Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты
Выдавец:
Памер: 248с.
Мінск 1996
Камітэт па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь
Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Беларускае генеалалчнае таварыства
МАЛЫ ГЕРБОЎНІК НАВАГРАДЗКАЙ ШЛЯХТЫ
Мінск 1996
ББК 63.2(4Бен) М 20
УДК 929.5(476)
Рэцэнзенты — кандыдаты гістарычных навук А.М. Міхальчанка, С.Я. Рассадзін
Аўтарскі калектыў:
А. Гануш, А. Леўчык, С. Рыбчонак, А. Шпунт, Зм. Яцкевіч
Складальнік С.А. Рыбчонак
Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты. Склад. С.А. РыбМ 20 чонак; маст. А Леўчык: -Мінск., БелНДІДАС,1996. -161 с.
Кніга з'яўляеца першай спробай у беларускай гістарычнай навуцы стварэння генеалагічнага выдання кшталту гербоўніка. Змешчаны матэрыялы па генеалогіі 202 родаў. якія паходзілі з Наваградзкага ваяводства, або стала пражывалі ў ім. падаюцца звесткі прагербы, якімі яны карысталіся, валоданне маёнткамі, наданне пасад і ўрадаў, іншая інфармацыя.
Разлічанана гісторыкаў, этнографаў, краязнаўцаў, усіх тых, хто цікавіцца каранямі сваіх продкаў і даўняй гісторыяй Беларусі.
Мастак АЛеўчык Кампутарны набор Ж.Рыбчонак Мжет У.Вяроўкін-Шэлюта
М 9290500000
ББК 63.2(4Бем)
© А.Гануш, А.Леўчык, С.Рыбчонак,
А.Шпунт, Зм.Яцкевіч, 1996
© А.Лсўчык, малюнкі гсрбаў, 1996
© БелНДІДАС, 1996
ДАЧЫТАЧА
Гкрад вамі першае навуковае выданне, падрыхтаванае Беларускім генеалагічным таварыствам (БГТ) Наша таварыства было створана 6 верасня 1994 г., каб спрыяць развіццю генеалагічнай навукі на Беларусі, каардынаваць дзейнасць гісторыкаў і генеалогаў-аматараў па вывучэнню сямейнай гісторыі, прапагандаваць і распаўсюджваць гістарычныя веды сярод насельніцтва. абуджаць цікавасць да гісторыі свайго рода
У лік сябраў таварыства ўвайшлі многія гісторыкіархівісты, якія маюць непасрэднае дачыненне да генеалагічных доследаў. Разам з імі працуюць і даследчыкіаматары. якія цікавяцца сямейнай гісторыяй. Таварыства аказвае дапамогу ў генеалагічных пошуках як грамадзянам Беларусі, так і выхадцам з яе тэрыторыі. і іх нашчадкам.
На першым этапе дзейнасць БГТ зводзілася ў асноўным да метадычных парад і практычнай дапамогі тым, хто жадас ведаць свой радавод. ГІадрыхтоўка гэтага зборніка сведчыць. што мы выходзім на новы ўзровень апрацоўкі і публікацыі генеалагічных крыніц. Зборнік прысвечаны матэрыялам па генеалогй шляхты Наваг радчыны аднаго з найбольш багатых на гістарычнае мінулае куткоў Беларусі.
У далейшым мы плануем зрабіць публікацыю матэрыялаў рэгулярнай. У нашы намеры ўваходзіць выданне шэрагу археаграфічных публікацый і даведнікаў. 3 іх чытач зможа даведацца, якія крыніцы па генеалогіі шляхецкіх, сялянскіх і мяшчанскіх родаў захоўваюцца ў архівах Беларусі, а таксама за яе межамі, якога кшталту інфармацыя змяшчаецца ў іх.
У прыватнасці, у нашы намеры ўваходзіць выданне матэрыялаў, прысвечаных павятовай шляхце Аршаншчыны і іншым рэгіёнам Беларусі. Збіраемся мы апублікаваць і даведнікі пра масавыя генеалагічныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным
архіве ў Гродна і Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску. каталог метрьтчных кніг з архіваў ЗАГСа, іншыя матэрыялы.
Сябры таварыства спадзяюцца, што распаўсюджанне гэтай інфармацыі будзе і надалей абуджаць цікавасць да генеалогіі, спрыяць аднаўленню сямейнай гісторыі мільёнаў нашых суайчыннікаў.
Магчыма, у кагосьці з зацікаўленых чытачоў ці патэнцыяльных спонсараў узнікнуць прапановы наконт выдання генеалагічных матэрыялаў. Кіраўніцтва БГТ з задавальненнем прыме іх па адрасу: Рэспубліка Беларусь, 220048, г. Мінск. вул. Калектарная, д. 10, пакой 208.
Вячаслаў Насевіч, кандыдат гістарычных навук, супрэзідэнт Беларускага генеалагічнага таварыства
Прадмова
Дзе мой край? Та.м, дзе вечную песню пяе Белавежа. Там, дзе Нёман на захадзс помніць варожую кроў, Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы I нішнёвыя хаты глядзяцца ў віырокі Дняпро.
Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны, як скалы, ударыш, і помшна меч. Дзе мой край7 Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі.
Мы клянемся табс, што ніколі,
Ніколі, НІКОЛ!.. He кінем цябс.
Уладзімір Караткевіч. Бсларуская песня.
Наваградчына калыска старадаўняй Літвы, сэрца магутнейшага ў Еўропе 14-16 ст. гаспаларства — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ ). Можна доўга разважаць, адкуль пайшла Беларусь.але бясспрэчна адно. на цудоўнейшых наваградзкіх узвышшах, лясах і азёрах, неаднойчы апетых класікам» беларускай, польскай і іншых літаратур. з даўніх часоў жывуць нашы людзі.
Наваградак, паводде археалагічных звестак, узнік у 10 ст. як умацаванне на мяжы з Літвой. Першы ўспамін у пісьмовых крыніцах і 252 г. 3 таго ж часу ён становіцца рэзідэнцыяй Вялікіх князёў літоўскіх, а з 1416 г. у горадзе таксама размясцілася праваслаўная мітраполія ВКЛ. 3 1507 г цэнтр Наваградзкага ваяводства і павета, дзе знаходзіліся ўсе ўрадавыя ўстановы, праходзіл) Соймікі. a з 1581 г. і сесіі Галоўнага Трыбунала ВКЛ Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся спачатку ў ЛітоўскаВіленскай. потым у Літоўска-Гарадзенскай і. нарэшце. з 1842 г павятовы цэнтр Мінскай губерні.
3 наваградзкіх зямель славутыя Міндоўг. Войшалк і Вітаўт пачыналі нялёгкае аб’яднанне беларускіх зямель у
адзіную дзяржаву' каб супрацьстаяць моцным і жорсткім ворагам крыжакам і мангола-татарам; тут пісалі свае творы знакамітыя на ўвесь свет паэты, філосафы і асветнікі А.Міцкевіч, У.Сыракомля, Я.Чачот, Т.Зан; з Наваградзкага ж ваяводства паходзяць І.Дамейка, У.Барзабагаты, іншыя змагары за волю нашай шматпакутнай Бацькаўшчыны.
А колькі славутых родаў. якія баранілі нашу Айчыну ад крыжакоў, татараў ды іншых заваёўнікаў, што проста і самааддана служылі ёй кожны дзень, застаюцца пакуль што невядомымі. Несумненна, што ў першую чаргу гэта была шляхта, якая складала на Беларусі 8-12 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва. Таму не выпадковы зварот менавіта да генеалопі гэтага саслоўя.
Трэба адзначыць, што гэта першае на Беларусі выданне падобнага кшталту. Да гэтага мы мелі тэндэнцыйна напісаныя польскія і расійскія гербоўнікі. якія змяшчалі інфармацыю пра найбольш знакамітыя, пераважна, магнацкія роды.
Гісторыя гэтай кнігі пачалася яшчэ ў 18 ст.. а калі быць больш дакладным за два тыдні да нараджэння Адама Міцкевіча. Пасля далучэння да Расійскай імперыі, уся беларуская шляхта, згодна маніфеста Кацярыны II, павінна была рабіць вывады (радаводы) ў спецыяльна створаных пры губернскіх дваранскіх дэпутацкіх сходах вывадовых камісіях. Вось і прыйшлося наваградцам ездзіць у Вільню на паклон да тагачаснага маршалка графа Людвіка Тышкевіча.
Пратаколы вывадовых камісій з'яўляюцца першай і галоўнай крыніцай па шляхецкай генеалогіі. Яны складаліся наступным чынам: ішіяхціч паведамляў звестю. пра свае паходжанне (адкуль і ад каго), г.зн. радавод, які падмацоўваў дакументамі (арыгіналамі ці выпісамі), пасля чаго камісія прызнавала (або не прызнавала) яго ў дваранстве Расійскай імперыі. Трэба адзначыць, што ўмовы прызнання, ў канцы 18 пачатку 19 ст. былі досыць лёгкімі: прызнавалі нават па пасведчаннях ураднікаў і абывацеляў таго павета, дзе жыў вывадзіўшыйся. Пазней умовы прызнання станавіліся больш жорсткімі: патрабаваліся дакументы на валоданне прыгоннымі, чаго
шляхта амаль не мела, належным чынам аформленыя і завераныя выпісы і, нарэшце, зацверджанне з боку Дэпартамента герольдыі пры Сенаце.
Дадзены гербоўнік уключае радаводы 202 родаў, выводзіўшыхся непасрэдна з Наваградзкага пав у 17981801, чые пратаколы былі запісаны ў кнігах Віленскага дваранскага дэпутацкага сходу (ДДС). Некаторыя з іх пазней рабілі вывады і ў Мінскім ДДС. але перш за ўсё. вялікую цікавасць маюць звесткі пра роды, што выводзіліся потым па Віленскай і Гарадзенскай губернях (віленскія матэрыялы сёння амаль што не даступны беларускім даследчыкам, а гарадзенскія згарэлі яшчэ ў канцы 19 ст.), або не выводзіліся навогул. Да таго ж першыя вывады змяшчаюць значна больш праўдзівай інфармацыі, чым пазнейшыя, калі шляхта магла падпрацаваць свой радавод з улікам наяўных дакументаў. Таму несумненна, што выданне гэтых матэрыялаў. якія знаходзяцйа сёння: арыпналы ў Віленскім, а копіі часткова ў Мінскім і Гарадзенскім гістарычных архівах. будзе мець вялікую цікавасць і значную карысць для ўсіх. хто вывучае гісторыю і краязнаўства Наваградчыны
Крыху слоў пра методыку апрацоўкі і схему апісання аўтарамі згаданых пратаколаў:
1) Звесткі, якія выводзіўшыеся падавалі як вядомыя з летапісаў, літаратуры, ці па родавых паданнях, аддзелены ад рэальнай генеалогіі і вынесены ў своеасаблівы ўступ да артыкула;
2) Асноўная частка артыкула ўключае апісанне рэальнага радавода з пазначэннем родапачынальніка, роднасных сувязяў і дакументаў пра валоданне маёнткамі. судовыя справы, наданні пасад і г.д., якія выводзіўшыеся прадстаўлялі ў доказ свайго паходжання. Прадстаўнікі роду, што рабілі вывад, у тэксце падкрэслены. Усе матэрыялы падаюцца адпаведна тэксту з найбольшым набліжэннем да арыгінала, які напісаны па-польску, асабліва, што тычыцца імёнаў, прозвішчаў і назваў населеных пунктаў. Выяўленыя недакладнасці, памылкі ці заўвагі аўтара вынесены ў спасылкі. Матэрыялы якіх-небудзь іншых прац па генеалогіі, змешчаных у гербоўніку родаў, не далучаліся:
3) У канцы артыкула падаюцца звесткі аб даце прызнання вывада (у дужках па новаму стылю. з пачатку 1800 — толькі па новаму), што неабходна для ідэнтыфікацыі рода і правядзення далейшых пошукаў:
4) Малюнкі гербаў зроблены з арыгіналаў канца 18 ст., што захаваліся ў апрацаваных матэрыялах, а пры іх адсутнасці выкарыстоўваліся тыповыя малюнкі з гербоўніка Boniecki A.Herbarz Polski. т.1-14. Warszawa, 18991911, прац Szymanski J.Herbarz sredniowieczliego rycerstwa polskiego. Warszawa, 1993 i Chrzanski St. Tablica odmian herbowych. Warszawa, 1909. Састаўныя часткі, сімволіка i колер гербаў падаюцца адпаведна прынятай геральдычнай традыцыі, Уласныя назвы гербаў, большасць якіх мае польскае паходжанне, пададзены ў форме дакладнай транскрыпцыі з арыгінала згодна нормаў сучаснай беларускай мовы
Стварэнне навуковага апарата мела значныя цяжкасці, што тлумачыцца, у першую чаргу нераспрацаванасцю праблем тэрміналогіі па генеалогіі і геральдыцы ў беларускай навуцы, але спадзяемся. што ён прынясе значны плён надалей.