• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

    Маўглі

    Рэдзьярд Кіплінг

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    88.88 МБ
    I ўбачыў ён у Пячоры святло, і пачуў дзівосны пах белага сырадою. I сказаў ён Жанчыне:
    — Ты, мой Вораг, Жонка майго Bopara, скажы мне: куды ты падзела Карову?
    Жанчына засмяялася і сказала:
    — Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, ідзі сабе ў Лес па-добраму! Мне болей не трэба ні слуг, ні прыяцеляў. Я ўжо запляла маю касу і схавала чароўную костку.
    I адказаў Дзікі Кот:	'
    — Я не друг і не слуга. Я, Кот, хаджу, куды ўздумаю, гуляю сам сабою, і вось мне ўздумалася забрацца ў Пячору.
    I спытала яго Жанчына:
    — Чаму ў першы ж вечар ты не прыйшоў з Першым Другам?
    Кот раззлаваўся і сказаў:
    — Напэўна, Дзікі Сабака ўжо нахлусіў табе пра мяне!
    Жанчына адказала са смехам:
    — Ты, Кот, ты гуляеш сам сабою і ходзіш, куды табе ўздумаецца. Ты сам кажаш, што ты не слуга і не друг. Ідзі ж адсюль сам сабою куды ўздумаецца!
    Кот прыкінуўся пакрыўджаным і сказаў:
    — Няўжо мне іншы раз нельга прыйсці да цябе ў госці і пагрэцца каля гарачага агню? I няўжо ты ніколі не дасі мне паспытаць белага сырадою? Ты такая разумная, ты такая красуня,— не, хоць я і Кот, а ты не будзеш жорстка абыходзіцца са мною.
    Жанчына сказала:
    — Я ведаю, што я разумная, але што я красуня — не ведала. Давай заключым умову. Калі я хоць раз пахвалю цябе, смела заходзь у Пячору.
    — А калі ты пахваліш мяне два разы? — спытаў Кот.
    — Ну, гэтага не будзе,— сказала Жанчына.— Але калі гэта здарыцца, уваходзь і сядай каля агню.
    — А што, калі ты пахваліш мяне тры разы? — спытаў Кот.
    — Ну, гэтага не будзе,— сказала Жанчына,— Але, калі гэта здарыцца, прыходзь і атрымлівай малако тры разы ў дзень да сканчэння веку!
    Кот выгнуў спіну і сказаў:
    — Ты, Заслона каля ўвахода ў Пячору, і ты, Агонь у глыбіні Пячоры, і вы, Малочныя Гладышыкі, што стаіце каля агню, вас я бяру за сведак; запомніце, што сказаў мой Вораг, Жонка майго Bopara!
    I, павярнуўшыся, пайшоў у Дзікі Лес, дзіка памахваючы дзікім хвастом.
    Калі ў гэты вечар Сабака, Мужчына і Конь вярнуліся з палявання ў Пячору, Жанчына ні слова не сказала ім пра сваю ўмову з Катом, бо баялася, што ім гэта не спадабаецца.
    Кот пайшоў далёка-далёка і так доўга хаваўся ў Дзікім Лесе, што Жанчына забыла і думаць пра яго. Толькі Лятучая Мыш, якая вісела дагары нагамі каля ўвахода ў Пячору, ведала, дзе хаваецца Кот, і кожны вечар падлятала да таго месца і паведамляла Кату ўсе навіны.
    Неяк увечары прылятае яна да Ката і кажа:
    — А ў Пячоры — Дзіцянё! Яно зусім, зусім
    новенькае. Такое ружовае, тоўстае і маленькае. I яно вельмі падабаецца Жанчыне.
    — Вельмі добра,— сказаў Кот.— А што ж падабаецца Дзіцяняці?
    — Усё мяккае і гладкае,— адказала Лятучая Мыіп.— Як ісці спаць, яно бярэ ў ручкі што-небудзь цёпленькае і засынае. Потым яму падабаецца, каб з ім гулялі. Вось і ўсё, што яму падабаецца.
    — Вельмі добра,— сказаў Кот,— калі так, то мой час прыйшоў.
    На наступны вечар Кот прабраўся да Пячоры па Дзікім Лесе і праседзеў недалёка да самай раніцы. Раніцою Сабака, Чалавек і Конь пайшлі на паляванне, а Жанчына пачала гатаваць ежу. Дзіцянё плакала і адрывала яе ад работы. Яна вынесла яго з Пячоры і дала яму каменьчыкаў пагуляць, але яно не сунімалася.
    Тады Кот працягнуў пухлую лапку і пагладзіў Дзіцянё па шчочцы, і замурлыкаў, і забурчаў, і давай церціся аб яго калені, і хвастом казытаць яму падбародак. Дзіцянё засмяялася, і Жанчына, пачуўшы яго смех, усміхнулася.
    Тады ўскрыкнула Лятучая Мыш — маленькая Лятучая Мыш, якая вісела дагары нагамі каля ўвахода ў Пячору:
    — О Гаспадыня мая, Жонка майго Гаспадара, Маці Гаспадарскага Сына! 3 Дзікага Лесу прыйшло Дзікае Стварэнне, і як слаўна яно гуляе з тваім Дзіцём!
    — Дзякуй Дзікаму Стварэнню,— сказала Жанчына, разгінаючы спіну.— У мяне так многа работы, а яно зрабіла мне вялікую паслугу.
    I вось, мілы хлопчык, не паспела яна сказаць гэта, як у тую самую хвіліну і ў тую самую секунДУ — бух, бух!— падае конская скура, якая вісела хвастом уніз каля ўвахода ў Пячору (гэта яна ўспомніла, што ў Жанчыны з Катом была ўмова), і не паспела Жанчына падняць яе, а Кот вунь ужо сядзіць у Пячоры, усеўся зручней і сядзіць.
    — Ты, мой Вораг, ты, Жонка Bopara майго, ты, Маці майго Bopara,— сказаў Кот,— паглядзі: я тут. Ты пахваліла мяне — і вось я тут і буду сядзець у Пячоры векі вечныя. Але ўсё ж запомні: я, Кот, хаджу куды ўздумаю, гуляю сам сабою.
    Жанчына вельмі раззлавалася, але прыкусіла язык і села за прасніцу прасці.
    Але Дзіцянё заплакала зноў, бо Кот пайшоў ад яго; і Жанчына не магла яго суняць: яно білася, тузала ножкамі і ўсё пасінела ад крыку.
    — Ты, мой Вораг, ты, Жонка Bopara майго, ты, Маці майго Bopara,— сказаў Кот,— паслухай, што я скажу табе: вазьмі адарві кавалачак ніткі ад той, якую ты прадзеш, прывяжы да яе сваё верацяно, і я так начарую табе, што Дзіця ў тую ж хвіліну засмяецца і будзе смяяцца мацней, чым плача цяпер.
    — Добра,— сказала Жанчына,— я ўжо зусім страціла галаву. Але помні: дзякаваць табе я не буду.
    Яна прывязала да ніткі глінянае верацяно і пацягнула яго па падлозе, і Кот пабег за ім, і хапаў яго, і куляўся, і кідаў яго сабе на спіну, і лавіў яго заднімі лапамі, і знарок адпускаў яго, а потым кідаўся наўздагон,— і вось Дзіцянё засмяялася яшчэ мацней, чым плакала; яно поўзала за Катом па ўсёй Пячоры, і забаўлялася, і рагатала, пакуль не стамілася і не задрамала разам з Катом, абняўшы яго ручкай.
    — А цяпер,— сказаў Кот,— я спяю яму песню, залюляю яго на гадзінку.
    I як пачаў ён мурлыкаць то гучней, то цішэй, то цішэй, то гучней,— Дзіцянё і заснула моцным сном.	.
    Жанчына паглядзела на іх на абодвух і з усмешкай сказала:
    — Вось гэта добра! Што б там ні было, а ўсё ж ты, Кот, разумнік.
    He паспела яна дагаварыць — пффф!— дым ад Агню хмарамі пачаў клубіцца ў Пячоры: гэта ён
    успомніў, што ў Жанчыны з Катом была ўмова. I калі дым разышоўся,— зірк, Кот сядзіць каля агню, усеўся зручней і сядзіць.
    — Ты, мой Вораг, ты, Жонка Bopara майго, ты, Маці майго Bopara,— сказаў Кот,— паглядзі: я тут. Ты зноў пахваліла мяне, і вось я тут, каля цёплага ачага, і адсюль я не пайду на векі вечныя. Але ўсё ж запомні: я, Кот, хаджу куды ўздумаю і гуляю сам сабою.
    Жанчына вельмі раззлавалася, распусціла валасы, падкінула дроў у агонь, узяла барановую костку і пачала зноў чараваць, каб як-небудзь незнарок трэці раз не пахваліць гэтага Ката.
    Але цяпер, мой мілы хлопчык, у Жанчыны не было песень, яна чаравала паціху,— і вось у Пячоры зрабілася так ціха, што нейкая Крошка Мышка выскачыла з кутка і ціхенька пачала бегаць па падлозе.
    — Ты, мой Вораг, ты, Жонка Bopara майго, ты, Маці майго Bopara,— сказаў Кот,— гэта ты начаравала так, каб Мышка выбегла з нары?
    — Ай, ай, ай! He! — закрычала Жанчына, выпусціла костку і ўскочыла на лавачку, што стаяла каля агню, і хутчэй падабрала свае валасы, каб Мышка не ўзбегла па іх.
    — Ну, калі ты не зачаравала яе,— сказаў Кот,— мне не пашкодзіць яе з’есці.
    — Вядома, вядома,— сказала Жанчына, заплятаючы касу.— З’еш яе хутчэй, і я век буду ўдзячна табе.
    Адным скачком злавіў Кот Мышку, і Жанчына ўскрыкнула шчыра:
    — Дзякуй табе тысячу разоў! Сам Першы Друг ловіць Мышэй не так хутка, як ты. Ты, мабыць, вялікі разумнік.
    He паспела яна дагаварыць, як — трах! — у тую ж самую хвіліну і ў тую ж самую секунду трэснуў Гладыш з малаком, што стаяў каля ачага, трэснуў напалам, бо ўспомніў, якая ўмова была ў Жанчыны з Катом. I не паспела Жанчына злезні
    з лавачкі,— зірк, а Кот ужо хлебча з разбітага Гладыша белы сырадой.
    — Ты, мой Вораг, ты, Жонка Bopara майго, ты, Маці майго Bopara,— сказаў Кот,— паглядзі: я тут. Трэці раз пахваліла ты мяне: давай жа мне тры разы ў дзень чым больш белага сырадою — на векі вечныя. Але ўсё ж запомні: я, Кот, хаджу куды ўздумаю, гуляю сам сабою.
    I засмяялася Жанчына, і, паставіўшы Кату міску белага сырадою, сказала:
    — О Кот! Ты разумны, як чалавек, але помні: умову мы заключылі, калі не было дома ні Сабакі, ні Мужчыны; не ведаю, што скажуць яны, як вернуцца дадому.
    — А мне што да гэтага! — сказаў Кот.— Мне б толькі месцейка ў Пячоры і тры разы ў дзень болып белага сырадою, і я буду вельмі задаволены. Ніякія Сабакі, ніякія Мужчыны мяне не цікавяць.
    Але ў той жа самы вечар, калі Сабака і Мужчына вярнуліся з палявання ў Пячору, Жанчына расказала ім усё як ёсць пра сваю ўмову з Катом, а Кот сядзеў каля агню і вельмі прыемна ўсміхаўся.
    I сказаў Мужчына:
    — Усё гэта добра, але нядрэнна было б яму і са мною заключыць умову. Праз мяне ён заключыць яе з усімі Мужчынамі, якія будуць пасля мяне.
    Ен узяў пару ботаў, узяў крамянёвую сякеру (усяго тры рэчы), прынёс з двара палена і маленькую сякеру (а ўсяго разам пяць), паставіў усё гэта ў рад і сказаў:
    — Давай і мы заключым умову. Ты жывеш у Пячоры на векі вечныя, але калі ты забудзешся лавіць Мышэй — паглядзі вось на гэтыя рэчы: іх пяць, і я маю права кожнай з іх кінуць у цябе, і гэтак жа ўслед за мною пачнуць рабіць усе Мужчыны.
    Жанчына пачула гэта і сказала сама сабе: «Так, Кот разумны, а Мужчына разумнейшы».
    Кот палічыў yce рэчы — яны былі даволі-такі цяжкія — і сказаў:
    — Добра! Буду лавіць Мышэй на векі вечныя, але ўсё ж я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою.
    — Гуляй, гуляй,— адазваўся Мужчына,— але толькі не там, дзе я. Трапіш мне на вочы, я зараз жа кіну ў цябе ботам ці паленам, і так стануць рабіць усе Мужчыны, якія будуць пасля мяне.
    Тады выступіў Сабака і сказаў:
    — Пачакай. Цяпер мая чарга заключыць умову. А праз мяне ўмова будзе заключана і з усімі іншымі Сабакамі, якія будуць жыць пасля мяне.— Ен ашчэрыў зубы і паказаў іх Кату.— Калі, пакуль я ў Пячоры, ты будзеш няласкавы з Дзіцём, гаварыў ён,— я кінуся на цябе і пакусаю цябе. I так пачнуць рабіць усе сабакі, што будуць жыць пасля мяне на векі вечныя.
    Пачула гэта Жанчына і сказала сама сабе:
    «Так, гэты Кот разумны, а наш Сабака разумнейшы».
    Кот палічыў сабачыя зубы, і яны здаліся яму вельмі вострымі. Ен сказаў:
    — Добра, пакуль я ў Пячоры, буду ласкавы да Дзіцяці,— калі толькі Дзіця не будзе вельмі балюча цягаць мяне за хвост. Але не забудзьцеся: я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою.
    — Гуляй, гуляй,— адгукнуўся Сабака,— але толькі не там, дзе я. А не то, як толькі я сустрэну цябе, дык зараз жа забрашу, налячу на цябе і заганю цябе ўверх на Дрэва. I так пачнуць рабіць усе Сабакі, што будуць жыць пасля мяне.