• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Парыжская школа  Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч

    Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Парыжская школа

    Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 112с.
    Мінск 2018
    17.7 МБ
    Л. Вольскі А. Глобус С. Садоўская А. Хадановіч
    МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ XX СТАГОДДЗЯ ПАРЫЖСКАЯ ШКОЛА
    ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
    для дзяцем і ўсіх на свеце
    МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ
    XX СТАГОДДЗЯ.
    ПАРЫЖСКАЯ ШКОЛА
    Мінск «Медысонт» 2018
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бен)
    М32
    Аўтары:
    Л. Вольскі, А. Хадановіч (вершы)
    А. Глобус (казкі, гульні і гістарычныя даведкі)
    А. Глобус, С. Садоўская (гульні і гістарычныя даведкі)
    Мастацтва Беларусі XX стагоддзя.Парыжская школа : для
    М32 дзяцей і ўсіх на свеце / Адам Глобус [і інш.]. — Мінск : Медысонт, 2018. — 112 с.
    ISBN 978-985-7199-46-4.
    Кніга «Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Парыжская школа» створана для сямейнага чытання. Тут вы знойдзеце вершы і гульні, кароткія біяграфіі і карціны вядомых мастакоў — ураджэнцаў Беларусі, якія сталі вядомымі ўжо на чужой зямлі, у сталіцы Францыі.
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бен)
    ISBN 978-985-7199-46-4
    © Калектыў аўтараў, 2018
    © Афармленне. ТАА «Медысонт», 2018
    Парыж. «Вулей»
    ПРАДМОВА
    Парыжская школа — асобны феномен для беларускага мастацтва і нашай гісторыі. Станаўленне цэлага пакалення мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі, адбылося ў Еўропе. Жыццё рознымі шляхамі прывяло кожнага з іх у Парыж. Амаль што ўсе яны жылі ў «Вуллі», доме-камуне для мастакоў.які адначасова стаў і галоўнай лабараторыяй мадэрнісцкага мастацтва пачатку XX стагоддзя. Усе гэтыя беларускія мастакі сталі прадстаўнікамі Парыжскай школы нароўні з Пабла Пікаса, Амедэа Мадзільяні, Фернанам Лежэ і іншымі сусветна вядомымі майстрамі.
    Дзякуючы калекцыянерскай дзейнасці Белгазпрамбанка ў нашу краіну вяртаюцца шэдэўры мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі, творцаў, якія праславіліся за яе мяжой. А разам з карцінамі вяртаюцца і іх імёны, якія зноўку ўпісваюцца ў нашу гісторыю, у нашу памяць, у сучасны кантэкст. Але гэта не хуткі працэс.
    Гэтая кніга — яшчэ адна магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю нашых сусветна вядомых суайчыннікаў, тых, кім мы можам ганарыцца, каго мы павінны памятаць. А яшчэ, як і заўсёды, гэтая кніга створана для таго, каб дзеці і бацькі маглі цікава правесці час разам, даведацца нешта новае, пачытаць вершы ды казкі, памаляваць і пагуляць.
    Перад вамі трохі хуліганскі падручнік гісторыі мастацтва.
    Гуляйце і ведайце сваіх мастакоў!
    ШТО РАБІЦЬ 3 ГЭТАЙ КНІГАЙ?
    Можна чытаць яе ад першай да апошняй старонкі.
    I ад апошняй да першай.
    Таксама ты знойдзеш у ёй вершы — іх можна чытаць і нават спяваць.
    Адказваць на пытанні з кнігі і задаваць пытанні дарослым.
    А яшчэ можна насіць гэтую кнігу на галаве, каб навучыцца хадзіць, як каралі і каралевы.
    У гэтай кнізе абавязкова ТРЭБА маляваць! Пачні зараз на суседняй старонцы.
    Тут, здаецца, амаль нічога не напісана і нічога не намалявана. Трэба гэта тэрмінова выправіць! Бяры каляровыя алоўкі і малюй першае, што прыйдзе ў галаву.
    Ого, ды гэтую кнігу ўзяўся чытаць сапраўдны мастак! Перагортвай старонку, там пачынаюцца гісторыі пра вядомых творцаў Парыжскай школы.
    Марк Шагал
    Марк Шагал — самы вядомы мастак з Беларусі. Яго карціны можна ўбачыць у музеях Масквы і Парыжа, НьюЁрка і Стакгольма.
    3 1923 года Марк Шагал стаў жыць у Парыжы, але ён ніколі не забываў свой родны горад — Віцебск.
    Шэдэур
    М. Шагал. Зялёны пейзаж.1948 — 1950
    Як табе здаецца, якога колеру гэты свет? Чаму? А што гэта за горад?
    Вядома, гэта родны для Марка Шагала Віцебск, такі дзіўны, магічны, пранізаны зялёным святлом, нібы ўбачаны ў сне. «Усё, што я калі-небудзь зрабіў у мастацтве, — казаў майстар, — было народжана любоўю. I мая самая вялікая любоў — гэта Віцебск і неба над Віцебскам».
    ГУЛЬНЯ
    Часам кажуць: нехта глядзіць на свет
    Як ты думаеш, што гэта значыць?
    Здаецца, што Марк Шагал глядзеў на Віцебск праз зялёныя акуляры. Паспрабуй і ты ўявіць, што пазіраеш на свой любімы горад праз, напрыклад, аранжавыя, жоўтыя ці сінія акуляры. 3 дапамогай каляровых алоўкаў паспрабуй паказаць, што ты мог бы пабачыць!
    МАЛЮЙ ТУТ
    М. Шагал. Гадзіннік на палымяным небе. 1948 — 1950
    КАЗКА
    Адам Глобус
    Кошка і мышка
    Казка пра пеўніка, намаляванага
    Маркам Шагалам на шматколернай карціне «Гадзіннік на палымяным небе»
    Казку пра кошку і мышку я пачуў ад сіняга пеўніка. Ён спяваў яе гадзінніку. Той удзячна памахваў маятнікам і слухаў вось такую казку...
    Было тое даўно. Яшчэ тады, калі на ўсім белым свеце жыла толькі адна кошка. Клікалі тую адзінокую кошку Мышкай. Яна была шэрая, як сапраўдная мышка. У яе было шмат розных сяброў і сябровак. Кошка сябравала з сабакам і пеўнікам, з каровай і канём, з баранам і казой, але самай вялікай сяброўкай кошкі была маленькая шэрая мышка, якую ўсе клікалі Кошкай.
    Шэрая мышка і шэрая кошка так сябравалі і так любілі адна адну, што аднойчы вырашылі памяняцца імёнамі. Тады кошка і стала Кошкай, а мышка зрабілася Мышкай. Толькі баран і каза, конь і карова, пеўнік і сабака не адразу змаглі прывыкнуць да новых імёнаў кошкі і мышкі. Шмат хто па звычцы называў кошку Мышкай,
    а мышку — Кошкай. Мышцы надакучыла такая блытаніна, і неяк яна прыйшла да кошкі, каб вярнуць сабе старое імя:
    — Дарагая сяброўка, давай зноўку памяняемся імёнамі. Ты зноў станеш Мышкай, а я, твая найлепшая сяброўка мышка, зноў стану Кошкай.
    — Дарагая сяброўка, мы толькі пачалі прызвычайвацца да новых імёнаў. Навакольныя толькі-толькі перасталі памыляцца з нашымі імёнамі, а ты зноў хочаш усё паламаць і канчаткова ўсіх заблытаць. Цяпер я кошка, якую ўсе будуць называць Кошкай. Ты — мышка, якую ўсе рана ці позна стануць называць Мышкай. Так будзе. Павер мне! Я не буду нічога вяртаць. He стану нічога блытаць. Ведаеш, як кажуць? Рыбка плыве, назад не аддае! — так кошка адказала мышцы.
    Мышка раззлавалася і ўкусіла кошку за хвост. Ды так моцна, што кошка пакрыўдзілася на мышку на ўсё астатняе жыццё. 3 таго дня, з той сваркі і пачалася варажнеча кошкі з мышкай. I такая, што ўсе кошкіны кацяняты і ўсе мышкіны мышаняты працягваюць яе. Усе кошкі, колькі іх ёсць на белым свеце, палююць на мышак, а ўсе мышы, дзе толькі могуць, робяць розную шкоду кошкам: абкрадаюць, прыносяць ім хваробы і не даюць жыць спакойна.
    Людзі кажуць, што ў далёкай будучыні ўсе кошкі абавязкова памірацца з усімі мышкамі. Наступіць шчаслівы дзень — і жывёлы зноў памяняюцца імёнамі. 3 таго дня кожная кошка зноў будзе насіць імя Мышка, а кожная мышка зноў стане звацца Кошкай...
    Сіні пеўнік ведае шмат казак. Ён расказвае іх не толькі гадзінніку, які ўдзячна памахвае маятнікам, але і дзяўчатам і хлопцам. Ён расказваў іх і знакамітаму мастаку Марку Шагалу, які вельмі любіў слухаць казачніка-пеўніка і намаляваў яго на сваёй карціне «Гадзіннік на палымяным небе».
    Казку пра кошку і мышку сіні пеўнік пачуў ад прадзеда, якому яе расказаў ягоны прапрадзед, які жыў даўнодаўно, калі на свеце была толькі адна шэрая кошка, якую звалі Мышкай.
    М. Шагал. Аўтапартрэт. 1973
    3 біяграфіі
    Марк і Віцебск
    Марк Захаравіч Шагал нарадзіўся ў горадзе Віцебску ў небагатай сям’і. У 1906 годзе ён вучыўся ў вядомага віцебскага мастака Юдаля Пэна, потым у Пецярбургу, у Парыжы. У 1917 годзе Шагал на некалькі гадоў зноў вярнуўся ў родны горад, каб адкрыць Віцебскае мастацкае вучылішча і выкладаць у ім. У 1923 годзе мастак назаўжды з’ехаў у Парыж. Але Віцебск Марк памятаў і любіў заўсёды.
    «Дарагія мае, родныя мае зоркі, яны праводзілі мяне ў школу і чакалі на вуліцы, пакуль я пайду назад. Прабачце мне, мае бедныя. Я пакінуў вас адных на такой страшнай вышыні!..
    Мой сумны і вясёлы горад! Малым дзіцем глядзеў я на цябе з нашага парога. I ты ўвесь адкрываўся мне...
    Платы, каламутная рэчка, спатоленыя малітвы — усё перад вачыма. Словы не патрэбныя.
    Усё ўва мне: то прытаіцца, то заварушыцца, то ўзаўецца, як памяць пра вас», — пісаў мастак у сваім дзённіку «Маё жыццё».
    ГУЛЬНЯ
    ) Што адбываецца на гэтай карціне? ( Што ў ёй незвычайнага?
    Праца Шагала трохі нагадвае дзіцячы малюнак. Але гэта не таму, што мастак не ўмеў маляваць, а таму, што ён, як дзеці, любіў ствараць чароўныя светы і прыдумляць дзіўныя гісторыі.
    /	) Якая гісторыя схавана ў гэтай карціне?
    J Што было да намаляванага моманту,
    । а што здарылася пасля? Калі гісторыю намаляваць, то атрымаецца комікс.
    На наступнай старонцы мы пакінулі пустыя акенцы для твайго апавядання ў малюнках, у якім карціна Шагала павінна стаць яго часткай. Прыдумай свой варыянт і намалюй яго! He забывай упісваць думкі ці фразы герояў у воблачкі.
    МАЛЮЙ ТУТ
    М. Шагал. Акрабатка на кані. 1959
    М. Шагал. Закаханыя. 1981
    Верш
    Шагал
    Шагала ведаюць у свеце
    Усе — дарослыя і дзеці.
    Паехаў з Віцебска ў Парыж ён
    I там дабраўся да вяршыняў.
    Вісяць ягоныя карціны
    I ў Нью-Ёрку, і ў Афінах.
    Ад Барселоны да Шанхая
    Ўсе ў захапленні ад Шагала.
    Але заўжды ты мусіш помніць: Шагал — ён віцебскі, наш, хлопец.
    Лявон Вольскі
    Хаім Суцін
    13.01.1893 9.08.1943
    Хаім Суцін — адзін з самых вядомых прадстаўнікоў Парыжскай школы. Да 2012 года ў Беларусі не было ніводнай яго карціны.
    У лютым 2012-га Белгазпрамбанк купіў карціну «Вялікія лугі ў Шартры, каля віядука» на аўкцыёне Крысціс, а ў 2013 годзе на аўкцыёне Сотбіс — карціну «Ева». Цяпер апошняя прызнана самым дарагім палатном у Беларусі, абедзве названыя карціны ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Шэдэўр
    X. Суцін. Вялікія лугі ў Шартры, каля віядука. Каля 1934
    Што намалявана на карціне? Як ты думаеш, у якой краіне ўбачыў гэты пейзаж Суцін?
    Які настрой у пейзажа?
    Гэтую карціну Суцін напісаў ў 1934 годзе, калі гасцяваў у сваіх сяброў у маёнтку Леў блізу Шартра, у Францыі. Прырода, якая атачала мастака, і яго ўласны настрой сталі адзіным цэлым у гэтай карціне.
    ГУЛЬНЯ
    Хаім Суцін маляваў не проста рэальнасць, а тое, як гэтая рэальнасць адлюстроўвае яго ўласны стан.
    ?
    Паспрабуй і ты намаляваць пейзаж-настрой!
    На суседняй старонцы мы пакінулі людзей з карцін Суціна, а ты намалюй прыроду і свет вакол іх так, каб было зразумела, які ў цябе настрой сёння.
    Q падкрэслі патрэбнае	—-
    Настрой аўтара
    Зводка надвор’я на маёй карціне сёння:
    3 біяграфіі
    Хаім і яго жыцці
    Хаім Суцін (на іўрыце Хаім значыць «жыцці», не адно, а шмат) родам з мястэчка Смілавічы, якое знаходзіцца за 40 кіламетраў ад горада Мінска. Ён нарадзіўся ў беднай сям’і і быў дзясятым з адзінаццаці дзяцей. Бацька будучага мастака, Саламон Суцін, працаваў краўцом і жаданне сына стаць мастаком не падтрымліваў, лічыў, што хлопец таксама павінен быў стаць краўцом або шаўцом.