Маўглі
Рэдзьярд Кіплінг
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1994
Ен жыў з бацькам і з маткай у вузкай лагчыне. Але аднаго разу ўлетку пачалася паводка, і вада
1 Мангуст — парода пацукоў, пашыраная ў Індыі. Мускусны пацук вядзецца галоўным чынам у Паўночнай Амерыцы.
панесла яго ўздоўж прыдарожнай канавы. Ен брыкаўся і варочаўся як мог. Нарэшце яму ўдалося ўзабрацца на купку травы, што праплывала міма, і там ён трымаўся датуль, пакуль не страціў прытомнасць. Ачуняў ён на гарачым прыпёку ў садзе, пасярод дарожкі, увесь замурзаны, а нейкі хлопчык у гэты час сказаў:
— Мёртвы мангуст! Давай пахаваем яго!
— He,— сказала хлопчыку маці.— Возьмем мы яго ды абсушым. А можа, ён яшчэ жывы.
Яны ўнеслі яго ў дом, і нейкі Вялікі Чалавек узяў яго двума пальцамі ды сказаў, што ён зусім не мёртвы, а толькі захлынуўся ў вадзе. Таму яго закруцілі ў вату і пачалі адаграваць каля агню. Ен расплюшчыў вочы і чхнуў.
— А цяпер,— сказаў Вялікі Чалавек,— не палохайце яго, і мы паглядзім, што ён будзе рабіць.
Няма на свеце нічога цяжэйшага, як спалохаць мангуста, бо ён увесь — ад носа да хваста — напоўнены цікавасцю. «Шныпарыць і Выведваць» — напісана на сямейным гербе ў мангустаў, а Рыкі Цікі быў чыстакроўны мангуст. Ен прыгледзеўся да ваты, сцяміў, што яна не прыдатная для яды, абабег наўкол усяго стала, сеў на заднія лапы, упарадкаваў сваю шэрстку, а тады ўскочыў хлопчыку на плячо.
— He бойся, Тэдзі,— сказаў Вялікі Чалавек.— Гэта ён хоча з табой пасябраваць.
— Ай, ён казыча мне шыю! —ускрыкнуў Тэдзі.
Рыкі-Цікі зірнуў яму за каўнер, панюхаў ягонае вуха і, спусціўшыся на падлогу, пачаў церці сабе нос.
— Дзіўна! — сказала Тэдзева маці.— I гэта называецца дзікі звярок! Па-мойму, ён таму такі ручны, што мы былі добрыя да яго.
— Мангусты ўсе такія,— сказаў яе муж.— Калі Тэдзі не будзе падымаць яго з падлогі за хвост і не надумае садзіць яго ў клетку, ён астанецца ў нас і будзе круціцца каля дома... Дамо яму чагонебудзь з’есці.
Яму далі маленькі кавалачак сырога мяса. Мяса яму страшэнна спадабалася. Пасля снедання ён зараз жа пабег на веранду, прысеў на сонейку і распушыў сваю шэрстку, каб высушыць яе да самага карэння. I адразу ж яму стала лепш.
«У гэтым доме ёсць нямала такога, што я павінен выведаць як мага хутчэй. Маім бацькам за ўсё жыццё не даводзілася выведаць столькі. Астануся тут і выведаю ўсё, як ёсць».
Увесь гэты дзень ён толькі і рабіў, што шныпарыў па ўсім доме. Ен ледзь не патануў у ванне, ён ткнуўся носам у чарніла і зараз жа пасля гэтага апёк сабе нос аб цыгару, якую курыў Вялікі Чалавек, бо ўзабраўся да Вялікага Чалавека на калені — паглядзець, як пішуць пяром на паперы. Увечары ён прыбег у Тэдзеву спальню, каб паглядзець, як запальваюцца лямпы. А калі Тэдзі ўлёгся ў ложак, Рыкі-Цікі прыкархнуў каля яго, але выявілася, што ён — неспакойны сусед, бо пры кожным шолаху ён усхопліваўся, прыслухоўваўся і бег даведвацца, у чым справа. Бацька з маткай зайшлі перад сном праведаць свайго сына, які ўжо спаў, і ўбачылі, што Рыкі-Цікі не спіць, а сядзіць у яго на падушцы.
— He падабаецца мне гэта,— сказала Тэдзева маці.— А што, калі ён укусіць хлопчыка?..
— He бойся,— сказаў бацька.— Гэтая звярына абароніць яго лепш за ўсякага сабаку. Калі, напрыклад, запаўзе сюды змяя...
Але Тэдзева маці не хацела і думаць пра такія жахі.
Снедаць раніцой Рыкі прыехаў на веранду верхам на Тэдзевым плячы. Яму далі банан і кавалачак яйка. Ен перабываў на каленях ва ўсіх, бо добры мангуст ніколі не губляе надзеі зрабіцца мангустам хатнім. Усе яны з маленства мараць пра тое, што яны будуць жыць у чалавечых дамах і бегаць з пакоя ў пакой.
Пасля снедання Рыкі-Цікі выбег у сад — паглядзець, ці няма там чаго надзвычайнага. Сад
быў вялікі, толькі напалову расчышчаны. Ружы раслі ў ім вялізныя, і апельсінавыя дрэвы, і лімонныя, і густыя зараснікі высокай травы.
Рыкі-Цікі нават аблізнуўся.
— Нядрэннае месца для палявання! — сказаў ён.
I ледзь толькі падумаў пра паляванне, як хвост у яго надзьмуўся, што круглая шчотка. Ен шпарка абабег навакольную мясцовасць, нюхнуў тут, нюхнуў там, і раптам да яго данесліся з цярноўніку нечыя засмучоныя галасы. Гэта былі Дарзі, птушка-кравец, і яго жонка. У іх было прыгожае гняздо: яны сшылі яго з двух вялікіх лістоў тонкімі валакністымі дубчыкамі і напоўнілі мяккім пухам і бавоўнаю. Гняздо гушкалася ва ўсе бакі, а яны сядзелі на беражку яго і ўголас плакалі.
— Што здарылася? — спытаў Рыкі-Цікі.
— Вялікае няшчасце! — адказаў Дарзі.— Адно з нашых птушанятак вывалілася ўчора з гнязда, і Наг праглынуў яго.
— Гм,— сказаў Рыкі-Цікі,— гэта вельмі сумна... Але я тут нядаўна... Я нетутэйшы... Хто такі Наг?
Дарзі і яго жонка шмыгнулі ў гняздо і нічога не адказалі, бо з густой травы, з-пад куста пачулася прыцішанае сіпенне — страшны, халодны гук, які прымусіў Рыкі-Цікі адскочыць назад на цэлых два футы. Потым з травы ўсё вышэй і вышэй, вяршок за вяршком, пачала падымацца галава Нага, вялікай чорнай кобры1,—і меў гэты Наг пяць футаў у даўжыню — ад галавы да хваста. Калі трэцяя частка яго тулава паднялася над зямлёй, ён спыніўся і пачаў гойдацца, як адуванчык пад ветрам, і глянуў на Рыкі-Цікі сваімі злоснымі змяінымі вочкамі, якія астаюцца заўсёды аднолькавымі, пра што б ні думаў Наг.
1 К о б р a — атрутная змяя. На шыі ў яе рысунак, падобны да акуляраў. Калі яна злуецца, яна раздзімае шыю так, што атрымліваецца нешта накшталт капюшона.
— Ты пытаеш, хто такі Наг? Глядзі на мяне і дрыжы! Бо Наг — гэта я...
I ён раздзімаў свой капюшон яшчэ болып, і Рыкі-Цікі ўбачыў на капюшоне акулярную метку, якраз такую, як стальная пятля ад стальнога кручка.
Рыкі зрабілася страшна — на мінуту. Але больш як адну мінуту мангусты наогул нікога не баяцца, і хоць Рыкі-Цікі ніколі не бачыў жывой кобры, бо матка карміла яго мёртвымі,— ён добра разумеў, што мангусты на тое і існуюць на свеце, каб ваяваць са змеямі, перамагаць іх і есці.
Гэта было вядома і Нагу, і таму ў глыбіні яго халоднага сэрца быў страх.
— Ну дык што! — сказаў Рыкі-Цікі, і хвост у яго пачаў надзімацца зноў.—■ Ты думаеш, калі ў цябе акуляры на капюшоне, дык ты маеш права глытаць птушанят, якія вываляцца з гнязда?
Наг думаў у гэты час пра другое і пільна прыглядаўся, ці не варушыцца трава за спіной у Рыкі. Ен ведаў, што, калі ў садзе з’явіліся мангусты, значыць, і яму і ўсяму змяінаму роду хутка прыйдзе канец. Але цяпер яму патрэбна было адцягнуць увагу ворага. Таму ён крышку нагнуў галаву і, схіліўшы яе набок, сказаў:
— Давай пагаворым. Ты ж птушыныя яйкі ясі, хіба не праўда? Дык чаму ж мне не паласавацца птушкамі?
— Ззаду! Ззаду! Агляніся назад! — спяваў у гэты час Дарзі.
Але Рыкі-Цікі добра разумеў, што вылупліваць вочы ўжо няма калі. Ен падскочыў як мага вышэй і ўбачыў унізе пад сабою сыклівую галаву Нагайны, злоснай жонкі Нага. Яна падкралася ззаду, пакуль Наг размаўляў з ім, і хацела яго прыкончыць. Яна таму і сіпела, што Рыкі ўцёк ад яе. Падскочыўшы, Рыкі бухнуўся прама да яе на спіну, і калі б ён быў крышку старэйшы, ён ведаў бы, што цяпер самая пара пракусіць ёй спіну зубамі: раз куснуў — і гатова! Але ён баяўся яе страшнага
джала. Усё ж ён куснуў яе, але не так моцна, як трэба было, і адразу ж адскочыў ад выгінаў яе хваста, пакінуўшы яе разлютаванай і параненай.
— Брыдкі, брыдкі Дарзі! — сказаў Наг і выцягнуўся ўгору колькі мог, каб дастаць да гнязда, што вісела на шыпшынавым кусце. Але Дарзі знарок будуе сваё гняздо так высока, каб змеі не дасталі да яго, і гняздо толькі загойдалася на суку.
Рыкі-Цікі адчуваў, што вочы ў яго робяцца ўсё чырванейшыя і гарачэйшыя, а калі вочы ў мангуста чырванеюць, гэта значыць — ён вельмі злосны. Ён сеў на хвост і на заднія лапы, як маленькі кенгуру, і, паглядзеўшы на ўсе бакі, забалбатаў ад злосці. Але ваяваць не было з кім: Наг і Нагайна шмыгнулі ў траву і зніклі. Калі змяі здарыцца прамахнуцца, яна не гаворыць ніводнага слова і не паказвае, што яна збіраецца рабіць. Рыкі-Цікі нават не спрабаваў даганяць іх, бо ён не быў упэўнены ў тым, што зможа справіцца з абодвума ворагамі адразу. Ен пабег трушком у напрамку да дома, сеў на пясчанай сцежачцы і глыбока задумаўся. Ды і было над чым падумаць.
Калі табе прыйдзецца чытаць старыя кнігі па прыродазнаўству, ты прачытаеш, быццам укушаны змяёй мангуст зараз жа пачынае шукаць нейкую травіну, якая быццам бы вылечвае яго ад укусу. Гэта няпраўда. Перамога мангуста над кобрай — у шпаркасці яго вачэй і лап. У кобры — укус, у мангуста — скачок.
I таму, што ніякае вока не прасочыць руху змяінай галавы, калі яна хоча куснуць, гэты скачок мангуста больш дзіўны, чым усякія чараўнічыя травы.
Рыкі-Цікі добра разумеў, што ён яшчэ малады і ненапрактыкаваны. Таму яму і было так радасна думаць, што ён злаўчыўся ўцячы ад нападу ззаду. Ён адчуў вялікую пашану да сябе, і калі па садовай дарожцы падбег да яго Тэдзі, ён быў не супроць таго, каб дазволіць хлопчыку пагладзіць ся-
бе. Але якраз у той момант, калі Тэдзі нахіліўся над ім, нешта прамільгнула, выкручваючыся ў пыле, і цененькі галасок вымавіў: «Сцеражыся! Я — смерць!»
Гэта была Карайт, пыльна-шэрая змейка. Джала ў яе такое ж атрутнае, як і ў кобры, але таму, што яна маленькая, ніхто і не глядзіць на яе, і такім чынам яна робіць людзям яшчэ больш шкоды.
Вочы ў Рыкі-Цікі зноў зрабіліся чырвоныя, і ён, падскокваючы, падбег да Карайт той асаблівай няроўнай хадою ўразвалку, якая дасталася яму ад ягоных прародзічаў. Хада пацешная, але вельмі зручная, таму што дае вам магчымасць зрабіць скачок пад любым патрэбным вуглом. А калі сутыкаешся са змеямі, гэта самае важнае. Паядынак з Карайт быў яшчэ больш небяспечны для Рыкі, чым бойка з Нагам, бо Карайт, такая маленькая, такая вёрткая і спрытная, што, калі толькі Рыкі не ўвап’ецца ў яе ззаду зубамі крышку ніжэй галавы, Карайт абавязкова ўджаліць яго або ў вока, або ў губу.
Але ж Рыкі гэтага не ведаў. Вочы ў яго зусім пачырванелі, ён ужо ні пра што не думаў — ён ішоў і пагойдваўся то ўзад, то ўперад, шукаючы, куды б яму лепш ушпіліцца зубамі. Карайт наляцела на яго, каб уджаліць. Рыкі адскочыў убок і хацеў ужо быў пусціцца наўцёкі, але праклятая пыльна шэрая галоўка нагнала яго, і каб скінуць яе са спіны, яму прыйшлося перакуліцца ў паветры. Яна не адставала і імчалася за ім па пятах.