Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

Маўглі

Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1994
88.88 МБ
Але Тха сказаў:
«Ніколі больш не прыйдуць да цябе Народы Джунгляў. Ніколі не перакрыжуюцца іхнія дарогі з тваімі, ніколі не будуць яны спаць побач з табою, ні хадзіць за табою, ні пасвіцца каля тваёй бярлогі. Толькі Страх будзе хадзіць за табою па пятах, і калі яму ўздумаецца, біць цябе зброяй, якой ты не ўбачыш. Ен зробіць так, што зямля праваліцца ў цябе пад нагамі, і ліяна зашмаргнецца на тваёй шыі, і ствалы дрэў паўстануць вакол цябе так высока, што ты не здолееш цераз іх пераскочыць. А напаследак ён злупіць з цябе шкуру і накрые ёю сваіх дзіцянят, каб сагрэць іх. Ты не злітаваўся над ім, і ён не будзе мець літасці да цябе».
Першы з Тыграў быў вельмі смелы, бо яго ноч яшчэ не мінула, і ён сказаў:
«Абяцанне Тха па-ранейшаму мае сілу. Ен жа не забярэ ў мяне маёй ночы?»
I Тха сказаў:
«Твая ноч застаецца тваёю, як я абяцаў, але за яе давядзецца заплаціць. Ты навучыў чалавека забіваць, а ён усё пераймае хутка».
Першы з Тыграў адказаў:
«Вось ён, у мяне пад нагою, і хрыбет яго зламаны. Няхай ведаюць усе Джунглі, што я забіў Страх».
Але Тха засмяяўся і сказаў:
«Ты забіў аднаго са шматлікіх і сам скажаш пра гэта джунглям, бо твая ноч мінула!»
I вось настаў дзень — з пячоры выйшаў другі Безвалосы, і, убачыўшы забітага на сцяжынцы і тыгра, які стаяў над ім, ён узяў кій з вострым канцом.
— Яны і цяпер кідаюць такую вострую штуку,— сказаў дзікабраз Сахі і з шоргатам пачаў спускацца да ракі.
Гонды1 лічаць Сахі самай смачнай ежай — яны называюць яго Хо-Ігу,— і ён ведае сёе-тое пра каварную сякерку гондаў, якая ляціць цераз прасеку, пабліскваючы, нібы страказа.
— Гэта быў кій з вострым канцом, якія ўтыкаюць у дно лоўчай ямы,— сказаў Хатхі.— Безвалосы кінуў яго, і ён уваткнуўся ў бок Першаму з Тыграў. Усё адбылося, як сказаў Тха: Першы з Тыграў, выючы,бегаў па лесе, пакуль не вырваў кій, і ўсе джунглі даведаліся, што Безвалосы можа наносіць удар здалёку, і пачалі баяцца яшчэ болып, чым раней. Так выйшла, што Першы з Тыграў навучыў Безвалосага забіваць,— а вы самі ведаеце, колькі шкоды гэта прынесла ўсім нам,— забіваць і пятлёй, і прыхаванай пасткай, і куслівай мухай, якая вылятае з белага дыму (Хатхі гаварыў пра кулю), і Чырвонай Кветкай, якая выганяе нас з лесу. I ўсё ж адну ноч у годзе Безвалосы баіцца тыгра, як абяцаў Тха, і тыгр нічога не зрабіў, каб прагнаць яго страх. Дзе ні знойдзе ён Безвалосага, там і забівае, памятаючы, як зняславілі Першага з Тыграў.
I цяпер Страх гуляе па джунглях удзень і ўночы.
— Ахі! Ао! — уздыхнулі алені, думаючы, як важна ўсё гэта для іх.
— I толькі калі адзін Вялікі Страх пагражае ўсім, як цяпер, мы ў джунглях забываемся на свае
Гонды — адзін з самых старажытных народаў Індыі.
’	99
дробныя страхі і сыходзімся ў адно месца, як цяпер.
— Чалавек толькі адну ноч баіцца тыгра? — спытаў Маўглі.
— Толькі адну ноч,— адказаў Хатхі.
-	Але ж я... але ж мы... але ж усе ў джунглях ведаюць, што Шэр-Хан забівае чалавека двойчы і тройчы ў месяц.
Гэта так. Але тады ён кідаецца на яго ззаду і, нападаючы, адварочвае галаву, таму што баіцца. Калі чалавек паглядзіць на тыгра, ён уцячэ. А ў сваю ноч ён заходзіць у вёску не хаваючыся. Ен ідзе паміж дамамі, прасоўвае галаву ў дзверы, а людзі падаюць перад ім на калені, і тады ён забівае. Адзін раз — у тую ноч.
«О! — сказаў Маўглі сам сабе і перавярнуўся ў вадзе з боку на бок.— Цяпер я разумею, чаму Шэр-Хан папрасіў мяне зірнуць на яго. Яму гэта не памагло, ён не мог глядзець мне ў вочы, а я... я, вядома, не ўпаў перад ім на калені. Але ж я не чалавек, я належу да Вольнага Народа».
— Гм-м! — глуха прабурчала Багіра.— А тыгр ведае сваю ноч?
— He, не ведае, пакуль Месячны Шакал не выйдзе з начнога туману. Часам гэтая ноч бывае ўлетку, у сухую пару, а іншы раз зімой, калі ідуць дажджы. Калі б не Першы з Тыграў, гэтага б не здарылася і ніхто з нас не ведаў бы Страху.
Алені сумна ўздыхнулі, а Багіра каварна ўсміхнулася.
— Людзі ведаюць гэтую... казку? — спытала яна.
— Ніхто яе не ведае, апрача тыграў і нас, сланоў, дзяцей Тха. Цяпер і вы, тыя, што на берагах, чулі яе, і болып мне няма чаго сказаць вам.
Хатхі акунуў хобат у ваду ў знак таго, што не жадае болыіі размаўляць.
— Але чаму ж, чаму,— спытаў Маўглі, звяртаючыся да Балу,— чаму Першы з Тыграў перастаў есці траву, плады і лісце? Ен жа толькі зла-
маў карак быку. Ен не зжор яго. Што ж прымусіла яго пакаштаваць свежай крыві?
Дрэвы і ліяны заклеймавалі тыгра, Маленькі Брат, і ён зрабіўся паласаты, якім мы бачым яго цяпер. Ніколі больш не будзе ён есці пладоў, і з Ta­ro самага дня ён помсціць аленям, буйвалам і іншым траваедам,— сказаў Балу.
— Дык ты таксама ведаеш гэтую казку? Праўда? А чаму я ніколі яе не чуў?
— Таму што джунглі паўнюткі гэткіх казак. Варта толькі пачаць, ім і канца не будзе. Пусці маё вуха, Маленькі Брат!
НАШЭСЦЕ ДЖУНГЛЯЎ
Вы, вядома, памятаеце, што Маўглі прыбіў шкуру Шэр-Хана да Скалы Рады і сказаў усім ваўкам, колькі іх засталося ад Сіянійскай Чарады, што з гэтага часу будзе хадзіць на паляванне ў джунглях адзін, а чацвёра ваўчанят Маці Ваўчыхі паабяцалі паляваць разам з ім. Але не так гэта лёгка адразу змяніць сваё жыццё, асабліва ў джунглях. Пасля таго як Чарада разбеглася хто куды, Маўглі перш за ўсё падаўся ў роднае логава і залёг спаць на ўвесь дзень і на ўсю ноч. Прачнуўшыся, ён расказаў Бацьку Ваўку і Маці Ваўчысе пра свае прыгоды сярод людзей роўна столькі, колькі яны маглі зразумець. Калі Маўглі пачаў забаўляцца перад імі са сваім паляўнічым нажом так, што ранішняе сонца пералівалася і паблісквала на яго лязе — гэта быў той самы нож, якім ён злупіў шкуру з Шэр-Хана,— ваўкі сказалі, што ён сямутаму навучыўся. Пасля таго Акелу і Шэраму Брату давялося расказаць, як яны памагалі Маўглі гнаць буйвалаў па яры, і Балу ўскараскаўся на пагорак, каб паслухаць іх, а Багіра ажно чухалася ад асалоды пры думцы аб тым, як умела Маўглі ваяваў з тыграм.
Сонца даўно ўжо ўзышло, але ніхто і не думаў лажыцца спаць, а Маці Ваўчыха час ад часу задзі-
рала галаву ўгору і радасна ўдыхала пах шкуры Шэр-Хана, які даносіўся ветрам са Скалы Рады.
— Калі б не Акела з Шэрым Братам,— сказаў пад канец Маўглі,— я нічога не змог бы зрабіць. О Маці Ваўчыха, каб ты толькі бачыла, як шэрыя буйвалы імчаліся па яры і як яны ламаліся ў вясковыя вароты, калі чалавечая чарада кідала ў мяне камянямі!
— Я рада, што не бачыла гэтага,— сурова сказала Маці Ваўчыха.— He магу цярпець, каб маіх ваўчанят ганялі, як шакалаў! Я прымусіла б чалавечую чараду паплаціцца за гэта, але пашкадавала б жанчыну, якая карміла цябе малаком. Так, я пакінула б жыццё толькі ёй адной!
— Спакойна, спакойна, Ракша!—ляніва сказаў Бацька Воўк.— Наша Жабянятка зноў вярнулася да нас і так паразумнела, што родны бацька павінен лізаць яму пяткі. А хіба не ўсё роўна — адным шрамам на галаве больш ці менш? Дай чалавеку спакой.
I Балу з Багірай адгукнуліся, як рэха:
— Дай чалавеку спакой!
Маўглі паклаў галаву на бок Маці Ваўчыхі, задаволена ўсміхнуўся і сказаў, што і ён таксама не хоча больш ні бачыць, ні чуць ні голасу, ні паху чалавека.
— А што, калі людзі не дадуць табе спакою, Маленькі Брат? — сказаў Акела і прыўзняў адно вуха.
— Нас пяцёра,— сказаў Шэры Брат, азірнуўся на ўсіх, хто сядзеў гюбач, і ляснуў зубамі.
Мы таксама маглі б прыняць удзел у паляванні,— сказала Багіра, варушачы хвастом і пазіраючы на Балу.— Але дзеля чаго нам думаць цяпер пра чалавека, Акела?
— А вось дзеля чаго,— адказаў воўк-адзінец.— Пасля таго як шкуру гэтага жоўтага злодзея павесілі на Скале Рады, я пайшоў назад да вёскі па нашых слядах; каб заблытаць іх на той выпадак, калі за намі хто-небудзь пагоніцца, я сту-
nay y свае сляды, a часам зварочваў убок і лажыўся. Але калі я заблытаў след так, што і сам не мог бы ў ім разабрацца, прыляцеў кажан Манг і пачаў кружыць нада мною. Ен сказаў:
«Вёска чалавечай чарады, адкуль прагналі Маўглі, гудзе, як асінае гняздо».
— Гэта таму, што я кінуў туда вялікі камень,— пасміхаючыся, сказаў Маўглі, які часта забаўляўся тым, што шпурляў спелыя папавы ў асінае гняздо, а пасля кідаўся бягом да бліжэйшай затокі, каб восы, чаго добрага, яго не дагналі.
— Я запытаўся ў кажана, што ён бачыў. Ен сказаў, што перад вясковымі варотамі цвіце Чырвоная Кветка і людзі сядзяць вакол яе са стрэльбамі. Я кажу нездарма: я ж ведаю з вопыту,— тут Акела зірнуў на старыя шрамы на сваіх баках,— што людзі носяць стрэльбы не для пацехі. Хутка, Маленькі Брат, чалавек са стрэльбай пойдзе па нашым следзе.
— Але навошта? Людзі прагналі мяне. Што ім яшчэ трэба?— сярдзіта спытаў Маўглі.
— Ты чалавек, Маленькі Брат,— запярэчыў Акела.— He нам, Вольным Паляўнічым, гаварыць табе, што і навошта робяць твае браты.
Ен ледзь паспеў адхапіць лапу, як паляўнічы нож глыбока ўпіўся ў зямлю на тым месцы, дзе яна ляжала. Маўглі кінуў нож так шпарка, што за ім не ўсачыла б вока чалавека, але Акела быў воўк, а нават сабака, якому далёка да дзікага ваўка, яго прапрадзеда, можа прачнуцца ў час моцнага сну, калі кола калёсаў злёгку дакранецца да яго, і адскочыць убок, перш чым кола наедзе на яго.
— Другі раз,— спакойна сказаў Маўглі, засоўваючы нож у ножны,— не гавары пра чалавечую чараду, калі гаворыш з Маўглі.
— Пфф! Зуб востры,— сказаў Акела, абнюхваючы ямку, што пакінуў нож у зямлі,— ды толькі жыццё ў чалавечай чарадзе пашкодзіла твайму воку, Маленькі Брат. Я паспеў бы забіць аленя, пакуль ты замахваўся.
Багіра раптам падхапілася, выцягнула шыю ўперад, панюхала паветра і ўся напружылася. Шэры Брат тут жа паўтарыў усе яе рухі, павярнуўшыся крыху ўлева, каб улавіць вецер, які дзьмуў справа. Акела ж адскочыў крокаў на пяцьдзесят у бок ветру, прысеў і таксама ўвесь напружыўся. Маўглі глядзеў на іх з зайздрасцю. Нюх у яго быў такі, які рэдка сустракаецца ў людзей, але гэтаму нюху не хапала той надзвычайнай тонкасці, якая ўласціва кожнаму носу ў джунглях, а за тры месяцы жыцця ў дымнай вёсцы нюх яго моцна прытупіўся. Тады ён намачыў палец, пацёр ім нос і выпрастаўся, каб улавіць вецер верхнім нюхам, які самы дакладны.
— Чалавек! — прабурчаў Акела, сядаючы на заднія лапы.
— Балдзео! — сказаў Маўглі і сеў.— Ен ідзе па нашым следзе. А вунь і сонца блішчыць на яго стрэльбе. Глядзіце!