Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Парыжская школа
Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч
Выдавец: Медысонт
Памер: 112с.
Мінск 2018
Для працягу мастацкай адукацыі ў 1909 годзе Міхаіл Кікоін пераехаў у Вільню і паступіў у Віленскую малявальную школу (разам з Хаімам Суціным). Там адбылося знаёмства Кікоіна і Суціна з Пінхусам Крэменем, якое перарасло ў шматгадовую дружбу. Пазней мастак успамінаў: «Мы выходзілі са школы, хлюпалі па гразі нашымі дзіравымі галёшамі, запырскваючы абыякавых прахожых, і палымяна спрачаліся пра мастацтва, жыццё і асабліва пра будучыню. Багатая фантазія заводзіла нас далёка. I неўзабаве Парыж заняў галоўнае месца ў нашых летуценнях».
У 1912 годзе мары спраўдзіліся і Міхаіл Кікоін пераехаў у Парыж, дзе пасяліўся ў «Вуллі».
М. Кікоін. Равін з сям’ёй. Каля 1950 — 1960
ГУЛЬНЯ
М. Кікоін. Ваза з кветкамі. 1930
Які букет ты б паставіў сёння на стол?
Што яшчэ ляжыць на тваім стале?
Як гэтыя прадметы расказваюць пра чалавека, у доме якога можна пабачыць такі нацюрморт?
Мы пакінулі для цябе стол і вазу з карціны Міхаіла Кікоіна. 3 вазы дасталі кветкі (яны ўжо высахлі), са стала прыбралі рэчы.
Дамалюй
усё сам!
МАЛЮЙ ТУТ
М. Кікоін Пейзаж на беразе. Каля 1934
Верш
Кікоін
Міхаіл Кікоін — майстар працавіты, Каб не жывапіс, пайшоў бы — у паэты. Паўжыцця любіў букеты й краявіды, А пад старасць — краявіды і букеты.
Вывучаў авангардысцкія законы.
Разгружаў рэалістычныя вагоны.
Пераехаў у Парыж ды жыў у «Вулеі», Вылучаўся марынаркай і пенснэ, Маляваў партрэты з файнаю дзявуляю, На якіх яна чытае... або не.
У канцлагеры сядзеў — не звар'яцеў, He памёр, бо ўратаваўся неўспадзеў.
Бавіў старасць на Лазурным узбярэжжы, Зведаў бедаў, але й радасці крыху, Як і ўсе, каму па колькі лёс адрэжа, Нібы «Постаці на звілістым шляху».
Андрэй Хадановіч
Пінхус Крэмень
Мастак, графік, скульптар, прадстаўнік Парыжскай школы. Яго карціны — пейзажы, партрэты, нацюрморты і ню — найболыш блізкія да экспрэсіянізму — мастацкага стылю, які ў першую чаргу паказвае эмацыйны стан аўтара.
Шэдэўр f
П. Крэмень. ПейзажуСерэ. Каля 1950
Як табе здаецца, які настрой быў
у мастака, калі ён маляваў гэтую карціну?
Паглядзі на гэты пейзаж. Спачатку нават немагчыма зразумець, што ж там намалявана. I толькі калі прыглядацца пільна і доўга, можна заўважыць, як паступова — праз эмацыйныя мазкі, вуглаватыя формы, яркія колеры — пачынаюць выступаць сілуэты дрэў. Гэта праца таксама расказвае нам пра стан аўтара.
П. Крэмень. Клетка і рыба. Каля 1950
КАЗКА
Адам Глобус
Рыбы і птушкі
Казка пра карціну мастака Пінхуса Крэменя «Клетка, птушкі і рыбы»
Дзед Адам моцна любіў унука Сяргея. Хлопчыка любілі і баба Эла, і мама Вольга, і тата Альгерд, але дзед любіў унука больш за ўсіх астатніх. Так яно выглядала, і так яно было на самай справе.
Кожную сераду дзед Адам вадзіў унука Сяргея ў краму «Прырода», дзе жыло і прадавалася рознае чароўнае і неверагоднае. Там жылі рыбы і чарапахі, птушкі і пацукі, марскія свінкі і трусікі. Там паблісквалі шкляныя акварыумы і блішчэлі металічнымі пруткамі рознапамерныя клеткі. Там гучалі птушыны пошчак і булькатанне акварыумных бурбалак. Там дзеці і дарослыя выбіралі сабе сяброў і любімцаў.
Стары Адам і пяцігадовы Сяргей заўсёды доўга разглядалі рыбак. Яны выбіралі сярод іх самую прыгожую і чароўную. Калі яны знаходзілі сваю рыбку, прадаўшчыца сакам вылоўлівала яе з вялікага акварыума і пераносіла ў слоік.
Са слоікам у руках Сяргей вяртаўся дамоў. Ён нёс чырвоную рыбку ў свой хатні акварыум. Разам з дзедам унук выпускаў яе да гэткіх жа чырвоных рыбак з напаўпразрыстымі хвастамі. Дзед і ўнук любілі свой маленькі акварыум больш за ўсё на свеце. Любілі яго больш, чым тэлевізар і камп’ютар, больш, чым тэлефон і іншыя гаджэты.
Былі серады, калі дзед Адам і ўнук Сяргей куплялі ў краме «Прырода» толькі корм ддя рыбак. У такія дні яны разважалі, што да свайго акварыума, падобнага на шар, яны абавязкова, назбіраўшы рублёў, завядуць яшчэ адзін акварыум, падобны на куб. У тым шкляным кубе яны паселяць залатую рыбку, а потым — каб тая не сумавала ды не гаравала — прынясуць ёй сяброўку з крамы «Прырода».
У адну з чарговых серад дзед і ўнук кіраваліся ў краму. Раптам дзеду Адаму зрабілася кепска. Ды так, што сілы пакінулі яго старое цела. Дзед спыніўся, крыху пастаяў, а потым сеў проста на траву пад ліпай. Вочы ў старога заплюшчыліся. Ён цяжка ўздыхнуў і лёг на зямлю. Унук Сяргей стаяў каля дзеда, які ляжаў на траве, заплюшчыўшы вочы, і не ведаў, што трэба рабіць. Крычаць? Плакаць? Клікаць на дапамогу?
Ніхто не ведае, чым скончылася б гэтае драматычнае здарэнне, каб не жаўтакрылы верабей. Ён паддяцеў да Сяргея, сеў яму на плячук і працырыкаў: «Бяжы, хлопец, дамоў! Скажы бабе Эле, маме Вользе і бацьку Альгерду, што твой дзед Адам ляжыць на траве. Скажы, што яго трэба ратаваць і выклікаць машыну з доктарам!»
Сяргей паслухаў жаўтакрылага вераб’я і пабег дамоў! Ён бег так хутка, як толькі мог. Хлопчык заляцеў у свой дом і пераказаў усё, што пачуў ад жаўтакрылага вераб’я.
Баба Эла выклікала хуткую. Мама Вольга і тата Альгерд дапамаглі доктару падняць дзеда Адама з травы і перанесці яго ў машыну. У бальніцы доктар сказаў, што дастаў дзеда Адама з таго свету. Сказаў: каб унук Сяргей адразу не прыбег і не паклікаў дарослых, стары быў бы ўжо мёртвым.
Доктар цэлы месяц пратрымаў дзеда Адама ў бальніцы. Яшчэ два месяцы стары праляжаў дома. Толькі праз тры месяцы дзед Адам і ўнук Сяргей зноў выбраліся ў краму «Прырода». Там яны купілі клетку з тым самым жаўтакрылым вераб’ём. Дзед і ўнук вырашылі, што будуць карміць і даглядаць не толыкі рыбак, але і птушку, бо менавіта яна выратавала дзеда Адама ад смерці.
Цяпер на пачэсным месцы побач з круглым акварыумам стаіць прамавугольная клетка з жаўтакрылым вераб’ём і яго сяброўкай — жаўтакрылай вераб’іхаю. Кожную сераду ўнук Сяргей і дзед Адам купляюць у краме «Прырода» добры пачаст/нак для пушак і рыбак.
П. Крэмень. Паляўнічы. 1928.
П. Крэмень. Жанчына, якая сядзіць. Каля 1940
3 біяграфіі
Пінхус Крэмень нарадзіўся ў мястэчку Жалудок Лідскага павета Віленскай губерні (цяпер гарадскі пасёлак Жалудок у Гродзенскай вобласці) у шматдзетнай сям’і рамесніка.
Пачатковую мастацкую адукацыю Крэмень атрымаў у Віленскай мастацкай школе, падчас вучобы ў Вільні адбылося яго знаёмства з Хаімам Суціным і Міхаілам Кікоіным, якое перарасло ў шматгадовае сяброўства.
Крэмень марыў працягнуць сваю адукацыю ў Парыжы, таму ў 1912 годзе ён нелегальна перасёк мяжу і праз Германію перабраўся ў Францыю. Прыехаўшы ў Парыж, ён пасяліўся ў «Вуллі».
У 1919 годзе ў парыжскай галерэі Жака Павалоцкага адбылася першая персанальная выстава работ Пінхуса Крэменя, на якой былі паказаны міжземнаморскія пейзажы і серыя ню, напісаныя мастаком у 1918 годзе падчас знаходжання ў мястэчку Серэ на поўдні Францыі. На працягу ўсяго жыцця майстар часта бываў і падоўгу жыў у Серэ. Віды гэтага месца адлюстраваныя на многіх карцінах мастака розных гадоў.
П. Крэмень. Аўтапартрэт. Каля 1950
П. Крэмень. Вялікі нацюрморт. 1950
Паглядзі, тут мы змясцілі для цябе контуры аднаго нацюрморта (наш мастак, перш чым з’есці свой сняданак, намаляваў яго).
Напоўні яго колерам так, як рабіў гэта Пінхус Крэмень. Вазьмі фарбы (лепш за ўсё гуаш) і ўяві, якія колеры з’явіліся б на гэтым нацюрморце, калі б святло падала з акна. Якія адценні можна было б заўважыць у, здавалася б, простых і зразумелых колерах?
П. Крэмень. Жанчына, якая сядзіць. Каля 1950
Верш
Крэмень
Як скульптары пераходзяць
На жывапіс, ім не шкодзіць: Такія пішуць карціны — Карціць паглядзець са спіны!
Бо цяжка быць мастаком —
I не перайсці мяжы.
I наш перайшоў цішком.
(Памежніку не кажы.)
Мястэчка. Вільня. Парыж.
Шлях геніяў — там відней іх. А потым дарога ўвыш, Да дому свайго ў Пірэнеях.
I едуць на вернісаж
Сябры: нацюрморт, пейзаж, Партрэт. (А зрэдку і конь.) I кожная праца — агонь!
Бо высечы іскру ў цемені Належыць Творцу — і Крэменю.
Андрэй Хадановіч
Хто жыве ў «Вуллі»?
Ты ўжо заўважыў, што амаль усе мастакі ў нейкі момант свайго жыцця ў Парыжы жылі ў «Вуллі» — знакамітым доме-камуне, створаным у 1902 годзе для маладых мастакоў мецэнатам і скульптарам-аматарам Альфрэдам Бушэ. Сам будынак быў набыты з распродажу маёмасці Сусветнай выставы 1900 года — гэта быў павільён бардоскіх вінаў, створаны па праекце Эйфеля. Дом перанеслі на яго цяперашняе месца і абсталявалі ў ім 140 атэлье-студый, якія Бушэ стаў здаваць за сімвалічную плату мастакам і літаратарам (месячная арэнда майстэрні каштавала, як два недарагія абеды). Сярод насельнікаў «Вулея» былі Лежэ, Мадзільяні, Шагал, Суцін, Цадкін, Крэмень і многія іншыя творцы. Сам Бушэ пабудаваў на тэрыторыі комплексу маленькі домік, які і займаў да сваёй смерці ў 1934 годзе. «Вулей» дагэтуль застаецца жылым комплексам і культурнамастацкім цэнтрам.
7На гэтай старонцы мы намалявалі «Вулей» і Марка Шагала, які ляціць над ім. А ты намалюй астатніх мастакоў з нашай кнігі. Падумай, хто дзе будзе жыць і чым
4 займацца на тваім малюнку.
Твая выстава
Павесь на сцены свае карціны.
Напішы назву выставы і сваё імя.
Усе карціны, якія ты бачыў у гэтай кнізе, ты можаш знайсці ў мастацкай галерэі «Арт-Беларусь». А на гэтай старонцы мы пакінулі прастору галерэі пустой, каб ты мог зладзіць сваю выставу! Павесь на сцены свае карціны. Напішы назву выставы і сваё імя.
Вось і твая першая маленькая выстава!
Дзякуй, што чытаў і гуляў з намі! Абавязкова зайдзі з бацькамі ў галерэю «Арт-Беларусь», каб паглядзець арыгіналы работ, якія ты бачыў у кнізе (горад Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3).
ПАДЗЯКІ-^
галерэя сучаснага мастацтва
дзіцячыя творчыя майстэрні
Энергня твоего будуйцего!
АРТ-БЕААРУСЬ
^нкн
ЗМЕСТ
Прадмова 5
Марк Шагал 8
Хаім Суцін 24
Восіп Любіч 40
Восіп Цадкін 56
Сэм Царфін 68
Міхаіл Кікоін 80
іінхус Крэмень 92
Літаратурна-мастацкае выданне
Вольскі Лявон
Глобус Адам Хадановіч Андрэй Садоўская Сафія
Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Парыжская школа
для дзяцей і ўсіх на свеце
Рэдактар / В. Акудовіч
Менеджар і каардынатар праекта / I. Лукашэнка PR-менеджар / В. Мжэльская Мастацкі рэдактар / Bazinato Карэктары / А. Нанас, Л. Наліўка
Падпісана да друку 19.11.2018. Фармат 60x84 1/16. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 6,5. Улік.-выд. арк. 3,8. Наклад 1000 ас. Замова 8878.