Mezzogiorno Поўдзень  Аксана Данільчык

Mezzogiorno

Поўдзень
Аксана Данільчык
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2006
10.17 МБ
 
ПОЎДЗЕНЬ
НарадзіласяўМінску(1970). Аўтар паэтычнага зборніка «Абрыс Скарпіёна»( 1996) і кнігі вершаўдля дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005). Перакладае з італьянскай мовы, займаецца даследаваннем італьянскай літаратуры.
АКСАНА ДАНІЛЬЧЫК
ILMEZZOGIORNO
ПОЎДЗЕНЬ
Вершы
Мінск «Кнігазбор» 2006
УДК 821.161.3-1
ББК84(4Бен)
Д18 60
На вокладцы — малюнак Стэфана Леу
ISBN 985-6824-39-7
© Данільчык А., 2006
© Афармленне, ПУП «Кнігазбор», 2006
Die Sehnsucht,
die jetzt dein genzes Wesen wohltatigerwarmt, wirdin hundert Strahlen zerspaltet, dich qualen und martern,
denn der Sinn wird die Sinne gebaren,
und die hochste Wonne,
die derFunke entziindet, den ich in dich hineinwerfe, istderhoffnungslose Schmerz, in dem du untergehst, urn aufs neue fremdartigemporzukeimen. — Dieser Funke ist der Gedanke!
E.T.A.Hoffmann, Der goldne Topf
АВАЛОДВАННЕ
•k 'к 'к
I я пайшла. Аголеныя нервы сціскаліся
ад дотыку вятроў, Якія сонца падымалі з небакраю.
Перадсмяротны крык лясных звяроў Застыў на снезе россыпам караляў.
Збянтэжаны гармоніяй аргана віхурны баль міжволі адступіў, Каб потым знікнуць назаўжды
ў святле бліскучым. Растурбаваны час лязом тупым Закладнікаў сваіх ужо не мучыў.
У роздуме маўклівага світання воск зацвярдзеў.
Вядзецца так здаўна.
I вугаль контур сцен накрэсліваў няпэўна. Так пачынаўся год. I з нечага акна Падаў свой голас пераможца певень.
* * *
Абяцанне высокага неба, абяцанне далёкага краю —
Тут твой крыж і твой шлях.
Разам з часам і я згараю
На няспынных зямных вятрах.
Нехта скажа: «Бывай назаўсёды», нехта скажа: «Табе шаннуе,
Застаецца толькі прымаць».
Так настойліва лёс кіруе, А куды — адсюль не відаць.
Без сумненняў і слоў развітальных белы ветразь па хвалях гуляе, Вось і я сябе аддаю.
Абяцанне высокага неба, абяцанне далёкага краю, Каб зямлю зразумець сваю.
& ft &
Сонца гарачай далоняй правяло па бледным твары зямлі, і зазелянелі яе вочы, зацвілі яе вусны, і людзі адчулі яе цёплае дыханне.
А я хачу ў той парк вясновы, Дзе выпраменьвала вада У пералівах адмысловых Такое простае «аддай».
А там, у глыбіні бяздоннай, Хаваўся першы знак спякоты, I колер матылёў лімонны — Як пацалункаў першых дотык. Там, у спакоі непарушным, Кранаў стамлёны вецер космы, Там юная студэнтка Ксюша Паліла нетаропка «Космас»...
Прадказанне
На зледзянелую дарогу Снягір выплёўваў арабіну, Ліхтар глядзеў з перасцярогай, Як белы двор у смецці гінуў. А за фіранкаю чырвонай, Гульнёй павелічальных шкельцаў, Сустрэўся позірк падазроны 3 ласкавым вокам у бутэльцы. У цьмяным дыме тытунёвым Знікаў адбітак прабачэння, I абяцаў кароль бубновы Магчымасць новага натхнення. У дзень святога Валянціна, Паслаўшы ўсіх сваіх каханкаў, Нерамантычная жанчына Павольна напаўняла шклянку.
& & &
Спыніўся за зялёнай драпіроўкай Асірацелы прывід перамогі
I выклаў на стале з ільдзінак тонкіх Бязлітасна: «Не будзе дапамогі». Ад смутку задрыжалі габелены, Варушачы малюнкі дрэў і лісця, I пацяклі струменьчыкі па сценах — Бяссільны дождж, затоеная прыкрасць. I енчыў бедны звер, у кут загнаны, Ад чалавека і багоў залежны, I надмагільным помнікам з туману Паволі выплывала непазбежнасць.
& & Ж
Уздыхні з палёгкаю I хадой таропкаю Выйдзі з-за дзвярэй.
Усё, што трэба, сказана, I вузлы развязаны, Каралю і блазну Можна жыць далей.
На шырокай вуліцы Ноч да вокнаў туліцца — Вечны час маны.
Сцеражыся гномікаў, Іх маленькіх домікаў, Са старэнькіх томікаў Выбегуць яны.
Думкі іх нязначныя, Постаці нябачныя — Нам не зразумець. Захаплёны казкаю, Цёплых словаў ласкаю, Пад чырвонай маскаю He заўважыш смерць.
-k ± *
Пяшчотна-ружовым колерам неба — за далягляд.
Гэта — час медытацый.
Вазьміце мае думкі і не вяртайце назад,
Я пачынаю баяцца.
Стварэнні недасканалыя імкнуцца не закранаць
Раўнавагі ў прыродзе.
Бліскучая імітацыя з вечару да відна
Кімсьці прынятых паводзін.
Існасць тваіх тлумачэнняў — след на бетоннай сцяне Вільготнага памяшкання.
Там, дзе канец упэўненасці, — слёзы ў віне
I недасяжнасць жаданняў.
Роздум — самы драпежны і самы найгоршы звер.
Пакута маёй істоты.
Пяшчотна-ружовым колерам мара — гэты бар’ер Пераадолець употай.
± ± ±
Паўзе задуменна блакітная вадкасць, To ўперад памкнецца, то рух запаволіць. Жаданне пісаць — як жаданне паплакаць, Каб вызваліць цела і памяць ад болю. Жаданне пісаць — неабходнасць знішчэння, Таго, што мацней за звычайныя з’явы, Душу раздрабніць на адзінкі збавення I ў кожнай — шматлікіх пачуццяў праявы. Інстынктаў гульня — ўхарастве інтанацый, Гармоніі фарбаў, багацці мелодый. Паплакаць, стварыць, а пасля развітацца, Каб зноў уяўляць, спасцігаць і знаходзіць.
•k it -к
Жыццё без фіранак. 3 бурштынавай плыні Цябе забірае ўльтрамарын
I цягне ў бясконцасць, і гукі застынуць У формах нябачаных там на спачын. Адкрытасць — без грыму і без дэкарацый, Праходзяць праз шкло ў забаронены свет Ласкавыя, гнуткія, чуйныя пальцы, Каб зведаць нарэшце класічны сюжэт. Блукае ўяўленне ля вобразаў крохкіх, Фантазій, убачаных некалі ў снах, Нядоўгім яднаннем прасторы і кропкі Ствараецца мара аб двух берагах. Падказаны думкам лагічны напрамак. Мінорны акорд. I ўвасобяцца ў ім Усе прывілеі жыцця без фіранак, Імкненне вялікага зліцца з малым.
& &
Аднойчы — снег. На снег злятае попел і растае.
Пасля вада збірае пясок і шкельцы дробныя былых бутэлек, яшчэ кавалачкі смалы з асфальту і круціць іх, і ў рэшце рэшт сплываюць яны ў рышток, што пад зямлёю ўецца. Пасля ваду ачысцяць і пальецца руды спачатку, а пасля даволі чысты струмень на валасы твае і цела.
I частку кропель прагнае паветра сабе збірае, і, падхопленыя ветрам, яны ўздымаюцца ў расхрыстанае неба. I будзе дождж, і нейкія бярозы, далёкія ад гарадоў і пылу, узрадавана замахаюць голлем і скінуць тыя кроплі разам з лісцем. Вада вяртаецца на тое ж месца, адкуль упасці вельмі зручна снегу.
I восьаднойчы — снег...
Працяг
Няважна, што без рыфмы верш ствараўся, што так спяваюць п’яныя казахі, калі кабыла іх трасе па стэпе, і што назаўтра Шонія Таццяна мне скажа (нават з выглядам разумным): «А ў рэшце рэшт усё такое глупства». Я згодна, і мы разам пасмяёмся.
Але чамусьці хочацца мужчыну.
1	не якога-небудзь, а цябе. Я апрану кароткую спаднійу, а валасы ў дзве коскі спарадкую. 1 пафарбую вусны ў чорны колер. Тады і я змагу сказаць «jamais» і шклянку з чорнай кавай перасунуць, з якой збіраўся нехта каву піць.
Але пра гэта — неяк іншым разам.
Святлафоры
Мяне амаль не засталося. Стаіць закінутым жытло.
I па асфальце расцяклося Тугі чырвонае святло.
Як папярэджанне з нябёсаў, Забараняе гэты шлях: Няварта йсці па снезе босай, Агонь трымаючы ў руках.
Задумлівыя далягляды Свой пачынаюць карагод, I жоўтае святло спагады Надасць сюжэту новы ход. Шкада, што доўгае растанне Паволі спусташае нас, А страчаныя спадзяванні Згадаюцца яшчэ не раз.
Народзінамі новай волі Даніна сплачана даўно. Зялёнае святло дазволу Нарэшце разаб’е вакно. Былой пазбавіцца пакоры I выйсці да агнёў машын, I адаб’юцца святлафоры У шкле патушаных вітрын.
& Ж "к
Асцярожна, крок за крокам, Нараджаецца спакой.
I святло блакітным вокам Аглядае мой пакой.
На пакрэмзанай паперы — Пяць пялёсткаў. Бэзу цень. У расчыненыя дзверы Уваходзіць новы дзень. Астывае цёплы ложак, Сонца скача па сцяне. Вецер радасці. А можа, Ён падхопіць і мяне? Дакрануцца да фіранак, Паглядзець на кніжак стос — I адчуць наступны ранак, У якім не будзе слёз.
"к ± Ж
Аддабра не шукаюць дабра. Ад кахання не шукаюць кахання. Ніхто не шукае нічога.
I тут спыняецца дарога.
Вуаль зялёнага блакіту Вакол маўклівага камення. Марскімі травамі спавіта Туга мінулых пакаленняў. Празрыстай хваляй дакранецца Да рук маіх уздых русалкі, 1 нечакана зварухнецца Пачуццяў свет, знаёмы змалку. 3 глыбінь, усланых аксамітам, Марскія зоркі ў неба мкнуцца. Тўга зялёнага блакіту — He абысці, не размінуцца.
* & &
Сонца раскідае промні па каменнях, абтрасе сланечнік жоўтыя пялёсткі, мора адшукае свой звычайны колер, і за хваляй хваля знойдзе шлях у неба; пойдзе падарожнік у далёкі горад, каб пасля «бывайце» больш не азірнуцца, і мінулым стане крок яго няхуткі, і пяскі схаваюць смерці таямніцы; загайдаюць дрэвы спозненыя словы, і даруюць птушкі страчаныя гнёзды, разаб’ецца сэрца, бы шкляная чарка, і наступіць нехта, і параніць ногі; на палі-дарогі лягуць цені ветру, на вякі заціхне створаная песня, разгарнецца далеч сцежкаю бясконцай, і тады, нарэшце, я цябе пакіну.
I ты не адводзіш вачэй, і я вачэй не адводжу. Тканіна, ад шоўку танчэй, кладзецца на раздарожжа. Нервова сціскаеш квіток, глядзяць нерашуча вочы. Адсюль да мяжы толькі крок, аб чым запытацца хочаш? Ідыліяй белых снягоў мой горад зачараваны, сляза старажытных багоў загоіць чыесьці раны. Холад зімовай пары, і неба чырвоныя хвалі, і самалёту абрыс глытае празрыстая далеч.
У запыленым горадзе, Апусцелым ад ліпеньскай спёкі, Поўзаюць тлустыя мухі Па жоўтай прасторы бананаў, I брудны дзядок падбірае Пустыя бутэлькі з-пад піва. Да летніх кавярняў прыходзяць 3 надзеяй хоць трохі пад’есці Галодныя бедныя кошкі, Глядзяць, як глытаюць гарэлку Падлеткі і алкаголікі. Цвілую ваду не штурхае Рака, і здурнелыя качкі Чакаюць акрайчыка хлеба. У скверы — адзіная пара. Ён лашчыць калені і сцёгны, Яна не варушыцца. Сонца Сваімі вачамі вампіра Апошнія сілы забрала
У запыленага і засмечанага горада.
•k •k -к
Блакітныя шпалеры на сонечнай сцяне. Я веру — і не веру, што гэта — пра мяне. У водблісках заранак знікае нездарма той вераснёўскі ранак, дзе больш мяне няма. Матывам рытуальным абрынецца душа, і так непазнавальна усмешкі задрыжаць, і вылеціць на волю у восеньскі прасцяг паперка з новай роляй, наіўнай, якдзіця.
Блакітныя шпалеры на сонечнай сцяне я веру — і не веру, што гэта — пра мяне.
Вярніце мне маю душу.
Я — толькі думкі рух злачынны.
Я не жыву і не пішу, Я — толькі сон бесперапынны.
Я — абсалютны недавер
I асалода пранікнення, Калісьці, заўтра і цяпер, Злучоныя адным імгненнем.
I не спяшаюцца суняць Анёлы зменлівае цела. Прыйдзі, душа мая, спазнаць, Што робіцца са мной, спусцелай.
Яшчэ надзеяю грашу,
Яшчэ крычу ў прасторы звонкай: «Вярніце мне маю душу, Ці забярыце абалонку».
Імправізацыя н