• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

    Маўглі

    Рэдзьярд Кіплінг

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    88.88 МБ
    ж ён вельмі не задаваўся і, як сапраўдны мангуст, ахоўваў гэты сад і зубам, і кіпцем, і скачком, і наскокам, так, што ніводная кобра не смела паткнуцца сюды цераз агароджу.
    ХВАЛЕБНАЯ ПЕСНЯ, якую птушка-кравец Дарзі спяваў у славу Рыкі-Цікі-Таві
    Хто яшчэ гэтак жыве—
    Ў небе я песні пяю.
    Тут, на зямлі, я — кравец — Гнёзды і шыю, і ўю.
    Тут, на зямлі, і ў небе над ёй Шыю я, ўю і пяю!
    * * *
    Радуйся, маці! Цяпер
    Над птушанём не дрыжы: Наг — крыважэрлівы звер — Ў цеснай магіле ляжыць.
    Крывасмок, што таіўся ў ружах, У цеснай магіле ляжыць.
    * * *
    Хто быў — спявайце грамчэй!— Карай для гадзіньі злой.
    — Рыкі — яскравасць вачэй, Цікі — бясстрашны герой, Рыкі-Цікі-Цікі, герой наш вялікі, Наш агнявокі герой!
    * * *
    Слава знішчальніку змей, Радасць прынёсшаму нам. Песню спявай, салавей. He, заспяваю я сам.
    Славу пяю я вялікаму Рыкі,
    Кіпцям яго смелым, зубам яго белым, Агнёва-чырвоным вачам!
    (Тут песня перарываецца, бо Рыкі-Цікі-Таві перашкодзіў спеваку далей спяваць яе.)
    КАЗКА ПРА СТАРОГА КЕНГУРУ
    He заўсёды Кенгуру быў гэтакі, як цяпер, a быў ён Інакшы — Маленькі і на чатырох нагах. Ен быў шэры і калматы і страшэнна фанабэрлівы. Ен скакаў па камяністых пагорках у самай сярэдзіне Аўстраліі і аднойчы з’явіўся перад Малодшым Богам па імені Нка.
    З’явіўся ён да Нка ў шэсць перад снеданнем і кажа:
    — Зрабі мяне непадобным на ўсіх астатніх жывёлін, ды не пазней як да пяці гадзін дня.
    Усхапіўся Нка са свайго пясочнага трона і закрычаў:
    — Ідзі прэч!
    А Кенгуру быў шэры і калматы і страшэнна фанабэрлівы: ён паскакаў на скалістым выступе ў самай сярэдзіне Аўстраліі і падаўся да Сярэдняга Бога Нкінга.
    З’явіўся ён да Нкінга ў восем пасля снедання і кажа:
    — Зрабі мяне непадобным на ўсіх астатніх жывёлін і каб мяне ведалі ўсюды, ды не пазней як да пяці гадзін дня.
    Выскачыў Нкінга са сваёй нары ў гушчары і закрычаў:
    — Ідзі прэч!
    А Кенгуру быў шэры і калматы і страшэнна фанабэрлівы: ён паскакаў на пясчанай водмелі ў
    самай сярэдзіне Аўстраліі і падаўся да Старшага Бога Нконга.
    З’явіўся ён да Нконга ў дзесяць яшчэ да абеду і кажа:
    — Зрабі мяне непадобным на ўсіх астатніх жывёлін і каб мяне ведалі ўсюды і ўвесь час за мною ганяліся, ды не пазней як да пяці гадзін дня.
    Выскачыў Нконг са сваёй ванны ў саляным азярцы і закрычаў:
    — Хай будзе па-твойму!
    Паклікаў Нконг Дынга — Жоўтага Сабаку Дынга, вечна галоднага і вельмі запыленага, што было прыкметна на сонцы,— і паказаў яму на Кенгуру. I Нконг сказаў:
    — Дынга! Прачніся, Дынга! Ты бачыш гэтага скакуна каля кручы? Ен хоча, каб яго ведалі ўсюды і ўвесь час за ім ганяліся. Выканай яго жаданне, Дынга!
    Усхапіўся Дынга — Жоўты Сабака Дынга — і спытаў:
    Вось гэтага — не то ката, не то труса?
    I рвануўся Дынга — Жоўты Сабака Дынга, вечна галодны, з разяўлянай чорнай зяпай, падобнай на вядзерца для вугалю,— і рынуўся на Кенгуру.
    А фанабэрлівы Кенгуру кінуўся наўцёкі на ўсіх сваіх чатырох лапах, быццам якое-небудзь трусяня.
    На тым, мой любенькі, і канчаецца першая частка гісторыі!
    Кенгуру бег па пустыні; ён бег цераз горы; бег цераз высахлыя саляныя азёры; бег праз чараты; бег праз зараснікі эўкаліптаў; бег праз калючыя хмызнякі; бег, пакуль у яго не забалелі пярэднія лапы.
    Нічога не зробіш — давялося!
    Бег і бег Дынга — Жоўты Сабака Дынга, вечна галодны, з разяўленай вастразубай, падобнай на пастку, зяпай; ён не набліжаўся і не адставаў, а ўсё імчаўся за Кенгуру.
    Нічога не зробіш — давялося!
    Бег і бег Кенгуру — Стары Кенгуру. Ен бег праз зараснікі дрэў; бег праз зараснікі кустоў; бег па высокай траве; бег па нізкай траве; бег цераз тропікі Рака і Казярога; бег, пакуль у яго не забалелі заднія лапы.
    Нічога не зробіш — давялося!
    Бег і бег Дынга — Жоўты Сабака Дынга, яшчэ болып галодны, чым заўсёды, з разяўленай зяпай, падобнай на конскі хамут; ён не набліжаўся і не адставаў, і гэтак яны хутка дабеглі да ракі Валгонг.
    А там не было ні моста, ні парома, і Кенгуру не ведаў, як яму перабрацца на другі бок; і ён стаў на заднія лапы і пераскочыў.
    Нічога не зробіш — давялося!
    Ен скакаў па зямлі, ён скакаў па попеле, ён скакаў цераз пустыні ў самай сярэдзіне Аўстраліі. Ен скакаў, як сапраўдны Кенгуру.
    Спачатку ён скокнуў на ярд; потым скокнуў на тры ярды; потым скокнуў на пяць ярдаў; а лапы ўсё дужэлі, а лапы ўсё даўжэлі. Ен не меў часу адпачыць і падмацавацца, хоць яму гэта было вельмі трэба.
    Бег і бег Дынга — Жоўты Сабака Дынга, страшэнна галодны і зусім збіты з панталыку, і ўсё болып дзівіўся: чаго гэта Стары Кенгуру надумаўся гэтак скакаць?
    А скакаў ён, як конік, як гарошына ў каструлі або новы гумавы мячык па падлозе ў дзіцячым пакоі.
    Нічога не зробіш — давялося!
    Ен падкурчыў пярэднія лапы, ён скакаў на задніх; для раўнавагі ён абапіраўся на хвост і гэтак перамахнуў цераз Пагоркі Дарлінга.
    Нічога не зробіш — давялося!
    Бег і бег Дынга — Стомлены Сабака Дынга, страшэнна згаладалы і зусім збіты з панталыку, і ўсё больш дзівіўся: калі ж нарэшце Стары Кенгуру надумае спыніцца?
    Тут вылез Нконг са сваёй ванны ў саляным азярцы і сказаў:
    — Ужо роўна пяць гадзін.
    Апусціўся на зямлю Дынга — Небарака Сабака Дынга, вечна галодны і вельмі запылены, што было прыкметна на сонцы,— высалапіў язык і завыў.
    Апусціўся на зямлю Кенгуру — Стары Кенгуру,— сеў на свой хвост, як на табурэтку, і сказаў:
    — Дзякуй Богу, скончылася!
    I тады Нконг, які быў вельмі выхаваны, прамовіў:
    — Хіба ты не адчуваеш удзячнасці да Жоўтага Сабакі Дынга? Чаму ты не дзякуеш яму за ўсё, што ён для цябе зрабіў?
    I тады сказаў Кенгуру — Стары Стомлены Кенгуру:
    Еіі прагнаў мяне з родных мясцінаў; ён не даў мне своечасова паесці; ён так змяніў маё аблічча, што такім, як я быў, я ўжо не буду; ён урэшце знявечыў мае лапы.
    I тады сказаў Нконг:
    — Калі не памыляюся, ты прасіў мяне зрабіць цябе непадобным на ўсіх астатніх жывёлін, a яшчэ, каб за табою ўвесь час ганяліся. I цяпер якраз пяць гадзін.
    Праўда,— сказаў Кенгуру.— Лепей бы я гэтага не прасіў! Я думаў, ты здзейсніш гэта чарамі і заклінаннямі, а так — гэта сапраўдны здзек.
    — Здзек, кажаш?! — выгукнуў Нконг са сваёй ванны ў зарасніку сініх эўкаліптаў.— Паўтары адно, я свісну Сабаку Дынга — тады ты застанешся і без задніх лапаў!
    — He трэба! — сказаў Кенгуру.— Давядзецца мне папрасіць прабачэння. Што ж, лапы — як лапы, па-мойму, можна жыць і з такімі. Я проста хацеў напомніць Васпану, што ад самай раніцы нічога не еў і галодны як сабака.
    — Во-во,— сказаў Дынга — Жоўты Сабака Дынга.— Гэта якраз пра мяне. Я зрабіў яго непадобным на ўсіх астатніх жывёлін, а што мне дадуць да чаю?
    I тады Нконг прамовіў са сваёй ванны ў саляным азярцы:
    — Прыходзьце заўтра — заўтра пагамонім! А цяпер мне трэба памыцца.
    Так яны і засталіся ў самай сярэдзіне Аўстраліі, Стары Кенгуру і Жоўты Сабака Дынга, і кожны казаў адзін аднаму:
    — Гэта ўсё ты!
    ЗМЕСТ
    МАЎГЛІ
    3 «Кнігі Джунгляў»
    Пераклад С. Міхальчука — — — — — — — — — —	5
    КАЗКІ
    АДКУЛЬ У КІТА ТАКАЯ ГЛОТКА
    Пераклад М. Багуна — — — — — — — — — — — 201 ЧАМУ У ВЯРБЛЮДА ГОРБ
    Пераклад М. Багуна — — — — — — — — — — — 207 АДКУЛЬ У НАСАРОГА СКУРА
    Пераклад М. Багуна — — — — — — — — — — — 212 СЛОНІК
    Пераклад М. Багуна — — — — — — — — — — — 215 АДКУЛЬ УЗЯЛІСЯ БРАНЯНОСЦЫ
    Пераклад М. Багуна — — — — — — — — — — — 226 ЯК БЫЛО НАПІСАНА ПЕРШАЕ ПІСЬМО
    Пераклад С. Міхальчука — — — — — — — — — — 131
    КОТ, ЯКІ ГУЛЯУ CAM САБОЮ
    Пераклад М. Багуна — — — — — — — — — — — 249 МАТЫЛЕК, ЯКІ ТУГІНУУ НАГОЮ
    Пераклад С. Міхальчука — — — — — — — — — — 263
    РЫКІ-ЦІКІ-ТАВІ
    Пераклад М. Багуна — — — — — — — — — — — 276 КАЗКА ПРА СТАРОГА КЕНГУРУ
    Пераклад С. Міхальчука — — — — — — — — — — 298
    Лнтературно-художественное нзданне
    Редьярд Джозеф КШІЛННГ
    МАУГЛН
    Рассказы, сказкя
    Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке Для малодшага школьнага ўзросту Літаратурна-мастацкае выданне
    Рэдзьярд Джозеф КІПЛІНГ
    МАЎГЛІ
    Апавяданні, казкі
    Рэдактары 3. П. Петрушэня, У. М. Мазго. Мастацкі рэдактар У. М. Жук. Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская. Карэктар Л. С. Мануленка.
    Здадзена ў набор 28.03.92. Падпісана да друку 20.05.93. Фармат 60x90'/іе Папера кн.-часоп. Гарнітура Кудрашэўская энцыклапедычная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 19,0. Ум. фарб. адб. 76,5.Ул. выд. арк. 13.99. Тыраж 25 000 экз. Зак. 288.
    Выдавецтва «Юнацтва» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 7. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
    Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20. Дыяпазітывы тэксту падрыхтаваны Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінатам МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная. 23.
    'Бібліятэка замежнай дзіцячай літаратуры