Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

Маўглі

Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1994
88.88 МБ
— Акела! Акела! — крыкнуў Маўглі і запляскаў у ладкі.— Я так і ведаў, што ты мяне не забудзеш! Нас чакае вялікая работа. Падзялі статак напалам, Акела. Збяры кароў з цялятамі, а быкоў і рабочых буйвалаў — асобна.
Абодва ваўкі, робячы петлі, загойсалі ў статку сярод буйвалаў і кароў, якія чмыхалі і задзіралі ўгору галовы, і падзялілі яго на дзве групы. У адной стаялі каровы, акружыўшы цялят кальцом, і, злосна пазіраючы, грэблі капытамі зямлю, гатовыя кінуцца на ваўка і растаптаць яго насмерць, як толькі ён спыніцца. У другой групе чмыхалі і грэблі зямлю быкі і маладыя бычкі; яны здаваліся страшнейшымі, але былі далёка не так небяспечныя, бо не баранілі сваіх цялят. Людзі і ўшасцёх не справіліся б падзяліць статак гэтак спрытна.
— Што загадаеш яшчэ? — спытаў Акела,засопшыся,-— Яны хочуць зноў сысціся разам.
Маўглі ўскочыў на спіну Рамы:
Адгані быкоў падалей налева, Акела. Шэры Брат, калі мы пойдзем адсюль, не давай каровам разбягацца і заганяй іх у вусце яра.
— А ці далёка? — спытаў Шэры Брат, цяжка дыхаючы і ляскаючы зубамі.
— Да таго месца, дзе схілы самыя крутыя, каб Шэр-Хан не мог выскачыць! — крыкнуў Маўглі.— Затрымай іх там, пакуль не падыдзем мы.
Быкі рвануліся ўперад, пачуўшы голас Акелы, а Шэры Брат выйшаў і стаў перад каровамі. Тыя рынуліся на яго, і ён пабег перад самым статкам да вусця яра, а ў гэты час Акела адагнаў быкоў далёка ўлева.
— Добра зроблена! Яшчэ раз — і яны дружна рушаць уперад. Асцярожней цяпер, асцярожней, Акела! Варта толькі клацнуць зубамі, і яны кінуцца на цябе! Ого! Шалёная работа, горш чым ганяць чорных аленяў! Ці думаў ты, што гэтыя жывёліны могуць так хутка бегаць? — спытаў Маўглі.
— Я... я паляваў і на іх у свой час,— задыхаючыся ад пылу, адгукнуўся Акела.— Павярнуць іх у джунглі?
— Ага, павярні. ГІавярні іх хутчэй! Рама шалее ад злосці. О, каб я мог сказаць яму, што мне ад яго трэба!
Быкі павярнулі, на гэты раз направа, і з шумам рынуліся ў гушчар. Хлопчыкі-пастухі, што пільнавалі статак за паўмілі далей, з усіх ног прыпусцілі ў вёску з крыкам, што буйвалы пашалелі і ўцяклі.
План Маўглі быў даволі просты. Ен хацеў зрабіць вялікі круг па ўзгорках і дайсці да пачатку яра, а потым сагнаць быкоў уніз, каб Шэр-Хан апынуўся паміж быкамі і каровамі. Ен ведаў, што, наеўшыся і напіўшыся ўдосталь, Шэр-Хан не здолее біцца і не ўскараскаецца па схілах яра. Цяпер Маўглі супакойваў буйвалаў голасам, а Акела бег ззаду, падвываючы зрэдку, каб падагнаць тых, што адставалі. Давялося зрабіць вялікі-вялікі круг, таму што яны не хацелі падыходзіць занадта блізка да яра, каб не спудзіць Шэр-Хана. Нарэшце Маўглі павярнуў статак на зарослы травой абрыў, які крута спускаўся да яра. 3 абрыву з-за вяршалін дрэў была відаць раўніна ўнізе, але Маўглі глядзеў толькі на схілы яра і з радасцю бачыў, што яны вельмі крутыя, амаль стромкія, і што плюшч і ліяны, якія іх аплялі, не ўтрымаюць тыгра, калі ён захоча выбрацца наверх.
—■ Дай ім уздыхнуць, Акела,— сказаў ён, падымаючы руку.— Яны яшчэ не ўчулі тыгра. Дай ім уздыхнуць. Трэба ж сказаць Шэр-Хану, хто ідзе. Мы злавілі яго ў пастку.
Ён прыклаў рукі да рота і крыкнуў у яр — гэта было ўсё роўна што крычаць у тунель,— і рэха пакацілася ад скалы да скалы.
He вельмі хутка ў адказ пачулася працяглае соннае бурчанне сытага тыгра, які толькі што прачнуўся.
— Хто заве? — раўнуў Шэр-Хан, і прыгожы паўлін з рэзкім крыкам выпырхнуў з яра.
— Я, Маўглі! Пара табе з’явіцца на Скалу Рады, каровін злодзей! Уніз! Гані іх уніз, Акела! Уніз, Рама, уніз!
На момант статак замёр на краі абрыву, але Акела правыў на ўвесь голас паляўнічы покліч, і буйвалы адзін за адным нырнулі ў яр, як параходы ныраюць цераз парогі. Пясок і камяні паляцелі фантанам на ўсе бакі.
Раз рушыўшы, статак ужо не мог спыніцца, і не паспеў ён спусціцца на дно яра, як Рама зарыкаў, учуўшы Шэр-Хана.
— Ага! — сказаў Маўглі, седзячы на яго спіне.— Цяпер ты зразумеў!
I паток чорных рагоў, мысаў, пакрытых пенай, і вылупленых вачэй пакаціўся па яры, якраз так, як коцяцца валуны ў паводку: слабейшых буйвалаў адціснулі на бакі яра, дзе яны ледзь прадзіраліся праз ліяны. Буйвалы зразумелі, што іх чакае наперадзе: напасці ўсім статкам і з усяе сілы, чаго не вытрымае ніводзін тыгр. Шэр-Хан, пачуўшы тупат капытоў, падхапіўся і нязграбна затрухаў уніз па яры, азіраючыся па баках у пошуках выйсця. Але адхоны ўзнімаліся амаль строма, і ён бег далей і далей, ацяжэлы ад яды і вады, гатовы на ўсё, абы не біцца. Статак ужо расплюхваў лужыну, па якой ён толькі што прайшоў, і рыкаў так, што стогн стаяў у вузкім праходзе. Маўглі пачуў рыканне ў адказ у канцы яра і ўбачыў, як павяр-
нуў Шэр-Хан (тыгр разумеў, што лепш сустрэцца з быкамі, чым з каровамі і цялятамі). Потым Рама спатыкнуўся і прайшоў па нечым мяккім і, падганяемы астатнімі быкамі, на ўсім хаду ўрэзаўся ў другую палову статка. Слабейшых буйвалаў гэтае сутыкненне проста збіла з ног.
Абодва статкі вылецелі на раўніну, боручыся, чмыхаючы і тупочучы капытамі.
Маўглі счакаў колькі трэба і саслізнуў са спіны Рамы, малоцячы направа і налева сваім кіем.
Хутчэй, Акела, разводзь статак! Разганяй іх, a то яны пачнуць бароць адно аднаго! Адганяй іх падалей, Акела. Гэй, Рама! Гэй, гэй, гэй, дзеці мае! Ціхенька цяпер, ціхенька! Усё ўжо скончана.
Акела і Шэры Брат бегалі ўзад і ўперад, кусаючы буйвалаў за ногі, і хоць статак зноў падаўся быў у яр, Маўглі здолеў павярнуць Раму, а астатнія буйвалы папляліся за ім на балота.
Шэр-Хана не трэба было болып таптаць. Ен быў мёртвы, і каршуны ўжо зляталіся да яго.
Браты, от гэта была сабачая смерць! — сказаў Маўглі, намацваючы нож, які заўсёды насіў у ножнах на шыі, з таго часу як пачаў жыць з людзьмі.— Але ён усё роўна быў баязлівец і не захацеў бы біцца. Праўда! Яго шкура будзе вельмі дарэчы на Скале Рады. Трэба хутчэй брацца за работу.
Хлопчыку, які вырас сярод людзей, ніколі не прыйшло б у галаву аднаму аблупіць дзесяціфутавага тыгра, але Маўглі лепш за любога іншага ведаў, як трэба лупіць жывёлу.
Аднак работа была цяжкая, і Маўглі завіхаўся цэлую гадзіну, аддзіраючы і паласуючы шкуру нажом, а ваўкі глядзелі, высалапіўшы язык, або падыходзілі і цягнулі шкуру, калі ён загадваў ім.
Раптам нечая рука легла на плячо Маўглі, і, узняўшы вочы, хлопчык убачыў Балдзео з англійскім мушкетам. Пастухі расказалі ў вёсцы пра тое, што буйвалы пашалелі і ўцяклі, і Балдзео выйшаў сярдзіты, загадзя гатовы пакараць Маўглі за тое,
што ён кепска глядзеў за статкам. Ваўкі зніклі з вачэй, як толькі заўважылі чалавека.
— Што гэта яшчэ за дурасць? — сярдзіта спытаў Балдзео.— Ды хіба ты аблупіш тыгра? Дзе буйвалы яго забілі? Да таго ж гэта кульгавы тыгр, і за яго галаву прызначана сто рупій. Ну-ну, мы не будзем цябе караць за тое, што не ўпільнаваў статак, і магчыма, я дам табе адну рупію, пасля таго як завязу шкуру ў Канхівару.
Ен намацаў за поясам крэмень і крэсіва і прыгнуўся, каб асмаліць Шэр-Хану вусы. Амаль усе паляўнічыя ў Індыі падсмальваюць тыгру вусы, каб яго прывід не трывожыў іх.
— Гм! — ціха сказаў Маўглі, здымаючы шкуру з пярэдняй лапы.— Дык ты завязеш шкуру ў Канхівару, атрымаеш узнагароду і, магчыма, дасі мне адну рупію? А я дык думаю, што шкура спатрэбіцца мне самому. Гэй, стары, выбірайся з агнём падалей!
— Як ты смееш так размаўляць з найлепшым паляўнічым вёскі? Тваё шчасце і дурнота буйвалаў памаглі табе займець такую здабычу. Тыгр толькі што наеўся, інакш ён быў бы зараз за дваццаць міляў адгэтуль. Ты нават аблупіць яго не зможаш як след, убогі хлапчук, ды яшчэ асмельваешся гаварыць мне, Балдзео, каб я не падсмальваў тыгру вусоў! He, Маўглі, я не дам табе з узнагароды ніводнага медзяка, затое адлупцую як мае быць. Адыдзі ад тушы!
— Клянуся буйвалам, які выкупіў мяне,— сказаў Маўглі, здымаючы шкуру з лапаткі,— няўжо я патрачу ўвесь поўдзень на балбатню з гэтай старой малпай? Сюды, Акела, гэты чалавек абрыдзеў мне!
Балдзео, які ўсё яшчэ стаяў, прыгнуўшыся над галавой Шэр-Хана, раптам расцягнуўся на траве, а калі апамятаўся, дык убачыў, што над ім стаіць шэры воўк, а Маўглі па-ранейшаму лупіць шкуру, як быццам ён адзін ва ўсёй Індыі.
— Та-ак,— сказаў Маўглі скрозь зубы,— ты
кажаш праўду, Балдзео: ты не дасі мне ніводнага медзяка з узнагароды. Я даўно ваюю з гэтым кульгавым тыграм, вельмі даўно, і верх цяпер мой!
Трэба сказаць шчырую праўду пра Балдзео — калі б ён быў гадоў на дзесяць маладзейшы, ён бы не пабаяўся схапіцца з Акелам, сустрэўшы яго ў лесе, але воўк, які слухаецца слова хлопчыка, у якога ёсць асабістыя рахункі з тыграм-людаедам,— не звычайны звер. Тут вядзьмарства, самыя небяспечныя чары, думаў Балдзео і ўжо не спадзяваўся, што амулет на шыі ўратуе яго. Ен ляжаў ледзь дыхаючы і чакаў, што Маўглі вось-вось зробіцца тыграм.
— Махараджа! Валадар! — прамовіў ён нарэшце хрыплым шэптам.
— Праўда? — адказаў Маўглі, не паварочваючы галавы і ціхенька пасміхаючыся.
— Я ўжо стары. Адкуль я ведаў, што ты не звычайны пастушок? Можна мне ўстаць і пайсці адсюль ці твой слуга разарве мяне на шматкі?
— Ідзі і жыві спакойна. Толькі другі раз не ўмешвайся ў мае справы. Пусці яго, Акела!
Балдзео зачыкільгаў у вёску, спяшаючыся і ўвесь час азіраючыся цераз плячо, ці не ператварыўся Маўглі ў што-небудзь страшнае. Дабраўшыся да вёскі, ён расказаў такую гісторыю пра напушчаныя на яго чары, чарадзейства і вядзьмарства, што жрэц не на жарт перапалохаўся.
Маўглі працаваў без спачыну, але насоўваўся ўжо змрок, калі ён разам з ваўкамі злупіў з тушы вялікую паласатую шкуру.
— Цяпер трэба схаваць шкуру і гнаць буйвалаў дахаты. Памажы мне сабраць іх, Акела!
Статак сабралі на сутонні, і, калі ён набліжаўся да вёскі, Маўглі ўбачыў агні і пачуў, як у храме б’юць у званы і трубяць у ракавіны. Здавалася, палова вёскі сабралася каля варотаў сустракаць Маўглі.
«Гэта таму, што я забіў Шэр-Хана»,— падумаў ён.
Але цэлы дождж камянёў прасвістаў паўз яго, і людзі закрычалі:
— Вядзьмар! Пярэварацень! Воўчы выкармак! Ідзі прэч! Ды хутчэй, a то жрэц зноў зробіць цябе ваўком! Страляй, Балдзео, страляй!
Стары англійскі мушкет гучна бухнуў, і ў адказ зарыкаў ад болю паранены буйвал.
— Зноў вядзьмарства!—закрычалі людзі.— Ен умее адводзіць кулі! Балдзео, гэта ж твой буйвал!