Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Парыжская школа  Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч

Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Парыжская школа

Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч
Выдавец: Медысонт
Памер: 112с.
Мінск 2018
17.7 МБ
У Парыжы Восіп Любіч паступіў у школу малявання і стаў вучыцца на мастака. Яго карабель уладкаваўся працаваць на рэчцы Сене, па якой ён перавозіў розныя грузы, каб зарабляць на жыццё сабе і свайму найлепшаму сябру.
Восіп хутка вывучыўся на мастака і стаў пісаць сапраўдныя карціны алейнымі фарбамі на льняных палотнах. Усё гэта адбылося толькі дзякуючы карабліку. Удзячны мастак напісаў на палатне партрэт свайго любімага карабліка, які цяпер плыве і плыве ў вечнасць па рэчцы Сене праз горад Парыж.
В. Любіч. Мужчына, які выгульвае сабаку
Любіч і тэатр
У пачатку 1920-х гадоў Восіп Любіч пасяліўся ў Парыжы. Святочная, зіхатлівая мішура свег/ кабарэ і цыркаў заўседы вабіла мастака. Любіч быў зачараваны цыркам і яго загадкавым «цыркавым людам»: акрабаты, эквілібрысткі, асілкі, наезнікі, клоўны. Дачка мастака, Дзіна Любіч, пазней будзе ўспамінаць: «Цырк быў любімым татавым месцам. Ён часта вадзіў мяне туды... Асабліва мы любілі маленькія вандроўныя трупы, якія выступалі ў дварах, на вуліцах».
А ты любіш цырк? Звычайна мы бачым толькі выступленні, а жыццё цырка да і пасля спектакляў нам не бачнае і невядомае. Менавіта гэтыя закулісныя гісторыі цікавілі Любіча больш за ўсё.
3 біяграфіі
Восіп Любіч нарадзіўся ў горадзе Гродна ў небагатай сям’і. Бацька мастака, Майсей Любіч, быў кавалём, але імкненне сына займацца мастацтвам — маляваннем і музыкай — падтрымліваў.
У 1915 годзе малады мастак адправіўся ў Адэсу, дзе паступіў у Мастацкае вучылішча Таварыства прыгожых мастацтваў, а ў 1920 годзе пераехаў у Берлін, дзе працаваў мастаком-дэкаратарам у тэатры-кабарэ «Сіняя птушка». Любіч таксама ствараў дэкарацыі для Берлінскай оперы, Берлінскага драматычнага тэатра, кінафільмаў. У 1923 годзе Восіп Любіч атрымаў заказ на афармленне парыжскага кабарэ і пераехаў у Францыю, дзе застаўся да канца жыцця. Пасяліўшыся на Манпарнасе, мастак хутка стаў часткай мясцовай мастацкай супольнасці.
ГУЛЬНЯ
Кажуць, мастакі думаюць лініямі. Калі яны задумваюць карціны, або проста падарожнічаюць, або прагульваюцца, яны не фатаграфуюць свет, а робяць замалёўкі і эскізы. Так мастакі назіраюць за светам і запамінаюць яго, прыдумляюць свае карціны.
Паглядзі на гэтыя накіды Любіча. Яны зроблены вельмі хутка.
В. Любіч. Аголеная дзяўчына
В. Любіч. Двое мужчын
На наступных дзвюх старонках мы пакінулі табе месца для суперхуткіх накідаў. Намалюй за 30 секунд від з твайго акна; чалавека, які праходзіць міма цябе; маму, якая сядзіць побач.
МАЛЮЙ ТУТ
МАЛЮЙ ТУТ
Верш
Любіч
Восіп Любіч быў не кволы.
Ён мастак Парыжскай школы.
Ён намаляваў нямала, Бо жыццё яго натхняла.
Розных маляваў людзей ён,
I прадметы, і падзеі...
Нацюрморты і партрэты
Ты пабачыш і палюбіш.
Ён не кволы, Восіп гэты, Ён магутны, Восіп Любіч.
Лявон Вольскі
В. Любіч. Кветкі. Каля 1940
Boon Цадкін
Восіп Цадкін — выдатны скульптар XX стагоддзя, у працах якога спалучаюцца прынцыпы кубізму і формы, характэрныя для першабытнага мастацтва.
Шэдэўр f
В. Цадкін. Возера. 1925.
Цадкін напісаў гэты пейзаж пад уражаннем ад кубізму — напрамку ў мастацтве, які імкнуўся раскласці трохмерны свет на самыя • простыя геаметрычныя формы.
На гэтай гуашы «Возера» мы бачым добра вядомыя формы навакольнага свету: горад, возера, лодкі, баржы, паравоз з трубой, якая дыміцца. Але формы гэтых аб’ектаў спрошчаныя, яны зводзяцца да простых геаметрычных аб’ёмаў.
В. Цадкін. Носьбіт дароў (Пасланнік / Навігатар). 1937
КАЗКА
Адам Глобус
Памагаты
Казка пра скульптуру, створаную майстрам Восіпам Цадкіным
Чалавек нараджаецца, расце, дужэе, а потым паціхупатроху пачынае старэць. Сілы пакідаюць спрацаванае цела. Старому чалавеку цяжка працаваць, цяжка жыць, і яму патрабуецца дапамога. Добрыя людзі заўжды дапамагаюць старому чалавеку. Такі ў людзей абавязак — дапамагаць таму, хто нарадзіўся, і таму, хто моцна пастарэў і занядужаў.
Стары Ян пражыў доўгае і цяжкае жыццё. Ён шмат папрацаваў на розных будоўлях, многа дамоў стаяць пад надзейнымі дахамі, якія зрабіў і давёў да ладу будаўнік Ян. За працай ён і не заўважыў, як праляцела жыццё. Сваю старасць Ян сустрэў адзін. Яму самому даводзілася прыбіраць кватэру, гатаваць абеды, насіць бялізну ў пральню. 3 кожным днём у старога Яна заставалася ўсё меней і меней сіл для жыцця. Каб схадзіць па хлеб, яму даводзілася траціць ледзь не ўсе сілы, якія былі адпушчаны прыродаю на цэлы дзень.
У хлебнай краме прадаўшчыцы і пакупнікі добра ведалі старога Яна. Яму спачувалі і дапамагалі, бо паважалі.
У гэтай жа краме часта купляў хлеб і знакаміты скульптар Восіп Цадкін. Ён пашкадаваў старога будаўніка і вырашыў яму дапамагчы па-сапраўднаму. Цадкін спачатку зляпіў з гліны, а потым і адліў з бронзы Памагатага для нямоглага Яна.
Вялікі бронзавы Памагаты пачаў рабіць для старога чалавека ўсю патрэбную работу. Ён прыбіраў кватэру, хадзіў па лекі ў аптэку, вазіў старога да розных дактароў, сам мыў бялізну, праў Янаву вопратку і старанна яе прасаваў, ён гатаваў для свайго гаспадара смачныя сняданкі, шыкоўныя абеды і лёгкія вячэры. Дзякучы скульптару Цадкіну, жыццё ў старога Яна стала цудоўным.
Але за светлымі днямі ў жыцці могуць прыйсці і цёмныя. Такі цёмны надышоў для Яна, калі Памагаты пайшоў па яблыкі. Дактары сказалі, што старому вельмі карысна штодня з’ядаць адзін зялёны яблык. У іх шмат жалеза, гэтым яблыкі і карысныя для старога арганізма.
Памагаты схадзіў у краму «Садавіна і гародніна» і купіў тамака цэлую скрыню карысных зялёных яблыкаў. Памагаты акуратна ішоў па тратуары, калі з дарогі проста на яго выскачыла машына і збіла.
За імгненне да гэтага шафёр той машыны пачаў аб’язджаць хлопчыка, які немаведама як апынуўся на дарозе. Шафёр не хацеў збіваць дзіця, таму і выскачыў на тратуар. За два імгненні да гэтага хлопчык, які ішоў па другім баку вуліцы, убачыў вялікага бронзавага чалавека са скрыняй яблыкаў. Хлопчыку так захацелася зблізу паглядзець на металічнага велікана, што ён безразважна выбег на дарогу...
Удар машыны быў такі моцны, што Памагаты разваліўся на тры кавалкі. Скрыня з яблыкамі бразнулася на тратуар. Яблыкі раскаціліся па ўсёй вуліцы — бяры і частуйся.
Разламанага на тры часткі Памагатага людзі завезлі ў майстэрню да Восіпа Цадкіна. Той адкінуў усе справы і тры дні і тры ночы рамантаваў сваю скульптуру. Рамантаваў, рамантаваў, рамантаваў — і адрамантаваў!
Памагаты вярнуўся да старога Яна і яшчэ шмат-шмат гадоў рабіў за старога ўсю патрэбную работу...
Мы з табою ўжо ведаем, што чалавек нараджаецца, расце, дужэе, а потым паціху-патроху пачынае старэць. Ён старэе, а потым ціха сыходзіць ад нас.
Калі стары Ян сышоў ад нас, Памагаты вярнуўся да скульптара Цадкіна. Той перайменаваў яго, зрабіў Дараносцам. I цяпер велікан працуе нерухомай і вельмі каштоўнай скульптурай у музеі.
3 біяграфіі
Восіп Цадкін нарадзіўся, як і Марк Шагал, у горадзе Віцебску. Бацька мастака, Арон Цадкін, магчыма, быў выкладчыкам старажытных моў у Смаленскай семінарыі, мама, Сафія Лестэр, паходзіла з сям’і шатландскіх караблебудаўнікоў.
У 1900 — 1904 гадах Восіп Цадкін вучыўся ў Першым віцебскім гарадскім чатырохкласным вучылішчы. Першыя два гады — у адным класе з Маркам Шагалам, аднак у той момант будучыя мастакі яшчэ не сталі сябрамі. Там жа Цадкін вучыўся сталярна-такарнаму рамяству і браў урокі малявання ў Юдаля Пэна.
У 1905 годзе Восіп быў адпраўлены бацькамі ў Англію, у горад Сандэрлэнд. Праз год ён самавольна з’ехаў у Лондан і паступіў на працу ў сталярную майстэрню. Знакавай падзеяй у жыцці Цадкіна стала наведванне Брытанскага музея, пасля чаго ён канчаткова вызначыўся ў сваім жаданні стаць мастаком. Восенню 1909 года Цадкін пераехаў з Лондана ў Парыж, каб працягнуць навучанне. Там ён паступіў у Нацыянальную вышэйшую школу прыгожых мастацтваў. Але Цадкін жадаў займацца авангардным мастацтвам, найлепшай школай для яго стаў знакаміты «Вулей», у якім мастак зняў кватэрустудыю ў 1910 годзе.
Галоўным у творчасці Восіпа Цадкіна стала скульптура, якая вабіла мастака з дзяцінства. «Аднойчы, калі я быў яшчэ хлопчыкам, я знайшоў выдатную белую гліну.
Калі я стаў мяць яе рукамі, то адчуў ні з чым не параўнальную асалоду, якую адчуваю дагэтуль», — пісаў майстар у сваіх успамінах.
В. Цадкін. Трое аголеных за сталом. 1928
ГУЛЬНЯ
В. Цадкін. Полукс. 1953 — 1955
Паглядзі на гэтую скульптуру. Як ты можаш апісаць яе формы? Які настрой у героя скульптуры?
q	СМЕЛАСЦЬ
АДЗІНОТА ‘	') ДЗЁРЗКАСЦЬ
? ? I ?	7
сум
У аснове гэтага твора — антычная легенда пра братоўблізнятаў Дыяскураў — Кастара і Полукса. Кастар нарадзіўся ад смяротнага чалавека Ціндарэя, а Полукс быў сынам бога Зеўса. Як і яго чароўны бацька, Полукс быў бессмяротным. Калі браты ўзмужнелі, яны ўславілі свае імёны перамогамі ў шматлікіх бітвах. Яны ўдзельнічалі ў паляванні на жудаснага вепрука і ў паходзе арганаўтаў у Калхіду, заняўшы ганаровае месца ў шэрагу найвялікшых герояў Грэцыі. Пасля гібелі смяротнага Кастара Полукс стаў маліць Зеўса, каб той даў памерці і яму разам з братам. I тады бог прапанаваў Полуксу выбар: альбо вечна знаходзіцца сярод багоў на Алімпе без брата, альбо разам з Кастарам жыць адзін дзень на Алімпе, а другі — у змрочным падземным царстве Аіда. Полукс з радасцю абраў апошняе. Вобразы братоў Дыяскураў сталі ўвасабленнем ідэалу дружбы і братэрскай любові.
Формы, з якіх складаецца скульптура, перадаюць стан героя. Паспрабуй і ты зрабіць з пластыліну абстрактныя фігуры, 4 якія перадавалі б розныя станы.
В. Цадкін. Амерыканскі пейзаж. 1944
Верш
Цадкін
Мастакі ў Парыж выпраўляліся, Бо там добра ім малявалася.
Вось і Восіп Цадкін з Віцебска Ў сталіцу Францыі выбраўся.
Мастаком ён зрабіўся вядомым, А яшчэ больш вядомым скульптарам. I стаяць скульптуры ягоныя — Ці то весела ім, ці то сумна ім?
Ці смуткуюць яны, ці хвалююцца?..
А яшчэ не пазбегнуць згадкі нам: Сярод мноства парыжскіх вуліцаў Ёсць вуліца Восіпа Цадкіна.
Лявон Вольскі
Сэм Царфін
(сапраўднае імя — Файбіш-Шрага Царфін)
Мастак Парыжскай школы, знакаміты сваімі містычнымі мігатлівымі пейзажамі, чароўнымі відамі на архітэктурныя помнікі сярэднявечча і прыроду Францыі.
Шэдэўр
С. Царфін. Мон-Сэн-Мішэль. Каля 1950
Якія пачуцці ўзнікаюць у цябе, калі ты глядзіш на гэтую працу Царфіна?