Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Парыжская школа  Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч

Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Парыжская школа

Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч
Выдавец: Медысонт
Памер: 112с.
Мінск 2018
17.7 МБ
Ужо ў школе Хаім стаў цікавіцца маляваннем. Аднойчы, па легендзе, ён нават скраў з дома дзве патэльні і прамяняў іх у старызніка на алоўкі, за што быў строга пакараны. Але гэты эпізод не адбіў у хлопчыка жадання маляваць.
У 1907 годзе Суцін з’ехаў у Мінск, паст/піў у вучні да фатографа, працаваў рэтушорам, наведваў заняткі ў школе мастака Якава Кругера, потым вучыўся ў віленскай мастацкай школе. А ў 1913 годзе Хаім Суцін пераехаў у Францыю і пасяліўся ў доме-камуне для мастакоў «Вулей» (пра гэта дзіўнае месца ты можаш даведацца больш на старонцы 106). He маючы магчымасцей зарабляць сваім мастацтвам, Хаім працаваў грузчыкам, рознарабочым, чарцёжнікам, натуршчыкам, дэкаратарам.
Вядомасць і дастатак да мастака прыйшлі толькі ў 1923 годзе, калі амерыканскі калекцыянер Альберт Кумс Барнс набыў больш за 50 карцін Хаіма Суціна.
j
Г~Г~і
Хаім Суцін і Палет Журдэн з сабачкам. 1927
X. Суцін. Ева. 1928
КАЗКА
Адам Глобус
Ева і ружа
Казка пра партрэт, напісаны Хаімам Суціным
У маленечкай вёсцы Варакомшчына, як і ў мястэчках Дварэц, Дзятлава ды Наваельня, зрэшты, як ва ўсім нашым Навагрудскім краі ды і ва ўсёй нашай роднай Беларусі, называць дзяўчынку Евай лічылася небяспечнай справай. Старыя людзі казалі: імя Ева надае дзяўчыне, а пазней і жанчыне, чароўнай сілы. Ева ведае пра тое, пра што іншыя і не здагадваюцца. Ева можа зазіраць у далёкую будучыню, чытаць па левай далоні чалавека яго мінулае, а на правай далоні бачыць яго сутнасць і ўсе здольнасці і магчымасці.
Далёка не кожная дзяўчынка можа вытрымаць цяжар таемных ведаў, таму шмат хто з Евак цяжка хварэў, некаторыя з іх страчвалі памяць, а часам здаралася і найгоршае — яны паміралі ў маладым веку. Імя Ева цяжкае, на ім заўсёды ляжыць адказнасць за ўсе справы, якія рабіліся, робяцца і будуць рабіцца дзяўчынамі, названымі гэтым іменем. Таму бацькам трэба тройчы падумаць, перад тым як назваць даражэнькае дзіцятка Евай. Ну а калі ўжо назвалі, дык усёй сілай трэба такому дзіцяці дапамагаць і ахоўваць яго ўтрая больш, чым усіх іншых дзяцей. Можа, у іншых краінах імя Ева і не мае такой
чарадзейнай якасці. He стану нічога даказваць. Кожны край мае свае звычкі, свае чароўныя таямніцы і дзівосы. У нас так, а ў іх інакш.
Мінская дзяўчынка Ева разам з бацькамі — з татам Сяргеем і мамай Верцяй — схадзіла на выставу карцін, што прыехалі ў Мінск з Парыжа. Доўгі час карціны жылі ў Францыі, а цяпер іх там купілі і перавезлі жыць у Мінск, бо мастакі, якія іх намалявалі, усе як адзін нарадзіліся ў нашай Беларусі. Ева ўважліва разглядала ўсе карціны, але адна ёй спадабалася найбольш. Гэта быў партрэт, намаляваны мастаком Хаімам Суціным. Яно і зразумела, бо на партрэце была жанчына, якая таксама насіла імя Ева. Дзяўчынка Ева мінская ў музеі пазнаёмілася з Евай парыжскай. Яны не толькі пазнаёмілася, але і пасябравалі. Ева малодшая папрасіла ў Евы старэйшай дапамогі.
Дзяўчынка доўга вышывала на сваёй белай сукенцы чырвоную ружу. Яна рабіла гэта надзвычай старанна, але ружа ніяк не вышывалася. Ніткі рваліся. Іголка калола пальцы маленькай Еве. Напарстак увесь час злятаў з рукі і закочваўся чорт ведае куды. Маленькая Ева страшэнна змучылася з вышыўкай, таму і папрасіла ў Евы старэйшай дапамогі:
— Дарагая Ева, дапамажы мне з вышываннем чырвонай ружы! Я яе вышываю, а яна не вышываецца. To ў мяне нітка парвецца. To напарстак зляціць і пад шафу закоціцца. To іголка праколе палец да самай костачкі.
Расказала дзяўчынка Ева пра сваю злыбеду Еве, намаляванай Суціным. Падзялілася з ёю без усялякай
надзеі на дапамогу. Расказала, бо дзяўчынцы падалося, што трэба такое расказаць.
Намаляваная Ева выслухала просьбу і прашаптала:
— Дарагая сястра, я змагу табе дапамагчы з вышыўкай, калі ты мяне правільна папросіш. Каб я змагла дзейнічаць, трэба сказаць чароўнае слова «ажур>>. Але абавязкова тры разы запар: «Ажур-ажур-ажур». Трэба яго сказаць і паўтарыць сваё жаданне. Разумееш?
— Так! Разумею, — зашаптала дзяўчынка Ева. — Ажур-ажур-ажур, дарагая сястра Ева, дапамажы мне, калі ласачка, вышыць чырвоную ружу на святочнай сукенцы.
Можна не паверыць майму расказу і запытацца пра гэтую гісторыю ў бацькоў маленькай Евы, якія і самі моцна здзівіліся, пабачыўшы скончаную вышыўку сваёй дачушкі. Такой спраўна намаляванай і сакавіта вышытай ружы яны ніколі ў жыцці не бачылі. Уся школа хадзіла дзівіцца на белую сукенку з чырвонай ружай. Усе хвалілі дзяўчынку. Шмат хто спрабаваў дапытвацца пра сакрэт такога адметнага майстэрства, але маленькая Ева нікому нічога не расказвала, бо так наказала Ева партрэтная:
— Кожная дзяўчынка, дзяўчына і жанчына можа папрасіць у мяне дапамогі. Яна павінна сказаць чароўнае слова «ажур» і агучыць сваё запаветнае жаданне. Я выканаю нават самае складанае жаданне, але мая дапамога аднаразовая. Адной жанчыне я дапамагаю толькі адзін раз. I прашу не расказваць, якое менавіта жаданне я здзейсніла. Пра маю дапамогу можна распавядаць толькі самым любімым людзям. Разумееш?
— Разумею, дарагая Ева...
Калі ты мне не паверыш, дарагі чытач, скажаш, што ўсё гэта звычайная казка, тады сам схадзі ў музей і папрасі дапамогі ў намаляванай Суціным Евы. Схадзі — і не пашкадуеш. Галоўнае, не забудзься сказаць ёй «ажур-ажур-ажур» і перадаць прывітанне ад казачніка Адама Глобуса.
Хаім Суцін і курыца
ГУЛЬНЯ
Паглядзі яшчэ раз на карціну Суціна «Ева». Які настрой у намаляванай дзяўчыны?
9 А што ты адчуваеш, калі глядзіш у яе вочы?
3 дапамогай чаго ствараецца настрой на партрэце?
Гэта не толькі выраз твару, але і пастава. Якая яна ў Евы?
Якія колеры ты бачыш на карціне?
Часам партрэт нам не вельмі шмат апавядае пра тое, чым чалавек займаецца, дзе жыве і якая ў яго сям’я, але расказвае пра яго настрой. Партрэт Евы менавіта такі. Мы не ведаем, хто яна і чым займаецца, але бачым настрой жанчыны.
Паспрабуй і ты намаляваць партрэт
/ блізкага табе чалавека так, каб адчуваўся
4 яго настрой.
МАЛЮЙ ТУТ

Х.Суцін. Жанчына, якая заснула з кнігай. Мадлен Кастэн. 1940
Верш
Суцін
Што мы чулі аб Хаіме Суціне? Гладыёлусы ў чыстай пасудзіне. Шмат разоў перапісваў палотны. Маляваў селядцы галодны.
Ды, самім Мадзільяні сустрэты, На ягоныя трапіў партрэты.
Непрызнаны сваёй айчынай, Свет уражваў тушай бычынай.
Бо калісь нарадзіўся ў нас
I нашмат апярэдзіў свой час.
Кожны рух, кожны колер — адчайны, Вечны выбух трывогі і тайны.
Паміж страхамі, болем і гневам, Як Адам, шукаў сваю Еву...
За мяжой часам пішуць музеі, Што з Літвы ён або з Расеі.
Ды вядома ўсім будзе хай ім:
3 Беларусі наш слынны Хаім!
А яго геніяльная спадчына
Ёсць і ў нас, і таму — не страчана!
Андрэй Хадановіч
Boon Любіч
Жывапісец, графік, кніжны ілюстратар, скульптар. Цэнтральнае месца ў мастацтве Восіпа Любіча занялі сюжэтныя творы на тэатральныя і цыркавыя тэмы.
Шэдэўр
В. Любіча. Танцорка з бубнам. Каля 1945
ГУЛЬНЯ
Паглядзі на аўтапартрэт Восіпа Любіча. Што мастак хацеў расказаць гледачу пра сябе? Хто ён? Які ў яго настрой? Што натхняе Любіча ў працы?
В. Любіч. Аўгапартрэт з мадэллю. 1945
) Што такое аўтапартрэт?
і Гэта калі мастак малюе сам сябе.
Тут мы пакінулі дзве пустыя рамы для тваіх уласных аўтапартрэтаў. Паспрабуй намаляваць сябе ў розны час дня і ў рознай абстаноўцы. Аўтапартрэт заўсёды расказвае свету пра цябе, а што апавядаюць твае малюнкі? Які ў цябе
настрой? Чым ты захапляешся?
МАЛЮЙ ТУТ
В. Любіч. Сена ў Парыжы. Каля 1945
КАЗКА
Адам Глобус
Караблік
Казка пра караблік, намаляваны мастаком Восіпам Любічам
Хлопчыка звалі Восіп. Простае імя. Нічога надзвычайнага ў ім не было. Восіп хадзіў у самую звычайную школу, сядзеў там за звычайнай партай і глядзеў у звычайнае акно, за якім ішоў самы звычайны дождж. Вучыўся Восіп не вельмі добра, але і не вельмі кепсжа, ён вучыўся так, як вучацца ўсе звычайныя дзеці.
Імя ў хлопчыка Восіпа было зусім звычайнае, але прозвішча ў яго было адметнае, запамінальнае — Любіч.
Аднойчы Восіп Любіч глядзеў на звычайны дождж за школьным акном. Дождж яму надакучыў. Восіп пачаў разглядаць падручнік і пабачыў на яго старонках маленькі караблік. Гэта быў любімы малюнак хлопчыка Любіча. Ён любіў караблікі і ўяўляў, як плавае на тым намаляваным карабліку па розных рэчках, морах і акіянах. Як караблік заходзіць у порты. Як там Восіп знаёміцца з рознымі людзьмі, якія расказваюць яму гісторыі пра цікавае жыццё. Шмат усяго рознага ўяўлялася Восіпу Любічу пра любімы караблік.
Гэта ўсё лёгка можна ўявіць і зразумець, а ёсць у гэтай гісторыі такое, што зразумець цяжка, але ў гэта можна паверыць...
Можна паверыць, што намаляваны ў кніжцы караблік раптам сказаў Восіпу Любічу:
— Восіп, дастань з кнігі старонку, на якой намаляваны твой любімы караблік.
— Дарагі мой караблік, я не магу даставаць з кнігі старонку, на якой ты намаляваны, бо я сапсую кнігу!
— Дарагі Восіп, гэтая старонка ў кнізе зроблена так, каб яе абавязкова дасталі і склалі з яе папяровы караблік.
Восіп Любіч акуратна дастаў з кнігі старонку і склаў з яе маленечкі папяровы караблік.
За акном скончыўся дождж, а ў школе, дзе вучыўся Восіп Любіч, скончыліся заняткі. Хлопец выйшаў са школы, падышоў да вясновага ручая і пусціў папяровы караблік у плаванне. Той паплыў, а хлопчык пайшоў следам. Ручаіна шырылася і шырылася, а караблік усё павялічваўся і павялічваўся. Калі ручаіна ўпала ў рэчку і занесла туды караблік, той стаў ужо вялікім караблём.
Восіп Любіч падумаў спачатку, што карабель зараз паплыве ў далёкае мора і забудзецца на хлопчыка, які яго зрабіў. Восіп быў нават упэўнены, што карабель сплыве і на гэтым чароўная гісторыя скончыцца. Але гісторыя не скончылася. Карабель раптам зменшыўся і прыплыў пад самы бераг. Восіп узяў свой караблік у рукі, старанна выцер яго хустачкай і схаваў у партфель.
Увечары хлопчык і караблік доўга шапталіся: яны распрацоўвалі маршрут вялікай вандроўкі. Караблік паабяцаў правезці Восіпа па розных рэках, морах і акіянах і завезці яго ў вялікі горад Парыж.
Цэлы год Восіп Любіч рыхтаваўся да вялікай вандроўкі, ён збіраў грошы і назапашваў прадукты. Праз год у апошні дзень вясны Восіп Любіч выправіўся на сваім караблі ў далёкае плаванне. Ён плыў з аднаго горада ў другі, пераплываў з адной краіны ў другую. Хлопчык плыў пад вялікімі зорамі, пад месяцам і пад сонцам. Плыў доўга-доўга і прыплыў у горад Парыж.