Маўглі
Рэдзьярд Кіплінг
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1994
I зараз жа, не трацячы ні хвіліны, кінуў Мужчына ў Ката ботамі ды крамянёвай сякерай, і Кот кінуўся вон з Пячоры, а Сабака пагнаўся за ім і загнаў яго ўверх на Дрэва,— і ад таго самага дня, мой хлопчык, і да гэтага часу трое Мужчын з пяці — калі яны сапраўдныя мужчыны — кідаюць чым папала ў Ката, дзе б ён ні трапіўся ім на вочы, і ўсе Сабакі — калі яны сапраўдныя Сабакі,— усе
да аднаго, заганяюць яго ўверх на Дрэва. Але і Кот верны сваёй умове. Пакуль ён у доме, ён ловіць Мышэй і ласкава абыходзіцца з дзецьмі, калі толькі дзеці не вельмі балюча цягаюць яго за хвост. Але як толькі ўлучыць хвілінку, толькі надыдзе ноч і ўзыдзе месяц, зараз жа ён кажа: «Я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою», і бяжыць у Дзікі Лес, або ўзлезе на Дзікія Дрэвы, або ўзбярэцца на Дзікія Дахі і дзіка махае сваім дзікім хвастом.
Кошка мурлыкае, дзіўна пяе, Лазіць па дрэвах так лоўка, Бегае шустра, ловіць і рве Корак з працятай вяроўкай.
Мы адпачынак праводзім з табой, Бінкі паслушны і верны, Бінкі стары і адданнейшы мой, Праўнук сабакі пячорнай.
Калі вы, набраўшы з-пад крана вады, Лапы намочыце кошцы (Каб выявіць потым сляды Дзікіх звяроў на аконцы),—
Кошка крычыць, вырываецца з рук, Мяўкае, нават укусіць.
Бінкі ж — адданы і верны мне друг. Дружба нам не надакучыць.
Кошка ўвечары ласкавым зверам Трэцца аб вашы каленкі.
Толькі вы ляжаце, кошка за дзверы— Мчыцца на двор па ступеньках.
Кошка знікае кудысьці ўначы, Бінкі ж пры мне пастаянна: Ён мне гатовы заўжды памагчы—■ Значыць, ён друг беззаганны.
МАТЫЛЁК, ЯКІ ТУПНУЎ НАГОЮ
Вось табе, мой любенькі хлопчык, новая цудоўная казка — зусім адметная, не падобная на ўсе астатнія,— казка пра наймудрэйшага цара Сулеймана-ібн-Дауда. На свеце ёсць трыста пяцьдзесят казак пра Сулеймана-ібн-Дауда; але гэтая казка не з іх. Гэтая казка — пра Матылька, які тупнуў нагою.
Дык слухай жа, слухай уважліва.
Сулейман-ібн-Дауд быў мудрэц. Ен разумеў, што гавораць звяры, што гавораць птушкі, што гавораць рыбы, што гавораць насякомыя. Ен разу меў, што гавораць камяні глыбока пад зямлёю, калі яны душаць адзін аднаго і стогнуць. I ён разумеў, што гавораць дрэвы, калі яны шамацяць лісцем на досвітку. Ен разумеў усіх — і асу, і лісу, і ясень у лесе. I прыгожая царыца Балкіда, яго Першая і Галоўная царыца, была амаль гэтакая ж мудрая.
Сулейман-ібн-Дауд быў магутны. На сярэднім пальцы правай рукі ён насіў залаты пярсцёнак. Варта было яму пакруціць гэты пярсцёнак, як з-пад зямлі выляталі Афрыты і Джыны і рабілі ўсё, што ён пажадае ім загадаць. А варта было яму пакруціць пярсцёнак два разы, з неба спуска-
ліся Феі і рабілі таксама ўсё, што ён загадае. Калі ж ён пакручваў свой пярсцёнак тры разы, перад ім з’яўляўся з мячом сам вялікі анёл Азраіл у адзенні звычайнага ваданоса і паведамляў яму пра ўсё, што адбываецца на зямлі, на небе і пад зямлёю.
I ўсё-такі Сулейман-ібн-Дауд быў чалавек вельмі сціплы. Ен амаль ніколі не выхваляўся, а калі яму і здаралася пахваліцца, ён пасля шкадаваў аб гэтым і каяўся.
Аднойчы ён абвясціў, што хоча накарміць за адзін дзень усіх звяроў, якія толькі існуюць на свеце, але, калі ён прыгатаваў яду, з глыбіні мора выплыў нейкі вялікі Звяруга і зжор усё за тры глыткі. Сулейман-ібн-Дауд быў вельмі здзіўлены і сказаў:
— О Звяруга, хто ты такі?
I Звяруга адказаў:
— О валадар! Будзь здаровы на векі вякоў! Я самы маленькі з трыццаці тысяч братоў, і мы жывём на дне мора. Мы дачуліся, што ты хочаш накарміць усіх звяроў, якія толькі ёсць на свеце, і мае браты паслалі мяне даведацца ў цябе, ці хутка будзе абед.
Сулейман-ібн-Дауд быў страшэнна здзіўлены і сказаў:
— О Звяруга, ты зжор увесь абед, што прыгатаваў я для ўсіх звяроў, якія толькі ёсць на свеце.
I сказаў яму Звяруга:
— О Валадар, будзь здаровы на векі вякоў! Але няўжо ты і сапраўды называеш гэта абедам? Там, адкуль я прыйшоў, кожнаму з нас трэба ў два разы болып яды, каб перакусіць паміж абедам і вячэрай.
Тады Сулейман-ібн-Дауд паваліўся ніцма перад ім і ўсклікнуў:
— О Звяруга, я прыгатаваў гэты абед, каб паказаць усім, які я вялікі і багаты цар, а зусім не таму, што я і папраўдзе люблю звяроў. Цяпер я пасаромлены, і хай будзе мне гэта добрай навукай.
Сулейман-ібн-Дауд быў і напраўду мудрэц, мой любенькі хлопчык. Пасля гэтага выпадку ён ужо ніколі не забываўся, што выхваляцца неразумна. I вось цяпер якраз і пачынаецца сапраўдная казка.
У Сулеймана-ібн-Дауда было много жонак. У яго было дзевяцьсот дзевяноста дзевяць жонак, калі не лічыць найпрыгажэйшай Балкіды. Усе яны жылі ў вялікім залатым палацы пасярод цудоўнага саду з фантанамі.
На самай справе Сулейману-ібн-Дауду зусім не патрэбны былі дзевяцьсот дзевяноста дзевяць жонак, але ў тыя часы кожны меў па некалькі жонак, так што цар, вядома, мусіў браць сабе яшчэ больш, каб паказаць, што ён цар.
Адны з іх былі красуні, другія проста ўродзіны. Непрыгожыя вечна варагавалі з красунямі, і тыя ад гэтага таксама рабіліся пачварамі, і ўсе яны сварыліся з Сулейманам-ібн-Даудам, што прычыняла яму вялікія пакуты. Адна толькі цудоўная Балкіда ніколі не сварылася з Сулейманам-ібнДаудам, бо дужа яна кахала яго. Яна альбо сядзе ла ў сябе ў залатым палацы, альбо гуляла па садзе, і ёй было вельмі шкада Сулеймана ібн-Дауда.
Вядома, каб ён захацеў пакруціць у сябе на пальцы пярсцёнак і паклікаць Джынаў і Афрытаў, яны ператварылі б усіх яго дзевяцьсот дзевяноста дзевяць жонак у белых асліц, або ў хартоў, або ў зярняткі граната. Але Сулейман-ібн-Дауд баяўся зноў аказацца выхвалякам.
Таму, калі яго крыклівыя жонкі сварыліся ўжо занадта моцна, ён толькі сыходзіў у зацішны куточак свайго саду пры палацы і праклінаў тую часіну, калі ён нарадзіўся на свет.
Аднойчы здарылася так, што яны сварыліся ўжо тры тыдні запар — усе дзевяцьсот дзевяноста дзевяць жонак. Сулейман-ібн-Дауд сышоў ад іх, як звычайна, у ціхі закутак саду. I сярод апельсінавых дрэў ён сустрэў Балкіду Найпрыгажэйшую. I яна сказала:
— О пане мой, святло вачэй маіх, пакруці ў ся-
бе на пальцы пярсцёнак і пакажы гэтым егіпецкім, месапатамскім, кітайскім, персідскім царыцам, які ты вялікі і грозны валадар.
Але Сулейман-ібн-Дауд захітаў галавою і адказаў:
— О пані мая, радасць жыцця майго, успомні Звяругу, што выплыў з марской глыбіні і асарамаціў мяне перад усімі звярамі, якія толькі ёсць на зямлі, за тое, што я надумаўся павыхваляцца. Цяпер, калі я пачну выхваляцца перад гэтымі персідскімі, абісінскімі, кітайскімі, егіпецкімі царыцамі толькі таму, што яны дакучаюць мне сваёю балбатнёю, я магу яшчэ горш асарамаціцца.
I Балкіда Найпрыгажэйшая сказала ў адказ:
— О пане мой, скарб душы маёй, што ж ты будзеш рабіць?
I Сулейман-ібн-Дауд адказаў:
— О пані мая, уцеха сэрца майго, давядзецца аддаць свой лёс у рукі тых дзевяцісот дзевяноста дзевяці царыц, якія выводзяць мяне з цярпення сваімі няспыннымі сваркамі.
I ён пайшоў міма лілеяў і японскіх лакатаў, міма ружаў, каннаў і духмянага імбіру, што раслі ў садзе, і прыйшоў да вялізнага камфорнага дрэва, якое празвалі Камфорнае Дрэва Сулеймана-ібнДауда.
А Балкіда схавалася між высокіх касачоў, плямістага бамбуку і чырвоных лілеяў, каб быць бліжэй да свайго каханага Сулеймана-ібн-Дауда.
У гэты час пад дрэвам праляталі два матылькі. Яны сварыліся.
Сулейман-ібн-Дауд пачуў, што адзін з іх сказаў другому:
— Як ты смееш гаварыць са мною гэтак непачціва і груба? Хіба ты не ведаеш, што варта мне тупнуць нагою — і ўзачнецца навальніца, і ўвесь палац Сулеймана-ібн-Дауда, і ўвесь гэты сад праваляцца ў тартарары!
Тады Сулейман-ібн-Дауд забыўся на ўсіх сваіх дзевяцьсот дзевяноста дзевяць сварлівых жонак 266
і засмяяўся. Ён смяяўся з самахвальства Матылька, і смяяўся гэтак доўга, што затрэслася нават камфорнае дрэва. I ён выставіў палец і сказаў:
— Ану, хадзі ты сюды, чалавечак!
Матылёк страшэнна спалохаўся, але нічога не зробіш, давялося яму падляцець да Сулейманаібн-Дауда і сесці, трапечучы крыльцамі, на яго выстаўлены палец. Сулейман-ібн-Дауд нахіліў галаву і ціхенька прашаптаў:
— Ах, чалавечак, ты ж цудоўна ведаеш, што, колькі б ты ні тупаў нагою, ад гэтага не зварухнецца нават травінка! Чаму ж ты гэтак бессаромна лжэш сваёй жонцы? Гэта ж праўда, што яна твая жонка?
Матылёк паглядзеў на Сулеймана-ібн-Дауда і ўбачыў наймудрэйшыя вочы цара, што зіхацелі, як зоркі ў марозную ноч. I ён склаў крыльцы, і схіліў галаву, і сабраў усю сваю мужнасць, і сказаў:
— Сапраўды, гэта мая жонка, а ты сам добра ведаеш, што яны такое, нашы жонкі.
Сулейман-ібн-Дауд ухмыльнуўся ў бараду і адказаў:
— Так, браце мой, гэта я вельмі добра ведаю.
— Трэба ж трымаць іх у паслухмянасці,— сказаў Матылёк.— А мая жонка лае мяне ўжо ўсю раніцу, я і настрашыў яе, каб яна перастала бушаваць і сварыцца.
I Сулейман-ібн-Дауд сказаў:
— Што ж, можа, гэта і сапраўды ўціхамірыць яе. Ідзі да свае жонкі, о браце мой, а я паслухаю, што ты ёй скажаш.
Паляцеў Матылёк назад да сваёй жонкі, якая сядзела пад лісцікам і дрыжала ад страху.
I яна ўсклікнула:
— Ён чуў твае словы! Сулейман-ібн-Дауд чуў, што ты сказаў!
— Чуў,— адказаў Матылёк.— Я і хацеў, каб ён ЧУЎ- „ .. „
— I што ж ён сказаў? О, што ж ён сказаў?
— Ну,— адказаў Матылёк, важна памахваючы крыльцамі,— між намі, дарагая, (вядома, я не асуджаю яго, бо палац вельмі дорага каштуе, ды і апельсіны якраз даспяваюць). Зрэшты, ён прасіў мяне не тупаць, і я паабяцаў, што не тупну.
— Божа мой!—усклікнула жонка Матылька і прыціхла, а Сулейман-ібн-Дауд смяяўся да слёз з нахабства гэтага прайдзісвета.
Балкіда Найпрыгажэйшая стаяла за дрэвам сярод пунсовых лілеяў і ўсміхалася ўпотай, бо яна чула ўсю размову. I яна падумала: «Калі я і праўда мудрая, я магу збавіць свайго каханага ад дакучлівых сварлівых царыц». Яна выставіла палец і ціхенька прашаптала жонцы Матылька:
— Малюсенькая жанчына, хадзі-тка сюды!
Матыліха страшэнна спужалася, ды нічога не зробіш, яна падляцела да Балкіды і села на яе белую руку.
Балкіда нахіліла сваю прыгожую галаву і прашаптала:
- Малюсенькая жанчына, няўжо ты і праўда паверыла таму, што сказаў табе муж?
Матыліха зірнула на Балкіду і ўбачыла вочы Найпрыгажэйшай царыцы, што зіхацелі, як зіхаціць возера ў месячную ноч. Матыліха склала крыльцы і, сабраўшы ўсю сваю мужнасць, сказала: