• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крыніца паноў Ельскіх  Алесь Карлюкевіч

    Крыніца паноў Ельскіх

    Алесь Карлюкевіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 47с.
    Мінск 2014
    49.6 МБ
    Максімка пагаджаўся з усім, што казалі разумныя людзі. Але і не мог не думаць пра лёс Собаля. Ен і зараз стаяў у хлопчыка перад вачыма — магутны, з напружанымі біцэпсамі, вясляр. Як жа яго выратаваць?!. Максім усё ж набраў нумар сотавага тэлефона таты.
    — Слухаю цябе, сынок,— адгукнуўся ў слухаўцы татавага далькажыка знаёмы голас.
    — Тата, ты чуў штонебудзь пра ўчарашнюю трагедыю на Пцічы?
    — Так, у нашым канструктарскім бюро толькі пра гэта і гавораць. Ты, відаць, зараз шукаеш навіны на Дудутках.бай? Дарэчы, як толькі я вярнуся дахаты, звяжамся па электроннай пошце з кубінскім прафесарам Эрнэста Радрыгесам, які, хаця і жыве на востраве Куба, займаецца вывучэннем менавіта рэк. Вакол — акіян, а ён, дзівак, даследуе рэкі. Дакладней — іх гісторыю. Прычым не толькі на Кубе, у Амерыцы, але і ва ўсім свеце. Эрнэста дасылае мне не толькі маркі Кубы, але і свае кнігі. Апошняя з іх уяўляе сабою першы том шматтомнай энцыклапедыі «Рэкі свету». Ведаю, што над ёю прафесар рупіцца ўсё сваё жыццё. Што цікава, артыкулы пра рэкі пабудаваныя так, што там ёсць не толькі агульныя звесткі пра даўжыню, глыбіню, хуткасць плыні. У кожным з нарысаў пра рэкі ёсць яшчэ і розныя даўнія гісторыі, легенды, паданні, на якія часам ужо і забыліся... Я вось што падумаў, а можа быць, там ёсць нешта і пра Пціч, яе таямніцы...
    Максімка ўважліва выслухаў гэты аповед і адразу ж прыгадаў кубінскі ліст:
    — Татка, а сёння акурат прыйшоў ліст з Гаваны. На канверце — паштовая марка ў гонар Музея «Дудуткі». Дарэчы, з малюнкам ветрака...
    _хЫЭ 21 СЭй£к~
    — Дзіўнае супадзенне! Я даўно чуў пра гэтую серыю. Відаць, Эрнэста і даслаў у канверце ўсе маркі, прысвечаныя музею, гісторыі Дудзічаў. Можаш зазірнуць у канверт... I чакай мяне, мы сёння будзем доўга падарожнічаць у часе і прасторы...
    Тэлефон замоўк... Максімка ж не мог спакойна сядзець. I лёс Собаля, і лёс ракі непакоілі яго ўсё болей і болей.
    Падказкі ад дзеда Усяведа
    Летапісы — гістарычны жанр старажытнай літаратуры. Запіс звычайна пачынаўся: «в лето...» (значыць: «у годзе...»). Таму і назва — летапісы. У Беларусі летапісы пачалі складацца ў 12—14 стагоддзях. Гістарычныя запісы вяліся ў Пінску, Слуцку. Вядомыя Смаленскі летапіс, Аўрамкі летапіс і іншыя тэксты, знаёмства з якімі дапамагае навукоўцам адкрываць даўнюю гісторыю.
    Энцыклапедыя — навуковы даведачны дапаможнік, зборнік навуковых звестак і даведак на розныя тэмы, адрасаваны для шырокага кола чытачоў. У Беларусі яшчэ ў 20 стагоддзі выйшла шматтомная ўніверсальная беларуская энцыклапедыя. Яна склала 12 тамоў. Ёсць галіновыя энцыклапедыі, а таксама персанальныя і рэгіянальныя. У Беларусі персанальныя энцыклапедыі прысвечаныя Францыску Скарыне, Янку Купалу, Максіму Багдановічу.
    Рэкі свету — прыродныя вадзяныя патокі, якія цякуць у выпрацаваным паглыбленні. Рэкі сілкуюцца за кошт вады з паверхні і падземных крыніц. Найвялікшыя рэкі свету: Амазонка — працяг
    ласцю 7100 кіламетраў, Ніл — 6650, Янцзы — 5800, Місісіпі з Місуры — 5969, Хуанхэ — 5464, Амур — 4440 кіламетраў. У Беларусі найболей вялікія рэкі — Дняпро, Дзвіна, Нёман, Прьшяць, Бярэзіна.
    ПАДАРОЖЖА Ў ЧАСЕ
    Кубінскія маркі апавядаюць пра Беларусь. Дзівоснае паштовае адкрыццё... крыніцы паноў Ельскіх. Новая прастора.
    Максім дастаў нажніцы, акуратненька абрэзаў канверт з аднаго боку. I выцягнуў адтуль складзены ўдвая аркушык. Ліст хлопчык не стаў чытаць, а паштовыя маркі выклаў на стол ля камп’ютара. Серыя складалася з пяці мініяцюр. Адна з іх паўтарала тую марку, якая ўпрыгожвала канверт. На другой, коштам у 3 сентава,— «дудуткаўскі» млын. На трэцяй, яшчэ болей дарагой — у 5 сентава, быў намаляваны маёнтак Аляксандра Карлавіча Ельскага ў Замосці: звычайная, як па сённяшнім часе, драўляная хата. Мо крыху большая, даўжэйшая за тыя аднапавярховыя дамкі, што захаваліся на фотаздымках з альбома Максімавага прадзеда альбо на тых паштоўках з падручніка Уладзіміра Аляксеевіча Ліхадзедава,
    ^Ш 23 О^>
    па якім яшчэ ў трэцім класе школьнікі сталіцы вывучалі прадмет «Пра Беларусь апавядаюць старыя паштоўкі». Чацвёртая — праваслаўная, Пакроўская, царква ў Дудзічах. Пятая, і каштуе яна даражэй за іншыя — 15 сентава, асабліва ўразіла хлопчыка. На марцы — крыніца сядзібы Ельскіх. Праўда, яна не зусім такая, якая была вядомая Максіму з экскурсіі ў «Дудуткі». На выяве не было той дахоўкі, што ўзвышалася зараз. Бярвенцы, здаецца, ураслі ў зямлю. Цікава, дзе кубінскія паштары знайшлі такую выяву?.. Наагул не так і шмат фотаздымкаў засталося, звязаных з родам Ельскіх і іх сядзібамі ў Дудзічах і Замосці.
    Хлопчык доўга ўглядаўся ў малюнак крыніцы. Праз якую хвіліну хлопчыку падалося, што ад кавалачка паперы павеяла асаблівай прахалодай. Юны філатэліст прыгадаў загадку пра крыніцу: «Чыстае, харошае, цэлае лета цвіце, а насення няма».
    Раптоўна — на крайні выпадак так падалося хлапчуку — празрыстая блакітная крыніца захвалявалася, ажыла. Па воднай паверхні пабеглі цені, а насамрэч яны аказаліся... літарамі. Максіму карцела сябе ўшчыкнуць. «Няўжо такое можа быць? Як гэта так — на кубінскай марцы літары выкладваліся ў беларускія словы...» Неверагодна здзіўлены, Максімка чытаў уголас:
    — «Таямніцы раскрываюць крыніца...— Кожнае слова было выпісана ў асобны радок. Па нейкім часе ўвесь слупок пераўтвараўся ў хвалі. А следам вырасталі новыя словы. Яны, трапяткія, дрыготкія, не адразу станавіліся зразумелымі: — ...паноў Ельскіх, рака Пціч. Адгадку хаваюць архівы...» I што далей? Няўжо маркі могуць так усё перавярнуць?..
    лЫІ 24 ©«?>>_
    Максімка, які з самага маленства быў прывучаны не спяшацца з рашэннем, крыху разгубіўся. Падзеі, што адбываліся вакол яго, хаця і падаваліся не зусім зразумелымі, усё ж штурхалі да нейкіх дзеянняў, прымушалі рухацца. Але куды, у які бок ісці?.. Хлопчык яшчэ раз пільна ўгледзеўся ў блакітныя, сінія і іншых колераў адценні, ваўсю шматфарбнасць самай дзіўнай на свеце з марак, што трапляліся яму за ўсё жыццё. Тата апавядаў пра дамініканскія паштовыя мініяцюры, зза якіх разгарэліся памежныя спрэчкі: на малюнках марак Дамініканскай рэспублікі ў 1900 годзе мастакі «адцяпалі» частку Гаіці. «Філатэлістычныя наступствы» мелі і войны 1879—1883 гадоў паміж Чылі, Перу і Балівіяй. Узгадаў і «паштовую вайну» паміж Вялікабрытаніяй і Венесуэлай... Але каб маркі былі тэлеграфам, ды яшчэ гістарычным!.. Такое ўявіць цяжка!..
    х$^ 25 чМ>
    Падказкі ад Дзеда Усяведа
    Сентава — дробная разменная манета на Кубе. Адзін сентава — адна сотая частка аднаго песа.
    Кошт маркі — гэта пазнака, надрукаваная на паштовай марцы, якая адлюстроўвае грашовую суму, на якую будуць аказаныя паштовыя паслугі, калі вы прад’явіце менавіта гэтую марку.
    Крыніца — выхад падземных вод на зямную паверхню на сушы альбо пад вадою. Бываюць крыніцы прэсныя і мінеральныя. Паводле тэмпературы крыніцы падзяляюць на цёплыя і халодныя, кіпячыя і гарачыя.
    ЗНАЁМСТВА 3 ЛЕКАВІКОМ
    На «дудуіпкаўскім» млыне. Знаёмства з жывым гербарыем Ельскіх. Клопаты Лекавіка. Цудадзейная сіла крынічнай вады.
    Чым далей углядаўся Максім у крынічны блакіт, тым болей апынаўся ў палоне невядомай прасторы. У нікуды сыходзілі сцены пакоя. Прыадчыняліся новыя, дагэтуль незнаёмыя краявіды. Хаця, не... Нешта ўсё ж Максіму падавалася і вядомым. Уважліва агледзеўшыся, хлопчык зразумеў, што знаходзіцца
    •е^ 26 ЙН^.
    на беразе воднага парку ў дудзіцкай сядзібе Ельскіх. Крыху, праўда, тузанала плечы. Як быццам восеньскі замаразак прабег па спіне. Але, зірнуўшы ўгору, Максімка пабачыў светлае неба. Сонечныя праменьчыкі прабіваліся скрозь лістоту высокіх дрэў. Што ж, восень — на дню пагод восем. Хлопец яшчэ колькі хвілін аглядаўся наўкола, ловячы тварыкам вераснёўскае сонейка. Ці не пра яго такую загадку даўнымдаўно прыдумалі: «У горадзегарадзе плыве талерка па вадзе?..» Максімка і іншую загадку пра сонейка ўспомніў: «Ні стучыць, ні гручыць — у ваконца глядзіць...»
    Хлапчына затрымаўся вачыма на магутным асілкудубе. Поруч з ім нячутна гушкала свае галінкі прыгажунярабіна. За лічаныя метры ад яе схавалася яшчэ адна сястрьгчка. Ды лістота, якая набралаў сябе фарбаў, тыя ховы выдае з галовай. А вось і ўзноўлены музейшчыкамі млын.
    На млыне, відаць, нікога гэтым разам не было. Яно і зразумела: большасць экскурсій ужо мінула. А млын для іх і працуе — каб паказаць, як жа раней, дзвесцетрыста гадоў таму, збожжа пераўтваралася ў муку. Праўда, Максімку падалося, што на коле, бліжэй да вады, сядзіць нейкая дзяўчына. Падышоў бліжэй: «Няўжо русалка?!.» Дзяўчына павярнулася да хлопчыка тварам, страсянуўшы доўгія прыгожыя валасы. Максімка спужана азірнуўся па баках, а пасля павярнуў на сцяжынку, што вяла да лугавіны. Праз хвілінудругую апынуўся на велізарнай прыгожай паляне, запоўненай кветкамі.
    «Дык гэта ж прыродны гербарый, створаны Ельскімі! Толькі кветкі ў адрозненне ад засушанага гербарыя тут сапраўдныя, жывыя»,— узгадаў Максімка
    даўнюю экскурсію па «Дудутках». I адразу вымушаны быў азірнуцца. За спінаю ўхлапчаняці пачулася выразнае пакрэхтванне. Павярнуўся і апынуўся проста перад сівенькім дзядком, які прыладаваўся на вялізным валуне на ўскрайку паляны. Невысокага расточку, ладны не па гадах. I з твару, пакрытым сівой барадою, дужа прыязны.
    — Ты хто? — усё ж трывожна запытаўся Максімка.
    — Клічуць мяне Лекавік! Так і жыву тут, сярод лекавых траў, кветак, якія сабраныя разам зза пільнасці і дбайнасці разумнага пана Ельскага. I мяне шаноўны Аляксандр Карлавіч, выпадкова пабачыўшы на лузе каля Азярычына, запрасіў сюды, на незвычайную паляну. Тады шмат якія травы і многія кветкіпрыгажуні былі зусім незнаёмыя насельнікам мясцовых паселішчаў. I Аляксандр Карлавіч вельмі перажываў, каб людзі не нашкодзілі самі сабе, блытаючыся ў лекавых травах. Здараецца ж, адну хваробу каторая лекавая кветачка і лекуе, а другой спрыяе... А іншаму чалавеку, у якога некалькі хвароб сышліся, дык і лекі трэба адмысловыя, з тых, што іншым не падыходзяць... Вось я і апякуюся, каб такая прыгажосць бяды не нарабіла. А што да пана нашага, то ён усё на карысць грамадзе імкнуўся рабіць, для люду мясцовага стараўся. Гэта пра яго, Ельскага, казаць трэба: «Свая сярмяжка няцяжка...» I такая ўжо мілосць была ва ўсе гады сярод «гербарыя Ельскага», што, здаралася, і пакідаць гэтую мясціну не хацелася. Зробленае, выгадаванае Ельскім, падгледжанае ім у простага люду і з кніжак выведанае, акурат і спрыяла таму, што мясціна гэтая не іначай як святой палянай падавалася. I жыхары Дудзічаў, Замосця, іншых