Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты
Выдавец:
Памер: 248с.
Мінск 1996
Імянны паказальнік складзены наступным чынам: падаецца прозвішча з указаннем нумароў артыкулаў, дзе яно сустракаецца; роды, што ўвайшлі ў і ербоўнік, падкрэслены з азначэннем нумара адпаведнага артыкула дужкамі.
Выказваем вялікую ўдзячнасць старшыні Белкамархіва А.М. Міхальчанку. начальніку аддзела геральдыкі і генеалогіі Белкамархіва В.Л.Насевічу, дырэктару БНДі дакументазнаўства і архіўнай справы У.М.Міхнюку. дырэктару НГА Беларусі ў Мінску А.К.Галубовіч, агенцтву “Геронт-А” (за фінансавую падтрымку),^ Суддзі Выводнаму Згуртаваньня Беларускай Шляхты Ў.М.Вяроўкіну-Шэлюту, С.Я.Рассадзіну, С.Ф.Адамовіч, І.І.Сухаверх, В.Каўтуневічу і ўсім іншым, хто спрыяў напісанню і выданню гербоўніка.
Шаноўны чытач! Жадаем табе задавальнення ў чытанні гэтай кнігі і спадзяемся, што яна прынясе карысць кожнаму беларусу ў нашай любімай Бацькаўшчыне.
С.Рыбчонак, З.Яцкевіч
АСНОВЫ ГЕРАЛЬДЫКІ
Геральдыка — навука аб гербах, якая з’яўляецца адной здапаможных гістарычных дысцыплін. Мы можам бачыць, што грунтоўную частку ўсяго гербу складае шчыт з геральдычнымі выявамі, які дапаўняе шлем з яго атрыбутамі. 3 гэтага вынікае, што геральдыка — спадчына рыцарскай культуры. крыжовых паходаў і турніраў.
Першыя гербы з’явіліся ў Заходняй Еўропе ў 11-12 ст., што тычьшца Польшчы. то яна не ведала гербаў аж да канца 13 ст Разам з тым, пратагеральдычныя знакі змяшчаліся на шчытах, пячатках і іншых рэчах, але іх нельга блытаць з пазнейшымі гербамі. На
тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага гербы з’явіліся пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.
Герб — гэта знак. выкананы на аснове вядомых. дакладна вызначаных правілаў і з’яўляеіша адметным сімвалам асобы. рода, горада, дзяржавы. Слова “герб” — нямецкага паходжання, дзе яно мае іншы сэнс. У асобных дыялектах нямецкай мовы выраз мае рознае гучанне: arbi, arf, erwe, erbe, herbe y значэнні “зямля” (“глеба”), грунт, земская ўласнасць, і адначасова наследнік (спадчыннік) і спадчына. 3 нямецкай мовы яно перайшло ў чэшскую і польскую. У Чэхіі, як і ў немцаў, герб ёсць уласнасць толькі аднаго рода. адной назвы. У польскай мове гэта слова мае больш шырокі сэнс. Польскае — ‘‘.herb” , j чэшскае “erb” больш адпавядае нямецкаму “Wappen” (вытворная
ад “Waffen” — зброя).
Пераважная большаснь шляхецкіх гербаў складаецца з: шчыта. шлема. кароны ці завоя (“бурелёта”). клейнота, шлемавага намёта (мал. 1).
ШЧЫТ
Як ужо згадвалася, асноўным насіцелем гербу з’яўляецца шчыт — старажытны спадарожнік рыцара, але не кожны шчыт лічыцца геральдычным, хопь і меў бы якуюнебудзь выяву Такімі патрэбна лічыць падобныя на сапраўдныя баявыя шчыты, якія пры усім гэтым былі зручнымі для размяшчэння геральдычных выяваў. Вызначаюцца наступныя формы: — трохкугны старажытны (мал. 2а) ужываўся ў геральдыцы першапачаткова і меў выгляд роўнабедранага трохкутніка з аснаваннем 7/8 вышыні. Звычайна меў нахіл у правы ці левы бок, але звычай упрыгожваць шчыт каронай вымусіў перайсці да прамастаячых шчытоў. I калі першыя гербы былі простымі і наіўнымі па малюнку, то гэта форма не выклікала нязручнасці для размяшчэння геральдычных выяваў. Акрамя таго існуюць: французскі (мал. 26), нямецкі (мал. 2д), іспанскі (мал. 2в), англійскі (мал. 2ж), ромбавы (дамскі) (мал. 2е)
КОЛЕРЫ ГЕРАЛ ЬДЫЧНЫЯ (тынктуры)
Класічная геральдыка ведае наступныя асноўныя тынктуры: два металы (золата і срэбра) і пяць фарбаў (чырвоная, блакітная, пурпуровая, зялёная і чорная)
— золата (мал. 2а)
Гэты метал адлюстроўваецца кропкамі і з’яўляецца знакам розных дабрачьшнасцяў: справядлівасці, міласэрнасці, узвышнай душы. Яго ўжывалі таксама каб паказаць багацце, вялікадушнаспь і каханне.
Таму сярэднявсчныя геральдысты лічылі, што асобы,
меўшыя яго ў гербах, павінны былі больш чым хтонебудзь абараняць рыцарскую годнасць.
— срэбра (мал. 26)
Лічылася сімвалам хараства, справядлівасці. цнатлівасці. ад чаго ў малюнках гербаў пакідалі чыстымі (белымі) фігуры і частю з гэтага ме талу
— чырвоны ('мал. 2в)
У сярэднявеччы быў эмбле-
май мужнасці, доблесці, адвагі, а таксама сімвалізаваў сабой кроў, пралітую за царкву і манархаў.
Шафіроўкай колер адлюстроўваецца вертыкальнымі лініямі.
— блакітны (мал. 2г)
Сімвалізаваў сабой: цнатлівасць, годнасць. вернасць. бездакорнасць, а таксама неба. Графічна яго малююць гарызантальнымі лініямі.
— пурпуровы (мал. 2д)
Азначае годнасць, памяркоўнасць, шчодрасць. вярхоўную ўладу.
Пурпур рэдка скарыстоўваецна ў гербах Старажытныя геральдысты, у тым ліку Menestrier, зусім не дапускалі пурпура ў гербах, іншыя ж, напрыклад Colombiere, адносілі яго як да металаў, так і да фарбаў. Графічна яго адлюстроўваюць дыяганальнымі лініямі злева.
— зялёны (мал. 2е)
Сімвал надзеі. заможнасці. незалежнасці і радасці. Графічна яго малююць дыяганальнымі лініямі справа.
— чорны (мал. 2ж)
Сімвал жалобы (траўра), смутку, адхілення ад свецкіх уцех, разважлівасці і пакорлівасці. Чорны колер часта выбіраўся рыцарамі, якія жадалі пакінуць сваё імя не-
вядомым. Шафіроўкай азначаецца перакрыжаваннем вертыкальных і гарызантальных ліній, ці афарбоўваецца чорным колерам.
ШЛЕМ
Да 14 ст. гербам лічылі толькі шчыт без розных дадаткаў. Шлем з’явіўся ў Польшчы дзесьш ў 15 ст. Яго размяшчэнне абумоўлена размяшчэннем шлемавага клейнота. У шляхецкіх гербах звычайна адзін, радзей — два.
ШЛЯХЕЦКАЯ КАРОНА
У геральдыцы мае выгляд абруча, упрыгожанага пярлінамі і каштоўнымі каменнямі, з пяццю зубцамі: цэнтральны і два крайніх аздоблены лісцем сельдэрэя, астатнія два — пярлінамі. Гэтая карона мае таксама назву шлемавай, але ў гэтым выпадку яна павінна каранаваць шлем. Першапачаткова, дакладней у 13 ст., яна ўжывалася каралеўскімі асобамі, але ўжо ў 15-16 ст. ужываецца пераважна ў шляхецкіх гербах, у тым ліку і ў Польшчы. Радзей у польскіх гербах замест кароны ўжываецца завой. скручаны з тканіны, звычайна з двухгрох колераў. Болыдасць гэтых гербаў — іншаземнага паходжання.
КЛЕЙНОТ
У заходнееўрапейскай геральдыцы — шлемавыя фігуры, замацаваныя на вяршыні шлема, Акрамя таго, так называліся розныя аздобы, прылады і дадаткі, якімі рыцар упрыгожваў свой шлем, але ў польскай геральдыцы яны не мелі ніякага значэння і нават засталіся ў нас без назваў. Выраз kleinod пачаў ужывацца немцамі, яны ж упершыню пачалі выкарыстоўваць гэтыя фігуры на рыцарскіх турнірах (1286 г.). Старажьггнейшымі шле-
мавымі ўпрыгожваннямі нямецкіх рыцараў былі: арліныя крылы, рогі, розныя фантастычныя жывёлы і г. д. I толькі з другой паловы 14 ст. ён становіцца спадчыным і аднолькавым для ўсяго роду ці яго галіны. У Польшчы выраз клейнот часам ужываецца ў тым жа значэнні, што і герб шляхецкі.
Клейноты можна падзяліць на:
— таўталагічныя, у якіх змешчаны выявы як у шчыце (напр. Абданк. Порай, Лебедзь);
— таўталагічныя з аздобамі, калі на пер’ях. крылах ці іншьгх фігурах паўтараюцца выявы шчыта (напр. Ладдзя. Леліва. Троска, Шылінг),
— клейноты рыцарскія, незвязаныя з выявай у шчыце і з’яўленне якіх звязана з родавымі легендамі (напр. Агоньчык, Далэнга);
— фігуры, якія перайшлі ў клейнот са шчыта (напр. Корчак);
— клейноты як аздобы: паўлінавы ці страусавы пер’і.
ШЛЕМАВЫ НАМЁТ
Першапачаткова — ў выглядзе плашча, стужак, а пазней у выглядзе лісця аканта. Звычайна знешняя старана яго каляровая (чырвоная, блакітная і г.д.). падбой — металічны (золата, срэбра).
Андрэй Леўчык
L Абламовічы гербу «Абданк»
Pr. Мікалай. улддальнік фальв. Плёткі і Вызгаўшчына ў Лідзкім пав. (квіт на выплату падаткаў 1690), судзіўся з Бурцэвічамі (1682). Ян (нар. у 1706), сын Уладзіслава Мікалаевіча, валодаў пляцамі і сядзібай у
Троках, якія набыў ад Тамаша Ма(д)залеўскага (1738), загінуў на вайсковай службе, пакінуў сыноўЯкуба, Караля і Дамініка і дачку Разалію, што ўзяла шлюб з Корсакам.
3 іх Дамінік, каморнік троцкі, пазней камісар цывільнавайсковай і парадкавай камісіі. прадаў спадчынныя фальв. Ляўшаны і Жэрабяны Данілевічам (1775), а фальв. Таўгіняны ў Лідзкім пав. канюшаму ВКЛ Алсксандровічу (1786), меў у закладзе фальв. Беразовічы (Наваградзкі пав.), набыўтаксама ад абознага ВКЛ гр. Пацея фальв. Варвішкі ў Гарадзенскім пав. (1797), пакінуў сыноў Ігнацыя, Пятра і Адама.
Прызнаны ў дваранстве 31.12.1798(11.01.1799).
С.Рыбчонак
2. Абуховічы гербу «Ясеньчык»1
Рг. Фыш, ваявода смаленскі па прывілею Караля Яна-Казіміра (1653), старастабульскі (1654). Яго сыны Міхаіл і Тэадор, з якіх апошні кашталян наваградзкі, па прывілею Караля Аўгуста II,
пакінуў сына Яна.
Юзаф, сын Яна. экспадваяводзіч наваградзкі, меў сыноў: Філіпа. які быў напачатку судовым падстарастам Мазырскага пав., апазнсй -харужымСталавіцкага пав., Міхаіла, кашталяна мінскага, і Ксаверыя,
спачатку падваяводу, а потым суддзю земскага наваградзкага.
Прызнаны ў дваранстве
2(13).12.1798.
^эты род вядомы ў гснсалогп пад гербам «Ясеньчык» зменены ці «Абуховіч», аднак у арыгінале ён названы і намаляваны дакладна проста «Ясеньчык».
С.Рыбчонан
3. Аганоўскія гербу «Агоньчык»
Па родаваму паданню паходзілі ад Пятра з Радзікава.
Вядома; Ян А.,штомеў сы-
ноў Казіміра, Дамініка, Войцэха, Яна, Пягра і Ануфрыялкія рассяліліся па Віленскім, Троцкім, Вілкамірскім і інш. пав.
Бенядзікт, канюшы віленскі, што набыў маёнт. Багуславішкі і Нарвойшышкі ад Францішкі з Міц-
кевічаў, жонкі скарбніка Віленскага ваяв., маці, і Гіпаліта, сына, Падбярэзскіх (1779).
Адам з сынамі Янам, Пятром, Дамінікам, Канстанцінам, Паўлам і Ігнацыем, Станіслаў, Ян і Казімір А. атрымалі пасведчанні ад ураднікаў і абывацеляў Лідзкага(1780) і Наваградзкага пав.(1799).
Выводзіліся: Там аш. Антоні, Ян з сынам Юзафам; Мацвей з сынамі Геранімам. Юзафам і Станіславам: Стэфан з сынамі Самуэлсм, Міхаілам і Андрэсм; Антоні з сынамі Юзафам, Дыянісіем і Віктарам; Павел і Ян з сынам Вінцэнтам; Пётр, каморнік Троцкага ваяв., з сынамі Людвікам і Аўгусйінам; Ян, Дамінік і Канстанцін з сынам Ігнацыем; Адам. Ян, Станіслаў і Казімір А.
Прызнаны ў дваранстве 3(14).03.1799 АЛеўчык
4. Аколавы гербу «Тапор»
Згодна родавага падання паходзі лі ад Багдана Курышкіна, гетмана полызага літ., які лраславіўся ўдалым заваяваннем Северскай зямлі (аколіцы, як гаварылі раней), за што атрымаў герб “Тапор” і прозвіш* ча Аколаў, пазней