• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

    Маўглі

    Рэдзьярд Кіплінг

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    88.88 МБ
    Незнаёмы (а ён быў цяварац) нічога не адказаў. Таму Тафі працягнула руку і тузанула да сябе каралі, што віселі ў Незнаёмага на шыі. Каралі былі з пацерак, зярнятак і зубоў акулы.
    Незнаёмы (а ён быў цяварац) падумаў: «Гэта вельмі, вельмі дзіўнае дзіця. У мяне ў каралях заварожаныя зубы акулы, і мне заўсёды казалі, што той, хто дакранецца да іх без майго дазволу, адразу ж распухне або лопне. Але гэтае дзіця не распухла і не лопнула. А той велічны правадыр, што не звярнуў на мяне ніякай увагі, відаць, не баіцца, што дзяўчынцы пагражае бяда. Лепей мне трымацца з імі яшчэ больш ветліва».
    Таму ён даў Тафі свой зуб акулы, і яна тут жа легла на жывот і заматляла нагамі ў паветры, зусім як некаторыя дзеці робяць гэта і сёння, калі яны кладуцца ў пакоі на падлогу, каб намаляваць тую ці іншую карціну. Яна сказала:
    — Зараз я намалюю табе некалькі прыгожых карцінак! Можаш глядзець у мяне з-за пляча. Адно не штурхай мяне пад руку. Спачатку я нама-
    люю, як тата ловіць рыбу. Ен выйшаў у мяне не дужа падобны, але мама пазнае, бо я намалявала, што дзіда ў яго зламалася.
    А цяпер я намалюю другую дзіду, тую, якая яму трэба, чорную. У мяне выйшла, нібыта яна выцяла тату ў спіну, але гэта таму, што твой зуб акулы слізгануў, ды і кавалак бяросты малаваты.
    Вось дзіда, якую ты павінен прынесці. А от гэта я. Я стаю і пасылаю цябе па дзіду. Валасы ў мяне не тырчаць на ўсе бакі, як я намалявала, але гэтак лягчэй маляваць.
    Цяпер я намалюю цябе. Я думаю, што папраўдзе ты вельмі прыгожы, але не магу ж я зрабіць цябе на карцінцы прыгажуном, таму, калі ласка, не злуйся на мяне. Ты не злуешся?
    Незнаёмы (а ён быў цяварац) усміхнуўся. Ен падумаў: «Мусібыць, дзесьці зараз адбываецца вялікі бой, і гэтае незвычайнае дзіця, якое ўзяло ў мяне заварожаны зуб акулы і не распухла і не лопнула, загадвае мне паклікаць усё племя вялікага правадыра да яго на падмогу. Ён вялікі правадыр, інакш ён не сядзеў бы да мяне спінай».
    — Глядзі,— сказала Тафі, вельмі старанна выводзячы на кары свой малюнак,— Цяпер я намалявала цябе. Я суну тую дзіду, якая гэтак патрэбна тату, табе ў руку, каб ты не забыўся прынесці яе. Цяпер я пакажу табе, дзе жыве мая мама. Ідзі, пакуль не дойдзеш да двух дрэў (вось гэтыя дрэвы), потым падыміся на гару (вось гэтая гара), і тады ты выйдзеш на Бабровае балота, у ім поўнапоўна баброў. Я не ўмею маляваць баброў, але я намалявала іхнія галоўкі. Бо толькі галоўкі ты і ўбачыш, як будзеш ісці па балоце. Ды, глядзі, не збоч. Як скончыцца балота, тут адразу і будзе наша пячора. Папраўдзе яна не такая вялікая, як пагорак, але я не ўмею маляваць вельмі маленькія рэчы. От мая мама. Яна выйшла з пячоры. Яна прыгожая. Яна прыгажэйшая за ўсіх мам, якія толькі ёсць на свеце, але яна не пакрыўдзіцца, што я намалявала яе непрыгожай. Цяпер, на выпадак,
    калі ты забудзеш, я намалявала з б о к у і тую дзіду, якая патрэбна тату. На самай справе яна ўсярэдзіне, але ты пакажы карцінку маме, і мама дасць табе гэтую дзіду. Я намалявала, як яна ўзняла рукі, бо я ведаю, што яна будзе рада бачыць цябе... Прыгожая карцінка, праўда? Ты добра зразумеў ці мне растлумачыць яшчэ раз?
    Незнаёмы (а ён быў цяварац) паглядзеў на карцінку і заківаў галавою. Ен сказаў сам сабе: «Калі я не прывяду племя гэтага вялікага правадыра яму на падмогу, яго заб’юць ворагі, якія падкрадваюцца з дзідамі з усіх бакоў. Цяпер я разумею, чаму вялікі правадыр прыкінуўся, нібыта не звяртае на мяне ўвагі. Ен баіцца, што ворагі прытаіліся ў кустах і што яны ўбачаць, як ён дае мне даручэнні. Таму ён адвярнуўся і даў магчымасць мудраму і дзівоснаму дзіцяці намаляваць гэтую страшную карцінку, каб я зразумеў, у якой бядзе ён апынуўся. Я пайду і прывяду яму на выручку ўсё яго племя».
    Ен нават не папытаўся ў Тафі дарогі, а рынуўся, як вецер, у кусты з бяростай у руцэ. А Тафі села сабе на беразе, вельмі задаволеная.
    — Што гэта ты рабіла, Тафі? — спытаў Цегумай.
    Ен адрамантаваў дзіду і цяпер асцярожна памахваў ёю ўправа і ўлева.
    — Гэта мой сакрэт, любенькі татачка,— адказала Тафі.— Калі ты не будзеш распытваць мяне, ты хутка даведаешся, у чым справа, і гэта вельмі цябе здзівіць. Ты не можаш сабе ўявіць, які гэта будзе сюрпрыз для цябе! Паабяцай мне, што ты будзеш рады.
    — Добра,— сказаў Цегумай і ўзяўся лавіць рыбу.
    Незнаёмы (ці ведаеш ты, што ён быў цяварац?) усё бег і бег з карцінкай у руках і прабег некалькі міляў і раптам зусім выпадкова натрапіў на Цешумай Тэвіндра. Яна стаяла каля ўвахода ў пячору і пляткарыла з дагістарычнымі дамамі,
    якія прыйшлі да яе ў госці на дагістарычнае снеданне.
    Тафі была вельмі падобная на Цешумай, асабліва вачамі і верхняй часткай твару, таму Незнаёмы — самы сапраўдны цяварац — пачціва ўсміхнуўся і ўручыў Цешумай бяросту. Ен гэтак хутка бег па балоце, што засопся, а ногі ў яго былі паабдзіраны калючым цярноўнікам, але ён усё яшчэ стараўся быць ветлівым.
    Як толькі Цешумай зірнула на карцінку, яна заверашчала і рынулася на Незнаёмага. Астатнія дагістарычныя дамы разам павалілі яго на зямлю і ўсе шасцёра ўселіся на яго ў радок, а Цешумай узялася выскубваць у яго з галавы цэлыя жмуты валасоў.
    — Усё зусім зразумела і проста,— сказала яна.— Гэты незнаёмы мужчына праткнуў майго Цегумая дзідай і гэтак напужаў Тафі, што ў яе валасы сталі дыбам. Але гэтага яму было мала, і ён прынёс мне страшную карцінку, каб пахваліцца сваімі злачынствамі. Глядзіце,— і яна паказала карцінку ўсім дагістарычным дамам, што цярпліва сядзелі на Незнаёмым,— вось мой Цегумай, у яго зламаная рука. Вось дзіда, якую ўваткнулі яму ў спіну, а вось чалавек, які збіраецца кінуць у Цегумая дзіду, а вось другі чалавек, які кідае ў яго дзіду з пячоры. А вось тут цэлая шайка ліхадзеяў (Тафі намалявала баброў, але яны былі больш падобныя на людзей) падкрадваецца ззаду да Цегумая... Усё гэта жахліва, жахліва!
    — Жахліва! — згадзіліся дагістарычныя дамы і выпацкалі Незнаёмаму ўсю галаву граззю (што вельмі здзівіла яго) і загрукалі ў баявы барабан.
    I на стук барабана прыйшлі ўсе правадыры цегумайскага племені з усімі сваімі гетманамі, даламанамі, негусамі. За імі крочылі прарокі, знахары, жрацы, шаманы, бонзы — і ўсе яны ў адзін голас парашылі: адсячы Незнаёмаму галаву, але хай ён спачатку завядзе іх да ракі і пакажа, куды ён схаваў няшчасную Тафі.
    Між тым Незнаёмы (хоць ён і быў цяварац) вельмі моцна ўзлаваўся на дамаў. Яны панабівалі яму ў валасы камякоў гразі, яны правалаклі яго па вострых камянях, шасцёра з іх доўга сядзелі на ім; яны білі і малацілі яго так, што ён ледзьве дыхаў, і хоць іхняя мова была яму незразумелая, няцяжка было здагадацца, што яны лаюць яго самай брыдкай лаянкай. I ўсё-такі ён не сказаў ніводнага слова, а калі сабралася цегумайскае племя, ён павёў гэтых людзей да ракі Вагай, і там яны ўбачылі Тафі. Яна сядзела і пляла вянок са стакротак, а бацька яе Цегумай цэліўся дзідай, якую яму ўжо ўдалося адрамантаваць, у невялікага карпа, што плыў у рацэ.
    — Хутка ж ты вярнуўся! — усклікнула Тафі.— Але чаму ты прывёў з сабою гэтулькі народу? Татачка, вось мой сюрпрыз. Праўда, ты здзіўлены ?
    — Вельмі,— сказаў Цегумай.— Але ўсё маё сённяшняе паляванне прапала. Чаго, чаго, растлумач мне, збеглася сюды ўсё наша слаўнае племя?
    I сапраўды, усё племя было тут. Наперадзе крочыла Цешумай Тэвіндра з усімі сваімі суседкамі. Яны моцна трымалі Незнаёмага, валасы якога былі густа запэцканы граззю (хоць ён і быў ця ва рац). За імі ішоў галоўны правадыр са сваім намеснікам, потым міністры і памочнікі правадыра (узброеныя да самых зубоў), гетманы, сотнікі, негусы, ваяводы са сваімі тылавымі атрадамі (таксама ўзброеныя да зубоў). А за імі бегла ўсё племя з такім страшэнным лямантам, які распудзіў усю рыбу ў рацэ на дваццаць кіламетраў — не менш.
    Гэта вельмі раззлавала Цегумая, і ён аблаяў усіх, хто прыбег да ракі, самымі непрыстойнымі дагістарычнымі словамі.
    Тут Цешумай Тэвіндра падбегла да Тафі і давай цалаваць яе, абдымаць ды песціць. Але галоўны правадыр цегумайскага племені схапіў Цегумая за пёры, што тырчалі ў яго ў валасах, і затрос яго з шалёнай лютасцю.
    — Гавары! Гавары! Гавары! — закрычала ўсё цегумайскае племя.
    — Што за лухта! — сказаў Цегумай.— Пакіньце мае пёры ў спакоі. I чаму гэта так: варта чалавеку зламаць на паляванні дзіду, як на яго адразу накідваецца ўсё племя і пачынае дубасіць! I хто вам даў права лезці не ў свае справы?
    — А ты так і не прынёс татаву чорную дзіду! — сказала Тафі.— I што гэта вы робіце з маім мілым Незнаёмым?
    To два чалавекі, то тры, a то і цэлы дзесятак падбягалі да Незнаёмага і білі яго, так што ў таго ўрэшце вочы на лоб палезлі. Ён не мог і слова вымавіць і моўчкі паказваў на Тафі.
    — Дарагі мой, а дзе ж ліхадзеі, што праткнулі цябе вострымі дзідамі?—спытала Цепіумай.
    — Ніякіх тут не было ліхадзеяў! — адказаў Цегумай.— Адзіны чалавек, каго я сёння бачыў, вунь той няшчасны, якога вы б’яце зараз. Ці не звар’яцела ты, о цегумайскае племя?
    — Ен прынёс нам страшную карцінку,— адказаў галоўны правадыр.— На карцінцы ты ўвесь з галавы да пят утыканы дзідамі.
    Тут загаварыла Тафі:
    — М... м... м... Шчыра кажучы... гэта я дала яму карцінку...
    Ей было дужа няёмка.
    — Ты?!—закрычала ўсё цегумайскае племя.— Дзяўчынка-якой-трэба-як-след-надаваць-плескачоў-за тое-што-яна такая-гарэзніца?! Ты?!
    -— Тафі, любенькая! Баюся, нам з табою зараз давядзецца даволі крута...— прамовіў Цегумай і абняў яе, і таму яна адразу перастала баяцца ворагаў.
    — Гавары! Гавары! Гавары! — сказаў галоўны правадыр цегумайскага племені і заскакаў на адной назе.
    — Я хацела, каб Незнаёмы прынёс сюды татаву дзіду, от я і намалявала дзіду,— растлумачыла Тафі.— Яна адна, але я намалявала яе тры разы,
    каб Незнаёмы не забыўся пра яе. А калі выйшла так, быццам яна пратыкае тату спіну, дык гэта ўсё таму, што кавалачак бяросты вельмі маленькі і на ім не хапае месца. А тыя фігуркі, якія мама называе ліхадзеямі, гэта проста мае бабры. Я намалявала іх таму, што трэба ж было паказаць Незнаёмаму, што ён павінен пайсці па балоце! I я намалявала маму каля ўвахода ў пячору. Яна стаіць і ўсміхаецца Незнаёмаму, бо ён гэтакі мілы і добры. А вы... дурнейшых за вас няма на ўсім свеце! Ен жа мілы і добры, навошта ж вы выпацкалі яму галаву граззю? Памыйце яго зараз жа!