Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты
Выдавец:
Памер: 248с.
Мінск 1996
Разам з імі выводзіўся Адам.сын Казіміра і Марыянны з Булгакаў, унук Францішка і Варанецкай' В., рэгент гродзкі наваградзкі. а потым рэгент земскі сталавіцкі (1794), што прадаў спадчыннь! маёнт. Сон'іыцы ў І772,
Прызнаны ў дваранствс 10(21). 12.1798.
1у арыгінале: “з князёў Варанецкіх”.
З.Яцкевіч
35. Выганоўскія гербу «Ладдзя»
Выводзіліся з Драпцкай зямлі (цяпер Польшча). s мясцовасці Выганава.
Pr. Ян, перасяліўся ў Троцкас ваяв., меў сыноў Яна і Марціна. старажытнас шляхецтва якіх пацвердзіў прывілей Караля Аўгуста II (1722). Сынам Ма-рціна быў Антоні, гэта пацвердзш запісам тэстэмашяльным сенатары.
ураднікі і абывацелі Троцкага ваяв. на сойміку грамнічным (1744). Антоні (тэстамеят 1772) пакінуў сыноў Юзафа і Ігнацыя. і ўнукаў Адама і Гервазія Ігнацісвічаў.
Прызнаны ў дваранстве 19(30).01.1799.
З.Яцкевіч
36. Вярбіцкія гербу
«Любіч»
Паходзілі з Ж ы т о м і р с к а й зямлі (?).
Рг. Андрэй, меў сына Баргаламся, абознага жытомірскага. Сын Барталамея Антоні з жонкай Ганнай Шчукоўскай набыўуАятоніяіяго сына Ігнацыя Быкоўскіх фальв. Ду-
дзічы ў Наваградзкім пав. (1797).
Антоні меў сыноу Станіслава і Яна.
Прызнаны ў дваранстве
26.05.1800.
З.Яцкевіч
37. Вярбоўскія гербу «Праўдзіц»
Рг. Станіслаў, арандаваў фальв. Васілеўшчына ў Марыянны Завішынай (1710). пакінуў сына Яна, што набыў маёнт. Радзівілавічы ў Слонімскім пав. Сыны Яна: Стэфан, дэедзч
згаданага маёнтка па дароўным запісу бацькі (1787), меў сыноў Яна і Антонія. Францішак. меў сына Юзафа
Прызнаны ў дваранстве 2(13).12.1798.
СРыбчонав
38. Вярэйскія гербу «Еліта» зменД
Паводле родавага падання паходзілі ад Марціна, капггаляна інаўроцлаўскага, аб якім пісаў Няссцкі (т. IV). Пазней род разгал інаваўся і рассяліўся: з Мазовіі на Падолле. а з Люблінскага ваяв. у Княства.
Рі. Ян, дзедзіч маёнт. Ятра і Вярэйшчына ў Наваградзкім ваяв., быў паслом на элекцьв Караля Яла III. Яго сын Саму-
эль, уладальнік тых жа маёнткаў, здаваў іх у заклад Пятру Азарычу (1641), пакінуў сыноў: Стэфана. Казіміраі Юзафа. 3 іх Стэфан памёр беспатомны, а Калмір 1 Юзаф арандавалі таксаш фапш. Данілевічы (1713) і СЛарасльню (1732).
Казімір пакінуў сыноў Міхаіла і Яна, Сын Яна, Адам.
пасол на элекцыі Караля Станіслава-Аўгуста, пісар гродзкі, стражнік, падчашы, падстолі. нарэшце, маршалак Наваград-
зкага пав.
Юзаф пакінуў сыноў Мсльхіёра і Дамініка. з якіх Дамінік меў сыноў Вінцэнта. капітана войск рас.. і Адама. суддзю слуц-
кага.
Прызнаны ў дваранстве 2(13)Л2.1798.
1 Змена ўтым, што колер поля блакітны замест чырвонага.
С.Рыбчонак
39. Гадачэўскія гербу «Газдава»
Рг. Матыяш, штоперасяліўся з Кароны ў Княства, валодаў фальв.Рынкаўшчына і Вінкшнін (ці Лясагуры) у Троцкім пав. Яго сыны Мікалай і Крыштаф (беспатом.) падзялілі спадчыну паміж сабой (1597).
Мікалай, падканюшы ВКЛ па прывілею Караля Жыгімонта III (1618), акрамя згаданых валодаў явічэ маёнт.Нядзінгі, Вадзяны, Кейжаў, Падусе, Генейцішкі, Вака і Пятухоў у Троцкім ваяв.. атаксама Русота. Панямуне і Пасэрйэ ў Гарадзенскім пав., якія пакінуў сынам: Крыштафу, Мацвею, Захарыўшу і Станіславу, згодна тэстаменту (1631). 3 іх Захарыўш стаў спадчыннікам маёят.Вінкшнін, 1/2.часткі Нядзінгі Сумоўны. Яго сын Юзаф, падстолі Троцкага ваяв., спадчыннік па бацьку, меў сыноў Міхаіла, Бснядзікта, Антонія і Людвіка.
Міхаіл пакінуў сына Марні • на. што памёр беспатомны, Людвік быў палкоўнікам войск лІ7.. загінуўна вайне, Антоні абозны Троцкага ваяв., дзедзіч маёнт Вадзяны. яго сыны Пётр і Юзаф. з якіх апошні ■ кухмістр Мсрайкага пав.. спадчыннік па бацьку. меў сыноў Вінцэнта і Юстына, Бснядзікт, чашнік Троцкага ваяв., пазней пісар гродзкітаго жваяводства,стараста пуціланвскі па прывілею Каіііля Аўгуста Ш (1747), уладальнік маёнт.Нядзінгі, Вддзяны, Вінкшнін, Пакоршэ і Рынкаўшчына, якія потым прадаў
Турчыновічам, пакінуў сыноў: Леона. Якуба. Яна і Юрыя.
3 іх Лсон, суддзя гродзкі наваградзкі, валодаў набытым у тым жа павейе фальв.Абрамаў' шчына, меў сыноў: Гіпаліта. Мі: хаіла, Казіміра і Валерыяна. Якуб суддзя земскі Троцкага ваяв., стараста пуціланьскі па прывілеях Караля СтаніславаАўгуста (1774, 1787), спадчыннік маёнт.Вадзяны, Нядзінгі, Пакоршэ, Вінкшнін. Яго сыны: Севярын. Антоні і Ануфры. Ян, мастаўнічы Мерацкага пав. па прывілею Караля Станіслава-Аўгуста (1793). Юрый служыў у пяцігорскай харугве войск літ., памср беспатомньі.'
Прызнаны ў дваранстве 10(21) 12.1798.
'Часткова генеалогія роду была запісана ў дэкрэце Троцкага земскага суда ад 11.07.1781. С.Рыочонак
40. Галііікія гербу «Порай»
Зямянс Наваградзкага ваяв.
Вядома; р:ффмацьшньізапіс Уладзіслава Г. жоішы Марыянне з Александровічаў на маёнт.Астраўкі ў Наваградзкім ваяв. (1630);
Антоні і Людвік, уладальнікі маёнт.Вслямаў і Слочвы, Францішак і Габрыэль ула-
дальнікі маёнт.Межнікі, Станіслаў, уладальнік маёнт.Варкевічы. Тэадор Антоні і Габрыэль, уладальнікі маёнт.Дзімелі. што пацвердзілі люстратары падымных тарыфаў Усялюбскіх маёнткаў Францішак Яблоя скі, чашнікнаваградзкі. Міхаіл Берновіч, абозны наваградзкі. Ян Цывінскі, абозны інфлянцкі, Марк Туганоўскі, суддзя земскі Наваградзкага ваяв. у 1775, а таксама Вінцэнт Вярэйскі, сукалектар і намеснік гродзкі Наваградзкага ваяв.
Рг. Андрэй, служыў у харугве канцлера ВКЛ кн.Дамініка Радзівіла (1696). таксама валодаў маёнт. Межнікі ў Наваградзкім ваяв., што засведчыўквіш Юрый-Станіслаў Пласкавіцкі, падстолі аршанскі і ротмістр Клецкагакняства (1697). Яго сын Юзаф (нар. у 1707. хрышчаны ва Усялюбскім касцёлс), набыў фальв.Слочвы ад Яна і Соф‘і з Уласовічаў Гільбрантаў (1710) меў сына Габрыаія, у якога быў сынСтаніслау (нар. у 1772, таксама хрышчаны ва Усялюбскім касцёле) Апошні, верагодна, меў яшчэ род ных братоў Мацвея, Яна і Тэадора.
Разам зімі выводзіліся Аляксандр.
Ьазыль і Юрый, родныя браты, Г
Прызнаны ў дваранстве 3(14) 03.1799.
З.Яцкевіч
41. Галецкія гербу «Юноша»
Рг. Уладзіслаў-Ваўжынец Сачко-Г., войскі драгіцкі, валодаў маёнт.івата з вв. Парэхава, Царкавішча, Барсукі і Малахава ў Смаленскім ваяв., маёнт. Красны Двор і вв. Баяршчына. Пахомава, аб чым
сведчьшь дароўны запіс жонкі мазырскага земскага суддзі Самуэля Аскеркі ад 1664. а таксама яго тэстамент 1669. яго жонка Нешычанка. сын Юзаф.
Апошні стольнікдрагіцкі. валодаў бацькоўскімі маёнткамі на Смалсншчынс, а таксама маёнт.Паддуб‘е-Карташэвічы Віцебскага ваяв.. маёнт. Харэвічы Наваградзкага ваяв., узяў жонкуз Рашкоўскіх. Сыны Юзафа: Сільвсстр (нар. у 1743, Палонка) і Францішак (бсспагом.). Сільвсстр ад шлюбу з Супінскай пакінуў сыноў Вінцэнта і Францішка.
Прызнаны ў дваранстве 30.05 1800.
З.Яцкевіч
42. Гарабурды гербу «Абданк»
Рг. Мікалай, набыў маёнт.Валца. які пакінуў сыну Гераніму (1688), войскаму наваградзкаму. які набыў яшчэ маёнт.Свіраны. Апошні меў сыноў Станіслава, лоўчага наваградзкага, і Адама, сгарасту вірыдымаўскага.
якія падзялілі бацькоўскія ўла-
данні. Адам меў сына Казіміра. якому пакінуў спадчынны маёнт Волцу (1729). У Казіміра, суддзі гродзкага Наваградзкага ваяв., былі чатыры сыны: Дамінік. Тадэвуш. Лкздвік і Адам. суддзя гродзкі наваград-
зкі.
Прызнаны ў дваранстве 2(13). 12.1798.
ЗЛцкевіч
43. Гарбатоўскія гербу «Суліма»
Вядома. Ян Юр'свіч і Крыштаф Янавіч Г. свсдчылі аб знішчэнні ў 1660 родавых дакументаў пад час вайны з Расіяй (маніфест 1661), ут.л. прывілеяў каралеўскіх. квітаў паборавых і вайсковых, а асабліва прадажных запісаў ад Аношкі Томкавіча Г. Івану і Андрэю Фёдара-
вічам Г. на маёнт. Гарбатовічы (1614). ад Фёдара Белавуса Крыштафу і Івану Іванавічам Г. на зсмлі каля р.Пятухоўкі;
-Пракоп Фёдаравіч і Фёдар Войцэхавіч Г , уладальнікі маёнт
Гарбатовічы, што засведчыў квітам паборца навагралзкі Міхаіл Вайніловіч (1633);
запіс квітацыйны ад Тамаша Г., уладальніка маёнт.Гарбатовічы, Станіславу. Базылю і Яну, братам родным, а таксама Якубу, бацьку, і гснералу ЯКМ Ваўжынцу. сыну, Г. (1744).
Выводзіліся: Міхаіл з сынамі Юзгкіші, Антоніем. Ацдрэсм s Віктарам. Міхаіл і Фларыян. браты родныя: Рэмігіян-Базыль з сынамі Сымонам, Юрыем і Антоніем; Ян з сынамі Вінцэнтам і Юзафам; ІгнацызсынамМацвеем; Габрыэыь зсынам Каэтанам і братам Антоніем; Дамінік з сынам Сзаніславам; Станіслаў зсынам Францішкам Г., уладальнікі зямлі ў вак.Гарбатовічы.
Прызнаны ў дваранстве 3(14).03.1799.
С.Рыбчонак
44, Гардыны гербу «Радван»
Па родаваму паданню па-
ходзілі ад Якуба Карабанавіча Г., палкоўнікавойск літ.. што валодаў маёнт. Ладзяты ў Ашмянскім пав.. які набыў ад Ладзятаў і ахвяраваў у 1522 на фундуш Трабскай алтарыі. Таксамавядомы Самуэль Якубавіч Г., які за вайсковыя паслугі атрымаў па прывілсю Караля ЯнаКазіміра маёнт.Лісічны. Ручай і Пагост з млынам на р. Беліць) (1660).
Рг. Ян, падстолі аршанскі. пазней наваградзкі войт. Яго сын Ян, гараднічы мазырскі (1664), уладальнік маёнт. Наруцэвічы, які набыў ад Ельскіх, суддзяў гродзкіх мазырскіх (1673), узяў шлюб з Гальшкай з Радзівіловічаў Шастакоўскай. ад якога меў сына Мікалая. Апошні. спадчыннік фальв.Бабровічы і Літвінавічы (Мазырсю пав.). а таксама Душэў і Наруцэвічы (Наваградзкае ваяв.) і інш., якія пакінуў сынам Яну і Адаму.
Пасля падзсла спадчыны (1724) Ян стаў уладальнікам маёнт.Душэў, Бабровічы, Літвінавічы, Ластаўшчына ў Мінскім ваяв.. а Адам атрымаў маент Наруцэвічы ; інш. 3 іх Адам, стражнік старадубскі, пакінуў сыноў Яна, Юрыя. Мікалая,
Феліцыяна і Дамініка, якім адказаў наступную маёмасць (дароўны запіс 1777): закладны маёнт.Тарэйкі ў Наваградзкім ваяв. Яну, маёнт.Каменка ў Наваградзкім пав. Юрыю. мечніку наваградзкаму і суддзі слуцкаму. маёнт. Наруцэвічы Мікалаю, камісару гранічнаму, маёнт.Востраў у Наваградзкім ваяв. Феліцыяну. шамбяляну ЯКМ, і Дамініку, абознаму віцебскаму і двараніну Скарбу Літоўскага. 3 іх Юрьгіі пакінуў сына Антонія. уладальніка маёнт. Каменка, а Ян Мікалая.
Прызнаньі ў дваранстве 10(21).12.1798.
А.Шпунг
45. Тарэльскія гербу «Далэнга»
Рг. ЮзаФ. уладальнік фальв. Вендаўка ў Сандамірскім ваяв., што пацвярджас пасведчанне ўраднікаў і абывацсляў таго ж павету за 1751. Перасяліўся да стрыяў Сузінаў у Берасцейскае ваяв., пазней слу-
жыў у пяцігорскай брыгадзе войск літ. пад харугвай Сымона Забелы (1775), мечнік парнаўскі па прывілею Караля Станіслава-Аўтуста (1775). Асеў у На-