• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крыніца паноў Ельскіх  Алесь Карлюкевіч

    Крыніца паноў Ельскіх

    Алесь Карлюкевіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 47с.
    Мінск 2014
    49.6 МБ
    Разважаючы над выказваннямі вядомага выратавальніка, Максімка спрабаваў сабе ўявіць, а што ж зараз робіць спартсмен. Мо ён і сам спрабуе неяк выбрацца з рачной каламуці ці адтуль, з глыбіні зямной? Вядома, Собаль — чалавек незвычайных фізічных здольнасцяў. У гэтым сумнявацца не даводзіцца. Але і зямля, і вада валодаюць сілай незвычайнай. He заўсёды чалавек можа адолець іх.
    Падказкі ад дзеда Усяведа
    Пціч — рака ў Беларусі, нясе свае воды на працягу 421 км па Міншчыне, Магілёўшчыне, Гомельшчыне. Пціч — правы прыток ракі Прыпяць, якая ў сваю чаргу ўпадае ў Дняпро. Пачынаецца рака за 1 км на захад ад вёскі Нарэйкі Дзяржынскага раёна, на Міншчыне. У час веснавога разводдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў раку Свіслач — праз Цітаўку і Трэмлю.
    НЕСПАДЗЯВАНАЯ ЎВАГА КУБІНСКІХ ФІЛАТЭЛІСТАЎ
    Знаёмства са свежай паштовай карэспандэнцыяй. Краязнаўчы сайт Дудуткі.бай. Ліст ад прафесара Радрыгеса.
    ...Максімка падышоў да паштовай скрыні і выцягнуў адтуль ладны стосік канвертаў. Калі б гэта адбылося, прыкладам, у чацвер, то хлопчык тут жа, ля ліфта, пачаў бы перабіраць пошту, адрасаваную бацьку, і ўважліва разглядаць чужаземныя маркі. Асабліва Максім любіў канверты, дасланыя з краін Лацінскай Амерыкі. Заўсёды філатэлісты з Венесуэлы
    ці Бразіліі, КостаРыкі ці Перу радавалі нейкімі новымі аповедамі, дасылалі дагэтуль невядомыя маркі. У Бразіліі першыя маркі былі надрукаваныя 19 мая 1843 года. Максімка запомніў гэтую дату яшчэ таму, што тыя першынцы называліся «бычынымі вачыма» — зза таго, што паводле формы кожная з марак нагадвала авал. Наступныя выпускі мелі не меней экзатычныя назвы— «казіныя вочы», «каціныя вочы»... Максімка і ягоны тата вялі сапраўдны пошук і адной венесуэльскай маркі, якая стала прычынай паштовай вайны паміж Вялікабрытаніяй і Венесуэлай. Да 80годдзя вызваленчай барацьбы венесуэльскага народа ў 1896 годзе надрукавалі марку з партрэтам генерала Міранды. На мініяцюры была намаляваная і мапа — ды так, што частка тэрыторыі Брытанскай Гвіяны, прыналежнай на той час англічанам, апынулася ў межах Венесуэлы... Урад Вялікабрытаніі выступіў з пратэстам... Але пакуль такую марку, узрост якой роўны амаль двум стагоддзям, мінскім філатэлістам адшукаць не ўдалося.
    Маркі, што прыляталі з Кубы, здавалася, прыносілі з сабою марскую прастору, зялёную лістоту дрэў і раслін, гарачыя шматколерныя малюнкі невядомай і далёкай краіны. Хаця, чаму невядомай? Разам з бацькам ці не штовечар Максім разглядаў ёмісты кубінскі альбом. Як быццам у падарожжа выпраўляўся за многія тысячы міль ад Беларусі. Матансас, Гуантанама, СьераМаэстра, Камагуэй і іншыя кубінскія гарады і гарадкі падаваліся хлопчыку не меней знаёмымі за Нясвіж ці Карэлічы. А яшчэ ў Максімкі была мара патрапіць у КостаРыку. Там, у сталіцы СанХасэ, на другім паверсе мясцовага цэнтральнага паштамта месціўся Музей філатэліі. Між іншым, адзін з
    нешматлікіх у свеце. Вось дзе хлопчык з задавальненнем правёў бы шмат часу...
    Але сёння маркі адыходзілі на другі план. Усе хваляванні сышліся на адным: «Што здарылася на Пцічы? Ці жывы Собаль? Ці выратуецца вада Пцічы? Што будзе з бабрамі, рыбай?!. Што будзе з ракамі?!»
    I за што сябе Максімка папікаў, дык гэта за тое, што не завітаў на сайт навін. На добра знаёмым усім Яндаксе мо і нічога не было б пра гэтую, як сямутаму падаецца, шараговую падзею. А вось іншая справа — сайт Дудуткі.бай. Яго стварылі зусім нядаўна — да стагоддзя славутага музея, што ўрачыста адзначалася летась усёй краінай. Як і напрыканцы 20 стагоддзя, паблізу Пцічы ўзвышаліся стылізаваныя пад глыбокую даўніну хлебапякарня, вятрак, сыраварня, лядоўня, карчма, сялянскія свірны, адрыны і хлявы, кузня і сталярная майстэрня. А яшчэ ля самай ракі быў упарадкаваны стары водны парк. На другім
    беразе Пцічы — прыгожая, абкладзеная шыкоўным хваёвым бярвеннем, крыніца. Яна вядомая яшчэ з часоў паноў Ельскіх, што гаспадарылі ў Дудзічах, суседнім Замосці на працягу ўсяго 19 стагоддзя... Сайт меў прыгожую застаўку: партрэты кампазітара Міхала Ельскага і гісторыка Аляксандра Ельскага. Аўтар іх — мастак Уладзімір Стальмашонак. Максімка ведаў ад бацькі, што і Ельскія, і мастак — з даўніх часоў знакамітасці нашай Айчыны. А яшчэ — стары герб Ігумена, колішняга цэнтра павета, куды і дудзіцкія ваколіцы ўваходзілі. Цяпер Ігумен называецца Чэрвенем. Герб — яскравае блакітнае поле, дзе над залатым снапом кветак лётаюць пяць пчол.
    — Абавязкова зазірну на Дудуткі.бай,— уголас даў сабе заданне Максім.— А пасля патэлефаную тату на смартфон... Мо ён знойдзе хвілінку і паразмаўляе са мною?.. Нешта ж трэба рабіць!..
    Хлопчык паклаў на драўляны столік у калідоры стос паштовых канвертаў. Распрануўся. Забег у лазенку, каб памыць рукі. I адразу — у татаў кабінет. Улучыў камп’ютар, наладзіў сеціва. Набраў патрэбную назву... Пакуль адчынялася электроннае вакенца, усё ж вярнуўся ў калідор, забраў пошту і свежы нумар «Алімпійскай газеты». I як толькі погляд спыніўся на верхнім канверце, Максім ажно знерухомеў пасярод пакоя. Увагу прыцягнула дзіўная паштовая марка. Паводле надпісу — кубінская. Год выдання — 2094... Кароткае тлумачэнне на іспанскай мове, нават і на пераклад ніякія высілкі не патрэбныя: зразумела, што марка з выявай ветрака выйшла да 100годдзя з дня заснавання Музея матэрыяльнай культуры «Дудуткі». Ну і дзіва!.. Знарок не прыдумаеш — усё ў адзін дзень! I човен з лепшым грабцом
    лШ 16 Ой^—
    краіны знікае ў нікуды на Пцічы каля Дудзічаў, і ліст сёння ад кубінскага філатэліста прыходзіць з маркай да юбілею музея «Дудуткі» — ён размешчаны за нейкі кіламетр ад вёскі Дудзічы. «Не, нешта тут не так! — захваляваўся Максім.— Трэба тэлефанаваць тату!..»
    Падказкі ад дзеда Усяведа
    Куба — дзяржава ў ВестІндыі. Размешчана на астравах Куба, Хувентуд і на некалькіх суседніх астраўках і рыфах. Сталіца — Гавана.
    «Дудуткі» — музей матэрыяльнай культуры, які ў 1994 годзе заснаваў паблізу вёскі Дудзічы пісьменнік і прадпрымальнік Яўген Будзінас. У розныя гады на тэрыторыі музея пастаўлены драўляны вятрак, пабудаваныя кузня, сыраварня, хлебапякарня. Тут можна не толькі дзівіцца даўніной, але і паспрабаваць сябе ў ролі каваля, ганчара, пекара.
    ^Ш 17 te>
    Дудзічы — вёска на Пухавіччыне. За сорак кіламетраў ад Мінска. Радзіма братоў Аляксандра і Міхала Ельскіх, скульптара Карла Ельскага. Вядомасць сваю мае з 1600 года. 3 1785 года належала панам Ельскім. У вёсцы ў 19 стагоддзі былі драўляная Пакроўская царква, батанічны сад, аранжарэя.
    Ельскія — шляхецкі род у Вялікім Княстве Літоўскім герба «Пелеш». Вядомы з канца 16 стагоддзя. 3 гэтага роду паходзяць вайскоўцы, асветнікі, мастакі, дзяржаўныя чыноўнікі.
    Міхал Ельскі — родны брат Аляксандра Ельскага. Кампазітар, скрыпач, музычны пісьменнік. Нарадзіўся ў Дудзічах у 1831 годзе. Аўтар многіх музычных твораў: паланэзаў, санатфантазій, мазурак, мініяцюр. Аўтар працы «Народныя танцы Мінскай губерні». 3 канцэртамі аб’ездзіў многія краіны Еўропы.
    Аляксандр Ельскі — гісторык, этнограф, краязнавец. Нарадзіўся ў маёнтку Дудзічы ў 1834 годзе на Пухавіччыне. Пражыў доўгае жыццё. Памёр у 1916 годзе. Стварыў унікальны прыватны музей, які месціўся непадалёк ад Дудзічаў у маёнтку Замосце. Сабраў некалькі цікавых калекцый — прадметаў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, карцін, аўтографаў знакамітасцяў з усяго свету, а таксама вялікую бібліятэку. Аб’ездзіў усю Беларусь і напісаў некалькі тысяч артыкулаў пра паселішчы Беларусі. Імі карыстаюцца і да гэтага часу, каб даведацца нешта забытае пра даўніну беларускіх гарадоў і мястэ
    чак.
    TAT ABA ПАРАДА
    Навіны — толькі npa Собаля. Акадэмік Градаў і прафесар Свіслацкі баяцца экалагічнай катастрофы. Эрнэста Радрыгес — сапраўдны сябра беларускай прыроды.
    ...На экране камп’ютара высвеціліся Дудуткі.бай. Хлопчык набраў у вакенцы прозвішча спартсмена, які згубіўся на рачной дыстанцыі. Навін на гэтую тэму было звышдастаткова. Аказваецца, пра ўчарашнюю падзею напісалі ці не ўсе газеты краіны. Максімка хуценька прагартаў іх электронныя сайты. Пра тое, якім чынам некаторыя выратавальнікі мяркуюць шукаць Собаля, расказвалася ў паведамленнях «Радыё “Вады”». I хаця гэтая радыёстанцыя працуе ў жывым эфіры і размяшчае ў сеціва свае паведамленні не болей за дзесяць гадоў, яе слухае, відаць, уся краіна. A мо нават і ў суседніх краінах. ёсць слухачы ў «Радыё “Вады”». Аўтарытэт свой радыёстанцыя займела найперш таму, што звяртае асаблівую ўвагу да трывожнай сітуацыі, што складваецца ў свеце з вадою. А сёння ж каля ста краін свету адчуваюць недахоп прэснай вады. Дэфіцыт заўважны нават у 300 гарадах Кітая — краіны, якая досыць імкліва развіваецца і здольная
    ■^® 19 ^.
    вырашаць многія праблемы. Што ж, агонь — бяда, і вада — бяда, а горш бяды — быць без агню і без вады.
    ...«Радыё “Вады”» сёння з самай раніцы правяло пасяджэнне з удзелам акадэмікаў, вядомых не меней за паважаных аўтараў «Алімпійскай газеты». Абмеркаванне тэмы Пцічы зусім не нагадвала дыскусію. Ці не ў адзін голас паважаныя навукоўцы казалі, што такія меры прывядуць не проста да засухі, а да сапраўднай катастрофы. Акадэмік Градаў нагадаў цікавыя гістарычныя факты: «...болей як адзінаццаць стагоддзяў назад у Рускай Зямлі — мо пад гэтай тэрыторыяй тады мелася на ўвазе і наша Беларусь — была незвычайная засуха. Загінулі пасевы ў многіх княствах. А летапісы таго часу наступныя характарыстыкі выдалі: «Жары вельмн тяжкне». I яшчэ: «Сухмень велнка н знойно добре». Засуха ахапіла і Заходнюю Еўропу. Дажджы проста зусім перасталі ісці... Перасохлі рэкі. Што цікава, праз пяць гадоў бяда паўтарылася ізноўку. А следам — праз год, у 1000м,— па ўсім свеце прайшлі землятрусы. Гэтую дату — 29 сакавіка — доўга памяталі ў многіх пакаленнях нашых прашчураў. Разбуранымі апынуліся незлічоныя тысячы драўляных і каменных будынкаў...» Прафесар Свіслацкі вось пра што нагадаў: «...Пэўна ж, усе памятаюць, якіх сіл нашаму грамадству каштавала ачышчэнне Свіслачы, асабліва на гарадскім яе ўчастку. Я нават прозвішча змяніў у гонар выратавання прыгожай ракі — цяпер нашу імя Свіслацкага, чаму і бясконца рады. Кожная з малых і вялікіх рэк жыватворна ўплывае на прыроду Айчыны, на стан яе зямлі, на ўрадлівасць нашай глебы, нават, калі хочаце, на прыгажосць і колер неба, на паветра не толькі на лузе, але і ў лесе...»