Маўглі
Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1994
— Рыкі-Цікі не пойдзе ж глытаць гэтыя яйкі!
— He, не глытаць, але... Дарзі, калі ў цябе асталося хоць каліва розуму, ляці зараз жа пад стайню і зрабі выгляд, нібы ў цябе перабіта крыло,
і няхай Нагайна гоніцца за табой да гэтага куста, разумееш? Мне трэба падабрацца да грады, дзе дыні, і калі я пайду туды цяпер, яна заўважыць.
Розум у Дарзі быў птушыны. У яго маленечкай галоўцы ніколі не змяшчалася болып, як адна думка адразу. I з той прычыны, што ён ведаў, што дзеці Нагайны выводзяцца, як і яго птушаняты, з яек, яму здалося, што знішчыць іх не зусім далікатна. Але яго жонка была разумнейшая. Яна ведала, што кожнае яйка кобры — гэта тая ж кобра, і таму зараз жа вылецела з гнязда, а Дарзі пакінула дома: няхай грэе малых і гарлае свае песні пра пагібель Нага. Дарзі быў шмат у чым падобны на любога іншага мужчыну.
Прыляцеўшы на сметнік, яна пачала варушыцца за два крокі ад Нагайны і пры гэтым на ўвесь голас крычала:
— Вой, у мяне перабіта крыло! Хлопец, што жыве ў доме, кінуў у мяне камень і перабіў мне крыло!
I яна з яшчэ большым адчаем залопала крыламі.
Нагайна падняла галаву і засіпела:
— Гэта ты папярэдзіла Рыкі-Цікі, што я хачу ўкусіць яго? Дрэннае ж ты выбрала месца кульгаць!
I яна пасунулася па пыльнай зямлі да жонкі Дарзі.
— Хлопец перабіў яго каменем! — крычала жонка Дарзі.
— Добра, можа, табе будзе прыемна даведацца, што, калі ты памрэш, я разлічуся з гэтым хлопцам па-свойму. Сёння з самага ранку мой муж ляжыць на гэтым сметніку, але яшчэ да захаду хлопчык, што жыве ў доме, таксама будзе ляжаць вельмі ціха... Але куды ж ты? Ці не думаеш ты ўцячы? Усё роўна ад мяне нідзе не дзенешся! Дурная, паглядзі на мяне!
Але жонка Дарзі добра разумела, што якраз гэтага ёй і не трэба рабіць, бо варта толькі якой-
небудзь птушцы глянуць змяі ў вочы, як на птушку са страху находзіць слупняк, і яна ўжо не можа паварушыцца.
Жонка Дарзі рванулася прэч, жаласна папіскваючы і бездапаможна лапочучы крыламі. Над зямлёй яна не ўзляцела ні разу, а Нагайна імчалася за ёй усё шпарчэй.
Рыкі-Цікі пачуў, што яны бягуць ад стайні па садовай дарожцы, і кінуўся да грады з дынямі, па той бок яе, што каля самага плота. Там у разапрэлай зямлі, якая пакрывала дыні, ён знайшоў дваццаць пяць змяіных яек, вельмі добра схаваных,— кожнае такой велічыні, як яйка бантамкі1,— толькі замест шкарлупіны яны былі пакрыты белаватай скуркай.
— Яшчэ дзень, і было б позна! — сказаў РыкіЦікі, бо ён убачыў, што ўсярэдзіне ляжаць, скруціўшыся, маленькія кобры. Ен ведаў, што з той самай хвіліны, як яны вылупяцца з яек, кожная можа забіць чалавека або мангуста. Ен пачаў хутка-хутка надкусваць вяршкі яек, стараючыся зачапіць і галоўкі змеянят, і ў той жа час ён не забываўся капануць граду то там, то тут, каб не пакінуць якога-небудзь яйка незаўважаным.
Асталося ўсяго тры яйкі, і Рыкі-Цікі пачаў ужо хіхікаць ад радасці, калі жонка Дарзі крыкнула яму:
— Рыкі-Цікі! Я завяла Нагайну пад дом, і Нагайна папаўзла на веранду. О, хутчэй! Хутчэй! Яна надумала забойства!
Рыкі-Цікі надкусіў яшчэ два яйкі, а трэцяе ўзяў у зубы і памчаўся пад веранду. Тэдзі, яго маці і бацька сядзелі на верандзе за снеданнем. Але Рыкі-Цікі заўважыў, што яны нічога не елі. Яны сядзелі нерухома, як каменныя, і твары ў іх былі белыя. А па цыноўцы, каля самага крэсла Тэдзі, выгіналася кольцамі Нагайна. Яна падпаўзла так блізка, што магла ў любы момант уджаліць голую
1 Бантамка—курыца дробнай пароды.
нагу Тэдзі. Пагойдваючыся ў розныя бакі, яна спявала пераможную песню.
— Сын Вялікага Чалавека, які забіў Нага,— сыкала яна,— пачакай крыху, сядзі і не зварухніся. Я яшчэ не гатова. I вы ўсе трое сядзіце цішэй. Калі вы паварушыцеся, я ўджалю яго. Калі вы не паварушыцеся, я таксама ўджалю. О, неразумныя людзі, забойцы Нага!
Тэдзі, не адрываючыся, упіўся вачамі ў бацьку, а бацька толькі і мог шаптаць:
— Сядзі і не варушыся, Тэдзі. Сядзі і не варушыся!
Тут падбег Рыкі-Цікі і крыкнуў:
— Павярніся да мяне, Нагайна, павярніся,і давай змагацца!
Усё ў свой час! — адказала яна, не гледзячы на Рыкі-Цікі.— 3 табою я разлічуся потым. А пакуль што паглядзі на сваіх любых сяброў: як яны прыціхлі і якія ў іх белыя твары. Яны спалохаліся, яны не смеюць паварушыцца. I калі ты зробіш хоць адзін крок, я ўджалю.
— Паглядзі на сваіх змеянят,— сказаў РыкіЦікі,— там, каля плота, на градзе з дынямі. Ідзі і паглядзі, што з імі стала.
Змяя зірнула ўбок і ўбачыла на верандзе яйка.
— О! Дай яго мне! — закрычала яна.
Рыкі-Цікі паклаў яйка паміж пярэднімі лапамі, і вочы ў яго зрабіліся чырвоныя, як кроў.
— А які выкуп за змяінае яйка? За маленькую кобру? За кобру-царэўну? За самую, самую апошнюю ў родзе? Астатніх на градзе з дынямі ўжо жаруць мурашкі.
Нагайна павярнулася да Рыкі-Цікі. Яйка прымусіла яе забыцца на ўсё, і Рыкі-Цікі бачыў, як бацька Тэдзі працягнуў вялікую руку, ухапіў Тэдзі за плячо, правалок яго па стале, застаўленым кубкамі і шклянкамі, у такое месца, дзе змяя не дастане яго.
— Ашукаў! Ашукаў! Ашукаў! Рык-чк-чк! — дражніў яе Рыкі-Цікі.— Хлопчык застаўся цэлы, 292
а я, я, я сёння ўночы злавіў твайго Нага за каршэнь... там, у ванным пакоі... ага!
Тут ён пачаў падскокваць і прыціскацца галавою да падлогі.
— Наг размахваў мной ва ўсе бакі, але не мог скінуць мяне з сябе! Ен ужо быў нежывы, калі Вялікі Чалавек рассек яго кіем на дзве часткі. Забіў яго я, Рыкі-Цікі-чк-чк! Выходзь жа, Нагайна. Выходзь і біся са мной. Табе нядоўга асталося быць удавой!
Нагайна ўбачыла, што Тэдзі ёй ужо не забіць, а яйка ляжыць у Рыкі-Цікі паміж лапамі.
— Аддай мне яйка, Рыкі-Цікі... Аддай мне маё апошняе яйка, я пайду і не вярнуся ніколі,— сказала яна, апускаючы свой капюшон.
— Так, ты пойдзеш і ніколі не вернешся, Нагайна, бо табе хутка ляжаць побач з тваім Нагам на сметніку. Хутчэй жа змагайся са мною. Вялікі Чалавек пайшоў па стрэльбу ўжо. Змагайся ж са мною, Нагайна!
Рыкі-Цікі бегаў кругом Нагайны на такой адлегласці, каб яна не магла яго зачапіць, і яго маленькія вочкі былі, як гарачае вуголле.
Нагайна скруцілася ў клубок і з усёй сілы наляцела на яго. А ён адскочыў угору — і назад. Зноў, і зноў, і зноў паўтараліся яе напады, і кожны раз яе галава стукалася з размаху аб цыноўку, і яна зноў скручвалася, як пружына ў гадзінніку. РыкіЦікі танцаваў па крузе, жадаючы абысці яе ззаду, але Нагайна кожны раз паварочвалася, каб сустрэць яго тварам у твар,— і ад гэтага яе хвост шалясцеў па цыноўцы, як сухое лісце пад ветрам.
Ен і забыўся пра яйка. Яно ўсё яшчэ ляжала на верандзе, і Нагайна падкрадвалася да яго ўсё бліжэй і бліжэй. I нарэшце, калі Рыкі-Цікі прыпыніўся, каб аддыхнуць крыху, яна падхапіла яйка і, слізгануўшы па сходках веранды, панеслася як страла па дарожцы. Рыкі-Цікі — за ёй. Калі кобра ўцякае ад смерці, яна выгінаецца так, як дубец, якім хвошчуць конскую шыю.
Рыкі-Цікі ведаў, што ён павінен дагнаць яе, інакш усе трывогі пачнуцца спачатку. Яна неслася да цярноўніку, каб шмыгнуць у густую траву, і Рыкі-Цікі, прабягаючы, пачуў, што Дарзі ўсё яшчэ распявае сваю недарэчную пераможную песню. Але жонка Дарзі была разумнейшая за яго. Яна вылецела з гнязда і залапатала крыламі над галавой Нагайны. Калі б Дарзі прыляцеў ёй на дапамогу, яны, можа, прымусілі б кобру звярнуць з дарогі. Цяпер жа Нагайна толькі крышку апусціла свой капюшон і паўзла далей нацянькі. Але гэта лёгкая затрымка наблізіла да яе Рыкі-Цікі, і, калі яна шмыгнула ў нару, дзе жылі яна і Наг, белыя зубы Рыкі ўчапіліся ёй у хвост, і Рыкі праціснуўся туды следам за ёю, а, дапраўды, не ўсякі мангуст, нават самы разумны і стары, адважыцца пайсці за кобрай у нару. У нары было цёмна, і Рыкі -Цікі не мог адгадаць, дзе яна пашыраецца настолькі, што Нагайна павернецца і ўджаліць яго. Таму ён люта ўчапіўся ў яе хвост і, карыстаючыся лапамі, як тармазамі, з усёй моцы ўпіраўся ў мокрую цёплую зямлю.
Хутка трава перастала хістацца каля ўвахода ў нару, і Дарзі сказаў:
— Загінуў Рыкі-Цікі! Мы павінны праспяваць яму пахавальную песню. Бясстрашны Рыкі-Цікі загінуў. Нагайна заб’е яго ў сваім падзямеллі. У гэтым няма ніякага сумнення.
I ён заспяваў вельмі сумную песню, якую склаў у той жа момант, але толькі ён дайшоў да самага сумнага месца, як трава над нарой заварушылася зноў, і адтуль, увесь заквэцаны ў гразь, выбраўся, аблізваючы вусы, Рыкі-Цікі. Дарзі ўскрыкнуў не вельмі голасна і спыніў сваю песню.
Рыкі-Цікі абтрос з сябе пыл і чхнуў.
— Усё скончана,— сказаў ён.— Удава ніколі ўжо не выйдзе адтуль.
I чырвоныя мурашкі, што жывуць паміж сцяблоў травы, пачалі спускацца ў нару, каб даведацца, ці праўду ён гаворыць.
Рыкі-Цікі скруціўся ў клубок і тут жа, у траве, не сыходзячы з месца, заснуў — і спаў, і спаў, і спаў да самага вечара, бо нялёгкая была яго работа ў той дзень.
А калі прачнуўся, ён сказаў:
— Цяпер я пайду дадому. Ты, Дарзі, паведамі кавалю, а ён паведаміць усяму саду, што Нагайна памерла ўжо.
Каваль — гэта птушка. Гукі, якія выходзяць з яе горла, зусім як удары малаточка па медным тазе. Гэта таму, што яна служыць за вяшчальніка ў кожным індускім садзе і паведамляе навіны кожнаму, хто хоча слухаць яе.
Ідучы па садовай дарожцы, Рыкі-Цікі пачуў яе першую трэль — як удары ў маленькі абедзенны гонг. Гэта азначала: «Маўчыце і слухайце!» А потым звонка і цвёрда:
— Дзінг-донг-ток! Наг памёр! Донг! Нагайна памерла! Дзінг-донг-ток!
I адразу ўсе птушкі ў садзе заспявалі і ўсе жабы заквакалі, бо Наг і Нагайна жэрлі і птушак і жаб.
Калі Рыкі-Цікі падышоў пад дом, Тэдзі, і Тэдзева матка (яна ўсё яшчэ была вельмі белая), і Тэдзеў бацька кінуліся яму насустрач і ледзь не заплакалі. У гэты вечар яму надавалі столькі ўсякай ежы, што ён і еў бы больш, ды не мог, а калі прыйшоў час спаць, ён усеўся Тэдзі на плячо і выправіўся ў ложак разам з ім. Там убачыла яго Тэдзева маці, якая прыйшла праведаць сына ўвечары.
— Гэта наш збаўца! — сказала яна мужу.— Падумай толькі: ён выратаваў і Тэдзі, і цябе, і мяне.
Рыкі-Цікі адразу ж прачнуўся і нават падскочыў, бо сон у мангустаў вельмі чуткі.
— А, гэта вы! — сказаў ён.— Чаго ж вам яшчэ непакоіцца: ніводнай жывой кобры не асталося, а каб і асталося — дык я ж тут.
Рыкі-Цікі меў права ганарыцца сабою. Але ўсё