Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты

Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты


Памер: 248с.
Мінск 1996
43.61 МБ
Крэдэнс прыватны ліст-пасвсдчанне прадстаўнікоў шляхты выдадзсны асобе ў пацверджанне яс належнасці да шляхсцкага стану (саслоўя).
Кухмістр службовая асоба ў ВК.Л. загадчыквялікакняжавкай кухні. пазнсй ганаровая пасэда.
Леннае права права. пры якім уласнік перадае валоданнс нерухомай масмасцю (маёнткам) якой-небудзь асобе за пэўную службу, часцсй за ўсё вайсковую. з правам наследавання нашчадкамі па мужчынскай лініі. Гэтае права выкарыстоўвалі манархі, узнагароджваючы за службу шляхтудзяржаўнымі маенткамі. Па спыненні мужчынскай лініі ўладальніка маентак зноў псраходзіў да яго ўласніка.
Ліст агульная назва ўсіх відаў афіцыйных і прываіных дакумснтаў.
Лоўчы службовая асоба ў ВКЛ, пры двары Вял. князя адказваў за паляваннс і наглядаў запаляўнічымі ўгоддзямі, пазней ганаровая пасада; у паветах былі гідпаведныя пасады.
Люстрацыя рэвізія маёнткаў (псраважна дзяржаўных) з мэтай падрабязнага апісання іх стану, даходаў і павіннасцсй насельнійтва. Правядзсннем люстрацыі кіраваў люстратар
Маніфест I) публічная заява асобы перад судом супраць парушальніка яго лравоў; пратэст, скарга, занссеная ў судовыя кнігі для наступнага разглядуў судзе. 2) урачыстая адозва вярхоўнай уладыданароду, атаксамапалітычныхпартый і аб'яднанняў да грамадства, у якой змяшчаецца іх праграма, становішча і г.д.
Маршалак вялікі ВКЛ вышэйшая службовая асоба, старшыня Рады ВКЛ, наглядаў за парадкам і этыкетам пры двары Вял. князя.
Маршалак вялікі каронны вышэйшая службовая асоба ў Польшчы, старшыня Сойма Рэчы Паспалітай
Маршалак земскі павятовы кіраўнік павятовай шляхты, старшыня земскага суда і павятовых Соймікаў.
Маршалак надворны ВКЛ службовая асоба, намеснік вялікага маршалка. кіраўнік адміністрацыі вялікакняжацкага двара;
зрэдку таксама называўся охмістрам (гл.).
Маршалак Трыбунала ВКЛ старшыня Галоўнага Трыбунала ВКЛ.
Мастаўнічы службовая асоба ў ВКЛ, меў абавязак нагляду за мастамі і бродамі ў павеце.
Мернічы службовая асобаў ВКЛ, меў абавязак вымярэння зямлі
Метрыка ВКЛ умоўная назва архіва канцылярыі Вялікага князя літоўскага, зараз захоўваецца ў Маскве, уРасійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў, фонд 389.
Метрыка Каронная умоўная назва архіва канцылярыі Караля польскага, зараз захоўваецца ў Варшаве, у Архіве галоўным актаў даўніх.
Мечнік службовая асоба ў ВКЛ, якая насіла меч Вял. князя, пазней ганаровая пасада; аналагічная пасада была і ў паветах.
Намеснік Жмудскі службовая асоба ў ВКЛ, намеснік Жмудскага (Жамойцкага) старасты, кіраўнік судовай адміністрацыі Жмудскага стараства.
Намеснік Інфлянцкі службовая асоба ў ВКЛ, затым у Польшчы, намеснік інфлянцкага ваяводы, кіраўнік судовай адміністрацыі Інфлянцкага ваяводства
Охмістр тос ж, што і маршалак надворны ВКЛ.
Паборца службовая асоба ў ВКЛ, якая збірала падаткі з насельніцтва.
Падваявода службовая асоба ў ВКЛ, намеснік ваяводы, звычайна ўзначальваў гродзкі суд у ваяводскім цэнтры.
Падкаморы службовая асоба ў ВКЛ, старшыня падкаморскага суда, які разглядаў спрэчкі шляхцічаў аб межах паміж маёнткамі.
Падканцлер ВКЛ намеснік канцлера ВКЛ.
Падканюшы службовая асоба ў ВКЛ, намеснік канюшага, пазней танаровая пасада.
Падскарбі вялікі (земскі) ВКЛ вышэйшая службовая асоба, якая загадвала дзяржаўным скарбам; начальнік Скарбавай камісіі, наглядаў за вялікакняжацкімі маёнткамі, кіраваў зборам падаткаў у краіне. всў улік дзяржаўных выдаткаў.
Падскарбі надворны ВКЛ службовая асоба, намеснік вялікага падскарбія, загадваў скарбам двара Вял. князя.
Падстараста судовы службовая асоба ў ВКЛ, намеснік старасты, звычайна ўзначальваў гродзкі суд у павятовым цэнтры.
Падстолі службовая асоба ў BKJ1, якая наглядала за стравамі за сталом Вял. князя пад час урачыстых прыёмаў, пазней ганаровая пасада.
Падсудак памочнік суддзі. праводзіў дасудовую падрыхтоўку спраў.
Падчашы службовая асоба ў ВКЛ, якая трымала чашу Вял князя з віном пад час піршастваў, пазней ганаровая пасада.
Парафія ніжэйшая адміністрацыйная адзінка ў касцёльнай арганізацыі (прыход), якой кірус пробашч.
Паручык (Паручнік) малодшы афіцэрскі чын у войску BKJ1. звычайна камандзір харугвы пяхоты, адпавядае сучаснаму воінскаму званню старэйшага лейтэнанта.
Пасол дэпутат Сойма Рэчы Паспалітаіі, выбіраліся шляхтай на Сойміках па два паслы ад кожнага павста.
Патэнт пасведчанне на атрыманнс шляхецтв ці пасалы; панвярджэннс шляхсцкай годнасці.
Пісар кіраўнік канцылярыі суда і захавальнік актавых кніг пад яго кіраўніцтвам пісцы запісвалі ў кнігі натарыяльныя акты, судовыя рашэнні і г.д. У канцылярыях розных судоў былі свас пісары: у канцылярыі Вял. князя пісар вялікі ВКЛ. таксама пісары скарбавы, земскі. гродзкі, вайсковы і г.д.
Плябан адназназваў каталіцкагасвятара, кіраўнік касцёльнай гаспадаркі.
Пробашч адна з назваў каталіцкага святара. кіраўнік парафіі.
Прывілей 1) акт манарха, які дае пэўным асобам або цэлым саслоўям акрэсленыя правы або скасоўвас агульнае права ў адносінах да асоб і саслоўяў: 2) фундацыйны дакумент: 3)правазаклааання новых гарадоў і мястэчак, выданае манархам
Прыдомак часткапрозвішча (абодадатак дапрозвішча). ште магла мсць розныя варыянты паодджання: 1)ад назвы герба. так званы “гербавыпрыдомак”, напрыклад. Кошбак-Сапліцы гербу «Кошбак»; 2) ад родавага маёнтка ці мясйовасці. з якой выводзіўся род, напрыклад, з Пшэрадава Пшэрадоўскія; 3) ад родавагз імя, мянушю, прозвішча, напрыклад, Літавор-Храптовічы ад родапачынальніка Літавора, т. зв. “родавыя прыдомкі”; 4) ад зліцця (аб'яднання) прозвішчаў ў выпадках шлюба, перамены прозвішча і г.д. У 19 ст. прыдомкі адміраюць. замацоўваюцца ў якасці часткі двайнога прозвішча. або становяцца першым прозвішчам.
Ротмістр афіцэр войска ВКЛ, камандзір роты пяхоты або
харугвы язды (кавалсрыі), адпавядае сучаснаму воінскаму званню капітана.
Рэгент гродзкі службовая асоба ў ВКЛ, загадчык канцылярыі гродзкага суда, які наглядаў за правільнасцю вядзення актавых кніг. Адпавядае пасадзе пісара земскага суда.
Рэіімент частка (аддзел) войска.
Рэфармацыйны запіс -залісмужам сумы грошай, забяспечанай на яго нерухомай масмасці (маёнтку) абс на яе частвы, жонцы за яе пасаг, унесены ў двор мужа.
Рэферэндары ВКЛ службовая асоба, прызначаемая Вял. князем; першапачаткова прымаў скаргі і перадаваў канцлеру для прадстаўлення Вял. князю, пазней паведамляў рашэнні Вял. князя на пададзеныя скаргі, назіраў за парадкам падачы скаргаў; таксама дарадца Вял. князя. 3 1766 старшыня рэферэндарскага суда.
Сакратар вялікай пячаткі ВКЛ службовая асоба, памочнік канцлера, які прыкладаў вял. пячатку ВКЛ да дакументаў, якія выходзілі з вялікакняжацкай канцылярыі.
Сакратар гаспадарскі службовая асоба ў ВКЛ, дарадцаВял. князя, які непасрэдна займаўся справаводствам у канцылярыі Вял. князя.
Сакратар малой пячаткі ВКЛ службовая асоба, памочнік падканцлера, які прыклддаў малую пячатку ВКЛ да дакументаў, якія выходзілі з вялікакняжацкай канцылярыі.
Сойм сход усіх саслоўяў, як прадстаўнікоў Рэчы Паспалітай, г.зн. Караля псмьскага і Вял. князя лггоўскага, сената і паноў-рады, шляхты, выбранай адкожнагапаветаі ваяводстваў пэўнайколькасці, якія называліся пасламі. Збіраліся наступныя Соймы: канвакацыйны скліканы па смерці Караля; элекцыйны скліканы для выбрання Караля; каранацыйны скліканы пад час каранацыі; ардынарыйны збіраўся кожныя два гады; экстраардынарыйны надзвычайны, скліканы ў сувязі з якой-небудзь важнай падзеяй; вальны -усеагульны, у якім удзельнічалі ўсе правінцьгі краіны; канфедэрацыйны скліканы канфедэрацыяй.
Скарбнік службовая асобаў ВКЛ, якая пддначальвалася вял. падскарбію ВКЛ; адпаведная пасада ў павеце захавальнік павятовага скарба і падаткаў, сабраных з насельніцтва павета.
Станаўнічы службовая асоба ў войску В KJI, якая распараджалася расквартараваннем войск у паселішчах.
Стараста службовая асоба ў ВКЛ, кіраўнік судовай адмішстрацыі павета; за службу атрымліваў ад Вял князя дзяржаўны маёнтак стараства у часовае або пажыццсвае валоданне; у павятовым цэнтры звычайна старшыня гродзкага суда.
Стольнік службовая асоба ў ВКЛ якая адказвала за сервіроўку вялікакняжацкага стала. пазней ганаровая пасада; аналагічная пасада была і ў павецс.
Стражнік службовая асоба ў воііску ВКЛ. камандуючы памсжнымі войскамі. асноўны абавязак якога складаўся ў аховс мсжаў краіны, абароне ад нападаў. пераважна татар. Аналагічныя пасады был> і ў паветах.
Суд гранічны спецыяльны суд. які разглядаў скарп шляхпічаў аб межах маёнткаў
Суд гродзкі павятовы суд для вырашэння крымінальных спраў паміж шляхтай; ягоўзначальвалі ў ваяводскім цэнтры ваявода, або падваявода,. у павятовым цэнгры стараста, або падстараста. Члсньі суда тры суддзі і пісар (рэгснт). Дзейнічаў пастаянна ўвесь год і падзяляўся на рочкі (сссв нсвялікай працягласці).
Суд земскі павятовы суд для вырашэння грамадзянскіх спраў паміж шляхтай; яго ўзначальваў звычаііна земскі (павятовы) маршалак Члены суда суддзя, падсудак. пісар. Дэейнічаў перыядычна тры шасттыдневыя сесіі (рочкі) у год.
Суд кампрамісарскі таксама палюбоўны. трацейскІ; складаўся з камісараў (суддзяў). якіх выоралі самі спрэчныя бакі. На судзе вырашаліся ў асноўныммаёмасныяспрэчкіпаміжвіляхтай. Апсляцыі накіроўваліся ў Трыбунал ВКЛ толькі ў выпадку нспагаднення паміж камісарамі абодвух бакоў.
Суд падкаморскі павятовы суд, які вызначаў спрэчныя межы паміж маёнткамі; яго ўзначальваў падкаморы. якому падпарадкоўваліся каморнікі.
Суддзя службовая асоба ў ВКЛ. члсн судовага органа, які выконваў функцыі правасуддзя
Сурагатар службовая асобаў ВКЛ, намеснік (памочнік) старасты ў гродзкім судзс. тос ж. што падстараста судовы (гл.).
Трыбунал Галоўны ВКД вышэйшы апеляцыйны суду ВКЛ рашэнні якога мелі сілу Соймавых пастаноў. Заснаваны ў 1581. пачаў працаваць у 1582. Складаўся з дэпутатаў, якіх выбірала шляхта ад кожнага павста, узначальваў маршалак Трыбунала.
Трыбунал скарбавы ВКЛ вышэйшы апсляцыйны суд у ВКЛ па разгляду спраў аб скарбавых нядоімках, спрэчках паміж
дзяржаўнымі і шляхецкімі маёнткамі. Заснаваны ў 1609, пасяджэнні праходзілі пасля заканчэння кадэнцый Галоўнага Трыбунала, склад членаў як у апошнім.
Тэстамент завяшчанне, прававы акт, распараджэнне, складзеныя па вызначанай форме наконт асабістай маёмасці на выпадак смерці.