Крыніца паноў Ельскіх
Алесь Карлюкевіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 47с.
Мінск 2014
^ 28 В^
панадпцічанскіх вёсак так упадабалі адпачынак сярод кветак, што часам ледзьве я паспяваў і схавацца тут альбо ў іншую мясцінку збегчы.
— А вы хіба не ўвесь час тут жывяце? — асвойтаўшыся і супакоіўшыся, Максім перайшоў на
л^ 29 ЙВ*й>~
«вы», так, як і трэба заўжды звяртацца да дарослых і незнаёмых людзей.
— He, Максімка, прапіска ў мяне па трох адрасах.
— Дзівішся, што ведаю, як цябе клічуць?.. Ая шмат чаго ведаю. У галаве маёй, як і ў кнізе: усё там — і зямля, і неба, і вада. I ведаю, чаму ты сюды з гарадской мітусні прыляцеў... Але ж ты пытаешся пра маю прапіску. Меў бы пашпарт, то адразу тры адрасы ў ім было б: на паляне — валун вось гэты, бліжэй да ракі — млын, а яшчэ — лазня ў халоднае надвор’е, у лютую зіму. Служба мая — пры травах і кветках. A вось адпачываю ля млына, на млыне. Часам нават з
_лз^ 30 ^ййк
Вадзяніком спрачаемся, каму на коле спаць. Словам, ёсць вада — п’ю віно, вада ўцячэ — вінцо адляціць...
— Вось і ў вас клопат за ваду. Без яе і млын не млын... А што ж будзе, калі вада сыдзе з ракі?.. I якая пасля таго Пціч рака?
— А ты ведаеш, чаму наша рака такую назву мае — Пціч?.. Яна ж да птушкі падобная — пакручастая, хуткаплынная... Здаецца, восьвось у вырай паляціць...
— Прызнаюся, што чую пра гэта ўпершыню. Але, даражэнькі Лекавік, хвалюе мяне не толькі лёс ракі, але і лёс весляра Собаля, які знік у таямнічым віры, знік разам з чоўнам, на якім змагаўся за перамогу. У ратавальнікаў ёсць думкі, меркаванні, што дзеля гэтага варта спыніць раку...
Лекавік абхапіў сваёй стомленай вузлаватай рукою сівую бараду. Вострым паглядам вачэй нібыта працінаў хлопца наскрозь. Максім адчуў, як хутчэй затахкала сэрца, часцейшымі сталі ўдары пульсу.
— Мілы дружа, даспадобы ты мне сваім перажываннем за людзей, тваім болем за раку, які ў цябе сядзіць унутры. Ды не буду болей хвалу табе спяваць. Бо, шчыра кажучы, тады слова срэбра, калі справы — золата. А ратаваць добрых людзей — першы і галоўны мой клопат.— Лекавік пазіраў проста ў вочы хлапчаняці.— Але рабіць гэта трэба з розумам, каб іншым не нашкодзіць. I вада ж жыць хоча! Навошта спыняць раку?!. Трэба толькі паспрабаваць выратаваць таго чалавека на чоўне... Мне падаецца, што клопат у нас агульны. I ўсю працу трэба па чарзе зрабіць... Вось мяркуй, Максімка, сам, што будзе, калі мы такі план выбудуем. Спярша трэба пранікнуць у тыя лёхі, куды неўтаймаваная вада занесла весляра.
^^ 31 ^>.
Пасля — ажывіць спартсмена. I толькі затым вярнуць на бераг Пцічы.
— Усё правільна кажаце. Але ж лёгка сказаць... Як жа гэта ўсё зрабіць?
— Усяго не ведаю і я. У адным упэўнены дакладна: нам мусяць дапамагчы крыніца і самі Ельскія. I табе, наколькі я магу прачытаць у тваіх думках, ужо быў знак на тое... Цудадзейная сіла крынічнай вады, як бачу я за шматлікія леты і зімы, што жыву ў гэтай старонцы, многім спрыяла ў ратаванні здароўя, многім сілы давала на самыя розныя здабыткі і здзяйсненні. А як дабрацца да весляра — пра гэта давай паспрабуем запытацца ў саміх Ельскіх...
— Хіба ж гэта магчыма — Ельскіх, якія гаспадарылі ў дудзіцкай старане два стагоддзі таму, даўно няма сярод жывых...
— Затое ёсць сабраныя імі веды і памяткі. Важна толькі ўмела іх скарыстаць. Але не будзем губляць часу і пойдзем да крыніцы.
<^^@ 32 6В^^
Лекавік прыўстаў з валуна. Махнуў рукою, запрасіўшы за сабою Максімку. А дарогі тае сцежкаю праз луггербарый і пасля мастком праз Пціч і было ўсяго ды нічога — мо на нейкія паўгадзіны. Ля крыніцы, як ні дзіўна,— пуста. Прыгожы керамічны кубак з барэльефам майстра, што высякае ў круглым камені жорнаваў барозны, вісеў на адмысловым цвіку. I цвік той, і кубак зробленыя ў гонар таленавітага рамесніка,— усё гэта з «дудуткаўскіх» майстэрняў. Ганчары і кавалі тут нібыта праз стагоддзі сваё майстэрства пранеслі. Лекавік уважліва паглядзеў на Максімку:
— А я табе яшчэ адну загадку хачу падараваць...
— Дык загадкі ж не адгадкі...
— А вось адгадаеш, значыцца і новымі ведамі авалодаеш. А які падарунак за веды можа быць даражэйшым?.. Вось паслухай:
Нарадзіўся я ў цені бясконцым, He бачыў ні месяца, ні сонца; Дабраліся да мяне людзі, Прабілі наскрозь мне грудзі, Жалезным абручом падпаясалі I танчыць казалі.
— Дыкгэтажорнавы камень, жорны,—усцешыўся Максімка.
Хлопчык зачэрпнуў чысцюткай як сляза вады. Выпіў палову кубка. Хацеў было паставіць на дол пасудзіну, каб перавесці дыханне. Але ўзмахам рукі Лекавік перапыніў хлапчука. Максімка маўкліва дапіў сцюдзёную ваду.
— Цяпер ты набраўся моцы — і многія справы табе падуладныя.— Лекавік раптоўна пачаў драбнець і знікаць літаральна на вачах. Хлопчык хацеў яшчэ
**®^ 33 Оій^
нешта запытацца, але не паспеў. Данёсся толькі зусім сцішаны голас: — Азірніся вакол крыніцы і астатнія таямніцы ты адкрыеш сам. Глядзі ўважліва, разважай настойліва.
Падказкі ад Дзеда Усяведа
Вадзяны млын — мукамольны млын, які прыводзіўся ў рух энергіяй вады. Будаваўся на беразе ракі ці праточнага возера. Паўстаў з пары круглых апрацаваных камянёў з вертыкальнай воссю кручэння — асноўны рабочы орган ці механізм. Верхні камень прыводзіўся ў дзеянне ад вадзянога кола — сілай вады, якая падала.
Гербарый — калекцыя засушаных раслін. Здараецца, што гербарыем называюць і жывы раслінны асяродак, дзе наўмысна сабраныя віды самых розных раслін. Прыклад — «жывы гербарый» Аляксандра Ельскага.
Жорны — ручны млын, які складаецца з двух гладка абчэсаных круглых камянёў, з дапамогаю якіх зерне пераціраецца на муку.
^ 34^
РАШЭННЕ ПАДКАЗВАЕ КУБІНСКІ ПРАФЕСАР
У памагатых — камп’ютар, які чытае думкі. Электронная размова са спадаром Радрыгесам. Знойдзены феналагічны дзённік Ельскіх! Пціч — любімая рака прафесара з Гаваны. Таямніцу падказваюць запісы Ельскіх. Максімка ведае, што трэба рабіць!
Максімка прыўзняў галаву. Леварук ад крыніцы стаялі велізарныя драўляныя слупы. Яны трымалі на сабе ўкладзеную ў дубовую раму металічную мапу. Фарбамі, якія, пэўна ж, не баяліся ні снегу, ні дажджу, былі нанесеныя назвы гарадоў: Варшава, Кракаў, СанктПецярбург, Масква, Вільня, Калінінград, Прага, Львоў, Мінск, ІванаФранкоўск, Луцк, Астрог, Пскоў, Рыга...
Гэта былі адрасы, дзе дакладна альбо магчыма захоўваліся вялікія і малыя часткі колішніх багатых гістарычных архіўных і калекцыйных збораў Ельскіх. Была на металічнай мапе і адна чырвоная лямпачка, што бясконца мігцела. Подпісаў пад ёю — ніякіх. Але затое мелася на мапе і рысачка, што падводзіла да пафарбаванага ў мяккі арабінавы колер невялікага
.^^ 35 йП^
экрана. Над ім гарэла табло: «Пароль». Максімку доўга не давялося ламаць галаву. Ці то Лекавік неадступна сачыў за кожным ягоным крокам, ці то крынічная вада спрыяла... Але досыць было падумаць: «Таямніца музея Ельскіх» — як бялюткай чысцінёю засвяціўся экран надкрынічнага камп’ютара. Хлопчык пабачыў знаёмы сайт Дудуткі.бай. Падумаў: «Як выратаваць Собаля?» У акне сайта з’явіліся наступныя словы: «Адгадкі прыходзяць удзячным». Максім зразумеў, што ён вядзе электронны дыялог з суперкамп’ютарам, які здольны чытаць думкі. Але, відавочна, суразмоўца хлапчука знаходзіцца яшчэ на такім узроўні, калі не ўспрымае доўгіх разважанняў, а працуе з лаканічнымі і кароткімі думкамі. Максім «адправіў» новы сігнал: «Мне трэба патрапіць у пцічанскі вір, дзе згубіўся Собаль». Камп’ютар вытрымаў даўжэйшую за ранейшую паўзу і толькі тады «загаварыў»: «Шлях да гэтага ведае гаспадар феналагічнага дзённіка Аляксандра Ельскага». Што азначае феналогія, Максім ведаў з тых самых школьных урокаў «Шануй прыроду!». Нават сам спрабаваў з дня ў дзень запісваць звесткі пра тое, калі дождж ішоў ці выпадаў снег. А яшчэ — пра буйны град, які пазбіваў на бабуліным агародзе цыбулю. Такія назіранні, застаючыся на стагоддзі, дапамагаюць пасля ўзнавіць агульныя карціны клімату. Спрыяюць дакладнасці прагнозаў надвор’я. Але ж дзённік... «Назіранні Ельскіх даўно згубленыя...» Паўза атрымалася яшчэ даўжэйшай. У акне засвяцілася не зусім прыемная адзнака: «Некарэктнае сцвярджэнне». Максім спяшаўся думаць: «Іначай бы дзённікі былі надрукаваныя».— «Ты дзівіўся сёння, што «Дудуткам» і Ельскім прысвячаюць паштовыя маркі нават на Кубе...» — «Няўжо
прафесар Радрыгес нешта ведае?..» — «Я толькі магу звязаць цябе з Кубай. Астатняе высвятляй сам...»
Дудуткі.бай застракацелі рознакаляровымі малюнкамі. Недзе толькі праз хвіліну на экране ўсталяваўся вялікі фотаздымак. 3 яго проста на Максімку паглядаў незнаёмы дагэтуль чалавек, які сядзеў пры стале з камп’ютарам... Цяпер ужо размаўляць пачалі па скайпе...
— Будзем знаёміцца. Я — сябар твайго таты па філатэлістычных вышуках,— данеслася з экрана чысцюткая беларуская мова.— Клічуць мяне Эрнэста Радрыгес. Працую прафесарам Гаванскагаўніверсітэта. Нам не патрэбны перакладнік... Беларускую мову, як і астатнія дзесяць славянскіх, я ведаю дасканала. У нашым універсітэце асабліва шануюць незалежную
^Ы^ 37 0©
краіну Беларусь. I мы, кубінцы, няпроста, праз многія выпрабаванні дамагліся сваёй незалежнасці...
— Тата апавядаў, што вы займаецеся гісторыяй рэк, вывучаеце іх паводзіны ў самыя розныя часы.
— Так, і выдатна ведаю вашую Пціч. У мяне нават ёсць яе здымкі ў тых мясцінах, дзе рака найболей шырокая,— ля Дараганава і Парэчча. Гэта на Асіповіччыне, калі не памыляюся, і на памежжы Пухавіцкага і Старадарожскага раёнаў. Унікальныя паводле сваёй прыгажосці мясціны!
— Так, мне тата казаў, што яшчэ зусім нядаўна там вадзіліся велізарныя самы...
— Самы і зараз ёсць у многіх вашых рэках і нават азёрах... Дарэчы, гэта я і ўгаварыў кубінскую пошту выдаць серыю марак да юбілею музея «Дудуткі». Дзве рэчы мяне падштурхнулі. Папершае, і ў нас надаецца ўвага ўзнаўленню даўніх асяродкаў. Як прыклад — індзейская вёска з маленькіх астравоў паблізу Кубы. Падругое, год таму на аўкцыёне Сотбіс наш Гаванскі ўніверсітэт набыў у аднаго састарэлага польскага эмігранта сшытак з феналагічнымі назіраннямі, якія вяліся ў сям’і Ельскіх з даўніх часоў. Ужо колькі месяцаў я чытаю гэтыя запісы, расшыфроўваю «цёмныя мясціны». I буду ўсцешаны, калі мае разгадкі спатрэбяцца Беларусі, Польшчы, Расіі альбо іншай краіне славянскага свету... Трагедыя, што здарылася на Пцічы, калі добра падумаць, не такая ўжо і страшная. Я раскажу табе, як патрапіць у тую прастору, дзе апынуўся спартсмен. У феналагічным дзённіку Ельскіх ёсць і запісы з ранейшых першакрыніц, са старадаўніх летапісаў. Вось паслухай: «...потрясесяземля». Гэта—праземлятрус, які адбыўся ў ваколіцах Дудзічаў яшчэ на пачатку другога