• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

    Маўглі

    Рэдзьярд Кіплінг

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    88.88 МБ
    Тэдзі павярнуўся да дома і крыкнуў:
    — Ідзіце паглядзіце: наш мангуст забівае змяю!
    I Рыкі-Цікі пачуў, як войкнула Тэдзева матка. Бацька хлопчыка выбег з кіем, але якраз у гэты час Карайт зрабіла няўдалы скачок — скочыла далей, чым трэба,— і Рыкі-Цікі ўскочыў на Карайт і ўшпіліўся зубамі крышку ніжэй яе галавы, а потым адкаціўся ад яе. Карайт адразу перастала варушыцца, і Рыкі-Цікі падрыхтаваўся ўжо з’есці
    яе, пачынаючы ад хваста (такі абедзенны звычай у мангустаў), як раптам успомніў, што мангусты ад сытнай ежы цяжэюць і што, калі ён хоча захаваць свой спрыт і сілу, ён павінен аставацца худы. Ён адышоўся і пачаў купацца ў пыле пад кустом клешчавіны, а Тэдзеў бацька накінуўся з кіем на мёртвую Карайт.
    «Навошта гэта? — думаў Рыкі.— Я ж ужо прыкончыў яе».
    I тут да Рыкі-Цікі падбегла Тэдзева матка, падняла яго прама з пылу і пачала моцна прыціскаць да сябе, крычучы, што ён выратаваў яе сына ад смерці, а Тэдзі зрабіў вялікія вочы, і ў ягоных вачах быў спалох. Мітусня спадабалася Рыкі, але чаму яна адбылася, ён, вядома, зразумець не мог. Можа, Тэдзева матка лашчыць яго за тое, што ён выкачаўся ў пыле? Ва ўсякім выпадку, усё гэта было вельмі прыемным.
    Калі селі абедаць, Рыкі-Цікі, гуляючы па абрусе сярод шклянак віна, мог бы тройчы напакаваць сабе бруха найсмачнейшымі прысмакамі, але ён успомніў пра Нага і Нагайну, і хоць яму было вельмі прыемна, што Тэдзева маці ціскае і гладзіць яго і што Тэдзі садзіць яго да сябе на плячо, але вочы ў яго штохвіліны чырванелі, і ён кідаў свой ваяўнічы кліч:
    — Рыкі-цікі-цікі цікі-чк!
    Тэдзі ўзяў яго да сябе ў ложак. Хлопчыку хацелася, каб Рыкі абавязкова спаў у яго пад самым падбародкам, на грудзях. Рыкі быў добрага выхавання мангуст і не мог ні ўкусіць, ні абдрапаць яго, але ледзь толькі Тэдзі заснуў, ён злез з ложка і пайшоў вандраваць па доме.
    Упоцемку ён наткнуўся на мускусную пацучыху Чучундру, якая падкрадвалася бліжэй да сцяны.
    У Чучундры разбітае сэрца. Яна енчыць і ные ўсю ноч і ўсё хоча набрацца адвагі, каб выбегчы на сярэдзіну пакоя. Але адвагі ў яе ніколі не знаходзіцца.
    — He губі мяне, Рыкі-Цікі! — закрычала яна і ледзьве не заплакала.
    — Той, хто забівае змяю, ці будзе вазіцца з нейкім там мускусным пацуком! — пагардліва сказаў Рыкі-Цікі.
    — Хто забівае змяю, той ад змяі і загіне! — яшчэ сумней сказала Чучундра.— I хто ведае, ці не заб’е мяне Наг, памыліўшыся? Ен падумае, што я — гэта ты...
    — Знайшла чаго баяцца! — сказаў Рыкі-Цікі.— Наг у садзе, а цябе там ніколі не бывае...
    — Мая стрыечная сястра — пацучыха Чуа — казала мне... — пачала Чучундра і змоўкла.
    — Што ж яна казала?
    Цсс... Наг пачуе нас, ён — усюды. Няхай бы ты сам пагутарыў з маёй сястрой у садзе.
    — Але ж я яе не бачыў. Ну, дык гавары! Ды хутчэй, Чучундра, а не — дык я цябе ўкушу!
    Чучундра села, падкурчыўшы ногі, і пачала плакаць.
    Плакала яна так доўга, што з вусоў у яе пакаціліся слёзы.
    — Я такая няшчасная! — лямантавала яна.— У мяне ніколі не ставала смеласці выбегчы на сярэдзіну пакоя. Цссс! Але хіба ты не чуеш, РыкіЦікі? Лепш ужо мне нічога не гаварыць.
    Рыкі-Цікі прыслухаўся. У доме была цішыня, але яму здалося, што да яго ледзь-ледзь даносіцца найлягчэйшае трр-трр, як быццам па шкле прайшла аса. Гэта шархацела змяіная скура па цаглянай падлозе.
    «Або Наг, або Нагайна! — вырашыў ён.— Нехта з іх паўзе ў ванны пакой па рыштку для сцякання вады...»
    — Праўда твая, Чучундра. Мне трэба было б пагаманіць з тваёй Чуа.
    Ен пракраўся ў Тэдзеў пакой для ўмывання, але там нікога не было. Адтуль ён прабраўся ва ўмывальны пакой Тэдзевай маткі. Там у атынкаванай гладкай сцяне, каля самай падлогі, была выня-
    та цагліна для спуску вады, і калі Рыкі прабіраўся па каменнаму беражку таго паглыбення, у якое ўстаўлена ванна, ён пачуў, як за сцяной у ззянні месяца шэпчуцца Наг і Нагайна.
    — Калі ў доме перастануць жыць людзі,— гаварыла Нагайна мужу,— ён таксама пойдзе адсюль, і сад зноў будзе наш. Ідзі ж, не хвалюйся і памятай, што перш-наперш ты павінен укусіць Вялікага Чалавека, які забіў Карайт. А потым вяртайся да мяне, і мы ўдваіх прыкончым РыкіЦікі.
    — Але ці будзе нам якая, хоць найменшая, карысць, калі мы заб’ём іх?
    — Ды што ты! Вялізная! Калі дом быў пусты, хіба тут вяліся мангусты? Пакуль у доме ніхто не жыве, мы з табою — цары ўсяго саду: ты цар, я царыца. I не забудзься, што калі на градзе з дынямі вылупяцца з яек нашы дзеці (а гэта можа здарыцца і заўтра), ім патрэбен будзе спакой і ўтульнасць.
    — Пра гэта я і не падумаў,— сказаў Наг.— Добра, я іду. Але, здаецца, няма ніякага сэнсу выклікаць на бой Рыкі-Цікі. Я заб’ю Вялікага Чалавека і яго жонку, а таксама, калі мне ўдасца, яго сына — і выпаўзу ціхенька. Тады дом стане пусты, і Рыкі-Цікі сам пойдзе адсюль.
    Рыкі-Цікі ажно ўвесь дрыжаў ад абурэння і злосці.
    У адтуліну прасунулася галава Hara, а за ёй і ўсе пяць футаў яго халоднага тулава. Рыкі-Цікі хоць і быў разлютаваны, але ўсё ж жахнуўся, калі ўбачыў, якая вялізная гэта кобра. Наг скруціўся ў кальцо, падняў галаву і прыглядаўся да цемры ваннага пакоя — Рыкі-Цікі мог бачыць, як цьмяна пабліскваюць яго вочы.
    «Калі я заб’ю яго цяпер,— меркаваў Рыкі-Цікі,— пра гэта зараз жа даведаецца Нагайна. Біцца ж у адкрытым месцы мне вельмі нявыгадна: Наг можа мяне адолець. Ш.то мне рабіць?»
    Наг пагойдваўся ўправа і ўлева, а потым Рыкі-
    Цікі пачуў, як ён п’е ваду з вялікага збана, якім карысталіся, наліваючы ванну.
    • — Цудоўна! — сказаў Наг, прагнаўшы смагу.— У Вялікага Чалавека быў кій, калі ён выбег, каб забіць Карайт. Можа, гэты кій пры ім і цяпер. Але калі сёння ўранку ён прыйдзе сюды мыцца, ён будзе, вядома, без кія... Нагайна... ты чуеш мяне?.. Я пачакаю яго тут у халадку да раніцы.
    Нагу ніхто не адказаў, і Рыкі-Цікі зразумеў, што Нагайна адпаўзла. Наг абвіўся вакол вялікага збана каля самай падлогі і заснуў. А Рыкі-Цікі стаяў ціха, як смерць. Праз гадзіну ён пачаў пасоўвацца да збана — мускул за мускулам. Рыкі прыглядаўся да шырокай спіны Нага і думаў, куды ўшпіліцца зубамі.
    «Калі я ў першы ж момант не перакушу яму шыю — у яго ўсё яшчэ хопіць сілы змагацца са мной, а калі ён пачне змагацца — о, Рыкі!..»
    Ён паглядзеў, якая тоўстая шыя ў Нага,— не, яму з гэткай шыяй не справіцца. А грызнуць дзенебудзь бліжэй да хваста — толькі яшчэ горш раззлаваць ворага.
    «Астаецца галава,— вырашыў ён.— Галава над самым капюшонам. I калі ўжо ўчапіцца ў яе, дык не выпускаць нізавошта...»
    I ён скочыў. Галава змяі ляжала крышку наводшыб: пракусіўшы яе зубамі, Рыкі-Цікі мог прыперціся спінаю да выступу глінянага збана і не даць галаве падняцца з зямлі. Такім чынам ён выйграваў толькі секунду, але ўжо гэтую секунду ён выкарыстаў як толькі мог. А потым яго падхапіла і бразнула вобземлю, і пачало шкуматаць на ўсе бакі, як пацука шкуматае сабака, і ўгору, і ўніз, і вялікімі кругамі, але вочы ў яго былі чырвоныя, і ён не адваліўся ад змяі, калі яна малаціла ім па падлозе, раскідаючы ва ўсе бакі бляшаныя тазікі, мыльніцы, шчоткі, і біла яго аб берагі металічнай ванны.
    Ён сціскаў сківіцы ўсё мацней і мацней, таму
    што хоць і думаў, што прыйшла яго смерць, але вырашыў сустрэць яе, не расціскаючы зубоў. Гэтага патрабаваў гонар яго роду.
    Галава ў яго кружылася, яму рабілася моташна, і ён адчуваў сябе так, быццам увесь быў пабіты на кавалкі. Раптам у яго за спіной быццам грукнуў пярун, і гарачы віхор наляцеў на яго і збіў яго з ног, а чырвоны агонь абсмаліў яму шэрстку. Гэта Вялікі Чалавек, пабуджаны шумам, прыбег з паляўнічай стрэльбай, стрэліў адразу з абодвух ствалоў і папаў Нагу ў тое месца, дзе канчаецца ягоны капюшон. Рыкі-Цікі ляжаў, не расціскаючы зубоў, і вочы ў яго былі заплюшчаныя, бо ён лічыў сябе за мёртвага. Але змяіная галава ўжо больш не варушылася. Вялікі Чалавек падняў Рыкі з падлогі і сказаў:
    Гэта зноў мангуст. Той самы. На гэты раз, Эліс, ён выратаваў ад смерці нас: і цябе, і мяне;
    Тут увайшла Тэдзева маці з вельмі белым тварам і ўбачыла тое, што асталося ад Hara, а РыкіЦікі сяк-так давалокся да Тэдзевай спальні і ўсю ноч толькі і рабіў, што пацягваўся, быццам хочучы праверыць, ці праўда, што яго цела разбіта на сорак кавалкаў, ці гэта яму толькі так здалося ў бойцы.
    Калі прыйшла раніца, ён увесь нібы адубеў, але быў вельмі задаволены сваімі ўчынкамі.
    «Цяпер я павінен прыкончыць Нагайну, а гэта цяжэй, чым справіцца з тузінам Нагаў... А тут яшчэ яйкі гэтыя, пра якія яна гаварыла. Я нават не ведаю, калі з іх будуць вылузвацца змеяняты... Пайду і пагаманю з Дарзі».
    He чакаючы снедання, Рыкі-Цікі з усіх ног кінуўся ў куст цярноўніку. Дарзі сядзеў у гняздзе і з усёй моцы распяваў вясёлую пераможную песню.
    Увесь сад ужо ведаў пра пагібель Нага, бо прыбіральшчык выкінуў яго цела на сметнік.
    -	Ах ты, дурны жмут пер’я! — сказаў РыкіЦікі злосна.— Хіба цяпер пара для песень?
    — Памёр, памёр, памёр Наг! — заліваўся Дарзі.— Адважны Рыкі-Цікі ўчапіўся ў яго зубамі і не выпусціў! А Вялікі Чалавек прынёс кій, які робіць бам, перабіў Нага напалам, напалам, напалам! Ніколі ўжо Нагу не жэрці маіх дзетак!
    — Усё гэта так,— сказаў Рыкі-Цікі.— Але дзе ж Нагайна?
    I ён уважліва агледзеўся на ўсе бакі.
    А Дарзі далей заліваўся:
    — Нагайна прыйшла да рыштка, па якому сцякае вада, і паклікала Нага Нагайна да сябе, але прыбіральшчык узяў Нага на канец кія і выкінуў Нага на сметнік.
    Слаўся ж, слаўся, вялікі чырванавокі герой Рыкі-Цікі...
    I Дарзі зноў паўтарыў сваю пераможную песню.
    — Дабрацца б мне да твайго гнязда, я выкінуў бы адтуль усіх птушанят! — закрычаў Рыкі-Цікі.— Хіба ты не ведаеш, што на ўсё свой час? Табе добра спяваць наверсе, а мне тут унізе ваяваць. Дык сціхні ж ты хоць на хвіліну.
    — Добра! Я гатоў сціхнуць для цябе — для героя, для цудоўнага Рыкі! Што хоча Пераможца лютага Нага?
    — Трэці раз у цябе пытаюся: дзе Нагайна?
    — На сметніку яна, каля стайні, галосіць па Нагу яна... Вялікі белазубы Рыкі...
    — Пакінь мае белыя зубы ў спакоі! Ці не ведаеш ты, дзе яна схавала яйкі?
    — Каля самага беражка на градзе з дынямі, пад плотам, дзе сонца ўвесь дзень да захаду... Шмат тыдняў мінула з таго часу, як закапала яна гэтыя яйкі...
    — I ты нават не падумаў сказаць мне пра гэта! Дык пад плотам каля самага беражка?