркоўваліся, у газеце побач з трывожнай нататкай ужо занялі сваё месца два невялікія артыкульчыкі. Іх усхваляваны Максімка і прагледзеў у пад’ездзе. Аўтарам аднаго з артыкулаў быў эксперт па рэках Галоўны Водны Кансультант Сцяпан Паўлавіч Нёманскі. I вось пра што ён апавёў чытачам: «Сучасныя механізмы дазваляюць правесці спыненне ракі ў лічаныя гадзіны. Трэба толькі даць каманду зачыніць некалькі шлюзаў, што пабудаваныя вышэй за Наваполле. Вада, што паспее перасекчы гэтую мяжу, пабяжыць далей. А вось з тымі рачнымі запасамі, якія будуць спыненыя і скіраваныя на лугі і палеткі, усё на шмат складаней. I не толькі таму, што зямля на сотні метраў каля ракі пераўтворыцца ў багну. I не толькі таму, што рыба заблытаецца ў траве, а застаўшыся зусім без вады — загіне. Невядома, што яшчэ будзе з бабрамі, ракамі і іншымі насельнікамі Пцічы. А іх, як вы ведаеце, сёння не так шмат і на планеце. Мы заўсёды ганарыліся, што чысцюткая Пціч дала ім надзейны прытулак. А найгалоўнейшае — знікне вада. I вярнуць яе пасля ў гэтыя панадпцічанскія ваколіцы будзе вельмі і вельмі цяжка...»
    Асабліва сумна стала Максімку, калі ён прачытаў пра баброў. У школе неаднойчы казалі пра тое, што за апошнія сто гадоў у Беларусі настолькі ўзнавілі папуляцыю баброў, што іх было не меней чым дзвесцетрыста гадоў таму. А ў некаторых палескіх куточках бабры ажно гаспадарамі сябе пачувалі. Выбудоўвалі цэлыя рачныя гарадкі, ставілі плаціны, запруджвалі прырэчныя лугавіны. У такія мясцінкі любілі наведвацца замежныя кінематаграфісты, бо болей нідзе ў Еўропе яны не маглі зняць фільмы пра бабрыны талент гаспадарання. Баброў у Беларусі на
    .4^ 1 0 §ЙК.
    гэты час мелася амаль 100 тысяч. Было, праўда, і іншае... Лічылася, што амаль дзвесце гадоў таму бабры зусім зніклі з Беларусі. I толькі на пачатку трыццатых гадоў 20 стагоддзя невялікую калонію гэтых цікавых і працавітых звяркоў знайшлі на рацэ Бярэзіна... 3 гістарычных кніг Максімка ведаў, што ў свеце існуе нямала паселішчаў, жыхары якіх на працягу стагоддзяў уважаюць бабра за свайго галоўнага сябра і ахоўніка. У Бабруйску, на Магілёўшчыне, нават помнік бабру ледзьве ці не сто гадоў таму паставілі. А на гербах гарадоў розных краін ёсць выявы гэтай працавітай жывёліны: у Германіі — на гербе Беверка, у Нарвегіі — Омпі, Швейцарыі — Бібірштайна, у Польшчы — Ломжы, у Расіі — Іскіціма, Францыі — Ветроны...
    Другой публікацыяй, якой журналісты «Алімпійскай газеты» вырашылі пракаментаваць надзвычайную падзею, аказалася інтэрв’ю вядомага выратавальніка
    Міхася Сяргеевіча Палескага. Максімка чуў пра гэтага чалавека і раней. Ведаў, што менавіта Палескі зрабіў шмат дзеля таго, каб вярнуць у краіну даўно зніклыя балоты. Яшчэ ў трэцім класе на ўроку «Шануй прыроду!» лекцыю пра гэта чытала вучаніца Палескага—маладая настаўніца Арэса Паўлаўна Любанская. «...Спыняючы Пціч, мы зможам паспрабаваць выратаваць спартсмена. Човен і сам Собаль досыць сур’ёзна экіпіраваныя. Гумавая куртка, у якую апрануты спартсмен, у час небяспекі сама надзімаецца і пераўтвараецца ў сапраўдную гумавую лодку. Апрача гэтага, гаспадар прымацаваны да чоўна лёгкімі замкамі. У час небяспекі, калі човен можа перавярнуцца, спартсмен паспее выскачыць у ваду ў сваёй куртцылодцы. Але раменьчыкі ад замкоў расцягваюцца на некалькі метраў. I пры неабходнасці гаспадар можа ізноў вярнуцца да чоўна. У выпадку з Собалем мне цяжка пра нешта дакладна меркаваць. Але думаю, што вір, які закруціў човен Собаля,— і гэта было запісана на стужку, пакуль не адлучыліся тэлевізійныя камеры, прабіў рачное дно і ўцягнуў туды, у зямную кару, спартсмена. Але так гэта ці не, мы даведаемся толькі тады, калі абязводзім раку».