Крыніца паноў Ельскіх
Алесь Карлюкевіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 47с.
Мінск 2014
тысячагоддзя. I тады па беразе Пцічы ўтвараліся расколіны. Досыць знайсці каторую з іх і, пераапрануўшыся ў гідралагічны касцюм, можна праз такую адтуліну ў беразе патрапіць у сапраўдную пячору, што ўтварылася пасля землятрусу. Вось мапа, якую склаў сам Аляксандр Карлавіч Ельскі.— На экране паказаўся выразны малюнак. Блакітнымі стрэлкамі былі пазначаныя тры ўваходы ў пячору.
— А як жа ажывіць весляра, калі я знайду яго? He мог жа ён заставацца ў пячоры, дзе, відаць, і паветра не стае, гэтулькічасу жывым?..— запытаўся Максімка ў прафесара.
— На вялікі жаль, я гэтага не ведаю. Але думаю, што таямніца можа быць разгаданая на месцы. У запісах Ельскіх ёсць звесткі пра гаючую моц вады...
— Мусіць, размова пра крыніцу,— перапыніў хлопчык кубінскага прафесара.— Прабачце, спадар Эрнэста, мне трэба спяшацца. Дзякуй вам, што захавалі дзённік Ельскіх...
— Удачы табе, хлапчук!.. Калі ў цябе добрыя мэты, дык не сумнявайся, усё павінна атрымацца...
«Вось бы зараз знайсці Лекавіка!» — заклапочана падумаў Максімка. Нават вусны не разамкнуў, a сівенькі дзядок, абапіраючыся на сваю кавеньку, ужо стаяў поруч.
...— Бачу, хлопец, што ты нешта новае яшчэ адкрыў і ведаеш шляхі для выратавання шаноўнага спартсмена Собаля. У чым жа табе яшчэ патрэбная мая дапамога?..
— Прафесар Радрыгес казаў пра гаючую моц вады. Дык ці не крынічны бальзам ён меў на ўвазе?
— Хутчэй за ўсё так яно і ёсць. Але яшчэ невядома, колькі часу ты будзеш шукаць весляра. Ваду
з крыніцы трэба набраць у адмысловую біклагу. A яшчэ трэба пакласці ў ваду травінку, якая завецца жывінкай. Трава дапамагае надоўга захаваць жыватворную крынічную моц...
Атрымаўшы ад Лекавіка параду, а ў дадатак і прыгожую керамічную пляшку, Максімка набраў вады з крыніцы, паклаў у біклагу некалькі лісточкаў падараванай дзядулем травы і пайшоў на цэнтральную музейную сядзібу. Там, на станцыі пракату, назваўшы нумар і пароль да свайго грашовага рахунка, хлопчык узяў патрэбнага памеру гідралагічны касцюм. Hi ў кога асаблівай цікаўнасці гэта не выклікала. Праўда, гаспадар пракатнай станцыі папярэдзіў: «Калі хочаш яшчэ павандраваць у глыбінях Пцічы, паназіраць за яе падводным светам, то спяшайся, хутка, мусіць, і ракі такой не будзе...» — «Не спяшайцеся з дрэннымі прагнозамі, мы яшчэ паспеем выратаваць раку»,— падумаў хлопчык. Але на твары, відаць, думкі яго і выявіліся. Бо гаспадар станцыі, зразумеўшы, што сказаў нешта не тое, спахмурнеў і хуценька прычыніў дзверы за Максімкам.
Падказкі ад Дзеда Усяведа
Сотбіс — аўкцыён, дзе па найвышэйшых коштах прадаюццатворымастацтва, ювелірныя каштоўнасці.
Феналогія — навука, якая вывучае сезонныя з’явы ў жывой прыродзе, адсочвае сезонныя падзеі ў раслінным і жывёльным свеце, звязаныя са зменай пораў года і пагоднымі ўмовамі.
ПЦІЧ ЗАСТАЕЦЦА 3 ВАДОЮ
Максімка выпраўляеййа ў пошукі. Сляды чоўна вядуйь у падводнае царства. Сустрэча з Собалем. Раку ахоўвае Рыбнік. Прыязнасйь экзаменатара. Максімка і Собаль вяртаюцца на бераг Пцічы.
Патрэбнае месца на Пцічы Максім знайшоў досыць хутка. Там, дзе рака рабіла круты віраж, тоўпілася некалькі рэпарцёраў з фотаапаратамі. Па акрэдытацыйных картках было відаць, што ля ракі неслі сваю працоўную вахту ў чаканні нейкай асабліва важнай падзеі журналісты розных краін. На шчасце, не было тэлевізіёншчыкаў. Каб не прыцягваць да сябе лішняй увагі, Максімка пайшоў вышэй па рацэ. Абраў месцейка, прыхаванае высокай травою і невялікім лазовым кустом. Пераапрануўся і, трымаючы ля грудзей керамічную біклагу з крынічнай вадою, смела акунуўся ў ваду. Апусціўся бліжэй да рачнога дна і, перабіраючы ластамі, паплыў па плыні. Ліхтарыкам падсвечваў шлях, углядаўся ў сценкі берагоў. У адным месцы натыкнуўся на пафарбаваную ў два колеры — зялёны і чырвоны — трэсачку. Прыгледзеўшыся, пабачыў тры літары: «СОБ...». «Б» нават была крышачку абламанай. Юны шукальнік прыгод здагадаўся, што на вочы яму патрапіў
кавалачак вясла Собаля. «Значыцца, недзе тут усё і здарылася»,— падумаў Максімка. Уважліва прыгледзеўшыся, хлопчык знайшоў вузенькую адтуліну ў беразе. «I як жа туды можна было ўвайсці на чоўне...» Але варта было дакрануцца да карча, што вісеў над уваходам, як невядомая сіла падхапіла Максімку і літаральна закінула ў пячорную прастору. Падводнае царства засталося ззаду. Ніякай цемры! Светлы прасторны пакой! На сценах — прыгожыя, навюткія рыбацкія сеткі. Нераты, маленькія таптухі, крыгі, хапуны, кломлі — якіх толькі рыбацкіх прыстасаванняў тут не было. Стаялі ў куточку і восці з сям’ю ражкамі. Музей рыбалоўства, адным словам. Пасярод пакоя — човен з весляром, які стомлена паклаў галаву на рукі і,
..«^ 42 Ш$к_.
здавалася, прыснуў на якую хвіліну. Максім падбег да весляра, на хаду расшпіліўшы свой касцюм на грудзях. Дастаў фляжку з крынічнай вадою. Набраў у далонь вады і змачыў ёю вусны Собаля. Максімку падалося, што спартсмен павёў плячыма. Тады хлопчык мацней прыклаў горла фляжкі да вуснаў весляра. I той пачаў піць усё большымі глыткамі. Прыўзняў галаву, паспрабаваў устаць, але нешта стрымлівала.
— А дзе вашая выратавальная куртка? — запытаўся Максімка.— Усе спадзяваліся, што вы выжылі дзякуючы спецыяльнай вопратцы, здольнай абмежаваць доступ вады...
— Усё адбылося так хутка, што я нічога не зразумеў. А трэба ж было пацягнуць матузок — і толькі тады мая куртка сталася б выратавальнай лодкай... Дарэчы, ты хто і як мяне знайшоў?
— Мяне клічуць Максім. Пра ўсё, што здарылася з вамі і як я сюды патрапіў, пазней пагаворым... A зараз трэба як найхутчэй вярнуцца на луг, выбрацца на бераг Пцічы і паведаміць, што вы жывы... Іначай, калі мы спознімся, Беларусь застанецца без Пцічы!..
— Ты нешта блытаеш, хлопчык. Такое ніколі не здарыцца... Рака — гэта не нейкая калюжына, якую можа высушыць сонейка!.. Рака нараджаецца аднойчы і застаецца назаўсёды... Яна жыве шмат, у мільёны разоў даўжэй за кожнага з нас паасобку.
— I ўсё ж будзем спяшацца...
Вясляр з асалодаю дапіў крынічную ваду. Максімка, разумеючы, што ўся адказнасць цяпер ляжыць на ім, ламаў галаву, шукаючы неабходнае рашэнне. Ён ужо нават падумваў пра тое, што трэба перадаць свой касцюм спартсмену. «Вось толькі, ці ўціснецца ён у мой памер...»
Л?!!® 43 S^S>>
Але думкі абарваў голас аднекуль зпад столі. Уражанне складвалася такое, што прамаўлялі з дынаміка:
— He хвалюйцеся... I ты, Максімка, не ламай галаву. Я дапамагу вам выбрацца адсюль. Але трэба адгадаць тры загадкі.— Голас падаўся хлопчыку да болю знаёмым. Але думкі перакінуліся на загадкі.— Слухайце: пузаты, чорны па вадзе плыве.
— Дык гэта ж човен! — усцешыўся хлопчык. Ен нават не думаў, хто гэта выпрабоўвае іх. Галоўнае — правільна даць адказ.
— Другая загадка... Воз без калёс, дарога без пяску, свішчом паганяе, на смерць паглядае.
Голас зпад столі паказаўся Максімку падобным да голасу Лекавіка...
— Максімка, думай пра адгадку, я зусім не Лекавік,— прачытаў нехта невядомы думкі хлопчыка.— Хаця мы і блізкія людзі з тваім нядаўнім знаёмцам. Абодва з’явіліся ў гэтай старонцы ў часы Аляксандра Карлавіча Ельскага. Мяне клічуць Рыбнік. Ужо болей як два з паловай стагоддзі я нясу службу па ахове ракі. Даю людзям парады, як жыць у ладзе і згодзе з прыродай. Праўда, зараз часцей парады адрасую рыбам, самой рацэ, як з людзьмі жыць і як, калі на тое ёсць патрэба, ратавацца ад іх... Дык што, братка, з адгадкай?
— Воз без калёс — човен, дарога без пяску — рака, свішчом паганяць — вяслом правіць... Значыцца, адгадка — плысці на чоўне.
— Малайчына, хлопец. Відаць па ўсім, што хаця і гараджанін ты, а жыццё, прыроду ведаеш. Адгадаеш трэцюю загадку — і адразу будзеце з весляром на беразе. Толькі пакіньце мне човен. Хачу наглядзецца на яго. Моцы ён мне дадасць. Калі людзі ўважліва
.«Ш 44 ©<й>^.
ставяцца да мінуўшчыны, то мо і не ўсё страчана... Слухайце загадку... Прыйшоў хтось, узяў штось, пайшоў бы я шукаці, ды дарогі не знаці.
— I гэта я ведаю,— шчасліва закрычаў Максімка.— Чалавек і човен...
Хлапчаняці хацелася нешта яшчэ сказаць. Але тут закруціўся пакой. Відаць, адгадкі зрабілі сваю таямнічую справу... Вясляр і Максімка прыгарнуліся адзін да аднаго... I апынуліся на беразе. Сонечныя праменні лашчылі траву, дарылі свае зіхоткія кропелькі святла кветкам. Максім, знайшоўшы хованку ля лазовага куста, хуценька пераапрануўся. I разам з Собалем, трымаючы ў руках кавалачак вясла, пабег да журналістаў. А там ужо людзей было нашмат болей за тое, калі хлопчык уваходзіў у раку. Прыехала і тэлебачанне. А яшчэ на адной машыне буйнымі літарамі было выпісана: «Галоўны дэпартамент па зберажэнні водных рэсурсаў». Мажны сівы мужчына даваў інтэрв’ю групе журналістаў.
— Ужо прынятае рашэнне па спыненні Пцічы. Праз нейкіх дзесяць хвілін будуць зачыненыя ўсе шлюзы вышэй месца здарэння. А яшчэ праз некалькі гадзін можна будзе дакладна вызначыць шлях знікнення чоўна са спартсменам і распачаць канкрэтныя пошукі... Мы верым, што ў нас усё атрымаецца.
— Але ж я знайшоўся,— ззаду да купкі рэпарцёраў падышоў Собаль.
Гэта трэба было бачыць! Усе мікрафоны, тэлекамеры, фотаапараты, здаецца, раней сваіх гаспадароў павярнуліся да весляра. А Максімка пачаў праціскацца да кіраўніка выратавальнай аперацыі. Той намагаўся выглядаць надзвычай важна, але вонкава асаблівых сімпатый не выклікаў. Ды трэба ж некаму тэрмінова паведаміць, што раку чапаць нельга... I
нядаўні герой усіх магчымых рэпартажаў з ваколіц Дудзічаў, насуплены высокі начальнік ліхаманкава націскаў на кнопкі сотавага тэлефона. Праз лічаныя секунды ён ужо крычаў у слухаўку далькажыка: «Тэрмінова спыняйце ўсе работы! Я забараняю чапаць раку!.. Мы ўжо і без таго выратавалі спартсмена!.. Аперацыя па выратаванні прайшла паспяхова! Неўзабаве вы пабачыце яго на экранах тэлевізараў! Собаль жывы і здаровы!.. Заданне кіраўніцтва выканана!»
Максімка шчасліва ўсміхаўся. Якая розніца, хто быў сёння галоўным выратавальнікам весляра Собаля і ракі Пціч. Шмат важней іншае: усё сапраўды скончылася паспяхова, найлепшым чынам.
Падказкі ад Дзеда Усяведа
Нерат — рыбалоўная снасць, сплеценая з лазовых дубцоў. У выглядзе доўгага конуса з кароткім уваходам. Называюць нерат яшчэ і верша.
Крыга — рыбалоўная сетка. Складаецца з двух палазоў і шоста, які назвіваюць дзедам. Да іх прымацоўваецца сетка з тоўстых нітак. Канцы палазоў злучаюцца так, што ўтвараюць любы кут. Рыбу лавілі крыгай утрох. Двое трымалі за канцы палазоў і цягнулі сетку, адзін з дапамогаю шоста прыціскаў сетку да дна. Каб праверыць улоў, палазы зводзілі разам і прыўздымалі крыгу над вадой.